Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Рост значэння дружыны, з’яўлсннс яе карпаратыўнага духу і сакралізацыя звязанай з ёй ваеннай справы далі пачатак яе развйшю і ў цалкам новым кірунку. Як і любы іншы грамадскі інстытут, закліканы да выканання пэўных функцый, дружына, атрымаўшы арганізацыйнас афармленне і засвоіўшы карпаратыўны дух, пачала рухацца да стану самадастатковасці і адасаблення ад грамадства, якое
59 Тацнт, Публнй Корнслнй. О пройсхожденіій германцев й местопомженйй Германйй. (Tacit. Germ.). 13—14 Ц Тацнт, Публнй Корнслнй. Анна.іы. Ма.іые пройзведенйя. Ясторйя. Москва, 2003. С. 465.
60 Ibid. 7. С. 461.
яе спарадзіла. Як зазначае расійскі гісторык A. I. Сяліцкі, у германцаў дружыны ўзнікалі як часовая з’ява на перыяд вайны, але патроху «ператвараліся ў пастаянны вайсковарабаўнічы інстытут». «Гэтыя працэсы ішлі асабліва хутка ў тых плямёнах, дзе вайна стала пастаянным складніка.м грамадскага жыцця»61.
Важнай падставай адасаблення дружыны ад грамадства стала і эканоміка. Бясспрэчна, і да эпохі балта-славянскага ўзаемадзеяння ў ходзе ваенных сутыкненняў з племені так ці інакш вылучаліся людзі, сіла і баявое ўмельства якіх дазвалялі ім да пэўнай ступені пераносіць сваю функцыю ў жыцці племені з гаспадарання на абарону. Але толькі з паскораным развіццём металаапрацоўкі ў другой палове I тысячагоддзя і ростам вытворчасці працы славянскія і балцкія плямёны на беларускіх землях маглі дазволіць сабе ўтрымліваць на пастаяннай аснове групы ўзброеных людзей, не занятых прадукцыйнай працай. Такі падзел функцый прывёў да афармлення дружыны ў асобную катэгорыю племяннога грамадства62.
У гэтай сувязі ізноў правядзем паралель з развіццём дружыны ў германцаў. «Калі яны не вядуць войнаў, то шмат палююць, а яшчэ больш бавяць часу ў поўнай бяздзейнасці, займаючыся сном і абжорствам». [...] «У іхніх абшчын існуе звычай, каб кожны добраахвотна аддаваў правадырам што-небудзь ад свайго быдла і пладоў зямлі, і гэта, прынятае тымі як знак пашаны, служыць таксама задавальненню іх патрэб. Асабліва ўсцяшаюць іх падарункі ад суседніх плямёнаў, якія дасылаюцца не толькі асобнымі людзьмі, але і ад імя ўсяго племені»63.
Калі падзел працы зрабіў дружыну асобнай групай у племені, то непасрэдна ваенная дзейнасйь пачала вылучаць яе на ролю вышэйшай групы. У ваеннай дзейнасці, гэтаксама як і ў іншых сваіх вымярэннях, дружына лёгка
61 Селмцкнй A. Н. «Воданйческііе королй»:релйгйозный аспект форлшрованйя королевской властй у древнйх германцев // Скандмнавскне чтення 2000 года: Этнографнческне н кульгурно-мстормческне аспекты. Санкт-Петербург, 2002. С. 51—52.
62 Горемыкнна В. Н. К проблеме йсторіш докапйталйстйческйх обіцеств. (На матерйале Древней Русй). Мн., 1970. С. 29-30.
63 Tacit. Germ. 15. С. 466.
перайшла ад выканання нейкай грамадска карыснай функцыі да самадастатковасці і імкнення найперш забяспечыць свае ўласныя інтарэсы. Валодаючы дастатковай ваеннай моцай для абароны племені ад варожых нападаў, дружына актыўна бралася за самастойныя ваенныя выправы, якія зводзіліся да нападаў на суседзяў ці жыхароў аддаленых земляў. Эпас, які захаваўся са старажытных часоў, выразна гераізуе ўчынкі. якія пры бліжэйшым разглядзе кваліфікуюцца як простае рабаўніцтва, якое было тады цалкам паважаным заняткам. Аб адной з такіх багатырскіх выпраў распавядае беларуская быліна:
Что не трн горы зашаталнся, Что не трн горы зашаталмся, Трм богатыря соезжалнся...
