• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 1
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 208с.
    Мінск 2007
    50.01 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 2
    14 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. С. LXVII.
    ўжо згаданымі Аронам, Маргентау, Уайтам і іншымі даследчыкамі.
    Палітычны рэалізм вызначае палітыку як «аўтаномную сферу дзеяння і разумення ў адрозненне ад іншых сфер, такіх, як эканоміка, этыка, эстэтыка ці рэлігія»15. Асноўным паняццем, якое адмяжоўвае палітыку ад іншых сфер жыцця, з’яўляецца інтарэс, вызначаны ў сэнсе ўжо згаданай вышэй магутнасці'6. Адпаведна, кожная дзяржава як суб'ект міжнароднай палітыкі імкнецца дабіцца як мага большай абсалютнай ці адноснай магутнасці. Але карэннае адрозненне палітыкі знешняй ад палітыкі ўнутранай палягае ў тым, што ў першай адсутнічае адзіны цэнтр улады, што пры фармальнай роўнасці ўсіх дзяржаў прыводзіць да стану, блізкага да анархіі. Па словах Кенэта Уолца, «кожная дзяржава пераследуе свае ўласныя інтарэсы, як бы яны ні вызначаліся, так, як яна лічыць найлепшым. Сіла служыць сродкам дасягнення знешніх мэтаў дзяржавы, паколькі не існуе стабільнага, надзейнага працэсу пры.мірэння канфліктаў інтарэсаў, якія непазбежна ўзнікаюць сярод падобных адзінак у стане анархіі»17. Таму «канфлікт, які часам вядзе да вайны, непазбежна здараецца. Каб дасягнуць спрыяльнага выніку такога канфлікту, дзяржава мусіць разлічваць на свае ўласныя сродкі»18, якімі, дадамо, часта бывае выкарыстанне збройнай сілы. «Знешняя палітыка, заснаваная на такой карціне міжнародных адносін, не з’яўляецца маральнай ці амаральнай, але ўвасабляе ўсяго толькі абумоўленую рэакцыю на навакольны свет»14. 3 гэтых цвярозых пастулатаў мы і будзем зыходзіць пры разуменні месца вайны ў палітычнай сфсры і быцці ў цэлым.
    6.	Нацыянальны і геаграфічны абсяг даследавання
    Пры выкарыстанні палітычнай гісторыі як асноўнай, так бы мовіць, дарожнай карты для нашага даследавання
    15 Morgenthau, Hans J., Politics Among Nations. 5.
    16 Ibid.
    17 Waltz, Kenneth N., Man. the State and War: A Theoretical Analysis. (New York: Columbia University Press, 1959). 238.
    18 Ibid. 159.
    19 Ibid. 238.
    непазбежна паўстае пытанне: на якую менавіта палітычную гісторыю мы мусім арыентавацца? Беларусь мае надзвычай багатую і даўнюю гісторыю. але ў даўнія часы гэты край быў падзелены паміж рознымі народамі і плямёнамі. якія не мелі паміж сабой ні палітычнага, ні этнічнага адзінства. Каго з іх можна вылучыць у якасці прамога продка цяперашняй беларускай нацыі і дзяржавы?
    Беларуская і расійская савецкая гістарыяграфія давала адназначны і спрошчаны адказ на гэтыя пытанні. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці пачыналася толькі ад утварэння БССР у 1919 годзе. За этнічных продкаў сучаснай беларускай нацыі ўважалася выключна ўсходнеславянскае праваслаўнае насельніцтва Полацкага і Тураўскага княстваў. Нават беларуская нацыянальная гісгарыяграфія не здолела пераадолець аднабаковасць гэтага погляду. Некаторыя гісторыкі, скарыстоўваючы супрацьпастаўленні кшталту «Русь/Літва» ці «Русь/скандынавы», свядома ці падсвядома даводзілі, што гэты край настолькі стаў беларускім, наколькі ён быў усходнеславянскім.
