Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
5 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. Санкт-Петербург, 2002. С. 31.
6 Джонс Г. Вйкйнгй... С. 195.
7 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 213.
8 Тамсама. С. 214.
9 Тамсама. С. 240.
самы час аселыя ў Англіі даны выкарыстоўвалі свае новыя ўладанні не толькі для мірных заняткаў сельскай гаспадаркай, але і як плацдармы для далейшых нападаў на Англію10. Узаемадапаўняльнасць розных відаў экспансіі нарманаў была выключнай.
Тыя самыя з’явы адбываліся ў першай палове IX ст. і на беларускіх землях. Але варта зазначыць, што пранікненне нарманаў на землі славян і балтаў мела свае асаблівасці. Каланізацыя была ў колькасным вымярэнні вельмі нязначнай. 3 прычыны геаграфічнай блізкасці большасць нарманаў, якія праходзілі па беларускіх зёмлях, паходзіла са Швецыі. Між тым прыродныя ўмовы самой Швецыі былі досыць спрыяльнымі для вядзення сельскай гаспадаркі, а зніжэнне ўзроўню грунтовых вод адкрывала для асваення новыя ворныя землі. Гэтыя фактары значна змяншалі патрэбнасць шведаў у знешняй каланізацыі".
Зусім іншай справай быў гандаль. Ён быў значна больш выгадным заняткам, даваў надзею на хуткае ўзбагачэнне і, самае галоўнае, даваў прыбытак у форме, найбольш паважанай у Скандынавіі: каштоўных металаў і грошай. Вядучае месца сярод усіх каштоўнасцяў займала срэбра ў форме манет12, якое было універсальным плацёжным сродкам па ўсёй Еўропе, Бліжнім Усходзе і Афрыцы. Яно адкрывала магчымасці для набыцця зямлі, людзей і зброі. Яно дапамагала здабываць аўтарытэт сярод супляменнікаў, прыязнасць сяброў і каханне жанчын. Пра велізарную ролю срэбра сведчаць памеры скарбаў, захаваных на гандлёвых шляхах заможнымі гандлярамі, якія, хутчэй за ўсё, сталі ахвярамі абставін тых неспакойных часоў і не здолелі вярнуцца па свае каштоўнасці. У 1972 годзе пад вёскай Казьянкі ля Полацку школьнікамі быў знойдзены скарб сярэдзіны X ст. Толькі захаваная археолагамі частка скарбу налічвае 7660 срэбраных дырхемаў13. Мы таксама маем цікавае сведчанне сакратара пасольства абасідскага халіфа да волжскіх булгар у 921—922 гг. Ібн Фадлана.
10 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 214—216; Джонс Г. Вйкйнгй... С. 226-228, 232-234.
" Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 241—242.
12 Тамсама. С. 127.
13 Рябцевмч В. Н. Нумйзматйка Беларусч. Мн., 1995. С. 109.
Паводле ягоных словаў, рускі купец спраўляў сваёй жонцы новае маніста з манет з кожных дзесяці тысяч утаргаваных дырхемаў. На шыях некаторых рускіх жанчын было шмат такіх маністаў14. Таму шведскія і іншыя нарманскія купцы і ваяры нястомна пракладалі шляхі ў краіны, багатыя срэбрам, то бок мусульманскія краіны Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі, якія ўваходзілі ў склад Арабскага халіфату. Менавіта гэтыя краі былі ў IX—X стст. найбольш значнымі экспарцёрамі срэбранай манеты, якая абслугоўвала рынкі ўсёй Еўропы15.
У сваю чаргу, нарманы везлі на Усход футра і скуры, як здабытыя ў сябе дома, так і на балцкіх, славянскіх і фінскіх землях. Пры гэтым для такіх земляў, як Полацкая, футры былі асноўным прадметам экспарту на працягу стагоддзяў16. На Усходзе футры ўпрыгожвалі раскошны побыт знаці і купцоў і скарыстоўваліся для лячэння хвароб17. Дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў і бяспекі гандляры футрам аб’ядноўваліся ў своеасаблівыя карпарацыі, сябры якіх зваліся калбягамі (kolbjager)18. Побач з футрамі папулярнасцю карысталіся такія паўночныя тавары, як мёд і воск19. Іншым прадметам вывазу была зброя. Мусульманскі пісьменнік сярэдзіны — другой паловы IX ст. Ібн Хардадбех з Табарыстана (цяперашні Мазандаран) адзначае, што русы (г. зн. нарманы) «дастаўляюць... мячы з самых аддаленых |ускраін краіны] славян»20. Нарэшце, вялікую частку гандлю з усходнімі краінамі складаў гандаль рабамі, захопленымі ў выніку войнаў і рабаўніцкіх нападаў. Балцкія, славянскія і фінскія рабы, аб’яднаныя арабамі пад адзінай назвай «сакаліба», выступалі як ваяры і ахова эміраў, служылі еўнухамі ў гарэмах, дзе былі сабраныя дзяўчаты з тых самых краёў. Маштабы гэтага ганебнага гандлю складалі дзесяткі тысяч чалавек. Гэта
14 Путешествне Нбн Фадлана на Волгу. Москва; Ленннград, 1939.
