Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
85 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. С. 176—177.
86 Тамсама. С. 177.
87 Бяздоннае багацце. Мн., 1990. С. 223—225.
88 Тамсама. С. 216—217.
89 Зннкявнчюс 3. Восточная Jlumea в прошлом й настояіцем. Внльнюс, 1996. С. 16—17.
90 Тамсама. С. 18-19.
91 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья ч Подвйнья. С. 184—186.
Раздзел 3.
Ваеннае майстэрства славян і балтаў у канцы V пачатку IX стст.
У папярэдніх частках гэтага раздзелу мы паспрабавалі аднавіць ход падзей на беларускіх землях у V—IX стст. пры дапамозе крытычнага супастаўлення археалагічных крыніц і акрэсліць ролю вайны ў жыцці славянскіх і балцкіх плямёнаў і яе ўплыў на развіццё грамадства шляхам асцярожнай рэканструкцыі. Калі ж справа даходзіць да даследавання ваеннага майстэрства, вышэйзгаданых метадаў становіцца яўна недастаткова. Вядома, археалагічныя знаходкі зброі могуць даць прыблізнае ўяўленне аб спосабах вядзення бою, а вайсковую арганізацыю можна аднавіць, грунтуючыся на яе натуральным паходжанні з арганізацыі грамадскай. Але гэта прывядзе нас толькі да тэарэтычных высноваў аб тым, як выглядала вайна ў тыя часы. Між тым вайна як справа цалкам практычная тады, як і ў любую іншую эпоху, пастаянна развівалася ў рэчышчах новых формаў і спосабаў, перасягаючы межы, адведзеныя ёй тэорыяй. Таму дакладнае ўяўленне аб вайне могуць даць толькі пісьмовыя крыніцы, якія падаюць яе рэаліі і дынаміку праз апісанне канкрэтных падзей.
Пры гэтым мы непазбежна сутыкаемся з новай праблемай — фактычнай адсутнасцю пісьмовых звестак аб ваенных падзеях на беларускіх землях у тыя часы. Самая блізкая адлегласць, на якую мы можам да гэтых падзей падысці, — апісанне ў крыніцах кшталту ўжо згаданых «Цудаў св. Дзімітрыя Солунскага» і «Арозія караля Альфрэда» падзей на Балканах і на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, дзе жылі, адпаведна, славянскія і балцкія плямёны, роднасныя, але не тоесныя славянам і балтам, якія насялялі тады беларускія землі. Згодна з гэтым мы мусім звяртацца да аналогій, заснаваных на прыняцці існавання па-
добных гістарычных з’яў у народаў, якія маюць роднаснае этнічнае паходжанне альбо знаходзяцца на падобнай ступені развіцця. Выкарыстоўваць яго мы мусім вельмі асцярожна, бо пры ўсёй этнічнай роднаснасці балканскіх славян і славян, якія засялялі беларускія землі, а таксама Вульфстанавых эстыяў (прусаў) і плямёнаў усходніх балцкіх культур паміж імі існавалі і істотныя адрозненні. Балканскія славяне і прусы знаходзіліся значна бліжэй да цэнтраў візантыйскай і заходняй цывілізацый, да важнейшых гандлёвых шляхоў і ваявалі з мацнейшымі непрыяцелямі. Таму можна меркаваць, што яны знаходзіліся на вышэйшым узроўні развіцця ўвогуле і ваеннага майстэрства ў прыватнасці за плямёны, якія жылі на беларускіх землях. У далейшым мы будзем улічваць гэты факт. Больш за тое, каб паменшыць патэнцыйныя магчымасці для памылак, мы звузім кола скарыстаных пісьмовых крыніц да тых, якія могуць забяспечыць найбольш блізкія і прамыя аналогіі. Па некалькіх прычынах мы мусім аддаць перавагу візантыйскім крыніцам VI—VII стст. Па-першае, заснаваныя на багатых старажытнагрэчаскіх пісьмовых традыцыях, у параўнанні з урыўкавымі заходнімі крыніцамі, яны падаюць больш грунтоўныя, падрабязныя і якасныя звесткі пра ваеннае майстэрства славян. Па-другое, яны апісваюць удзел у ваенных дзеяннях на Балканах славянскага племені драгувітаў, магчыма, роднасных дрыгавічам. Пры гэтым мы будзем улічваць і супастаўляць звесткі з іншых пісьмовых і непісьмовых крыніц.