    Нам такі погляд здаецца абмежаваным і няздольным адлюстравань паўнату гісторыі беларускіх земляў. Бясспрэчна, асобныя народы і плямёны ўнеслі ў гэтую гісторыю больш за іншыя. Але, улічыўшы складанасць і непрамалінейнасць фармавання беларускай нацыі і дзяржавы, мы перакананыя, што кожны народ, які стала жыў на беларускіх землях, мусіць заняць годнае месца на старонках беларускай палітычнай і ваеннай гісторыі. Таму ў супрацьвагу ранейшым выключным падыходам да гісторыі беларускіх земляў мы прапануем уключны падыход. Адпаведна з ім як частка агульнагістарычнага працэсу, які прывёў да ўтварэння сучаснай Беларусі, будуць разгляданца падзеі, звязаныя: са славянскімі і балцкімі плямёнамі V—IX стст., узаемадзеянне якіх дало пачатак утварэнню беларускага народу; з племяннымі княжаннямі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў; Полацкім, Тураўскім і Смаленскім княствамі; з балцкімі плямёнамі літвы і яцвягаў; а таксама са скандынавамі, якія вялі сваю ваенную і гандлёвую дзейнасць на беларускіх землях і мелі тут сталыя паселішчы. У сувязі з гэтым у геаграфічны фокус нашага даследавання трапіць найперш тэрыторыя сучас-
    нан Рэспублікі Беларусь і сумежныя землі, якія былі населеныя продкамі сучасных беларусаў альбо на якіх ішлі працэсы, істотныя для гістарычнага развіцця ці этнічнага фармавання беларускага народу: Смаленшчына, Паўднёвая Пскоўшчына, Віленшчына і Падляшша. Таксама мы будзем адзначань падзеі, якія адбываліся ўдалечыні ад бсларускіх земляў, але ў якіх бралі чынны ўдзел продкі беларусаў. Такой падзеяй быў, напрыклад, паход кіеўскага князя Алега на Канстанцінопаль, у якім удзельнічалі полацкія ваяры.
    7.	Тэрміналогія
    Закранаючы геаграфічныя і нацыянальныя межы, мы мусім быць уважлівымі з тэрміналогіяй. Асабліва мы будзем пазбягаць мадэрнізацыі апарату паняццяў. У прыватнасці, каб не ўвесці чытача ў зман, мы не будзем злоўжываць тэрмінам «Беларусь». Паколькі Беларусь як азначэнне нацыянальнай дзяржавы ці этнічны і геаграфічны тэрмін — з'ява пазнейшага часу, ужываць яго пры апісанні падзей нашага даследавання было б скажэннем тагачаснай рэчаіснасці. Аднак, зважаючы на тое, што гэтыя падзеі прадвызначылі ўзнікненне будучай Беларусі, а народы і дзяржавы, якія ўдзельнічалі ў іх, склалі яе аснову, мы будзем карыстацца тэрмінам «беларускія землі», гэта значыць тэрыторыі, якія адыгралі ролю ва ўтварэнні беларускага народу і беларускай дзяржавы.
    Асобнага тлумачэння патрабуе і тэрмін «Русь», які всльмі часта ўжываецца ў дачыненні да земляў будучай Беларусі ў той час і ад якога, зрэшты, і паходзіць сама назва «Беларусь». Адпаведна нашай свядомай і паслядоўнай адмове ад мадэрнізацыі мы ніяк не можам атаясаміць тэрмін «Русь» пры апісанні даследаванага часу з яго пазнейшай мутацыяй «Расія» ці надаваць яму пазнейшае палітычнае і этнічнае значэнне. Мы будзем імкнуцца ўжываць гэты тэрмін гранічна блізка да яго значэння ў тыя часы і прытрымлівацца найбольш абгрунтаваных версій аб яго скандынаўскім паходжанні. Згодна з найбольш верагоднай версіяй, назва «Русь» была ўтворана ад стараісландскага слова «roPs», якое даслоўна значыла «грабцы» і ўжывалася для азначэння дружыны ці войска, якія ў скан-
    дынаваў рухаліся ў асноўным на караблях па водных шляхах зносін20. Фанетычнае змяненне тэрміну тлумачыйца фактам запазычання яго славянскімі мовамі праз фінаугорскія задпаведнымі фанетычнымі асаблівасцямі. Скандынавы вялі актыўную ваенную і гандлёвую дзейнасць на прасторах паміж Балтыйскім і Чорным морамі і адыгралі значную ролю ва ўзнікненні і развіцці дзяржаўнасці на гэтых землях, што прывяло да двух сустрэчных працэсаў. Наколькі хутка скандынаўскія дружыны займалі становішча ваенна-палітычных вярхоў у славянскіх, балцкіх, фінаугорскіх і іншых абшчынах, настолькі ж хутка яны інкарпаравалі ў свой склад мясцовых жыхароў, перадаючы ім сваю назву. Таму «Русь» напачатку мела рачэй сацыяльны змест і азначала дружыннікаў і прадстаўнікоў княскай улады21. Паступова назва пачала ахопліваць шырокія масы насельніцтва і ўжывацца як наймснне тэрыторыі. Працэс гэты расцягнуўся ў часе з першай паловы IX ст. да канца X ст. Вынікам стала ўжыванне тэрміну «Русь» у яго палітычным значэнні да дзяржаў на балтыйска-чарнаморскім міжмор’і пад уладай гаспадароў нарманскага паходжання, а ў этнічным — да поліэтнічнага насельніцтва гэтых дзяржаў, якое складалася са славянскіх, балцкіх, фінаугорскіх, скандынаўскіх і іншых элементаў з перавагай славянскай моўнай стыхіі. Вельмі важным было і культурнае вымярэнне тэрміну. Паколькі рэлігійны фактар адыгрываў агромністую ролю ў свядомасці людзей ранняга сярэднявечча, а прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства ў форме праваслаўя ажыццяўлялася ўладнымі вярхамі «Русі», гэтая назва часта ўжывалася і для азначэння хрысціянізаванага насельніцтва ў супрацьвагу суседнім неправаслаўным народам.
