Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Другім важным фактарам узвышэння дружыны было яе ўжо згаданае становішча па-за і па-над традыцыйнай грамадскай структурай племені. К.алі яе ваенная моц сама
76 Данялевскнй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 115—125.
па сабе ўтрымлівала патэнцынную магутнасць, то знаходжанне па-за племянной грамадоіі, адарванасць ад родаў і нязвязанасць родавым этасам давалі магчымасць ужыць гэтую магутнасць без хістанняў і гэтак ператварыць яе патэнцыю ў рэальны ўплыў. Знаходжанне жа дружыны па-над родамі дазваляла ёй падтрымліваць парадак у племені як старонняй нейтральнай групе, якая ў выпадку ўнутранага канфлікту магла дзейнічаць непрадузята, зыходзячы больш з аб’ектыўных інтарэсаў усяго племені, чым з інтарэсаў асобных родаў. Гэта надавала нават прымусовым дзеянням дружыны пэўную легітымнасць. На вышэйшым узроўні такая роля дружыны аказалася вельмі прыдатнай ужо пры ўтварэнні племянных саюзаў альбо княжанняў з асобных плямёнаў.
Звяртаючыся да германскіх паралеляў, прывядзем яшчэ адно меркаванне A. 1. Сяліцкага: «3 аднаго боку, гэтыя вайсковыя аб’яднанні ішлі супраць прынцыпаў племянной арганізацыі, часта парушалі заключаныя мірныя дамовы, рабавалі суседнія плямёны, а іх правадыры маглі стаць канкурэнтамі мясновым племянным уладам. Але, з іншага боку, калі дружынныя лідэры станавіліся вайсковымі правадырамі плямён/саюзаў плямён і дружыны ператвараліся ў ядро плсмяннога войска, гэтыя супярэчнасці здымаліся»77. Улічваючы падабенства гра.мадскага развіцця, цяжка ўявіць, што балцкія і славянскія дружыны ішлі надта адрозным ад германцаў шляхам.
Такім чынам, у перыяд перасялення славянскіх плямёнаў на беларускія землі і іх узаемадзеяння з балнкімі плямёнамі вайна стала каталізатарам, а ў многіх выпадках і прамой прычынай зрухаў у эканамічным і палітычным развіцці славянскіх і балцкіх грамадстваў. 3 эканамічнага боку вайна замацавала ўзброенае рабаўніцтва ў якасці спосабу здабыцця дабрабыту побач з вытворчасцю і абменам. Больш за тое, адносная лёгкасць і эфектыўнасць рабаўніцтва зрабілі ваенныя выправы з гэтай мэтай надзвычай папулярнымі, даўшы нагоды для незлічоных войнаў на стагоддзі наперад.
77 Селнцкмй А. й. «Воданйческйе королй»:релйгйозный аспект формйрованйя королевской властй у древннх гер.манцев. С. 52.
3 боку палітычнага, узброеныя сутыкненні гэтага перыяду вылучылі дружыну як грамадскую з’яву, якая падтрымлівала само існаванне грамадства, ахоўваючы жыццё і бяспеку абшчыннікаў ад знешніх нападаў, што надало ёй вышэйшае становішча ў грамадстве. Надалей менавіта ваенная моц дружыны дазволіла ёй стварыць альтэрнатыву панаванню родавай арыстакратыі, якая з’яўлялася неад’емнай часткай абшчыны і кіравала з дапамогай свайго аўтарытэту, абапіраючыся на традыцыйны этас. Такая арганізацыя грамадства ўжо не задавальняла яго патрэбы ў часы вялікіх перасяленняў, утварэння новых этнічных супольнасцяў, эканамічнага расслаення, замены родавых адносін тэрытарыяльнымі з адпаведнымі ўнутранымі і знешнімі канфліктамі. У супрацьвагу гэтаму дружына вылучыла больш эфектыўную арганізацыю грамадства, кіруемага адасобленай ад астатніх абшчыннікаў групай, якая валодала ваеннай моцай, магла прымусова ўжыць яе для падтрымання парадку і зрабіць гэта легітымным чынам з выразнай ці маўклівай згоды рэшты грамадства. Вылучэнне гэтых характэрных рысаў заклала асновы ўлады як грамадскай з’явы, зрабіла дружыну яе родапачынальніцай і пачало пераўтварэнне будовы грамадства з патрыярхальнай і протадзяржаўнай у палітычную. Фактычна дружына накіравала далейшае развіццё грамадства ў палітычнае рэчышча, паставіла ў ягоны цэнтр з’яву ўлады і вызначыла магутнасць як аснову ўлады.