А) Вайсковая арганізацыя
Вайсковая арганізацыя славян і балтаў у перыяд ваеннай дэмакратыі была працягам іх грамадскай арганізацыі. Яна натуральным чынам паходзіла з грамадскай арганізацыі і аказвала на яе зваротны ўплыў. Вялікая колькасць міжэтнічных і міжабшчынных узброеных канфліктаў у той час дыктавала патрэбнасць кожнаму баяздольнаму мужчыну браць у рукі зброю і станавіцца на абарону племені ў выпадку небяспекі. Як адзначае візантыйскі імператар Маўрыкій у прысвечаным славянам раздзеле свайго «Стратэгікона» канца VI стагоддзя, «кожны мужчына ўзброены
дзвюма невялікімі коп’ямі, а некаторыя з іх і шчытамі»92. Гэты ж самы факт надаваў правы на ўдзел у прыняцці рашэнняў толькі тым абшчыннікам, якія бралі ўдзел у абароне племені, гэта значыць узброеным мужчынам. Такім чынам, узброеныя сілы тыповага славянскага племені ўяўлялі сабой апалчэнне, якое ўключала ўзброеных мужчын усіх баяздольных узростаў. Найбольшай арганізацыйнай адзінкай такіх узброеных сіл было апалчэнне асобнага роду, якое ўзначальваў старшыня гэтага роду. 3 паступовай заменай родавага ўладкавання плямёнаў на тэрытарыяльнае родавыя апалчэнні саступілі месца апалчэнням асобных тэрытарыяльных акруг. У сваю чаргу, родавыя і тэрытарыяльныя апалчэнні складаліся з элементарных адзінак, якія ўключалі жыхароў аднаго паселішча93. Гіпатэтычна родавыя, а затым тэрытарыяльныя апалчэнні маглі арганізоўвацца паводле традыцыйнай для індаеўрапейцаў дзесяцічнай сістэмы94, але пры надзвычай прымітыўнай грамадскай і ваеннай арганізацыі лік на дзесяткі і сотні наўрад ці строга вытрымліваўся і меў рачэй сімвалічнае, чым практычнае значэнне. Мяркуючы па невысокай шчыльнасці насельніцтва тагачасных беларускіх земляў, колькасць ваяроў, якую магло выставіць адно племя, наўрад ці перавышала некалькі соцень чалавек. Мабілізацыйныя магчымасці племені пагаршаліся кепскімі камунікацыямі і варожасцю паміж родамі і тэрытарыяльнымі адзінкамі, у выніку чаго некаторыя з іх маглі заставацца ўбаку ад узброеных сутыкненняў з-за адлегласці ці няведання альбо прама ўхіляцца ад дапамогі суродзічам. Толькі ў VIII—IX стст. пры ўтварэнні саюзаў плямёнаў колькасць іх войскаў у найважнейшых выправах магла лічыцца на тысячы.
Асобную ў арганізацыйных адносінах адзінку ўтварала дружына на чале з правадыром (князем). Яна складалася з ваяроў, якія выйшлі за межы традыцыйнай родавай ці
92 «Стратегнкон» Маврнкяя. XI, 4, 11. (Далей: Mauric.) // Свод... Т. I. Москва, 1994. С. 371.
93 Нефёдкмн A. К. Тактйка славян в VI в. (no свйдетельствам ранневйзантіійскйх авторов) // Вмзантнйскяй временннк. Т. 62 (87). Москва, 2003. С. 88.
94 Тамсама. С. 84.
тэрытарыяльнай будовы племені, далучыліся да дружыны добраахвотна і былі звязаныя з правадыром шчыльнымі асабістымі і карпаратыўнымі адносінамі. Хутчэй за ўсё, напачатку гэта былі збольшага маладыя ваяры: моцныя, спрытныя, «адчайныя» і гатовыя ўдзельнічаць у далёкіх рабаўніцкіх выправах95. 3 цягам часу склад дружыны станавіўся больш трывалым і пастаянным. 3 яе вылучэннем як грамадскага інстытуту і развіццём ваеннай справы яна ўсё ў большай і болыдай ступені ператваралася ў групу прафесійных дасведчаных ваяроў. Разам з непасрэдным кіраваннем дружынай правадыр ажыццяўляў і агульнае камандаванне ўсімі сіламі племяннога апалчэння. У яго падпарадкаванні былі і кіраўнікі родавых апалчэнняў. Дакладную колькасць дружыны вызначыць цяжка. Можна меркаваць, што ў залежнасці ад памераў племені ці племяннога саюзу яна вагалася ад некалькіх дзесяткаў чалавек да некалькіх соцень96.