    Палітычна гэтыя дзяржавы не выяўлялі ўстойлівасці ці адзінства. У IX стагоддзі Русь мела два цэнтры ўлады: у Ладазе і Ноўгарадзе на поўначы; і ў Кіеве на поўдні. У другой палове X стагоддзя існавалі асобныя дзяржавы з нар-
    20 Даннлевскнй Н. Н. Древняя Русь глазалш совре.меннйков й потомков (ІХ—ХІІвв.). Москва, 2001. С. 59—61.
    21 Мельннкова Е. А. Петрухнн В.Я. Названне «Русь» в этнокультурной ucmopuu древнерусского государства (IX—Xвв.) // Вопросы нсторші. № 8. Москва, 1989. С. 24—38.
    манскімі дынастыямі ў Полацку, Тураве і Кіеве. Крывавыя войны за ўладу ў Кіеве ў канцы X першай палове XI стагоддзя прывялі да часовага падпарадкавання, а затым поўнага адасаблення Полацка і частых супрацьстаянняў Кіева і Ноўгарада. Нарэшце і Кіеўская дзяржава распалася ў XII стагоддзі на некалькі драбнейшых княстваў і земляў. Этнічныя працэсы на гэтых землях былі яшчэ больш складанымі і ішлі ў рэчышчы ўтварэння протанароднасцяў з розным племянным і моўным складам.
    Такім чынам, ужыванне тэрміну «Русь» для азначэння прыналежнасці да адной дзяржавы, народу ці культуры было б досыць зманлівым і недакладным. Думаецца, што нашмат болыіі апраўданым і правамерным будзе ўжываць гэты тэрмін як адзнаку прымалежнасці да праваслаўнага насельніцтва рэгіёна паміж Балтыйскім і Чорным морамі, на раннім этапе адзнаку прыналежнасці да княска-дружыннага слою грамадства, затым адзнаку палітычнай прыналежнасці да групы дзяржаў пад уладай дынастый нарманскага паходжання і няпэўную адзнаку прыналежнасці да групы протанароднасцяў з розным племянным і моўным складам пры перавазе славянскай моўнай стыхіі. Менавіта да такой Русі мы і будзем залічваць Полацкае, Тураўскае і Смаленскае княствы і іх насельніцтва. Падобным чынам мы будзем ужываць і іншыя паняцці і тэрміны максімальна блізка да іх тагачаснага значэння.
    8.	Перыядызацыя
    Мы будзем весці аповед, надаючы большую ўвагу тым народам і дзяржавам, якія адыгралі больш значную ролю ў фармаванні сучаснай Беларусі. Гэта неабходна зрабіць хаця б дзеля уніфікаванай перыядызацыі даследавання. У большасці выпадкаў такім лідэрам для нас будзе Полацкае княства. Тым не менш, паўторым, што адной з асноўных мэтаў гэтага даследавання будзе шырокі паказ ваеннай гісторыі беларускіх земляў і ўнёску ў яе розных народаў і дзяржаў.
    Згодна з арыентацыяй на падзеі палітычнай гісторыі і ўключным падыходам да гісторыі беларускіх земляў мы прапануем і адпаведную перыядызацыю нашага даследавання. Сам абсяг даследавання да канца XII ст. ахоплівае так званую «далітоўскую» эпоху ў гісторыі Беларусі, гэта