А раднлн раду, раду новую: Кого в поле встреннм, того в смерть убьем, А хоть загубнм, а хоть застрелнм м.
У часы, якія адзначаліся заняпадам традыцыйнага этасу і адсутнасцю права, ахвяра лёгка пераўтваралася ў нападніка і наадварот. Іншая быліна без вялікага асуджэння апісвае наступныя падзеі:
I прыйшло к дзедушку сорак молайцаў, Сорак молайцаў, усе разбойнічкі. Хочуць дзеда ў палон забраць, Яго коніка ў табун загнаць.
А стары дзедзя не ўлекаецца, К сырому дубу прыграбаецца. Узяў дуба за вярхушачку, Прыгнуў дуба к сырой зямлі. Сырая зямля здрыганулася, — Сорак молайцаў улякнулася: — Ах, ты дзедушка, родны бацюшка, He будзем цябе ў палон браць I твайго коніка ў табун гнаць, А будзем цябе аццом зваць65.
64 Беларускі эпас. Мн., 1959. С. 156—157.
65 Тамса.ма. С. 162.
Рабаўніцкія паходы прыносілі ў якасні здабычы палонных, жывёлу, каштоўныя металы, што, вядома ж, не дзялілася паміж усімі абшчыннікамі, але заставалася ў валоданні правадыра, дружыннікаў і іх сем’яў66. Роля дружыннікаў у абароне племені і іх ваенная магутнасць рабілі іх адной з найбольш уплывовых груп у племені, а матэрыяльны дабрабыт — самай заможнай, што надавала дружыне большы аўтарытэт і павагу і выводзіла яе на новы ўзровень вышэйшай групы. Аб значным узбагачэнні дружыны і правадыра сведчаць багатыя пахаванні на землях балцкіх плямёнаў, якія ўтрымлівалі ўпрыгожанні, зброю67 і коней68. Выдзяленне дружыны адбывалася нягледзячы на тое, што яна рэкрутавалася з тых самых прадстаўнікоў родавай арыстакратыі і шараговых абшчыннікаў. Захоўваючы шчыльныя асабістыя сувязі з супляменнікамі, дружыннікі пераходзілі ў іншае грамадскае вымярэнне, аказваліся пад уплывам новага асяроддзя і пачыналі прытрымлівацца іншага этасу і штодзённага кодэксу паводзінаў.
Сацыяльнае адасабленне дружыны ад рэшты племені адлюстроўвалася і адасабленнем фізічным. Паступова дружыннікі пераносяць свае жытлы з селішчаў на гарадзішчы, аб чым сведчаць знаходкі жылых памяшканняў і зброі на славянскім гарадзішчы Хатомель69 і балцкім гарадзішчы Нікадзімава70. Нават тыя дружыннікі, якія яшчэ жылі на неўмацаваных паселішчах вакол гарадзішчаў, бавілі вялікую частку свайго часу на гарадзішчах, якія з пустых сховішчаў ператвараліся ў заселеныя цэнтры дружыннага жыцця. Цяпер пад аховай дружыны там магло ў адноснай бяспецы развівацца рамесніцтва, маглі адбывацца народныя сходы і іншыя грамадска значныя мерапрыемствы і спраўляцца рэлігійныя абрады71. Рост значэння гарадзі-
66 Гісторыя Беларусі. Т. I. С. 134.
67 Моора X. А. Вознйкновенйе классового обіцества в Прйбалтйке (По археологйческйм данным) // Советская археологвя. Москва, 1953. XVII. С. 112.
68 Кулнкаускене Р. К. Погребенйя с конямй у древнйх лйтовцев // Советская археологвя. Москва, 1953. XVII. С. 211—222.
69 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 342—343, .
70 Седнн А. Нйкодймово — городйіце третьей четвертй І-го тысячелетйя н. э. в Восточной Беларусй. С. 41.
71 Тамсама.
шчаў вёў да нарошчвання іх умацаванняў. На шматлікіх балцкіх гарадзішчах падсыпаюцца новыя валы і ўсталёўваюцца новыя драўляныя гародні72. Уражвае сваімі ўмацаваннямі Нікадзімава, якое стаяла на беразе ракі Быстрая пры яе ўпадзенні ў Проню і складалася з дзвюх пляцовак, умацаваных вялікімі валамі73. 3 гэтага часу гарадзішчы станавіліся паўнацэннымі цэнтрамі эканамічнага і грамадскага жыцця племені, усе бакі якога развіваліся цяпер у непасрэднай блізкасці і да пэўнай ступені пад прамым кантролем дружыны і яе правадыра.
