Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Паспрабуем акрэсліць шляхі выхаду з крызіснай сітуацыі, якія адкрываліся перад Поланкай зямлёй, Літвой і іншымі дзяржавамі рэгіёну. Найперш згадаем, што становішча, якое склалася, было далёка не ўнікальным у гісторыі. Аналы чалавешва ведалі шмат выпадкаў суіснавання паміж развітымі дзяржавамі, якія мінулі зеніт сваёй магутнасці, і іх агрэсіўнымі суседзямі, якія толькі былі на досвітку ўласнай дзяржаўнасці. Кароткі позірк на такія выпадкі дазволійь нам скарыстацца пэўнымі аналогіямі. У якасці аднаго з прыкладаў такога суіснавання можна прывесці адносіны паміж Рымскай імперыяй і суседнімі германскімі народамі. Як і любая аналогія, параўнанне паміж Рымам і германцамі, з аднаго боку, і Полацкай зямлёй і Літвой з іншага, не вельмі дакладнае. Крызіс Рыма і экспансія германцаў мелі пад сабой іншыя, уласцівыя свайму часу і абставіна.м прычыны. Але па-за дэталямі, агульная карціна ўзаемадзеяння развітай і магутнай, але заняпалай дзяржавы з маладымі і агрэсіўнымі народамі мае дастатковае падабенства з прадметам нашага даследавання і таму дазваляе правесці пэўныя паралелі.
Падзеі гісторыі Рыма і германцаў выдатна задакументаваныя і даследаваныя ў сусветнай гістарыяграфіі, та.му спынімся на іх коратка. Пачынаючы з другой паловы II ст. Рымская імперыя ўступіла ў эпоху палітычнага крызісу, што
характарызаваўся жорсткай міжусобнай барацьбой прэтэндэнтаў на імператарскую ўладу, якія прадстаўлялі розныя рэгіянальныя, сацыяльныя і дынастычныя групоўкі. Вядзенне шматлікіх міжусобных і знешніх войнаў адбівалася ў росце вагі рымскай арміі ў палітычным жыцці імперыі. Пры гэтым мы не пойдзем супраць існіны, калі ўжывем слова «армія» ў множным ліку. Прынцып добраахвотнай вербоўкі, упершыню ўведзены Гаем Марыем на мяжы II і I стст. да н. э. прывёў да масавага прытоку ў войска маламаёмасных грамадзян, якія атрымлівалі плату за службу. Усё ў большай ступені такос войска было асабіста адданым свайму палкаводцу і матэрыяльна залежным ад яго, пры гэтым паступова трацячы сацыяльную сувязь з паспольствам. Таксама такое войска часта станавілася асабістай арміяй таго ці іншага палкаводца і служыла яму вернай апорай у міжусобнай барацьбе.1*9 Упершыню гэтая з'ява праявілася ў грамадзянскіх войнах I ст. да н. э., а ў войнах 1-1II стст. яна стала асноўным фактара.м, які вырашаў вынік палітычнай барацьбы. Перыяд другой трэці III ст. стаў вядомы пад назвай «эпохі салдацкіх імператараў» і адзначыўся бесперапыннымі і бессэнсоўнымі войнамі прэтэндэнтаў на рымскі стол з дапамогай падкантрольных ім армій. Разам зтым рымскія арміі паступова трацілі эфектыўнасць у справе абароны імперыі ад знешніх ворагаў. Даследчыкі адзначаюць, што паслабленне Рыма перад знешняй пагрозай было выклікана не так крызісам унутранай арганізацыі, у чым імперыя якраз мела велізарную перавагу перад варварскімі суседзямі, як палітычнымі прычынамі, а менавіта памяншэннем сацыяльнага базісу ўлады.19” Памяншэнне гэтае ў сваю чаргу вяло да ваеннай слабасці і выклікала патрэбу ў пошуку новых спосабаў вайсковай арганізацыі.
Зніжэнне эфектыўнасці рымскай абароны ішло поруч з нарастаннем варварскай пагрозы на паўночнай мяжы імперыі, якая ішла па Рэйне і Дунаі. Пасля смерці ў 117 г. імператара Траяна, апошняга вялікага заваёўніка ў гісторыі Рыма, імперыя вымушана была перайсці да стратэгічнай абаро-
189 Кардвнн Ф. Нстокй средневекового рыцарства. С. 150—151.
