Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
22 Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII ee. С. 35.
Побач з рассяленнем славян на правабярэжжы Прыпяці ішло і іх пранікненне ў Беларускае Пабужжа. Вынікі археалагічных раскопак неўмацаваных паселішчаў каля вёскі Блювінічы Брэсцкага раёна сведчаць аб прысутнасці славян у Пабужжы ўжо ў VI—VII стст.23 He выключана, што са славянамі ў Пабужжы суседзілі яцвягі, потым імі асіміляваныя. Яцвягі пакінулі пасля сябе каменныя курганы24.
Працэс перасялення славян на пераважна балцкія землі адбываўся таксама на поўначы і быў звязаны з культурай доўгіх курганоў у Беларускім Падзвінні. Носьбіты гэтай культуры з’явіліся на беларускіх землях у канцы V — пачатку VI ст.25 (па іншых дадзеных — у VI—VII стст.). Доўгі час славянскія перасяленны складалі тут меншасць сярод балцкага насельніцтва26. У пазнейшы час абедзве этнічныя групы ўзялі ўдзел у стварэнні племяннога саюзу крывічоў27.
He закранутымі славянскай каланізацыяй засталіся землі Беларускага Панямоння і Віленшчыны. Гісторыя земляў па левым беразе Нёмана ў гэты перыяд прасочваецца даволі цьмяна, але археалагічныя дадзеныя дазваляюць меркаваць аб іх засяленні яцвягамі — носьбітамі культуры каменных курганоў28. Правабярэжжа Нёмана і верхняе цячэнне Віллі былі месцам распаўсюджання культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якая дала пачатак узнікненню і развіццю літоўскай народнасці29. Найбольшая колькасць даследаваных помнікаў усходнелітоўскай культуры знаходзіцча каля возера Свір30. Падобныя знаходкі былі таксама распаўсюджаныя на ўсходзе сучаснай Літвы3|.
23 Каробушкіна Т. М. Насельніцтва Беларускага Пабужжа, Х—ХІП стст. Мн., 1999. С. 11 — 12.
24 Седов В. В. Курганы ятвягов // Советская архсологмя. Москва, 1964. №4. С.'зб, 51.
25 Штыхаў Г. В. Крывічы. Мн., 1992. С. 94-95.
26 Алексеев С. В. Славянская Европа V—VI веков. М., 2005. С. 168.
27 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья й Подвннья. С. 104-105.
28 Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в ІХ—ХШвв. Мн., 1989. С. 30— 31; Фннно-угры м балты в эпоху средневековья. Москва, 1987. С. 411-414.'
29 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 384—391.
30 Тамсама. С. 385.
31 Казакявпчюс В. К. Оружйе балтскйх племен П—VIl веков на meppumopuu Лйтвы. Внльнюс, 1988. С. 56—57.
Характэрнай рысай дадзенай культуры з’яўляецца вялікая колькасць прадметаў узбраення ў пахаваннях, што сведчыць аб вялікай колькасці ўзброеных канфліктаў паміж балцкімі плямёнамі ў той час і няўхільным вылучэнні ўзброеных дружыннікаў з агульнай масы абшчыннікаў32.
Такім чынам, у V—VII стст. славянскае насельніцтва пераважала на поўдзень ад Прыпяці. У цэнтры, на ўсходзе і поўначы беларускіх земляў славяне ўзялі ўдзел у фарміраванні і развіцці банцараўскай, тушамлінскай і калочынскай культур. Іх прасоўванне ў глыбіню заселеных балтамі земляў на першым этапе насіла збольшага мірны характар. Беларускае Панямонне цалкам засталося ўбаку ад славянскае каланізацыі.
Канец VII ст. адзначыў пачатак новага вялікага эгапу падзей у гісторыі беларускіх земляў. Працяг вялікіх перасяленняў народаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ізноў узрушыў славянскія плямёны, якія непасрэдна межавалі з балтамі, і падштурхнуў іх да далейшых перасяленняў у глыбіню балцкіх земляў. Адной з прычын, якія выклікалі гэтыя перасяленні, была натуральная патрэба ў асваенні новых тэрыторый для ляднага земляробства33. Другой прычынай актывізацыі славянскіх перасяленняў была ваенная дзейнасць у Еўропе цюркскіх качэўнікаў — авараў34.
