Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Указанне на заморскае паходжанне Рагвалода вядзе нас да думкі, што ён мог быць нарманскім конунгам, тым больш, што ягонае імя гучыць як славянізаванае вымаўленне нарманскага імя Рагнвальд (R6gnval6r). Расейскі генеалог Ю. В. Канавалаў гіпатэтычна атаясамлівае яго з нарвежскім конунгам Рагнвальдам Славутым, сынам Олава
114 Лаврентьевская лстопнсь. Ст. 56—57.
115 Тамсама. Ст. 58.
116 Константмн Багрянородный. 9. 06 управленйй ймперйей. (Далей: Const. Porphyr.). Москва. 1989. С. 51
117 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 76. «Повесть временных лет» датуе падзею 980 г. Але A. М. Рапаў пераканаўча даводзіць, што паход Уладзіміра на Полацк не можа датавацца пазней за ўзяцце ім Кіева, якое адбылося 11 чэрвеня 978 г., і павінен быць аднесены да прамежку часу паміж 973—978 гг. Гл.: Рапов О. М. Русская церковь в IX первой mpemu XIIв. Москва, 1988. С. 198, 240.
Альва Гейрстадзіра. сына нарвежскага караля Харальда Цудоўнавалосага (Haraldr inn harfagri)."8 А. Латышонак i A. Белы не выключаюць, што Рагвалод мог быць сынам Эйрыка Крывавай Сякеры, іншага сына Харальда."9
Гэтыя версіі пабудаваны на шматлікіх дапушчэннях, і таму ставіцца да іх трэба вельмі асцярожна. Аднак зусім не здаецца неверагоднай і нават вельмі лагічна выглядае магчымасць паходжання Рагвалода з нарвежскай каралеўскай дынастыі. 1 на Каспіі, і на супрацьлеглым канцы кантыненту, у нарвежскіх ф’ёрдах, адбываліся падзеі, якія мелі дачыненне да лёсаў беларускіх земляў. Паводле розных крыніц, Харальд Цудоўнавалосы меў ад дзевяці да дваццаці сыноў120, кожны з якіх прэтэндаваў на частку бацькавай спадчыны, уладу і славу. Акрамя таго, як зазначае сага пра Харальда, ён «ажаніў большасць сваіх дачок са сваімі ярламі ўнутры краіны, а адсюль пайшло шмат родаў»121. Адны з нашчадкаў Харальда цярпелі паражэнне і разам са сваімі вернымі дружынамі выпраўляліся за мора, каб мужнасцю здабыць долю замест страчанай на радзіме. Так зрабіў самы знакаміты з іх, Эйрык Крывавая Сякера. Прайграўшы барацьбу за Нарвегію свайму брату Хакану Добраму, Эйрык стаў вандроўным конунгам, пэўны час быў каралём у Дубліне і загінуў у бітве за Ёркскае каралеўства з англасаксамі пры Стэйнмары ў 954 г.122 TaKia вандроўныя конунгі заплывалі і ў краіны на ўсход ад Балтыкі, якія нарманы аб’ядноўвалі пад назвай Аўстрвег (Austrvegr), то бок Усходні шлях. Той самы Эйрык яшчэ да смерці Харальда праклаў дарогу на ўсход. Ён «паўсюль хадзіў у Курландзе і ў Эйстландзе, і ў многіх іншых землях ваяваў ён у Аўстрвегах»123. Цалкам магчыма, што адзін
118 Коновалов Ю. В. Русско-скандйнавскйе связй середйны IX — середйны XI вв. // йсторнческая генеалогмя. Вып. 5. Екатерннбург; Пармж, 1995. С. 48-51.
119 Oleg Latyszonek, Ales’ Bely. On the Scandinavian Origin of Rahvalod // Annus Albaruthenicus 2005. Krynki, 2005. 60—61.
120 Джонс Г. Вйкйнгй... C. 86.
121 Cara o Харальде Прекрасноволосом. XL11 // Стурлусон, Снорpn. Круг Земной. Москва, 1980. С. 66.
122 Джонс Г. Вйкйнгй... С. 87—88, 241.
123 Краснвая кожа. VIII //Джаксон Т. Н. Мсландскйе коромвскйе сагй о Восточной Европе (с древнеішшх времен до 1000 г.). С. 77.