Выдзяленне дружыны ў адасобленую ўплывовую групу, спалучанае з натуральным для чалавечай натуры жаданнем да панавання над іншымі людзьмі, непазбежна прыводзіла дружыну да памкненняў перасягнуць абмежаванні сваёй ваеннай функцыі, распаўсюдзіць уплыў на іншыя сферы жыцця племені і такім чынам уступіць у спаборніцтва з родавай арыстакратыяй.
Існуе думка, што шлях дружыны да панавання над племенем ляжаў найперш праз узрастанне яе эканамічнай вагі. У выніку рабаўніцкіх паходаў правадыр і яго дружыннікі захоплівалі шмат жывёлы і палонных, што дазваляла ім пашыраць сваю гаспадарку на новыя землі і выкарыстоўваць рабскую працу, павялічваць сельскагаспадарчую і рамесную вытворчасць і эканамічнымі шляхамі ўзвышацца над рэштай шараговых абшчыннікаў74. Тым часам родавая арыстакратыя не магла вытрымліваць такога спаборніцтва і адпаведна адыходзіла ў другараднае становішча, што пацвярджаецца адсутнасцю вядомых багатых пахаванняў невайсковай знаці75.
Але на наш погляд, эканамічныя фактары не маглі адыгрываць галоўную ролю для ўзрастання ўплыву дружыны, хаця, безумоўна, прысутнічалі ў гэтым працэсе. Па-першае, само багацце як такое, у параўнанні з некаторымі пазнейшымі эпохамі, мела рачэй сімвалічнае, чым
72 Моора X. А. Вознйкновенйе классового обіцества в Прйбалтйке.
С. 117.
73 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 129.
74 Горемыкнна В. Н. К проблеме ucmopuu докапйталйсітіческйх обшеств. С. 31. Ochmanski, Jerzy. Historia Litwy. 36.
75 Горскнй A. A. Древнерусская дружйна. Москва, 1989. С. 37.
утылітарнае значэнне. Валоданне ім віталася як пэўны знак ласкі вышэйшых сіл і надавала аўтарытэт у вачах супляменнікаў. Аднак тагачасная мараль накладала на ўладальніка багацця і пэўныя абавязкі па распараджэнні ім. Меркавалася, што ласка вышэйшых сіл, праяўленая ў адносінах да аднаго чалавека, мусіла ў сваю чаргу трансфармавацца ў яго ласкавае стаўленне да супляменнікаў і шчодрае распараджэнне сваім дабрабытам. Хцівасць і імкненне да накаплення ніякім чынам не ўхваляліся, што пацвярджае адмоўная ацэнка летапісцамі падобных пазнейшых паводзінаў некаторых рускіх князёў76.
Па-другое, у эпоху, больш як на тысячу гадоў аддаленую ад капіталізму і росквіту спажывецтва, багацце яшчэ не настолькі шырока выкарыстоўвалася для памнажэнкя сябе самога. Незалежна ад маштабаў вытворчасці, яе вынікі выкарыстоўваліся збольшага для ўласнага ўжытку, а не для атрымання прыбытку, які не мог быць інструментам эканамічнага ціску адных абшчыннікаў на іншых.
Як нам здаецца, найвялікшым фактарам узрастання значэння дружыны была яе асноўная якасць, якая дазваляла ёй задавальняць найвышэйшую патрэбу астатніх супляменнікаў у ахове іх жыцця і бяспекі: ваенная моц ці магутнасць. Яна магла выкарыстоўвацца як пры знешніх сутыкненнях, так і для падтрымання парадку пры канфліктах унутраных, якія непазбежна ўзнікалі пры распадзе родавых адносін і іх замене адносінамі тэрытарыяльнымі. Гэткім чынам дружына пераўтваралася з выключна арыентаванай на знешнія адносіны вайсковай адзінкі ў апірышча ўнутранага ладу племені. Родавая арыстакратыя, альбо невайсковая знаць, у такіх умовах магла абапірацца толькі на аўтарытэт без магутнасці, заснаваны на традыцыйным этасе родавых адносін, які ўсё больш і больш слабеў. Яна відавочна не магла спаборнічаць з дружынай на гэтым полі і непазбежна мусіла прайгрань.