Ціск качэўнікаў быў адной з прычын Вялікага перасялення народаў увогуле і ягоных водгукаў на беларускіх землях у прыватнасці35. Даследчыкі адзначаюць, што ўжо рух крывічоў на поўнач мог быць выкліканы з’яўленнем у IV-V стст. у Еўропе гунаў36. У VI ст. гунаў на прасторах Усходняй Еўропы заступілі авары, панаванне якіх цягнулася да VIII ст. Той жа факт, што яшчэ ў канцы IX ст. радзімічы ў Падняпроўі плацілі даніну хазарам, робіць уплыў качэўнікаў-стэпавікоў на беларускія землі адной з найбольш цікавых, але мала вывучаных тэм раннесярэднявечнай гісторыі.
32 Тамсама. С. 135.
33 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 362.
34 Даннлевскнй 14. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 33.
35 Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мн., 2003. С. 120-121.
36 Алексеев С. В. Славянская Европа V—VI веков. С. 167.
Узаемадзеянне авараў са славянамі і балтамі было складаным. 3 аднаго боку, аварскі прыгнёт прымаў невыносныя для славян формы, што фіксуе ўжо «Повесть временных лет» у апавяданні аб гвалце авараў над дулебамі37. Славяне вымушаны былі пакідаць абжытыя тэрыторыі і ў пошуках паратунку рухацца на паўночныя балцкія землі. 3 іншага боку, некаторыя славянскія плямёны знаходзілі падпарадкаванне аварам вельмі зручным. Аварская магутнасць давала славянам магчымасць прымаць удзел у рабаўніцкіх войнах авараў з добрымі шанцамі на здабычу і заняцце новых земляў. Як красамоўна апавядае «Хроніка Фрэдэгара», у заходнееўрапейскіх кампаніях славяне ўтваралі дзве пярэднія баявыя лініі аварскага войска38. Таму авары маглі прадпрымаць рабаўніцкія рэйды на балцкія землі незалежна ад славян альбо, наадварот, ведучы іх у бой і выкарыстоўваючы іх як свой авангард. Знаходкі аварскай зброі на пажарышчах балцкіх гарадзішчаў сведчаць аб іх непасрэдным удзеле ва ўзброеных канфліктах на беларускіх землях у гэты час. Але калі аварская прысутнасць на беларускіх землях была не вельмі заўважнай і доўгай, то славяне прыйшлі, каб застацца.
Другая хваля славянскіх перасяленняў адбывалася ў асноўным па ранейшых напрамках. Носьбіты культуры доўгіх курганоў, продкі крывічоў, працягвалі сваю каланізацыйную дзейнасць на поўначы беларускіх земляў, у Падзвінні і Верхнім Падняпроўі39. Прадстаўнікі культуры тыпу Лукі-Райкавецкай рухаліся з поўдня на поўнач уверх па цячэнні Бярэзіны і правабярэжжы Дняпра, а таксама, перайшоўшы Прыпяць, пачыналі засяляць яе левабярэжжа. У перасяленні ўзялі ўдзел і прадстаўнікі яшчэ адной славянскай культуры — раменскай. 1х рух на поўнач ішоў у левабярэжжы Дняпра ўздоўж басейна Сажа40.
Гэтым разам рух славян меў ужо іншы характар. Яго масавасць непазбежна правакавала ўзброеныя сутыкненні паміж тубыльцамі і прыхаднямі з-за ворнай зямлі і матэ-
37 Лаврентьевская летопнсь. Москва, 2001. Ст. 11 — 12.
38 Хроннка Фредегара. Ill, 68. (Далей: Fred.) // Свод... Т. II. С. 369— 370.
39 Штыхаў Г. В. Крывічы. С. 95.
40 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 127.
рыяльных каштоўнасняу, якія паступова пачыналі з’яўляцца з прычыны росту вытворчасці і абмену і збірацца ў гарадзішчах-сховішчах. Нават велізарныя плошчы рэдказаселеных земляў не маглі развесйі славян і балтаў, што прыводзіла да шматлікіх сутычак. Найбольшы націскславян зазналі плямёны, якія жылі ў басейне Дняпра. Калі лясісты забалочаны ландшафт і адсутнасць вялікіх левых прытокаў у Прыпяці маглі стрымліваць славян на поўдні беларускіх земляў, то Падняпроўе з яго шырокімі далінамі рэк уяўляла сабой добрую мясйовасць для руху вялікіх колькасцяў людзей. Таму лёс падняпроўскіх калочынскай і тушамлінскай культур склаўся незайздросна.