з нашчадкаў Харальда Цудоўнавалосага, які шукаў княства, знайшоў яго на берагах Дзвіны ў полацкіх крывічоў, якія шукалі самастойнасці ад Кіева. У сваю чаргу, ён са сваёй прагай улады і ваенным умельствам узначаліў дзяржаўнае жыццё Полацкай зямлі, зрабіўшы для Полацка тое. што ў свой час зрабіў Рурык для Ладагі. Князь без зямлі і зямля без князя аб’ядналіся, утварыўшы самастойную дзяржаву.
Калі нашыя меркаванні наконт нарвежскага паходжання Рагвалода верныя, то яго дынастыя атрымала ўладу ў Полапку дзесьці паміж 931 ці 933 г., годам смерці Харальда Цудоўнавалосага, і 944 г., калі Полацк больш не згадваецца ўдамове Русі з Візантыяй. Можна лічыць, што менавіта ў гэты час на беларускіх землях узнікла першае самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне.
На гэтым мы пакінем на пэўны час шырокія плыні Дняпра, Дзвіны і Волгі, якія неслі нарманскія і славянскія лоддзі паміж Балтыйскім, Чорным і Каспійскім морамі, і перанясем наш позірк далей на захад, на Буг, Нёман і Віллю. У IX—X стст. заходнія і паўночна-заходнія беларускія землі мала згадваліся пісьмовымі крыніцамі, але археалогія дапамагае нам прасачыць хаду іх тагачаснай гісторыі.
У гэты час землі Пабужжа ўжо зведалі хвалю славянскай каланізацыі з боку дрыгавічоў і валынян, але яшчэ мелі значную долю насельніцтва, што складалася з яцвяжскіх плямёнаў.124 Далей на поўнач яцвягі займалі землі па Нараву і правабярэжжа Нёмана125. 3 асобных плямёнаў яцвягаў можна вылучыць прысутнае ў Пабужжы племя злінцаў126.
На тэрыторыі басейнаў рэк Мерачы, Нёмана, Віллі і Святой і вакол азёраў Нарач і Свір знаходзілася яшчэ адно
124 Іоў A. В. Этнічны склад насельніцтва Заходняга Палесся ў Х~ XIII стст. (па матэрыялах сельскіх паселішчаў) // Старонкі гісторыі Беларусі. С. 32—33.
125 Girininkas A.. LukoSevicius О. Lietuvos priesistore. Materialines ir dvasines kultiiros raida, genciu fonnavimasis. Vilnius, 1997. 159.
126 Іоў A. B. Этнічны склад насельніцтва Заходняга Палесся ў X— XIII стст. С. 33.
балцкае племя — літва.127 Яно паходзіла ад носьбітаў культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Яго нашчадкі ў далейшым зрабілі неацэнны ўнёсак у фармаванне літоўскай і беларускай нацый. Разам з некаторымі іншымі плямёнамі літва адносілася да аўкштайцкага культурнага арэалу128.
Сацыяльная структура балцкіх грамадстваў заставалася досыць падобнай да грамадстваў славянскіх. У літвы і яцвягаў працягваўся працэс распаду родавага ладу і замены крэўнай структуры грамадства тэрытарыяльнай. Асобныя паселішчы аб’ядноўваліся ў воласці (valseiai)129 на чале з вешпацамі (viespats) — панамі валасцей130. Аб памерах валасцей можна меркаваць па тым факце, што народны сход адной з такіх валасцей у Ятвязі складаўся з 300 мужчын'31. Аб’яднанні абласцей утваралі землі132, якія можна лічыць падобнымі да славянскіх саюзаў плямёнаў ці племянных княжанняў.
Між тым паступовае развіццё грамадскага ладу балтаў апынулася пад пагрозай далейшай экспансіі славянскіх плямёнаў, якія пад кіраваннем мясцовых і прышлых нарманскіх князёў ужо былі ўцягнутыя ў працэс дзяржаватварэння. У VIII—IX стст. валыняне працягнулі свой рух уніз па цячэнні заходняга Буга і неўзабаве склалі там большасць насельніцтва, асіміляваўшы злінцаў133. Астатні яцвяжскі арэал у IX—X стст. таксама скараціўся134. У адпаведнасці са складзенай Л. В. Аляксеевым картай, крывічы да X ст. выйшлі на вярхі Друці і Віллі, а дрыгавічы занялі тэрыторыю вакол вытокаў Случы, Лані і Нёмана135. Мясцовае балцкае насельніцтва, як і раней, было ў значнай
127 Girininkas A., Lukosevicius О. Lietuvos priesistore. Materialities ir dvasines kulturos raida, genciu formavimasis. 182.