С. 78-79.
15 Рябцевнч В. Н. Нумйзматйка Беларусй. С. 106.
16 Апексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 109.
17 Херрман Й. Славяне й норманны в ранней ucmopuu Балтййского регйона // Славяне н скандннавы. Москва, 1986. С. 102-103.
18 Арбман X. Вйкйнгй. Санкт-Петербург, 2003. С. 151.
19 Рябцевнч В. Н. Нумйзматйка Беларусй. С. 108.
20 йбн Хордадбех. Кннга путей й стран. §73в. Москва, 1986. С. 125.
не дадавала гонару нарманскім купцам, але служыла магутным рухавіком эканамічнага развіцця21.
Варта асобна адзначынь, чаму гаворка ідзе менавіта аб нарманскіх купцах. Здавалася б, што на такіх вялікіх прасторах ад Балтыкі да Каспію і Блізкага Усходу, дзе пражывалі шматлікія народы і плямёны, гандаль маглі весці не толькі нарманы, але і балты, славяне ці фіна-угры. Цалкам верагодна, што пэўную частку купцоў на гэтых гандлёвых шляхах складалі яны. Але першынство, несумненна, належала нарманам. Гэта тлумачыцца іх велізарным досведам караблебудавання, мараплавання і навігацыі, які дапамагаў ім знаходзіць і асвойваць найбольш зручныя гандлёвыя шляхі ў бясконцых лабірынтах усходнееўрапейскіх рэк. Таксама на карысць нарманаў ьыказваюцца вядомыя нам пісьмовыя крыніцы. I Ібн Хардадбех, і Ібн Фадлан ясна гавораць аб русах. Нам ужо вядома, што значэнне гэтай назвы паступова мянялася з сацыяльнага на этнічнае і цягам IX—X стст. распаўсюдзілася з нарманскіх дружыннікаў на пераважна славянскае насельніцтва вялізнага рэгіёну, які атрымаў назву Русі. Але нават Ібн Фадлан, падарожныя нататкі якога адносяцца да 921—922 гг., стасуе гэтую назву менавіта да нарманаў. Пра гэта яскрава кажа ягонае апісанне вопраткі і ўзбраення русаў, а таксама іх пахавальнага абраду, які зводзіўся да спальвання нябожчыка ў караблі разам з ягонай рабыняй22.
Гаворачы аб гандлі, мы звернем асабліва пільную ўвагу на гандлёвыя шляхі. Іх знаходжанне на той ці іншай тэрыторыі адразу ж паскарала грамадскае і эканамічнае развіццё мясцовых абшчын. Гандаль уключаў іх у міжнародныя эканамічныя сувязі і прыносіў новыя цывілізацыйныя ўплывы. Ён стымуляваў перарастанне такіх старых племянных цэнтраў, як Полацк і Смаленск, у вялікія гандлёва-рамесныя паселішчы. Нарэшце, перамяшчэнне шляхоў, іх росквіт ці заняпад аказвалі велізарны ўплыў на глыбокія гістарычныя працэсы, ведучы да заняпаду ці росквіту розных краёў. Таму храналогія ўзнікнення шля-
21 Херрман Й. Славяне й норманны в ранней ucmopuu Балтнйского регйона. С. 110.
22 Путешествне йбн Фадлана на Волгу. С. 77—82.
хоў і набыцця ці страты імі сваёй важнасці моцна дапаможа нам у аднаўленні карціны падзей той эпохі.
