Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
10 Wight, Martin, Wars of Gain, Fear and Doctrine, 92.
Другой ідэяй такога кшталту можа быць славалюбства, якое імкнсцца да сцверджання ўласнай асобы праз здзяйсненне грымотных ваенных подзвігаў. Нязменна ўласцівае чалавечай прыродзе, у некаторых культурах яно можа быць узнесеным да ўзроўню агульнапрынятага ўзору ці ўхвальнай рысы паводзін. У найбольшай ступені культура ваеннай славы квітнела сярод вайсковаіі арыстакратыі на дадзяржаўным і раннедзяржаўным этапах развіцця грамадства. Добрае адлюстраванне гэтай з’явы такія эпічныя творы, як «Іліяда». «Песня аб Нібелунгах» ці скандынаўскія сагі.
5. Міждысцыплінарны падыход да даследавання
Вызначыўшыся з вайной як прадметам нашага даследавання і яе тыпалогіяй, мы мусім выпрацаваць слушны тэарэтычны падыход дзеля таго, каб поўна і дакладна высветліць яе сутнаснь і ролю ў жыцці асобных людзей і грамадства ў цэлым. Дакладны і абгрунтаваны падыход мусіць засцерагчы нас ад стварэння і капіравання міфаў, якія адлюстроўваюць пажаданую карціну ў адрозненне ад сапраўднай і з’яўляюцца вынікам скажэння ісціны пад уплывам канкрэтных палітычных ці ідэалагічных абставін. Выкарыстанне адпаведных інструментаў для збору і аналізу фактаў дазволіць нам прапанаваць канцэпныю разумення вайны, якая пры ўсёй недасканаласці чалавечага пазнання найбольш адэкватна і ўсебакова адлюстроўвае сэнс гэтай з’явы ў гісторыі Беларусі, не выдзяляючы празмерна яе яркія бакі і не хаваючы ў цень адмоўныя.
Найважнейшай рысай нашага падыходу мусіць стаць здольнасць да шматмернага сінтэтычнага аналізу прадмету даследавання. На жаль, у сучаснай акадэмічнай практыцы ў розных галінах гуманітарных і дакладных навук пераважае вузкі падыход, засяроджаны на вывучэнні асобных феноменаў з пункту гледжання адной навуковай дысныпліны. Такі падыход вядзе да аднамернага і спрошчанага ўспрыняцця рэчаіснасйі. Найлепшым яго вынікам можа быць сцверджанне асобных, адарваных адзін ад аднаго і ад агульнай плыні жыцця фактаў, якія ніякім чынам не дапамагаюць разуменню агульных заканамернасцяў быцця. Збор ведаў замяняецца назапашваннем
факталагічнай інфармацыі, якая належным чынам не асэнсоўваецца і не дае адказаў на важнейшыя пытанні, што і складае прадмет навукі. Вядома, можна запярэчыць, што, як тое было дасціпна заўважана, колькасць назапашанай інфармацыі ўжо ў часы Арыстоцеля перасягнула велічыню, якая дазваляла абмежаванай чалавечай натуры ў поўным аб’ёме валодаць дасягненнямі ўсіх ці большасці навук. Аднак анекдатычны дылетантызм самога Арыстоцеля ў многіх пытаннях прымушае думаць, што чалавек увогуле ніколі не дацягваўся да ўзроўню больш ці менш поўнага ведання. Больш за тое, безнадзейная спроба механічнай акумуляцыі фактаў у супрацьвагу якаснаму іх асэнсаванню часта якраз і зацямняе тыя бакі ісціны, якія могуць быць адкрытыя абмежаванаму чалавечаму пазнанню. Наадварот, прыняцце якаснай прыроды пазнання дазваляе замяніць аднамерны разгляд хаатычнай процьмы фактаў шматмерным поглядам на найболып значныя з’явы, узятыя ў найважнейшыя моманты іх існавання ў прасторы і часе. У дачыненні да нашага даследавання гэта будзе значыць выкарыстанне сінтэтычнага падыходу, які спалучае погляды і метадалагічныя спосабы розных гуманітарных навук, што дазваляе нам перайсці ад пераказу фактаў і іх аднамернага вытлумачэння да шматбаковага аналізу і якаснага і сутнаснага разумення.
