Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
рэн надаваў васалу воласць, васал жа браў на сябе ў дачыненні да сюзерэна абавязак вайсковай службы і абяцаў слухацца яго ва ўсім. На гэткім фундаменце часам будаваліся даволі доўгія лесвіцы васальных адносін. Напрыклад, у 1173 г. Андрэй Багалюбскі вымусіў Рамана Расціславіча Смаленскага як свайго васала рушыць у паход на Кіеў. У паходзе таксама бралі ўдзел «всн» полайкія князі. Да 1180 г. полацкі князь Усяслаў Васількавіч займаў у дачыненні да Рамана Расціславіча васальнае становішча. Іншыя ж полацкія князі былі ўжо васаламі Усяслава. Яны вялі на Кіеў сваіх васальных дружыннікаў. Гэта значыць, што ў паходзе 1173 г. васальная лесвіца складалася ўжо з пяці прыступак.
Лесвіцы такія былі хісткімі. Васальнае права на беларускіх землях было распрацавана нашмат горш, чым у заходнееўрапейскіх дзяржавах ці Іерусалімскім каралеўстве крыжаносцаўу Палесціне. Ды і гыя мінімальныя прававыя нормы ўвесь час адступалі перад асабістымі інтарэсамі князёў, якія гатовы былі парушаць клятвы і мяняць сюзерэнаў у залежнасці ад перамен палітычнай сітуацыі. Глеб парушыў свае клятвы ўжо ў 1119 г. і ўчыніў напад на ўладанні свайго сюзерэна. Сюзерэны таксама далёка не заўсёды былі надзейнымі заступнікамі сваіх васалаў. У гэтай сувязі мы можам згадаць Святаслава Ольгавіча Чарнігаўскага, да якога палачане звярнуліся па заступніцтва ў 1151 г. пры звяржэнні Рагвалода Барысавіча. Але ў 1158 г. Святаслаў кінуў палачан і Расціслава і стаў на бок Рагвалода. Таму, хайя кожны васал мусіў выступаць на вайну на загад сюзерэна, войска, якое ўключала шматлікія васальныя кантынгенты, было цяжкім да збору і ненадзейным на полі бою.241 Паказальнай у гэтым сэнсе была нязгода паміж Расціславам Мсціславічам Смаленскім і ягоным пляменнікам і васалам Мсціславам Ізяславічам Пераяслаўскім, якія ў 1154 г. марна спрабавалі абараніць Кіеў ад наступаючых войскаў Ізяслава Давыдавіча Чарнігаўскага, сына Юр’я Даўгарукага Глеба і саюзных ім полаўцаў. Баявыя дзеянні яшчэ толбкі абмяжоўваліся перастрэлкай цераз раку, а дасведчанаму Расціславу пры адным поглядзе на цьму полаўцаў стала ясна, што шанцаў на перамогу няма. Ён паспрабаваў прапанаваць Ізясла-
241 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 140.
ву мір з перадачай таму Кіева ад сябе і Пераяслаўля ад Мсціслава. Аднак пляменніку і васалу смаленскага князя не спадабалася перспектыва пазбавіцца свайго стала. У ярасці ён заявіў Расціславу: «Да нн мне будет Переяславля, нн тобе Кнева». Сказаўшы гэта, «поворота конь Мьстнславь подь собою с дружмною своею оть стрыя своего». Вывад Мсціславам сваёй дружыны з поля бою (хаця пазней, мяркуючы па звестках летапісу, ён вярнуўся ў строй) дазволіў полаўцам узмацніць ціск на Расціслава. Пасля ўпартай, але безнадзейнай двухдзённай бітвы дзядзька і пляменнік былі разбітыя і мусілі ўцякаць з Кіева.242
Пры ўсёй ненадзейнасці, аднак, разумнай альтэрнатывы дружынным атрадам у XII ст. не было. Дружына працягвала быць і целам вайны. Больш за тое, яе якасная і колькасная ўдзельная вага ў агульным складзе войска пастаянна расла. Па-першае, з развіццём тактыкі конніца канчаткова набыла значэнне вядучага роду войскаў.243 Цяжкаўзброеная конніца, поўнасцю аснашчаная камплектам наступальнай і засцерагальнай зброі, была асноўнай ударнай сілай любой арміі на беларускіх землях. У сілу эканамічных і сацыяльных прычын галоўная роля ў ка.мплектаванні цяжкой конніцы належала менавіта дружыне. Пры высокім кошце зброі толькі багаты чалавек, якімі былі князі і баяры, мог забяспечыць сябе і сваіх дружыннікаў поўным яе наборам. Выкарыстанне цяжкай зброі ў баі патрабавала добрага ёй валодання, якога ізноў жа мог дасягнуць толькі прафесійна падрыхтаваны ваяр-дружыннік на княскай службе, вызвалены ад клопату па сваёй эканамічнай падтрымцы. Па-другое, у перыяд бесперапынных войнаў толькі прафесійная дружына знаходзілася ў стане баявой гатоўнасці і магла неадкладна выступіць у паход, у які апалчэнне ісці не магло з-за гаспадарчай занятасці ці не хацела з-за адмоўнага стаўлення да княскіх авантур. Васальныя дружыны былі ненадзейнымі, аднак уласныя отракі і дзецкія былі галоўнай апорай князя. Па гэтых прычынах асноўнай фігурай войнаў XII ст. быў цяжкаўзброены конны дружыннік.
