Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
128 Baubonis Z. KUlgrindu, medgrindif ir zemgrindu klausimu // AktualHs
вядомыя ў Прусіі ўжо з 1 ст. н. э., у Літве — з IV ст., дзе і працягвалі будавацца да ранняга сярэднявеччаІ29. Найбольш інтэнсіўна яны ўзводзіліся ў Жамойціі, але некаторыя з іх знаходзяцца досыць блізка да сучаснай тэрыторыі Беларусі. Вядомыя мядгрынды ў вёсцы Обсляй, раён Укмерге (Вількамір) і ў Кярнаве (Кернава), Шырвінцкі раён ІМ. Кярнаўская мядгрында датуецца IV—VII стст.131 Ёсць звесткі і аб падводных дарогах непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на возеры Краснае ў Дзісенскім павеце132 і паміж вёскай Наносы і Мядзелам на возеры Нарач. Нарачанская кулгрында, званая ў народзе Чортавай грэбляй і брукаваная шчыльна пакладзенымі камянямі, знаходзілася на глыбіні прыкладна 125 см ад паверхні вады, узвышалася над дном возера прыкладна на 160 см і мела ў даўжыню каля 1 км; у шырыню забяспечвала прастору для праезду чатырох запрэжаных коней адначасова '33. Цікава, што традыцыі будаўніцтва дарог, асабліва трывалыя ў заходніх балтаў, дажылі да часоў Вялікага Княства Літоўскага, дзе пераселеныя ў ХІН ст. з Прусіі борці ўтварылі саслоўнапрафесійную групу, занятую гэтым рамяством 134.
Нягледзячы на ўяўную з пункту гледжання сённяшняга часу прыступнасць, гарадзішчы добра выконвалі абарончую функныю і былі значнай перашкодай для тагачасных нападнікаў.
Спосабы аблогі ўмацаванняў натуральным чынам грунтаваліся на ўзроўні развіцця ваеннага майстэрства, эканомікі і тэхнікі таго часу. Пры іх прымітыўнасці аблога
kulturos ратіпкіц tyrinijimq uzdaviniai: Konferencijos ргапехітц tezes. Vilnius, 1988. 51-53.
129 Ibid. 47.
130 Ibid. 49.
131 Ibid. 47.
132 ЛастоЎскі. B. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С. 42.
133 Жнвопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, нстормческом, племенно.м, экономнческом н бытовом значеннм. Т. 3. Лнтовское н Белорусское Полесье. Рспрннтное воспромзведенне мздання 1882 года. Мн., 1993. С. 54.
134 Доўнар А. «Масты ў паўтара пруты». Нарыс з гісторыі дарожных камунікацыяў Беларусі XVI—XVIII стст. // Спадчына. Мн., № 2-3/2003 (152). С. 64-65.
была справай нялёгкай. Таму найбольш распаўсюджаным тады спосабам захопу ўмацаванага пункту трэба лічыць нечаканы напад. Нападнікі маглі пры гэтым выкарыстоўваць тую акалічнасць, што гарадзішчы ўсё яшчэ былі ў большай ступені сховішчамі, чым населенымі пунктамі, і таму не заўсёды маглі ахоўвацца дастатковай колькасцю ваяроў. У такім выпадку пасля атакі нападнікі імкліва адступалі як пры захопе, цягнучы за сабой нарабаванае майно і палонных, так і пры няўдачы |35. Такі спосаб мог асабліва часта выкарыстоўвацца пры рабаўніцкіх нападах, калі нападнікі не ставілі сабе мэты ўтрымання захопленага гарадзішча і яго акругі, а цікавіліся выключна здабычай. У такіх абставінах меркантыльныя мэты нападу не апраўдвалі доўгую аблогу і звязаныя з ёю цяжкасці і рызыку.