Шлях нарманскіх купцоў і ваяроў у краіны Усходу і Поўдня пачынаўся на берагах Балтыйскага мора. Там квітнелі шматлікія гандлёвыя гарады, што мелі карані дабрабыту ў транзітным гандлі: Хедэбю ў паўднёвай Даніі, Бірка на беразе возера Меларэн у Швецыі, Труза на прускім узбярэжжы Балтыкі, Апуоле і Гробін на куршскіх землях. Ад Балтыкі першы паводле часу ўзнікнення і ступені важнасці шлях на Усход ішоў праз Няву ў Ладажскае возера і далей па рацэ Волхаў, у ніжнім цячэнні якой з VIII ст. знаходзілася славяна-фіна-нарманскае гандлёварамеснае паселішча Ладага. Нарманы, сляды якіх у Ладазе прасочваюцца, паводле археалагічных дадзеных, з сярэдзіны VIII ст., называлі паселішча Альдэйг’юборгам23. 3 Волхава шлях вёў праз волакі і водныя сістэмы Растоўскай зямлі ў верхняе цячэнне Волгі, адкуль купцы плылі да Каспійскага мора24. Паводле сведчання Ібн Хардадбеха, рускія купцы часам везлі свае тавары ад Каспію да самага Багдада25. Волхаўска-Волжскі шлях пачаў дзейнічаць яшчэ ў VIII ст. і да другой паловы X ст. быў найважнейшай гандлёвай артэрыяй Усходняй Еўропы26.
Праз вярхі Акі Волхаўска-Волжскі шлях звязваўся з другім буйнейшым шляхам: Дняпроўскім, які злучаў Балтыйскае і Чорнае моры. Гандляры з Волгі маглі праз вярхі Акі і волакі выходзіць у верхняе цячэнне Дняпра, каб потым спусціцца да С.маленска, Кіева і іншых падняпроўскіх рынкаў27. Гэты шлях меў, хутчэй за ўсё, гісторыю не менш даўнюю за Волхаўска-Волжскі шлях, але першапачаткова меў другаснае значэнне. Аднак усталяванне гандлёвых сувязяў з Візантыяй праз Дняпро і Чорнае мора
23 Кнрпвчннков A. Н., Дубов Н. В., Лебедев Г. С. Русь й варягй (русско-скандйнавскйе отношенйя домонгольского временй) // Славяне н скандннавы. С. 190—192, 195.
24 Лаврентьевская летопясь. Ст. 7.
25 йбн Хордадбех. Кнйга путей й стран. §73в. С. 125.
26 Кнрпмчннков A. Н. Велйкйй Волжскйй путь: государства, главные партнеры, торговые маршруты // Скандннавскне чтення 2000 года: Этнографнческяе н культурно-нстормческне аспекты. С. 7-17.
27 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 84.
надалі гэтаму шляху больш важную ролю ўжо ў другой чвэрці IX ст. Аб гэтым выразна сведчаць знаходкі манет візантыйскага імператара Феафіла (829—842 гг.) у Бірцы і Гнёздаве падсучасным Смаленскам28. Можна досыць упэўнена меркаваць, што менавіта гэтым шляхам дабраліся да Канстанцінопаля паслы караля (хакана) народу рос (Rhos). Гэтае паведамленне Берцінскіх аналаў пад 839 г. з’явілася першай пісьмовай згадкай аб росах (русі). Паслы росаў былі прынятыя Феафілам і па іхняй просьбе перанакіраваныя ім у Франкскую імперыю'з-за небяспекі вяртання дадому праз дзікія краіны, населеныя варварскімі плямёнамі. У франкаў, «даследаваўшы больш дакладна прычыну іх прыбыцця, імператар даведаўся, што яны з народу свеонаў» (г. зн. шведаў. — Я. Н.). Пасля гэтага паслы былі на некаторы час затрыманыя з-за падазрэнняў, што яны маглі аказацца шведскімі шпегамі29. На поўначы Дняпроўскі шлях разгаліноўваўся ўдвух кірунках. Першы ішоў з верхняга цячэння Дняпра праз волакі на Заходнюю Дзвіну міма Полацка і далей у Балтыйскае мора. Другі — праз Ловаць да Ноўгарада і далей праз Волхаў да Ладажскага возера і Балтыйскага мора30. Дняпроўскі шлях атрымаў найменне «шляху з Вараг у Грэкі». Ягоная наўгародская галіна традыцыйна лічылася важнейшай і больш асвоенай. Між тым адсутнасць скарбаў арабскіх і візантыйскіх манет на волаках паміж Дняпром і Ловаццю і іх наяўнасць на прасторы паміж Дняпром і Дзвіной сведчаць аб адваротным-’1. Дзвінскі адрэзак шляху быў відавочна карацейшым і зручнейшым для любога падарожніка паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Ён быў добра