Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
У этнічным вымярэнні княжанні былі вынікам шматвяковага як мірнага, так і ваеннага ўзаемадзеяння паміж славянамі і балтамі. Маючы славянамоўны характар, яны
45 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 136.
арганічна спалучалі элементы духоўнай і матэрыяльнай культуры славян і балтаў46. Адзінства мовы, культуры, грамадскай структуры і тэрыторыі дазваляе ў этнічным сэнсе вызначыць крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў як протанароднасці47. Да сярэдзіны IX ст. крывічы засялілі Сярэдняе Падзвінне і Верхняе Падняпроўе і пачалі рух уніз па Бярэзіне48. Дрыгавічы занялі левабярэжжа Прыпяці да самага Дняпра на ўсходзе49, але яшчэ не дасягнулі вытокаў Лані і Случы на поўначы50. Радзімічы аселі ў Пасожжы да Гарадка, Мсціслава, Чавус і Новага Быхава на поўначы, мяжуючы на захадзе з дрыгавічамі па Дняпры і на ўсходзе з вяцічамі па рацэ Судасці51. Разам з Панямоннем цэнтральная і паўночна-заходняя часткі беларускіх земляў засталіся балцкімі.
Утварэнне і развіццё княжанняў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў адзначыла апошні этап дадзяржаўнага перыяду гісторыі беларускіх земляў.
46 Штыхаў Г. В. Крывічы. С. 106—107.
47 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 136.
48 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 51.
49 Лысенко П. Ф. Дреговйчч. Мн., 1991. С. 94—97.
50 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 51.
51 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 143-144.
Раздзел 2.
Уплыў вайны на развіццё гралладства
А) Ваенны фактар у палітычным і эканамічным развіцці грамадства
Перыяд V — першай паловы IX ст. быў часам, калі і славянскія, і балцкія плямёны жылі ва ўмовах грамадскага ладу, традыцыйна вызначанага як ваенная дэмакратыя5-. Сутнасць ваеннай дэмакратыі палягала ў народаўладдзі, пры якім усе мужчыны племені5-’, якія насілі зброю і бралі ўдзел ва ўзброеных сутыкненнях, мелі права голасу пры прыняцці грамадска значных рашэнняў. Асаблівая роля належала родавай арыстакратыі, якая традыцыйна валодала значным маральным аўтарытэтам і, такім чынам, магла актыўна ўплываць на ход падзей. Але такі лад цягам часу перажываў вялікія змены ў будове грамадства і эканоміцы. Рост насельніцтва і развіццё спосабаў вытворчасці прывялі да далейшага прагрэсу сельскай гаспадаркі і рамесніцтва. Пачалося перасяленне ранейшага насельніцтва ўмацаваных родавых гарадзішчаў на адкрытыя селішчы, якія забяспечвалі лепшыя магчымасці для вядзення гаспадаркі. Старыя гарадзішчы перастаюць выконваць функцыі родавых гнёздаў, яны часткова знікаюць, а часткова пераўтвараюцца ў часовыя сховішчы на прыгоду небяспекі54. Некаторыя ж з іх становяцца цэнтрамі грамадскага
32 Разнн Е. A. Т. 2. Нсторйя военного йскусства. 1957. С. 36.
53 Канстанцінопальскі патрыярх Нікіфар занатаваў цікавы факт, які патрабуе асобнага даследавання. Пасдя няўдалага штурму ў 626 г. Канстанцінопаля славянамі з мора былі знойдзеныя трупы жанчын, якія нароўні з мужчынамі прымалі ўдзел у марскім баі. Патрнарх Ннкмфор. Нже во святых отца нашего Нйкйфора, патрйарха Констаніпннопояьского. сокраіценная йсторйя, начйнаюіцаяся с царствованйя Маврйкйя. (Pair. Nic. Hist.). I // Свод... T. II. С. 227.
54 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 360—361.
жыцця і рамесніцтва, працуючы на патрэбы цэлай акругі замест асобнай родавай абшчыны. Такая з’ява, напрыклад, з’яўляецца характэрнай для гарадзішча калочынскай культуры ў вёсцы Нікадзімава Горацкага раёну і іншых калочынскіх гарадзішчаў, якія аб'ядноўвалі вакол сябе ладную колькасць неўмацаваных селішчаў55. Гэтыя працэсы мелі сваім агульным вынікам паступовую змену родавага ўладкавання славянскіх і балцкіх плямён на тэрытарыяльнае. У выпадку славян такія працэсы паскараліся іх перамяшчэннем на вялікія адлегласці ў ходзе міграцый і актыўным асваеннем новых тэрыторый. Такія маштабныя перамяшчэнні яшчэ больш разбуралі стары грамадскі лад плямёнаў і паслаблялі родавыя сувязі.