Роля вояў апалчэння ў дадзены час якасна знізілася. Яно ўсё ж працягвала заставацца значнай часткай вайсковай ар-
242 Нпатьевская летопнсь. Ст. 474—475.
243 Клрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 60—61, 65.
ганізацыі і колькасна пераважала княскія дружыны. Гарадское апалчэнне зведала ўскладненні ў сваёй структуры ў сувязі з хуткай урбанізацыяй і ростам гарадскога насельніцтва. Апалчэнне аднаго горада па-ранейшаму называлася тысячай. Кіраваў ёй тысяцкі, якога прызначала веча ці іншая земская ўлада. Разам з тым гарадскі пасад, ці канец, які цяпер налічваў больш жыхароў, выстаўляў ужо не сотню, a цэлы полк, які быў наступнай пасля тысячы арганізацыйнай адзінкай войска і кіраваўся ваяводам. Некалькі вуліц выстаўлялі сотню на чале з соцкім, адна вуліца, — верагодней за ўсё, дзесятак на чале з дзесяцкім.244 Адзінкі гэтыя колькасна не адпавядалі сваім назвам і налічвалі людзей меней за намінальную колькасць. «Дзесяткі», «сотні» і «тысячы» былі паняццем арганізацыйным, але не арыфметычным. He да канна вывучаным з’яўляецца пытанне аб арганізацыі сельскага апалчэння. I. Я. Фраянаў прытрымліваецца думкі, што, паколькі горад быў адміністрацыйным цэнтрам зямлі, то і сельскія кантынгенты далучаліся да гарадскіх соцень.245
Апалчэнне ўжо даўно не было сукупнасцю ўсіх баяздольных мужчын. У залежнасці ад абставін і сур’ёзнасці ваеннай пагрозы выкарыстоўваліся разнастайныя нормы мабілізацыі насельніцтва. Звесткі аб такіх нормах у Полацкай, Смаленскай і Тураўскай землях не захаваліся, але мы можам скласці аб іх гіпатэтычнае ўяўленне, беручы ў якасці прыкладу Наўгародскую зямлю. Пры падабенстве сацыяльнага ладу і прыродных умоваў Полаччына, Смаленшчына, Тураўшчына і іншыя землі Верхняй Русі не павінны былі значна адрознівацца ў гэтым сэнсе ад Ноўгарада. У Наўгародскай зямлі адзінкай аддіку апалчэння была «саха», г. зн. гаспадарка з колькасцю зямлі, якую маглі ўзараць тры чалавекі ўключна з гаспадаром на трох конях. Пры звычайнай норме мабілізацыі дзесяць сох выстаўлялі аднаго коннага ваяра. Пры павышанай ваеннай пагрозе адзін ваяр выстаўляўся ад чатырох сох. Для маламаёмасных жыхароў дзейнічала норма, пры якой два чалавекі рыхтавалі на вайну трэцяга.246 Падобныя нормы маглі гіпатэтычна існаваць і ў Полаччыне, Смаленшчыне і Тураўшчыне.
244 Разян Е. А. Мсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 148.
245 Фроянов М. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 678—679.
Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 147—148.
