Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Напады русі на візантыйскія гарады Амастрыду ў Малой Азіі і Херсанес у Крыме пачаліся ўжо ў прамежку 806—842 гг.74 (хутчэй за ўсё, як мы памятаем, з 830-х гадоў). Аскольд і Дзір арганізавалі буйную выправу супраць Візантыі, скарыстаўшыся тым, што яе вайсковыя сілы былі занятыя на Усходзе вайной з арабамі. Першы іх паход на Канстанцінопаль адбыўся ўлетку 860 г. Спустошыўшы ваколіцы горада, нарманы-русь накіраваліся дадому75. Вяртанне было менш удалым. Бура раскідала караблі русі пад Канстанцінопалем, і шмат з іх патанула. Толькі нямногім удзельнікам паходу ўдалося вярнуцца ў Кіеў.76 У прамежку 864-883 гг. войска русі напала на паўднёвае ўзбярэжжа Каспію, але было разбітае Хасанам ібн Зайдам Алідам77.
74 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Русй. Москва, 1968. С. 58.
75 Ннконовская летопнсь. С. 8; Продолжатель Феофана. Жйзнеопйсанйя вйзангтшскйх царей. IV, 33. (Далей: Theoph. Contin.). Санкт-Петербург, 1992. С. 84.
76 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 21—22.
77 Алнев С. М. О датйровке набега русов, упомянутых ВІбн Нс-
Паход Алега на Канстанцінопаль, які адбыўся ў 907 г., быў арганізаваны яшчэ больш маштабна. Па звестках летапісу, у ім узяла ўдзел дружына самога Алега разам з найманымі нарманскімі атрадамі, а таксама вайсковыя кантынгенты крывічоў, славен, чудзі, меры, драўлян, радзімічаў, палян, севяран, вяцічаў, харватаў, дулебаў і ціверцаў на 2000 караблёў. Гэта складала амаль усе наяўныя вайсковыя сілы Русі. Наблізіўшыся да сталіцы Візантыі, нарманы, славяне і фіны высадзіліся на бераг і тэрарызавалі жыхароў яе ваколіц рабункамі і забойствамі. Як кажа «Повесть временных лет», «н вынде Олегь на брегь, н воеватн нача, н много оубннвства сотворм около град Грекомь, м разбмша многы полаты, н пожгоша церквм, a нхже нмахоу пленнмкы, овыхь посекаху, дроугмя же мучаху, мныя же растреляхоу, а дроугыя в море вметахоу»78. Наконт усяго іншага летапісец абыякава зазначае: «й нна многа зла творяхоу Роусь Грекомь, елнкоже ратннм творять»79. Такія паводзіны пры набегах на чужыя краіны былі справай звычайнай. Яны мелі перад сабой некалькі мэтаў. Найперш жорсткасць і забойствы дэмаралізавалі насельніцтва краіны і зніжалі ягоную волю да супраціўлення. Таксама планамернае пляндраванне краіны прымушала яе ўрад ісці на пагадненне з нападнікамі, што зазвычай выражалася ў выплаце выкупу. Нарэшце, рабаўніцтва і забойствы прама служылі празаічнай мэце здабыцця матэрыяльных каштоўнасцяў, дзеля якой, уласна, і арганізоўваўся паход.
Затым, паводле сцверджанняў летапісу, Алег прыступіў да аблогі горада, пасля чаго грэкі вымушаныя былі пайсці на мір80. Яны палічылі больш бяспечным і танным дамовіцца з прыхаднямі, чым выклікаць з Усходу войска, занятае барацьбой з мяцежным арыстакратам Андронікам Дукам81. Тым больш Алег выявіў нечаканую для правады-
фандййаром й Амолн // Восточные нсточннкм по нсторнн народов Юго-Восточной н Центральной Европы. Т. 2. Москва, 1969. С. 317.
78 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 30.
79 Тамсама.
80 Тамсама.
81 Псамафнйская хроннка (V.E.). 11 //Две внзантнйскне хронмкн X века. Москва, 1959. С. 52.
ра рабаўніцкага войска памяркоўнасць і схільнасць да кампрамісаў.