Больш складаныя спосабы аблогі маглі выкарыстоўвацца, калі бок, які нападаў, планаваў стала завалодаць уманаваннем і яго прылеглай акругай. Для аднаўлення гэтых спосабаў мы зноў звернемся да візантыйскіх крыніц, якія падрабязна апісваюць прыёмы аблогі славянамі візантыйскіх гарадоў на Балканах у VI—VII стст. Паводле сведчання Пракопія, славянам у 551 г. удалося авалодаць крэпасню Тапэр у Фракіі шляхам штурму. Інтэнсіўнай стральбой з лукаў славянскія стральцы падавілі супраціўленне візантыйцаў, якія са сцен кідалі ў славян камяні і лілі на іх гарачую смалу і алей. Пасля гэтага з дапамогай лесвіц славяне ўварваліся ў горад136. Яшчэ лепей з ваеннага і тэхнічнага пункту гледжання былі падрыхтаваныя шматлікія аблогі Солуня (Фесалонікі), у якіх бралі ўдзел і драгувіты. У ходзе аблогі 586 г. славяне разам з аварамі выкарыстоўвалі такія віды абложнай тэхнікі, як: гелеполы (абложныя вежы), вышынёй роўныя гарадской сцяне, з усталяванымі на іх кідальнымі машынамі; «бараны» (тараны) з акутым жалезам рогам; каменямёты; «чарапахі» (штурмавыя навесы), накрытыя для абароны ад агню свежасадранымі скурамі|37. Пры дапамозе гэтых прылад яны імкнуліся разбурыць гарадскія сцены і падавіць супраціў-
135 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка VIII—XVIIвв.
С. 10.
136 Procop. Bell. Goth. VII, 38. С. 321-322.
137 Miracul. Demetr. 139 // Свод... Т. II. С. 113.
ленне абаронцаў, адначасова спрабуючы разбурыць сякерамі і ломамі знешнія ўмацаванні перад сценамі138. Але няўдача ў рукапашнай сутычцы з абаронцамі і трываласнь умацаванняў Солуня прымусілі іх адступіць, кінуўшы ўсю сваю тэхніку139. У 616 г. славяне ў чарговы раз паўтарылі напад на горад. Яны ізноў выкарысталі каменямёты, на гэты раз рачэй не з мэтай разбурэння сцен, а каб з дапамогай іх і стральбы з лукаў падавіць абаронцаў на сценах, прыставінь лесвіцы і ўварвацца ў горад. Гэтыя намаганні дапаўняліся спробамі падпаліць гарадскія вароты. Асобная атака была распачатая з боку мора на чоўнах |4°. Штурм скончыўся няўдачай, а велізарныя страты пры марской атацы прымусілі славян адступіць ад гораду141. He спадзеючыся на ўласныя сілы, яны заклікалі на дапамогу аварскага кагана. Аблога, якая адбылася ў 618 г., вялася амаль тымі самымі спосабамі з дадаткам нейкіх запальных сродкаў142. Пасля няўдалага штурму славяне і авары былі вымушаныя заключыць мір з жыхарамі Солуня |43.
Грунтуючыся на гэтых звестках, мы можам паспрабаваць асцярожна аднавіць спосабы аблогі крэпасцяў на беларускіх землях з папраўкай на нізкі ўзровень эканомікі і тэхнікі мясцовых плямёнаў. Мы адразу ж мусім выключыць з арсеналаў мясцовых славян і балтаў гелеполы, каменямёты і іншыя машыны. Пабудова такіх машын была малаверагоднай для плямёнаў на стадыі ваеннай дэмакратыі. Балканскія славяне і авары карысталіся такой тэхнікай толькі запазычыўшы яе ў візантыйцаў праз перабежчыкаў і палонных144. Цалкам верагодна, аднак, што прасцейшыя прыстасаванні кшталту навесаў і лесвіц маглі выкарыстоўвацца досынь шырока. Агульная карціна аблогі гарадзішча на беларускіх землях магла выглядаць прыкладна такім чынам. Абложнікі атачалі гарадзішча,
138 Miracul. Demetr. 147 Ц Свод... Т. II. С. 115.
139 Ibid. 158//Свод... Т. II. С. 121.
140 Ibid. 185-186 //Свод... Т. II. С. 129-131.
141 Ibid. 189-191 // Свод... Т. II. С. 131-133.
142 Ibid. 203 //Свод... Т. II. С. 137.
143 Ibid. 213//Свод... Т. II. С. 143.
144 Феофнлакт Сямокатта. Нсторйя. II, XVI, 1 — 11. (Далей: Theoph. Sim.). Москва, 1996. С. 58—60.
адразаючы яго ад знешняй дапамогі. Далей рыхтаваўся і праводзіўся штурм. Стральцы і кідальнікі дзідаў імкнуліся падавіць абаронцаў і пазбавіць іх магчымасці эфектыўна абараняцца са сцен. Іншыя атрады пад прыкрыццём шчытоў і простых навесаў набліжаліся да сцен, цягнучы за сабой лесвіцы. Пры дапамозе лесвіц нападнікі ўзыходзілі на сцены і ўрываліся на гарадзішча, пераходзячы да рукапашнай сутычкі з абаронцамі, якая і вырашала ход штурму. Таксама маглі ажыццяўляцца спробы ўварвацца ўнутр шляхам падпалу сцяны альбо разбурэння яе асобных частак уручную.