Такія пераўтварэнні не былі выключна беларускай з’явай. Праз іх давялося прайсці ўсім еўрапейскім народам. Як адзначае Фукідыд пры апісанні падрыхтоўкі да Траянскай вайны, «Агамемнан (...) зусім не таму стаў на чале паходу, што жаніхі Алены, якіх ён вёў за сабой, былі звязаныя клятвай, дадзенай Тындарэю, а таму, што ён быў магутнейшы за ўсіх сваіх сучаснікаў»78. «Ён павёў за сабой войска не столькі з-за прыязнасці да яго іншых правадыроў, а хутчэй з-за таго, што ўнушаў ім страх»79. У германцаў вылучэнне вайсковай знаці штурхнула грамадства на «адзін са шляхоў генезісу каралеўскай улады і
78 Фукнднд. Нсторйя. Москва, 1999. I, 9, 1. (Далей: Thue.). С. 9.
79 Тамсама. I, 9, 3. С. 9.
затым фармавання дзяржавы так званы ваенны шлях, калі часовыя вайсковыя правадыры некаторых плямён/ саюзаў плямён пад уплывам розных абставін захоўваюць сваю пасаду і ў мірны час, тым самым умацоўваючы ідэю пастаяннай каралеўскай улады»80.
Вяртаючыся да нашых падзеяў, можна пагадзіцца з польскім гісторыкам Гэнрыкам Лаўмяньскім у ягонай ацэнцы працэсу ўзнікнення дзяржаўнасці на літоўскіх землях: «Манархія не паўстала ў выніку эвалюцыі племянных дзяржаўных саюзаў — як тое амаль агульнапрынята ў літаратуры — але на іх руінах; творчыя чыннікі змяшчаліся ў арганізацыі дружын, якая была вынікам рабаўніцкай экспансіі і знаходзілася ўласна па-за абсягам тэрытарыяльнай арганізацыі»81.
Працэс гэты адбываўся доўга і пакутліва. Родавыя адносіны, заснаваныя на неад’емных для людзей роднасных сувязях, доўга захоўвалі сваё значэнне, а з імі захоўвала ўплыў і родавая арыстакратыя, паступова ператвараючыся ў земскую невайсковую знаць. Канец гэтага перыяду яшчэ быў адзначаны хісткай раўнавагай у супрацьстаянні паміж правадыром з дружынай і родавай арыстакратыяй. Але вынік яго быў ужо прадвызначаны. Ваенная дэмакратыя саступала сваё месца дзяржаве.
Б) Уплыў вайны на этнакультурныя працэсы на беларускіх землях
He меншую, чым у палітычным і эканамічным жыцці, ролю вайна адыграла ў жыцні духоўным на тагачасных беларускіх землях. Найперш гэта датычылася культурнага ўзаемадзеяння славянскіх і балцкіх плямёнаў, якое дало пачатак утварэнню беларусаў як асобнага этнасу. Многія даследчыкі прытрымліваюцца той думкі, што працэс узаемадзеяння быў збольшага мірным82, што і дазволіла сла-
80 Селнцквй A. Н. «Воданйческйе королй»: ремгйозный аспект формйрованйя королевской властй у древннх германцев. С. 53.
81 Lowmianski. Henryk. Studja nad poczqtkami spoteczenstwa i panstwa Litewskiego. Tom II. Wilno, 1932. 369.
82 Краўцэвіч A. Утварэнне Вялікага Княства Ліпюўскага. Rzeszow, 2000. С. 98-103.