А) Гісторыя
Першай навуковай дысцыплінай, да якой мы звернем погляд, будзе ўласна гісторыя. Як навука, якая вывучае свет, звяртаючыся да досведу падзей мінулага, яна прадастаўляе нам фактычны матэрыял, з якога складаецца тканіна нашага даследавання. Погляд на гісторыю з вышыні гадоў дапамагае нам зразумець агульны ход развіцця чалавечага грамадства, які характарызуецца складаным спалучэннем уплыву шматлікіх аб’ектыўных палітычных, эканамічных і духоўных фактараў. Збег аб’ектыўных фактараў дапаўняецца фактарамі суб’ектыўнымі, такімі, як уплыў выдатных асоб альбо непрадказальнасць масавай псіхалогіі. Нарэшце, значнае месца ў гісторыі займаюць ірацыянальныя альбо непадкантрольныя чалавеку абставіны. Тым не менш, нягледзячы на такую складанасць,
гісторыя ў цэлым ідзе шляхам цыклічнага паўтарэння, пры якім тыя самыя агульныя заканамернасці застаюцца дзейснымі ва ўсе часы. 3 гэтай прычыны найважнейшае дасягненне гісторыі ёсць яе здольнаснь да збору і аналізу ключавых фактаў і выкарыстання вынікаў аналізу для вывядзення гэтых заканамернасцяў.
У працы з гістарычнымі фактамі мы будзем імкнуцца пазбегнуць занадта «сучаснага» іх разумення, бо мадэрнізацыя гісторыі скажае яе з-за спроб ужыць сённяшні пункт гледжання ў адносінах да мінуўшчыны. Бясспрэчна, дзякуючы сваёй паўтаральнасці і цыклічнасці, гісторыя вывучаецна дзеля таго, каб высветліць значэнне падзей мінулага і прасачыць іх уплыў на дзень сённяшні. Больш за тое, усвядоміць гэтае значэнне можна толькі поглядам з вышыні сённяшняга дня на вялікую панараму гісторыі, універсальныя заканамернасці якой дзейсныя для ўсіх часоў. Але ў той самы час кожная эпоха прымае розныя формы, мае свае асаблівасці, свой узровень развіцця палітычных інстытутаў і эканамічнага ладу, свае пануючыя ідэі і свае людскія характары. Таму было б вялікай памылкай спрабаваць вытлумачыць прычыны тагачасных падзей, іх хаду і матывы ўдзельнікаўсённяшняй логікай. Перад намі стаіць няпростая задача паспрабавань прасякнуцца атмасферай мінулага часу, каб даследаваць яго знутры і адначасова ацаніць яго значэнне з сённяшняй перспектывы.
Б) Ваенная навука
Калі гісторыя дазваляе нам убачыць і асэнсаваць агульную плынь падзей, то ваенная навука дапаможа нам вылучыць з яе тыя факты, якія датычацца вайны як з’явы чалавечага быцня і засяродзіцца на заканамернасцях, уласцівых менавіта ёй. Таму, знаходзячыся на скрыжаванні гісторыі і ваеннай навукі, наша даследаванне можа бынь аднесснае да галіны ваеннай гісторыі. Паводле словаў буйнога расійскага савецкага ваеннага гісторыка Яўгена Разіна", «ваенная гісторыя, з’яўляючыся адгаліна-
" Цікава адзначыць, што Яўген Андрэсвіч Разін (1898—1964, прозвішча да 1924 г. Некляпаеў) нарадзіўся ў вёсцы Пакінічы Рослаўскага павета Смаленскай губерні, на этнічных беларускіх зе.млях, што, аднак, яшчэ не дае падстаў залічваць яго да бсла-
ваннем ведаў ваеннай навукі, ...вывучае і абагульняе гістарычны і сучасны баявы досвед і досвед будаўніцтва ўзброеных сіл»12. Мы, прытрымліваючыся сінтэтычнага падыходу, можам пагадзіцца з гэтым азначэннем толькі ў вузкім сэнсе і будзем працягваць вызначаць ваенную гісторыю як навуку, якая даследуе агульнае значэнне з’явы вайны ў жыцці грамадства і асобных індывідаў у гістарычнай перспектыве. У сувязі з гэтым мы будзем надаваць увагу як тэарэтычным абагульненням ведаў аб вайне, так і больш вузкаспецыяльным момантам.