Апалчэнне мусіла падпарадкоўвацца князю як вярхоўнаму кіраўніку ўсіх узброеных сіл зямлі. На практыцы ж у атмасферы канфліктаў паміж князем і вечам у XII ст. апалчэнне часта было поўнасню аўтаномнай арганізацыйнай і баявой адзінкай, якая падпарадкоўвалася прызначанаму вечам тысяцкаму галоўнага горада зямлі. Раз’яднанасць дружыны і апалчэння была сур’ёзнай слабасню армій беларускіх земляў. Можна згадаць, што адной з прычын паражэння Усяслава Васількавіча і палачан ад Валадара Глебавіча ў 1167 г. была адсутнасць сувязі паміж княскай і зе.мскай часткамі войска на паходзе. Нязгоды паміж Давыдам Расціславічам і смаляна.мі маглі негатыўна паўплываць на баявы дух смаленскага войска перад Віцебскай бітвай у 1196 г.
Апалчэнне не было аднародным па ўзбраенні і баявых якасцях. Побач з багатымі гараджанамі, якія былі ў стане набынь поўны камплект узбраення і рушыць у паход на кані, у апалчэнні прысутнічалі бяднейшыя воі. Багаты земскі баярын выступаў у паход конна, меў шлем, кальчугу і шчыт і быў узброены мечам, кап’ём і па неабходнасці сякерай, паліцай, суліцамі і лукам. Звычайныя воі ішлі пешымі, а іх узбраенне магло абмяжоўвацца шчытом, сякерай і кап’ём. Зусім жа бедныя воі не мелі нічога, акрамя суліц.
Захавалі сваё значэнне залогі гарадоў, якія камплектаваліся з прафесійных ваяроў і ў залежнасці ад памеру і характару горада падпарадкоўваліся вечу альбо князю.
Закрануўшы мабілізацыйныя нормы пры зборы апалчэння, мы ўшчыльную падышлі да пытання аб колькасці ўзброеных сіл на беларускіх землях у XII ст. Нам не давядзецца даследаваць гэтае пытанне з нуля, бо мы маем прысвечаны яму грунтоўны артыкул Г. В. Ласкавага. Грунтуючыся на ацэнцы прыкладнай шчыльнасці насельніцтва беларускіх земляў у 3—4 чалавекі на км2, даследчык вызначае колькасць насельніцтва Полацкай зямлі ў канцы ХІ-ХШ стст. у 270— 350 тыс. чалавек і 68-70 тыс. баяздольных мужчын. Беручы за аснову норму мабілізацыі аднаго з чатырох баяздольных мужчын і прапарцыянальную колькасць дружыннікаў, Г. В. Ласкавы вызначае колькасць узброеных сіл Полаччыны ў 17-17,5 тыс. апалчэнцаў і 3,4-3,5 тыс. дружыннікаў. Падлікі колькасці дружыннікаў пацвярджаюцца плошчай археалагічна даследаваных гарадоў, гарадкоў і замкаў, памножанай
на ўмоўную норму шчыльнасці дружыннікаў ва ўмацаваных пунктах, якая раўнялася 50 чалавек на адзін гектар. Колькасць кантынгентаў ліваў і літвы ў розных выпадках вагалася ад некалькіх соцень да паўтара дзесятка тысяч. 3 гэтым узгадняецца колькасць страт палачан у земгальскай экспедыцыі 1106 г., якая, згодна з летапісам, склала 9 тысяч дружыны.-47
Калі дэмаграфічныя дадзеныя заслугоўваюць даверу, падлікі Г. В. Ласкавага сапраўды прадстаўляюнь даволі дакладную лічбу колькасці насельніцтва, здольнага насіць зброю. Між тым лічба гэтая паказвае толькі патэнцыйных ваяроў і не з’яўляецйа тоеснай лічбе ваяроў, якія падлягалі мабілізацыі і тым больш сапраўды рушылі ў паход. Норма аднаго з чатырох баяздольных мужчын,248 з якой беларускі даследчык зыходзіць пры вызначэнні колькасці людзей, што падлягалі мабілізаныі, падаецца моцна завышанай. Тлумачыцца гэта тым, што звесткі аб пскоўскай норме мабілізацыі XV ст. аднаго чалавека ад чатырох сох інтэрпрэтуюцца недакладна. Як мы бачылі вышэй, адна саха намінальна налічвала не аднаго, а трох дарослых мужчын, і значыць, нор.ма мабілізацыі была ўтрая ніжэй. Больш за тое, з больш ранняга наўгародскага досведу відаць, што прызыў ад чатырох сох быў чымсьці надзвычайным. Пры звычайнай норме аднаго чалавека ад дзесяці сох у войска прызываўся толькі адзін з трыццаці баяздольных мужчын. Такім чынам, мабілізацыі ў Полацкай зямлі падлягала не больш за 2,3 тысячы чалавек у звычайных выпадках і 5—6 тысяч у выпадку павышанай ваеннай пагрозы.