Адначасова з паступовым распадам старога грамадскага ладу плямёнаў адбываўся пакутлівы і крывавы працэс нараджэння новага ладу і ўсталявання новай структуры грамадства, адным з наймацнейшых каталізатараў якога была вайна. Спарадычнае перамяшчэнне славянскіх плямёнаў у глыб земляў, населеных балтамі, не мела характару арганізаванага заваявання. У кожным асобным выпадку супярэчнасці паміж прышэльцамі і аўтахтонамі маглі вырашацца мірным альбо ўзброеным чынам, пра што нам расказваюць сляды пажараў на калочынскіх і тушамлінскіх гарадзішчах. Такое становішча не магло не весці да росту значэння ваеннай справы ў жыцці славянскіх і балцкіх плямёнаў і аўтарытэту тых асобных родзічаў, якія найбольш вызначаліся ў сутыкненнях з чужынцамі.
Узброеныя канфлікты ў гэты час маглі таксама адбывацца не толькі паміж славянамі і балтамі ў працэсс міграныі насельніцтва. Шмат з іх мела міжабшчынны характар, аб чым выразна сведчаць шматлікія знаходкі зброі ў пахаваннях культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, дакуль у гэтыя часы хваля славянскай каланізацыі яшчэ не дайшла56. Эканамічны прагрэс і развіццё вытворчасці прывялі да з’яўлення заўважнага, калі яшчэ не вельмі вялікага, аб’ёму матэрыяльных каштоўнасцяў. Такая акалічнасць рабіла каштоўнасці прывабнай мэтай для тых, хто мог і
55 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 129.
56 Казакявнчюс В. К. Оружйе балтскйх племен 1I—VII веков на meppumopuu Лнтвы. С. 135.
хацеў узянь іх сілай. Узброенае рабаўніцтва рабілася адным са спосабаў набыцця матэрыяльных каштоўнасцяў побач з вытворчасцю і абменам. Асабліва жорсткі і масавы характар узброеныя рабаўніцкія напады набылі каля межаў Рымскай, а затым Візантыйскай імперый. Але можна меркаваць, што прага здабычы, уласцівая драгувітам, якія беспаспяхова спрабавалі ўзяць Солунь. была не чужой і дрыгавічам, якія паволі рухаліся на поўнач ад Прыпяці, ды іншым суседнім плямёнам і саюзам плямёнаў. Хаця тагачасныя жыхары беларускіх земляў ніяк не маглі параўнацца багаццем з заможнымі міжземнаморскімі цывілізацыямі, але ў складаных кліматычных умовах і пры абмежаванай прадукцыйнасці працы рабаўніцтва было эканамічна выгаднейшым за вытворчаснь. Таму нават невялікая колькасць матэрыяльных каштоўнасцяў рабіла паселішчы спакуслівай мэтай рабаўнійкіх нападаў незалежна ад таго, размаўлялі людзі на тых паселішчах на рознай мове з нападнікамі альбо не. Мэтай таксама маглі быць добрыя гаспадарчыя ўгоддзі альбо людзі, захапіўшы якіх можна было прадаваць у рабства ці самім скарыстоўваць для нявольнай працы57. Можна меркаваць, што агульная колькасць рабаўніцкіх нападаў на беларускіх землях у той час была вялікай. Пастаянная пагроза жыццю і маёмасці вымушала людзей адчуваць сябе прыступнымі.
Такое змяненне штодзённых варункаў жыцця, адкрыццё новых земляў, пашырэнне межаў знаёмага свету і кантакты з людзьмі, якія належалі да іншых культур і маглі быць адкрыта варожымі, парушалі традыцыйны светапогляд і традыцыйны этас як духоўную аснову жыцця і цэльнае ўяўленне аб навакольным свеце. У гэтых умовах зніжалася і роля родавых старэйшын, якія ўжо не маглі падтрымліваць бяспеку, ажыццяўляць штодзённае кіраўніцтва племенем, прымаць рашэнні сілай свайго аўтарытэту ў адпаведнасці з гэтым этасам. Такім чынам, славянін ці балт гэтага перыяду адчуваў калі не разбурэнне традыцыйнай будовы свету, то, прынамсі, неадпаведнасць старога патрыярхальнага ладу племені і яго кіраўніцтва перад новымі небяспечнымі абставінамі. Адпаведна, ён пачуваўся ўразлівым у такім становішчы і шукаў з яго выйсця.