Корсунскнй A. Р. Гюнтер Р. Упадок й гйбель Западной Рймской ймперйй й вознйкновенйе германскйх королевств (до середйны VI в.). Москва, 1984. С. 198-199.
ны. Спакойныя дзесяцігоддзі II ст. абарваліся з пачаткам у 166 г. Маркаманскай вайны з кааліцыяй германскіх і іншых плямён на Дунаі. Аднак пры ўсёй шкодзе, якую наносілі варвары рымскім правінцыям, ім не ўдавалася дабійца вырашальнай перамогі над Рымскай імперыяй і прарвань яе ўмацаваную мяжу-лімес. Нягледзячы на страты, рымлянам пад камандаваннем імператара Марка Аўрэлія ўдалося стрымаць маркаманаў і іх саюзнікаў і мірам 180 г. адстаяць дунайскую мяжу.191 Нават у найзмрачнейшым для імперыі III ст. імператарам Галіену, Клаўдыю II і Пробу ўдалося разбіць готаў, якія ў 230-270-я гг., падобна бурлівай плыні, каціліся па Балканах192 і марскімі набегамі апярэдзілі вікінгаў больш чым на 500 гадоў. Такім чынам, і варварам, якіх унутранае развіццё штурхала на экспансію прастораў Рымскай імперыі, даводзілася ў дадатак да набегаў шукаць больш дзейсныя формы гэтай экспансіі.
Калі Рымскую імперыю немагчыма было скрушыць у прамым сутыкненні, многія варварскія правадыры і іх ваяры абіралі натуральную лінію паводзін і далучаліся да інстытутаў імперыі, у першую чаргу арміі. Па меры пашырэння імперыі патрэба ў вайсковай сіле расла, і горад Рым з Італіяй ужо не маглі пастаўляць дастатковую колькасць рэкрутаў. Ужо ў эпоху Рэспублікі многія легіёны набіраліся з правінцыялаў. Следам за правінцыяламі ў армію рушылі варвары. Працэс варварызацыі войска ўзмацніўся і ў сувязі з тым, што эканамічны росквіт імперыі ў I—II стст. змяншаў у Італіі і правінцыях колькасць ахвотных да рызыкоўнай вайсковай службы. Перш, варвары ўліваліся ў рымскую легіённую арганізацыю паасобку, засвойвалі ўзоры рымскага ваеннага майстэрства і ўвогуле ўпісваліся ў вайсковую сістэму імперыі. 3 паступовым адставаннем гэтай сістэмы ад надзённых патрэб абароны дзяржавы яна змянялася, засвойваючы менавіта варварскія ўзоры.193 Легіёны адыходзілі ў мінулае, а ім на змену на службу ў армію прымаліся цэлыя варварскія атрады.194 У канцы IV ст. сучаснікі папракалі імпе-
191 Козленко A. В. Военная йсторіія антіічностй: полководцы, бйтвы, оружйе. С. 228—229.
192 Тамсама. С. 109.
193 Кардннн Ф. Нстокй средневекового рыцарства. С. 151 — 155.
191 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. СПб., 1994. Т. 2. С. 182— 185.
ратара Грацыяна тым, што ён забыўся на старую рымскую доблесць і аддаваў перавагу найманым атрадам аланаў замест выпрабаваных легіёнаў.195 Распаўсюджанне атрымаў інстытут федэратаў-варварскіх плямён, якім былодазволена пасяліцца на рымскай тэрыторыі ў абмен на нясенне вайсковай службы.