вянам і балтам пераняць адным у адных амаль што нароўні разнастайныя элементы культуры, гаспадаркі і вераванняў. У многіх выпадках гэта сапраўды было так. Але ў цені незаслужана застаецца іншы бок славяна-балцкіх кантактаў — ваенны, які прысутнічаў у значнай ступені, аб чым сувора распавядаюць пажарышчы балцкіх гарадзішчаў. На першы погляд парадаксальна, а на самой справе цалкам натуральна, вайна самой сваёй экстрэмальнасцю і пагрозай існаванню людзей прымушала ворагаў уступаць у больш блізкі кантакт. Сутыкненні з-за ворнай зямлі, лепшага месца для паселішчаў, матэрыяльных каштоўнасцяў, вываду палонных адбываліся з уласцівай любой вайне жорсткасцю. Пры паражэнні не даводзілася чакаць літасці, таму ад здольнасці выстаяць супраць Bopara і перамагчы яго залежала жыццё асобных абшчыннікаў і існаванне цэлых плямёнаў. У гэтых умовах было надзвычай важна зразумець мову ворага, каб мець магчымасць здабыць звесткі аб ягоных планах; уласкавіць ягоных багоў, каб пазбегнуць іхняга гневу; вывучыць ягоныя спосабы вядзення вайны, каб самому скарыстаць іх супраць вынаходнікаў; здабыць зброю ворага, каб зразумець яе сакрэт і ўжыць самому; вывучыць вядзенне ягонай гаспадаркі, каб зразумець, як яна дапамагае выстаяць у часы ваенных нягод. Такім чынам, у міры і вайне славяне і балты пазнавалі адны адных і збліжаліся, каб у будучыні ўтварыць аснову адзінага этнасу, пацвярджаючы старую ісціну, выказаную яшчэ Цэзарам: «...на ваяроў увогуле моцна ўплываюць звычаі той краіны, дзе яны доўга знаходзяцца»83.
Шчыльнасць славяна-балцкіх кантактаў таго часу даводзіць перш за ўсё антрапалогія. Распаўсюджанне ў старажытных славянскіх пахаваннях чарапоў даліхакраннага сярэднятварага антрапалагічнага тыпу, адрозных ад іншых славянскіх антрапалагічных тыпаў, у вялікай ступені супадае з арэалам балцкай гідраніміі84. Але найбольш цікавым
83 Цезарь, Гай Юлмй. Гражданская война. I, 44. (Caesar. Bell. Civ.) II Запкскм Юлня Цезаря н его продолжателей о Галльской войне, о Гражданской войне, об Александрнйской войне, об Афрнканской войне. Москва, 1999. (Далей: Запнскн...). С. 224.
84 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья й Подвйнья. С. 171 — 173.
з’яўляецца той факт, што гэты арэал супадае з арэалам сучаснага валдайска-верхнедняпроўскага антрапалагічнага комплексу, да якога належаць жыхары Усходняй Літвы, Беларусі і Смаленшчыны — тэрыторый, на якіх ішло фармаванне беларускай народнасці85. Гэта значыць, што асновай беларускай народнасці быў славяна-балцкі сінтэз, дзе славяне і балты адыгрывалі раўназначную ці параўнальную ролю.
Антрапалагічнае ўзаемадзеянне дапаўнялася культурным. На тле відавочных славянскіх элементаў у беларускай культуры захавалася шмат балцкіх. Традыцыйныя беларускія вераванні захоўваюць тыпова балцкі культ змяі, мала вядомы ў іншых славянскіх краінах86. Гэтаксама як і балты, беларусы надзяляюць чароўнымі ўласцівасцямі камяні. Гэта добра відаць з легендаў пра камяні, якія выконвалі ролю шаўцоў і краўцоў87, і паданняў пра камяні цудоўнага Лоскага замка, якія пры яго разбурэнні самі раскаціліся на месцы, адкуль былі ўзятыя88. Традыцыйная беларуская культура захоўвае балцкі ўплыў у прадметах побыту і пабудовах89. Балнкія элементы выразна праявіліся ў беларускай мове. Яна ўтрымлівае вялікую колькасць часта ўжываемых словаў балцкага паходжання, такіх, як «дзірван» альбо «дзёгаць», а таксама шмат балцкіх сінтаксічных элементаў90. Мяркуецца, што такія вызначальныя для беларускай мовы асаблівасці, як дзеканне, аканне і цвёрдае «р», з’явіліся ў ёй пад уплывам балцкага субстрату91. Хаця наконт асобных балцкіх элементаў у фармаванні беларусаў яшчэ вядуцца спрэчкі, здаецца, ужо мала ў каго выклікаюць сумненні іх вялікая агульная прысутнасць і значны ўплыў, шлях да чаго быў адкрыты як у ходзе асіміляцыі і мірнага супрацоўніцтва, так і падчас ваенных канфліктаў.