Паводле пагаднення Алега з візантыйскімі імператарамі-суправіцелямі Львом і Аляксандрам, нарманы, славяне і фіны атрымалі выкуп па 12 грыўняў на карабель, a таксама «ўклады» на асобныя гарады Русі ўключна з Полацкам. дзе пад уладай Алега сядзелі вялікія князі. Гэта яшчэ не было праявай дыпламатыі. Нашмат большым дасягненнем было заключэнне дамовы, якая з’явілася першым пісьмовым помнікам рускага права і вызначала многія нормы крымінальнага і гандлёвага права ў адносінах паміж Руссю і Візантыяй82. Але і гэта само па сабе яшчэ не сведчыла б пра выключны знешнепалітычны талент Алега, Kajii б не той факт, што ў 911 г. яна была пацверджаная, дапоўненая83 і, што самае важнае, сапраўды выконвалася абодвума бакамі да 941 г. Такім чынам, заморскі паход, які па сваім характары яшчэ быў моцна падобны да рабаўніцкага набегу, быў упершыню ўжыты для прасоўвання дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў. Забеспячэнню сталага гандлю і мірным міждзяржаўным адносінам была нададзеная перавага перад марадзёрскай вайной за славу і грошы.
Але калі сам Алег мог бынь задаволены вынікам паходу. у войску было шмат ахвочых да лёгкай здабычы, якія прагнулі скарыстацца з наяўнасці значнай узброенай сілы. Нейкія русы, якія, найбольш верагодна, былі ўдзельнікамі паходу на Канстанцінопаль, у 910 г. на шаснаццаці караблях і ў 911-912 гг. «у вялікай колькасці» зрабілі два напады на мусульманскія краіны Каспію. У абодвух выпадках яны былі разбітыя і панеслі вялікія страты84.
Аб вялікім паходзе русі на Каспій апавядае арабскі пісьменнік Масудзі. З’явіўшыся на Баспоры Кімерыйскім (Керчанскай пратоцы), нарманы папрасілі хазарскага цара прапусціць іх у Каспійскае мора на ўмовах раздзелу мяркуемай здабычы. Акрамя сваёй долі здабычы, хазарскі цар быў не супраць выкарыстаць русаў як інструмент ціску на
82 Лаврентьевская летоппсь. Ст. 31.
83 Тамсама. Ст. 32—38.
84 Алнев С. М. 0 датйровке набега русов, упомянутых Нбн Нсфандййаром й Амолй. С. 318—321.
сваіх мусульманскіх суседзяў, з якімі часта меў сутыкненні па рэлігійных прычынах85. Таму ён не стаў пярэчыць намерам русаў. Трапіўшы праз Дон і Волгу на Каспій, русы павялі сябе традыцыйна і спустошылі ўзбярэжжа Гіляна, Табарыстана, Азербайджана і Шырвана. Пасля гэтага яны разграмілі мясцовае апалчэнне і са здабычай адправіліся назад. Але мусульманская гвардыя хазарскага цара запатрабавала ад яго дазволу адпомсціць за ўсё зло, учыненае русамі іхнім адзінаверцам. Цар вымушаны быў пагадзінца. Да гвардзейцаў-арсіяў далучыліся жыхары хазарскай сталіцы Ітыля, якіх разам сабралася каля 15 000 узброеных коннікаў. «Бітва паміж імі працягвалася тры дні, і Алах дараваў перамогу мусульманам. Русы былі аддадзеныя мячу, забітыя і патопленыя. Уратавалася з іх каля 5 тыс., якія на сваіх караблях пайшлі да берагу (ракі Волгі), які вядзе да краіны Буртас». Далей русы пацярпелі паражэнне ад буртасаў пры спробе перабрацца з Волгі ў Дон, вымушаныя былі працягваць сваё падарожжа па Волзе і былі канчаткова знішчаныя волжскімі булгарамі86. Некаторыя даследчыкі атаясамліваюць гэтыя падзеі з вышэйзгаданым паходам 912 г., датуючы яго, аднак, 913— 914 гг.87 С. Аліеў лічыць гэтую выправу асобным паходам, які адбыўся пасля 922 г.88, а Амяльян Прыцак вызначае яго верхнюю храналагічную мяжу як 928 г.89
Паход на Візантыю, у якім удзельнічалі полацкія і, найбольш верагодна, смаленскія крывічы, а таксама радзімічы, заняў важнае месца ў ваеннай гісторыі беларускіх земляў. Калі напад Аскольда і Дзіра на Полацк у 865 годзе быў першым дакладна зафіксаваным прыкладам міждзяржаўнай вайны непасрэдна на беларускіх землях,
85 Путешествне Нбн Фадлана на Волгу. С. 85—86; Артамонов М. Н. Нсторня хазар. Санкт-Петербург, 2002. С. 375—377.