Такое развіццё сітуаныі ў цяжкія для імперыі часы, калі ўнутраны палітычны крызіс дапаўняўся знешняй пагрозай з усіх бакоў, дало падставу тагачасным пісьменнікам і прамоўцам казаць аб тым, што варвары былі адзінымі, хто ўзняў зброю у абарону Рыма, калі самі рымляне адмовіліся гэта рабіць. У многіх войнах 1—V стст. варварам, якія рушылі на імперыю пад сваімі баявымі значкамі, супрацьстаялі варвары пад рымскімі сцягамі. Найяскравейшым прыкладам гэтага было славутае пабаявішча на Каталаўнскіх палях у 452 г., дзе гуны, остготы і гепіды пад камандаваннем Ацілы былі разбітыя вестготамі, франкамі, аланамі, бургундамі і саксамі пад камандаваннем «апошняга вялікага рымляніна» Аэцыя.196 Адыграўшы важную ролю ў абароне Рыма ад знешніх ворагаў, варвары да пэўнай ступені ахоўвалі і асабістыя правы і вольнасйі рымлян ад уціску прагнілага ўраду і драпежных ваяўнічых узурпатараў, якія мала адрозніваліся ад знешніх ворагаў. Рымскія тэрыторыі пад патранатам асобных варварскіх правадыроў станавіліся своеасаблівымі выспамі вольнасні, дзе маглі знайсці прытулак роспачныя рымляне. Па словах пісьменніка V ст. Сальвіяна, «яны [уцекачы-рымляне] ідуць на службу да готаў ці бакаўдаў, ці да якіх-небудзь іншых варвараў, што пануюць паўсюль, і не каюцца ў сваім учынку». «Яны болей жадаюць жыць вольна, носячы імя рабоў, чым быць рабамі, захоўваючы адно толькі вольнае імя. Перш імя рымскага грамадзяніна высока цанілася і дорага куплялася; цяпер жа ад яго адмаўляюцца, бо яно зрабілася пагарджаным і агідным».197
195 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. С. 188—190.
196 Козленко A. В. Военная йсторйя антйчностй... С. 168—169.
197 Сальвнан. Рассужденне современннка-очевйдца о прйчйнах паденйя Западной Рймской ймперіш (оком 450 г.). (Salv. Massil. De Gubernatione Dei.). V, 4—9 // Нсторня средннх веков. От паденяя Западной Рнмской нмпермн до Карла Велнкого. (476 — 768 гг.). Составнтель М. М. Стасюлевнч. (Далей: Нсторня средннх веков...). Москва Санкт-Петербург, 2001. С. 70—71.
Далёка не ўсе рымляне, аднак, былі задаволеныя масавым пранікненнем варвараў у імперыю. «Ганебна для нас тое, што дзяржава наша, якая мае такое шматлікае насельніцтва, перадае гонар вядзення вайны іншаземцам, перамогі якіх няславяць нас нават у тым выпадку, калі яны нам прыносянь карысць», лямантаваў рытор IV—V стст. Сінесій.198 3 ім быў згодны хрысціянскі паэт IV ст. Прудэнцый, які казаў, што рымляне адрозніваюцца ад варвараў, як людзі ад быдла. Аднак альтэрнатывы ўзаемадзеянню двух элементаў ужо не было. Ва ўмовах унутранага крызісу, калі рымская эліта не толькі не была здольнай яго вырашыць, але сама ж была адной з яго прычын. адбываўся натуральны працэс яе выцяснення з палітычнага жыцця. Паточаныя знутры заганамі свайго грамадства і ўплеценыя ў павуцінне рэгіянальных і сацыяльных супярэчнасцяў, рымляне саступалі сваё месца энергічным homo novus ’ам, псіхалагічна і сацыяльна мабільным выхадцам з варварскіх народаў, якія не баяліся ўносінь жыццядзейныя імпульсы ў застаялую імперскую палітыку. Яны хутка праходзілі шлях ад чужынца да носьбіта рымскай славы і ад простага легіянера да імператара. Такую кар’еру зрабіў ужо ў пачатку III ст. сын гота і аланкі Максі.мін Фракіец. Далей яе паўтарылі Філіп Араб, Галерый, Макісімін Дая, Магненцый і іншыя.199
Але няправільна было б казаць, што Рым быў толькі статычным матэрыялам для творчых варвараў, мэтай для рабаўніцтва для варвараў варожых і кар’ерным полем для варвараў саюзных. Як грамадства непараўнальна болыв развітае Рым прапанаваў суседнім народам распрацаваную палітычную сістэму, высокаразвітую эканоміку, выкшталцоную культуру і заканадаўства. Ён раскінуў перад варварамі гатовыя ўзоры, паводле якіх яны і маглі будаваць далей сваю цывілізацыю. Ужо Цэзар сваім хваткім позіркам заўважыў той уплыў, які аказваў Рым нават на тыя народы, якія яшчэ не былі яму падуладнымі: «Што ж датычыцца галаў, то блізкасць рымскіх правінцый спрыяе развіццю ў іх дабрабыту і новых патрэб».200
I9S Цыт. паводле Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 186.
199 Федорова Е. В. Людй ймператорского Рйма. Москва, 1990. С. 263, 269, 285. 290, 325.