Паводле археалагічных дадзеных, на мяжы VII і VIII стст. падняпроўскія гарадзішчы Калочын, Нікадзімава, Вежкі, Тушамля і іншыя загінулі ў полымі ў выніку нападаў чужынцаў41. У некаторых выпадках гэта было справай рук славян. Апошнія знаходкі наканечнікаў аварскіх стрэл у Нікадзімаве даводзяць і актыўны ўдзел авараў у трагедыі балцкіх культур42. Калочынцы і тушамлінцы часткова загінулі ў змаганні з заваёўнікамі, часткова былі вымушаныя адступіць у цэнтральныя і паўночныя беларускія землі, а часткова зліліся з прышэльцамі43. Прасоўванне славян на землі, занятыя плямёнамі банцараўскай культуры, было больш мірным. Аднак і тут тубыльцы зведалі сваю долю канфліктаў з прышэльцамі. Аб гэтым сведчаць, у прыватнасці, сляды пажару абарончай сцяны банцараўскага гарадзішча ў вёсцы Гарадзішча Мядзельскага раёну44.
Існуе вялікая спакуса па гэтых слядах абвясціць пранэс перасялення сутыкненнем этнасаў і культур, дзе адзін бок застаўся пераможцам, другі — псраможаным. Між тым лініі размежавання, якая б сведчыла аб такім сутыкненні, не існуе. Па-першае, у многіх выпадках адносіны паміж славянскімі і балнкімі плямёнамі былі мірнымі. Па-дру-
41 Седнн А. Нйкодіімово — городйіце третьей четвертй І-го тысячелетйя н. э. в Восточноіі Беларусй // Край=Кгаў Роіопіса Albaruthenica Lithuanica. Магілёў, 2000. С. 32.
42 Бацюкоў А. Самы старадаўні меч // Наша Ніва. № 36 (394), 1 кастрычніка 2004. Мінск. С. 5.
43 Тамсама. С. 130.
44 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 362.
roe, цяжка сумнявацца ў тым, што і паміж самімі каланістамі-славянамі адбываліся сутычкі з-за здабычы і земляў. Па-трэняе, паколькі калочынская, тушамлінская і банцараўская культуры ўжо ўтрымлівалі ў сабе славянскі элемент, то можна дапусціць. што здаўна аселыя на беларускіх землях славяне першай хвалі маглі аказваць супраціўленне славянскім каланістам другой хвалі. Нарэшце, і балцкія плямёны не былі застрахаваныя ад канфліктаў паміж сабой. Можна зрабіць выснову, што ў выпадку ўзброеных канфліктаў мяжа варожасці праходзіла не паміж славянамі і балтамі, а паміж дзвюма і больш асобна ўзятымі абшчынамі, незалежна ад таго, да якога этнасу яны належалі. Канфлікты таго часу на беларускіх землях мелі не этнічны, а міжабшчынны і, значынь, грамадска-палітычны характар. Этнічныя працэсы ішлі паралельна з грамадскімі, залежалі ад іх, у сваю чаргу ўплывалі на іх, але дакладна ім не адпавядалі.
Другі этап перасялення славян на беларускія землі ў канцы VII — пачатку IX стст. прывёў да ўтварэння супольнасцяў на зусім новай аснове. У сацыяльным вымярэнні натуральны працэс распаду родавых сувязяў у грамадствах славян і балтаў і іх замены гэрытарыяльнымі быў узмоцнены, прынамсі ў славян, перамяшчэннем насельніцтва на вялікія адлегласці і ўабедзвюх груп народнасцяў узаемнай асіміляцыяй. З’явілася імкненне да аб'яднання паасобных плямёнаў у шырэйшыя тэрытарыяльныя супольнасці, якія ў меншай ступені былі прасякнутыя сваяцкімі сувязямі і этнічнай роднасцю. Яны ўяўлялі сабой саюзы плямёнаў княжанні пад кіраўніцтвам новай вайсковадружыннай знаці, што вылучылася ва ўзброеных канфліктах часоў перасялення. У адпаведнасці з летапіснымі звесткамі, на беларускіх землях былі вядомыя княжанні крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў45. Паколькі кіраванне ў княжаннях яшчэ не насіла дзяржаўнага характару, яны могуць быць вызначаныя як протадзяржаўныя.