57 Ochmanski, Jerzy. Historia Litwy. Wroclaw, 1990. 36.
Нельга сказаць, што славяне ці балты V—IX стст. былі такімі ўжо безабароннымі людзьмі і зусім не маглі адстаяць сваё жыццё і маёмасць у бясконцых міжплямённых канфліктах. Урэшце рэшт, ва ўмовах ваеннай дэмакратыі кожны мужчына валодаў зброяй, браў удзел у ваенных выправах і быў здольны да самаабароны. Але пры рассяленні плямёнаў на значнай тэрыторыі такая вайсковая арганізацыя, калі чалавек быў гаспадаром і ваяром адначасова, пачынала страчваць свой плён. Жыхары рассеяных на вялікіх прасторах паселішчаў не маглі дастаткова хутка сабрань сілы для адпору магчымым рабаўнікам, якія мелі на сваім баку вырашальную з ваеннага пункту гледжання перавагу нечаканасці.
Зразумелым адказам на падобны выклік было натуральнае выдзяленне з усяго люду племені асобнай групы ваяроў, званай «дружына» па-славянску і «draugija» пабалцку. На чале яе стаяў правадыр, які надалей атрымаў найменне «князь» у славянскіх мовах і «kunigas» у балцкіх. Першапачаткова асноўнай функцыяй дружыны была абарона сваёй тэрытарыяльнай абшчыны ці племені ад варожых нападаў і ахова грамадскай бяспекі і маёмасці. Само слова «дружына» паказвае на характар узаемаадносін у гэтай грамадскай групе. Дружына з’яўлялася баявой сафужнасцю, сябры якой не проста займаліся звычайнай справай, а рызыкавалі сваім жыццём за жыццё і маёмасць сваіх супляменнікаў, што надавала іх дзейнасці пэўны сакральны сэнс захавання існай светабудовы. Адпаведна, і ўзаемаадносіны яе сяброў набывалі больш значны і важкі характар, чым узаемаадносіны простых абшчыннікаў. Самае жыццё дружыннікаў і іх правадыра наўпрост залежала ад іх з’яднанасці і ўзаемавыручкі і засноўвалася на адчуванні роўнасці перад тварам небяспекі58. Нядзіўна, што такія адносіны спараджалі моцны карпаратыўны дух, які за стагоддзі існавання дружын развіўся ў добра аформленую вайсковую субкультуру. Асаблівае значэнне ў гэтай субкультуры займала асоба правадыра. Ён як найбольш выбітны з дружыннікаў трымаў у сваёй руцэ
58 Даннлевскмй М. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 110—111.
кіраванне падчас канфліктаў, сваёй воляй, смеласцю і розумам мог вырашыць зыход сутычкі і, нарэшце, быў адказны за шматлікія жыцці. За ягонае кіраўніцтва і заступніцтва шараговыя дружыннікі плацілі яму асабістымі адносінамі прыхільнасці і адданасці. 3 гэтай прычыны сакралізацыя ролі дружыны ўвасаблялася найперш у постаці правадыра. Таму ягоны ўплыў непазбежна мусіў распаўсюджвацца на ўсё племя, прыходзячы ў супярэчнасць з аўтарытэтам родавай арыстакратыі.
Згаданыя з’явы маюць паралелі і ў гісторыі іншых еўрапейскіх народаў. Напрыклад, вось як апісвае працэс узнікнення дружыны ў старажытных германцаў у 1 ст. Таныт: «Выдатная знатнасць і значныя заслугі продкаў нават яшчэ зусім маладым надаюць годнасць правадыра; усе іншыя збіраюцца вакол магутных целам і тых, хто ўжо вылучыўся на справе, і нікому не ганебна лічыцца іх дружыннікамі». [...] «1х (правадыроў. — Я. Н.) веліч, іх магутнасць у тым, каб быць засёды акружанымі вялікім натоўпам адабраных юнакоў, у мірны час іх гонарам, на вайне апорай. Чыя дружына вылучаецца лікам і доблесцю, таму гэта прыносінь вядомасць. і ён здабывае славу не толькі ў сябе ў племені, але і ў суседніх народаў; яго дамагаюцца, накіроўваючы да яго пасольствы і дасылаючы падарункі, і розгалас аб ім часцей за ўсё сам па сабе спыняе войны»5’. Ад праніклівага позірку рымскага гісторыка не ўнікла і супрацыіастаўленне родавай знаці вайсковым правадырам. «Цароў яны абіраюць з найбольш знатных, правадыроў — з найбольш доблесных»60.