Арганізаныйныя адзінкі супадалі з тактычнымі адзінкамі. У баі апалчэнне строілася па родавых ці тэрытарыяльных адзінках, якія маглі выконваць самастойныя баявыя задачы. Элементарная арганізацыйная адзінка магла стыхійна, без знешняга арганізацыйнага ўплыву ператварыцца ў тактычную баявую адзінку, дзе ваяры, якія паходзілі з аднаго паселішча і сям’і, падтрымлівалі адзін аднаго і ажыццяўлялі найпраснейшую тактычную спецыялізацыю ў залежнасці ад наяўнасці пэўнага кшталту зброі. Напрыклад, кідальнікі дроцікаў і стральцы гуртаваліся вакол шчытаносца97. Дружына таксама з’яўлялася асобнай тактычнай, як і арганізацыйнай адзінкай, якая выкарыстоўвалася для выканання найбольш адказных і небяспечных баявых задач. Па звестках «Цудаў св. Дзімітрыя Солунскага», у карным паходзе супраць стрымонскіх славян у 678 г. візантыйцы «перабілі ў засадах, якія ўчынілі самі [славяне], найбольш моцных з іх і выдатных»98, каго мы можам атаясаміць з дружыннікамі.
95 Mauric. XI, 4, 39 // Свод... I. С. 377.
96 Даннлевскнй 14. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 106.
97 Нефёдкнн A. К. Тактнка славян в VI в. С. 88.
9S Miracul. Demetr. 262. // Свод... Т. II. С. 167.
Параўнанне дадзеных аб вайсковай арганізацыі славян са звесткамі аб вайсковай арганізацыі галаў" і германцаў100 паказвае яе тыповасць для варварскіх плямёнаў Еўропы эпохі ваеннай дэмакратыі. Таму не будзе скажэннем ісціны выснова, што вайсковая арганізацыя балтаў на беларускіх землях будавалася на падобных асновах і істотна ад агульнаеўрапейскіх узораў не адрознівалася.
Б) Зброя
Візантыйскія аўтары падаюць нямала звестак аб зброі, якую выкарыстоўвалі славяне. Паводле Пракопія Кесарыйскага, які дае кароткі нарыс звычаяў славян пры апісанні падзей 540-х гадоў, у іх, «уступаючы ў бітву, большасць ідзе на ворагаў пешымі, маючы невялікія шчыты і коп’і ў руках»101. Іаан Эфескі, распавядаючы аб бясчынствах славян на Балканах у 584 г., заўважае, што да знаёмства з ваеннай справай візантыйцаў славяне «не ведалі, што такое зброя, апроч двух ці трох ланхідыяў, а менавіта гэта — кідальныя коп’і»102. 3 гэтымі паведамленнямі пагаджаецца Маўрыкій, які меў багатую баявую практыку сутыкненняў са славянамі. У «Стратэгіконе» ён піша: «Кожны мужчына ўзброены двума невялікімі коп’ямі, a некаторыя з іх і шчытамі, моцнымі, але цяжка пераноснымі. Карыстаюцца яны таксама драўлянымі лукамі і невялікімі стрэламі, намазанымі атрутай»103. Коп’і маглі выкарыстоўвацца як для кідання, так і для рукапашнага бою. Невялікі памер лукаў і выкарыстанне атруты сведчаць, што стральба з лука ў славян была больш разлічанай на прыцэльнае пападанне ў неабароненыя часткі цела з блізкай адлегласці, чым на масаваны абстрэл варожага войска здалёк104. Шматлікія археалагічныя знаходкі ўтул-
99 Цезарь, Гай Юлпй. Галльская война. VI, 13-15. (Далей: Caesar.
Bell. Gall.) // Запнскн... С. 115-117.
100 Ibid. VI, 21-24. // Запнскн... С. 119-120.
101 Procop. Bell. Goth. VII, 14. С. 250.
102 Ноанн Эфесскнй. 0 народе славян н об опустошенйй, которое онй пройзвелй во Фракйй в третьем году царствовання тйшайшего Тйверйя царя. III. 6, 25. (Joh. Ephes. Hist. Eccl.) II Свод... I. C. 279.