128 Ochmanski, Jerzy. Historia Litwy. 37; Baranauskas T. Lietuvos valstybes istakos. Vilnius, 2000. 132, 256-258.
129 Baranauskas T. Lietuvos valstybes istakos. 255.
130 Ochmanski, Jerzy. Historia Litwy. 37—38.
131 Baranauskas T. Lietuvos valstybes istakos. 258.
132 Ibid. 255.
133 loy A. B. Этнічны склад насельніцтва Заходняга Палесся ў X— XIII стст. С. 33.
134 Girininkas A., Lukosevicius О. Lietuvos priesistore. Materialities ir dvasines kiilturos raida, genciu formavimasis. 159.
135 Алексеев Л. B. Полоцкая земля. C. 51.
ступені асімілявана, што было больш характэрна для яцвягаў.136 Пэўная частка яго была выцесненая на паўночны захад, што было больш характэрным для літвы'37.
У гэтых умовах роля племені ў яцвягаў і літвы змянялася ад адзінкі тэрытарыяльнай арганізацыі да структуры, закліканай забяспечваць бяспеку яе сяброў і аказваць супраціўленне знешняй пагрозе. Адпаведна ўзрастала значэнне дружыны (драугіі) на чале з князем (кунігасам) як галоўнай сілы, здольнай выканаыь гэтую задачу, і асноўнага цэнтра ўплыву ў племені. Гэта вяло не толькі да абарончых войнаў супраць чужаземных заваёўнікаў, але і да вялізнай колькасці міжусобных войнаў. Мы яшчэ раз можам прыгадаць паведамленне Вульфстана аб шматлікіх войнах паміж «каралямі» эстыяў. Археалагічныя дадзеныя сведчаць аб існаванні ў тыя часы на літоўскіх землях многіх замкаў, прызначаных для абароны найперш ад суседніх роднасных плямёнаў. Напрыклад, драўляны замак на месцы пазнейшай Вільні існаваў ад V ст. аж да XIII ст.138 Мужчынскія пахаванні літвы па-ранейшаму ўтрымліваюць шмат зброі139. Яшчэ больш зброі ў яцвяжскіх пахаваннях140. Гэтыя факты ярка адлюстроўваюць ролю вайны ў жыцці балцкіх плямёнаў.
Але пагроза звонку выклікала ў балтаў не толькі найпрасцейшую рэакцыю ў выглядзе ўзброенага супраціўлення, а вайна была не толькі каталізатарам унутранага развіцця. Сутыкнуўшыся з нарманскімі і славянскімі дружынамі з усходу (а прусы і куршы з нарманамі з захаду), балты не гублялі шанцаў завязаць з імі больш цесныя гандлёвыя кантакты, а пры нагодзе і паўдзельнічаць у заморскім паходзе. Паводле археалагічных звестак, ужо ў X ст. тавары з літоўскіх земляў траплялі ў Кіеў141. Таксама сярод спісу рускіх паслоў у дамове 944 г. з Візантыяй мы
136 Іоў A. В. Этнічны склад насельніцтва Заходняга Палесся ў X— XIII стст. С. 33.
137 Girininkas A., LukoJevicius О. Lietuvos priesistore. Materialities ir dvasines krdturos raida, gencin formavimasis. 182.
138 Ibid. 184.
139 Ibid. 183-184.
140 Ibid. 160.
141 Ibid. 184.
сустракаем Янвяга Гунарава, г. зн. пасла і'унара, аднаго з набліжаных да кіеўскага князя людзей142. Мы можам думаць, што паслом паводле свайго становішча мог быць дружыннік балцкага паходжання, які шукаў багацця і славы ў далёкіх паходах. Ягонае імя, узятае ў кантэксце шматмоўнай атмасферы кіеўскай рускай дружыны, магло быць назвай ягонага народу, якая прыстала да яго ў яка'сці ўласнага імені. Такім чынам, войны нарманскага часу закраналі і аддалсныя землі балтаў, ведучы да з’яўлення больш цесных сувязяў з суседзямі і паскараючы грамадскае і эканамічнае развіццё.
Але вернемся да Русі. У часы Вольгі смаленскія крывічы і дрыгавічы заставаліся пад уладай Кіева. Гісторыя яе рэгенцтва не была багатай на ваенныя падзеі. Дальнабачная княгіня паклала нямала намаганняў на ўнутранае ўладкаванне дзяржавы, якая прыйшла ў заняпад за часы яе мужа Ігара. Сваім візітам у Канстанцінопаль у 955 г. яна здолела аднавіць прыязныя адносіны з Візантыяй143.