Абагульнены погляд на з’яву вайны мы можам здабыць з вывучэння гісторыі войнаў у цэлым, якая, паводле Разіна, з’яўляецца першым складнікам ваеннай гісторыі і «даследуе ў магчымых і неабходных падрабязнасцях кожную вайну паасобку. (...) Пры даследаванні той ці іншай вайны найперш выяўляецца яе характар і рухаючыя сілы, а затым раскрываецца стратэгічны змест асноўных перыядаў вайны; далей даследуецца ход вайны — засяроджанне і разгортванне войскаў, баі, аперацыі і бітвы; вывучаецца развіццё ўзбраення і баявой тэхнікі ў ходзе дадзенай вайны і змены формаў арганізацыі арміі, выяўляюцца асаблівасці стратэгіі, аператыўнага майстэрства і тактыкі; ускрываюцца прычыны перамог і паражэнняў; паказваецца роля дадзенай вайны ў развіцці ваеннага майстэрства»13. Ізноў жа можна дадаць, што, адыходзячы ад вузкага азначэння гісторыі войнаў, мы будзем імкнуцца паказаць не толькі характар і рухаючыя сілы войнаў, але і іхні складаны і шматмерны ўплыў на палітычнае, эканамічнае і духоўнае развіццё грамадства.
3 больш вузкаспецыяльных момантаў ваеннай гісторыі мы звернем найбольшую ўвагу на гісторыю ваеннага майстэрства, якая «вывучае заканамерны гістарычны працэс развіцця ўзброеных сіл і спосабаў вядзення вайны, аперацыі і бою, ускрывае іх сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і тэхнічныя асновы і выяўляе перспектывы развіцця
рускіх навукоўцаў. Большая Советская Энцнклопедня. Москва, 1975. Т. 21. С. 418.
12 Развн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. I. Москва, 1955. С. LXVII
13 Тамсама.
ваеннага майстэрства. Яна паказвае агульныя і асобныя рысы ваеннага майстэрства кожнай гістарычнай ступені і працэс ягонага развіцця ў розных народаў. Гісторыя ваеннага майстэрства вывучае не любыя перамены ў складзе арміі і ўзбраення, а толькі тыя, якія ўнеслі істотныя змяненні ў арганізацыю ар.міі і ў спосабы вядзення вайны»'4.
У якасці яшчэ аднаго важнага складніку ваеннай гісторыі Я. А. Разін вылучае гісторыю родаў войскаў, якой мы закранаць не будзем. Паводле нашага меркавання, яна з’яўляецца занадта спецыфічным прадметам, які цікавы збольшага для вузкіх спеныялістаў і не так паказальны для разумення агульнай ролі вайны ў гісторыі. Тым не менш, мы не адмаўляем важнасці гісторыі родаў войскаў непасрэдна для ваеннай навукі.
В) Палітычная навука / міжнародныя адносіны
Вылучаючы ваенныя падзеі з агульнай плыні гісторыі, мы не павінны забывацца, што вайна, паводле нашага азначэння, ёсць з’ява палітычная, якая ўзнікае ў адказ на палітычныя зрухі, выкарыстоўваецца ў якасці спосабу вырашэння палітычных праблем і ў сваю чаргу ўплывае на палітычныя падзеі як самадастатковы фактар. Таму, калі гісторыя пастаўляе нам фактычны матэрыял і дапамагае глыбока яго асэнсаваць, а ваенная навука факусіруе нашае асэнсаванне на канкрэтных падзеях і іх заканамернасцях, палітычная навука з’яўляецца прамежкавым звяном у нашым ланцужку пазнання і ўпісвае гэтыя падзеі ў палітычны кантэкст. Гэты кантэкст з’яўляецца асноўным вымярэннем, у якім адбываецца развіццё чалавечага грамадства, і таму палітычная навука, накіраваная на яго вывучэнне, служыць найважнейшым інструментам разумення ролі вайны ў жыцці людзей. Паколькі вайна — гэта элемент больш знешняй, чым унутранай палітыкі, нашыя акцэнты будуць змяшчацца да міжнародных адносін, аўтаномнай, але памежнай з палітычнай навукай дысцыпліны. якая даследуе адносіны палітычных суб’ектаў на міжнароднай арэне. Тэарэтычнай асновай для нас будуць служыць пастулаты палітычнага рэалізму, сфармуляваныя