86 Мас’удн о Кавказе // Мннорскнй В. Ф. Нсторйя Шнрвана й Дербенда Х—ХІ вв. Москва, 1963. С. 199—201.
87 Артамонов М. Н. Нсторйя хазар. С. 375; Пашуто В. Т. Внешняя пояйтйка Древней Pycu. С. 100—101. Адпаведны раздзел гэтай кнігі напісаны А. П. Наваселыіавым.
88 Алмев С. М. О датйровке набега русов, упомянутых Нбн Нсфандййаром й Амолй. С. 321.
89 Голб Н., Прнцак О. Хазарско-еврейскйе документы Xвека. Москва; Нерусалнм, 1997. С. 166.
паход Алега быў першым выпадкам удзелу значных вайсковых кантынгентаў з беларускіх земляў у вайне па-за межамі родных краёў.
На паўночным кірунку Алег таксама прадэманстраваў свае знешнепалітычныя таленты, закрыўшы старую праблему набегаў вікінгаў з дапамогай не вайны, а выплаты вельмі сціплай даніны ў памеры 300 грыўняў, якая сплочвалася вікінгам да кіравання самога Яраслава90.
Пасля смерці Алега ў Кіеве (паводле звестак Наўгародскага першага летапісу ў Ладазе, якая захоўвала важнае значэнне на Поўначы)91 князем стаўсын Рурыка Ігар. Ад Алега яму ў спадчыну дасталася велізарная, але нетрывалая дзяржава, якая адразу ж сутыкнулася з праблемамі знешняй пагрозы і ўнутранага разладу. На гэтыя падзеі мы мусім звярнуць асабліва пільную ўвагу. Калі за панаванне Алега крывічы і радзімічы бралі чынны ўдзел ў агульных справах Русі, то працэсы, якія адбываліся ў княжанне Ігара, стварылі ўмовы для існавання першых самастойных дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях.
Ужо ў 914 г. I гар вёў вайну з драўлянамі, а перамогшы іх, усклаў на іх даніну, большую за ранейшую. Пазней ваявода Ігара Свенельд (Suainaltr) заваяваў углічаў, якія жылі ў міжрэччы ніжняга Дняпра і Днястра, за выключэннем іхняга горада Перасечана. Пасля ўпартай трохгадовай аблогі быў узяты і Перасечан92. Даніны з драўлян і углічаў былі перададзеныя Свенельду. Разам з непакорнымі славянскімі плямёнамі ўзмайнілася пагроза ад качэўнікаўпечанегаў. Ужо ў 920 г. Ігар «воеваше на Печенегн»93.
Адпадзенне такіх ужо заміраных плямёнаў, як драўляне, і напады знешніх ворагаў усклалі дадатковы цяжар на
90 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 24.
91 Новгородская первая летопнсь старшего н младшего нзводов. Москва, 2000. С. 109.
92 Ннконовская летопнсь. С. 26. Наўгародскі першы летапіс падае іншую храналогію: вайна Свенельда з углічамі ў 940 г. і перадача яму драўлянскіх данін у 942 г. Новгородская первая летопнсь. С. 110. Такая даціроўка выглядае больш верагоднай, але таксама, як справядліва заўважае М. I. Артамонаў, досыць адвольнай. Гл.: Артамонов М. Н. Воевода Свенельд // Культура Древней Русм. Москва, 1996. С. 31.
93 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 43.
княскую ўладу ў Кіеве. Частыя воііны ў вялікай ступені паднялі значэнне і ўплыў княскіх дружыннікаў, старэйшыя з якіх, як Свенельд, мелі і свае дружыны і карысталіся пэўнай незалежнасцю ад князя. Каб забяспечыць іх лаяльнасць і заахвоціць да ўдзелу ў войнах, Ігар быў вымушаны надаваць ім прывілеі кшталту права збору данін. Але ва ўмовах скарачэння падуладнай тэрыторыі гэта можна было зрабіць толькі коштам сваіх уласных даходаў і, урэшце рэшт, палітычнай магутнасці. Эканамічны дабрабыт і палітычны ўплыў кіеўскага князя падалі. Нават ягоная ўласная дружына заявіла яму пасля ўсіх пажалаванняў Свенельду: «се даль есн еднному мужевн много»94.