У сваю чаргу, абаронцы імкнуліся адбіць нападнікаў стральбой, кіданнем коп’яў і камянёў і іншым супрацьдзеяннем іх спробам узысці на сйены. Таксама маглі прадпрымацца вылазкі з мэтай пазбегнуць спробаў разбурэння і падпалу сцяны і для знішчэння жывой сілы ворагаў. У 632 г. славянам, аб’яднаным у дзяржаве Само, у ходзе трохдзённай абароны крэпасці Вагастысбурк (у сучаснай Чэхіі) удалося нанесці цяжкае паражэнне войскам франкскага караля Дагаберта|45. Такі поспех мог быць дасягнуты толькі выкарыстаннем актыўных спосабаў абароны.
Найменш ужываемым спосабам аблогі была блакада. Пры нізкім узроўні вытворчасці з эканамічнага пункту гледжання ўтрымліваць войска пад крэпасцю болыл-менш доўгі час было не менш цяжкай задачай, чым знаходзіцца ў аблозе.
Урэшце рэшт, гарадзішчы былі досыць надзейным, хаця і не цалкам непрыступным сродкам абароны жыцця і маёмасці племені пры варожых нападах.
Г) Стратэгія і тактыка
Безумоўна, разважаць аб такіх ключавых для ваеннай гісторыі паняццях, як стратэгія і тактыка, у дачыненні да перыяду ваеннай дэмакратыі цяжка. Цяжка найперш таму, што стратэгія і тактыка як складныя часткі ваеннага майстэрства толькі пачыналі нараджацца з найпрасцейшых баявых прыёмаў. Сама вайна яшчэ толькі нараджалася з
145 Fred. Ill, 68 // Свод... Т. II. С. 369-370.
прымітыўных і хаатычных узброеных сутычак. Зрэшты, тактыка як майстэрства вядзення бою пачынала выкрышталізоўвацца ў выглядзе асэнсаванага выкарыстання зброі і ваеннай тэхнікі для выканання канкрэтных баявых задач, існавання стыхійных, але акрэсленых баявых адзінак, пастраення войска на полі бою ці пры аблозе ў пэўным парадку. Стратэгія ж як майстэрства вядзення вайны ў цэлым не магла развіцца да ўзроўню, вышэйшага за той, на якім знаходзілася сама з’ява вайны. Таму пры агульным характары ўзброеных канфліктаў перыяду ваеннай дэмакратыі, калі прадметам канфлікту мог быць усяго толькі рабаўніцкі напад на невялікую асобную акругу ці гарадзішча альбо іх захоп, стратэгія магла прымаць толькі найпрасцейшыя формы, для азначэння якіх можна ўжыць тэрмін «протастратэгія».
Гэтыя прасцейшыя формы не маглі адлюстроўвацца ў наборы развітых паняццяў і правілаў. Яны засноўваліся на ўласным баявым досведзе і здаровым сэнсе і спасцігаліся інтуітыўна. Аднак нават на інтуітыўным узроўні протастратэгія ўжо набывала рысы, якія ў пазнейшы час сталі асновай стратэгіі як адной з найважнейшых частак ваеннага майстэрства. Так, агульны ход вайны і спосабы яе вядзення непазбежна вызначаліся мэтамі, якіх праціўнікі імкнуліся дасягнуць. Мэты ж адпавядалі інтарэсам грамадства, то бок племені ці асобных яго частак.
У залежнасці ад мэтаў узброеныя канфлікты на беларускіх землях перыяду ваеннай дэмакратыі можна ўмоўна падзяліць на два віды: рабаўніцкія напады і канфлікты з мэтай сталага захопу пэўнай тэрыторыі. У выпадку рабаўніцкага нападу протастратэгія боку, які нападаў, была надзвычай простай: імклівая атака на гарадзішча ці неўмацаванае паселішча і хуткі адыход на сваю тэрыторыю са здабычай і палонам альбо ў выпадку няўдачы без іх. Доўгая аблога гарадзішчаў не выкарыстоўвалася. Адваротна, дзеянні боку, які абараняўся, зводзіліся да хуткай эвакуацыі насельніцтва акругі пад абарону сценаў гарадзішча альбо збору ваяроў дружыны і апалчэння, каб прымусіць ворагаў адысці пад пагрозай палявога бою.