Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Да пачатку 940-х гадоў становішча стала настолькі вострым, што кіеўскія русы з адабрэння ці пры прамым удзеле княскай улады вымушаныя былі ізноў звярнуцца да арганізацыі рабаўніцкіх набегаў. Як расказвае ананімны хазарска-гебрайскі ліст X ст. Хасдаю ібн Шапруту, каля 940 г. візантыйскі імператар Раман I Лакапін даслаў дары нейкаму HLGW, цару RWSY’ (Хельг ці Алег, магчыма, адзін з правадыроў кіеўскіх русаў) з тым, каб той напаў на тады варожую візантыйцам Хазарыю. У адсутнасць намесніка HLGW узяў SMKRY (Самкерц ці Керч, цэнтр хазарскіх уладанняў у Крыме). Хазарскі намеснік і военачальнік BWLSSY у адказ выступіў супраць візантыйскіх уладанняў у Крыме і нанёс ім шмат шкоды. Разбіўшы затым візантыйскае войска, ён выступіў супраць HLGW, у ходзе чатырохмесячнай кампаніі перамог яго і вярнуў здабычу з Самкерца. У якасці неадменнай умовы замірэння BWLSSY запатрабаваў выступлення русаў супраць Візантыі, якое неўзабаве і адбылося95.
Вядома, русы маглі мець і свае прычыны арганізаваць чарговы набег. Але лёгкасць, з якой яны купіліся на візантыйскае золата, а затым падпарадкаваліся хазарскім патрабаванням і далі ўцягнуць сябе ва ўпартую барацьбу за чужыя інтарэсы, выразна вымалёўвае цяжкае становішча кіеўскага князя і ягонай дружыны. Верагодна, ягоныя супярэчнасці з Хазарскім каганатам не абмяжоўваліся гне-
w Няконовская летопнсь. С. 27.
95 Голб Н., Прнцак О. Хазарско-евреіккйе документы Xвека. С. 141— 142.
вам хазар за напад на Самкерц. Гіпатэтычна мы можам меркаваць, што яшчэ раней хазары таксама паспрабавалі скарыстанца з паўстанняў славянскіх плямёнаў супраць кіеўскага панавання і націску печанегаў, каб вярнуцьўладу над ранейшымі даннікамі: севяранамі і радзімічамі. Таму ў пачатку 940-х гг. хазарскі ўплыў на Русь мог узмацніцна96. Улічваючы перадачу Свенельду угліцкіх і драўлянскіх данін, пад непасрэдным кантролем Ігара заставалася толькі вузкая паласа земляў уздоўж гандлёвых шляхоў па Волхаву, Волзе і Дняпры. Пры такіх абставінах хазарскі ультыматум аднаму з ягоных ваяводаў гучаў вельмі важка для самога Ігара. Ліст Хасдаю ібн Шапруту наўпрост сведчыць, што ў выніку ваенных паражэнняў «RWS» была падпарадкаваная хазарскай уладзе97. У такім святле становіцца зразумелай ягоная гатоўнасць парушыць дамову з Візантыяй, каб задобрыць хазар, а затым паправіць свой дабрабыт шляхам рабаўніцтва візантыйскіх уладанняў.
У чэрвені 941 г. рускі флот падплыў да Канстанцінопаля, але ў першым жа сутыкненні з грэкамі пацярпеў паражэнне. Шмат караблёў было спалена грэчаскім агнём, шмат патанула разам з камандай, а яшчэ больш русаў было ўзята ў палон. Рэшткі русаў адступілі на азіяцкі бераг у Віфінію, якую бязлітасна спустошылі. На гэты раз нарманы і славяне ваявалі яшчэ больш жорстка, чым у паходзе Алега. Палонных яны «адных распіналі на крыжы, другіх убівалі ў зямлю, трэціх ставілі як мішэні і расстрэльвалі з лукаў». «Палонным жа са святарскага стану яны звязвалі за спіной рукі і ўбівалі ім у галаву жалезныя цвікі»98. Аднак і на сушы ў Віфініі русы пацярпелі паражэнне ад войскаў Варды Фокі і Іаана Куркуаса і вымушаныя былі эвакуіравацца на караблі. 3 надыходам зімы яны паплылі ўздоўж фракійскага ўзбярэжжа, але былі нагнаныя візантыйскім флотам і прайгралі яшчэ адну марскую бітву". Атрады, што засталіся ад Ігарава войска, уратава-
96 Петрухнн В. Я. Начало этнокулыпурной ucmopuu Pycu IX-X1 веков. Смоленск, 1995. С. 102.
” Голб Н., ПрнцакО. Хазарско-еврейскйе докужнты X века. С. 142.
98 Theoph. Contin. VI. 39. С. 175-176.
99 Ibid.
ліся ўцёкамі да ьаспору Кімерыйскага100. Як кажа ўсё той жа хазарска-гебрайскі ліст, рэшткі русаў пайшлі морам у FRS (паўднёвы бераг Каспійскага мора) і там гэтае войска загінула101. Да гэтага паходу на Каспій мы яшчэ вернемся, а пакуль ізноў звернем увагу на ўнутранае становішча Русі.
Нягледзячы на сумны зыход, паходы на Крым і Візантыю ўсё роўна былі акружаныя рамантычным арэолам прыгод у далёкіх краінах. Нават тыя нямногія ваяры, што здолелі вярнуцца на свае родныя землі, у Кіеў, Смаленск, Швецыю, Нарвегію ці Данію, маглі доўга распавядаць пра дзівосы чароўных паўднёвых краін і траціць на мясцовых рынках і ў корчмах нарабаваныя грошы, а скальдам і песнярам даваць сюжэты для прыгожых эпічных песень. Такое апяванне вайны было тыповым для нарманскіх дружыннікаў. Узгадаем, што пасля славутага рэйду Хастэна і Б’ёрна Жалезнабокага па Міжземнамор’і ў 856—861 гг. з шасцідзесяці двух караблёў у нарманаў засталося ўсяго каля трэці, але тыя, што патрапілі выжыць, «здабылі сабе багацце і славу»102. Такі самы падыход быў характэрны і для нарманаў-русі і іх славянскіх братоў па зброі. Але слава і баганце асобнага дружынніка былі маласуцяшальнымі для князя, калі большасць ягонай дружыны засталася ляжаць пад чужым сонцам ля чужых берагоў. Для самога князя і ягонай дзяржавы вынік такіх выпраў быў цяжкім паражэннем.
Здавалася б, такая буйная няўдача мусіла суцішыць ваяўнічасць кіеўскіх русаў, але ўжо ў 944 г. яны ізноў сабраліся на Візантыю. Найбольш всрагодна, у ігара проста не было выбару. Гэтым разам памылкі мінулага былі ўлічаныя. Быў прыгаданы досвед паходу Алега. Было сабрана вялізнае войска з варагаў-русі, палян, славен, крывічоў, ціверцаў і найманых печанегаў. Яно рушыла ў паход конна і на караблях. Як папярэдзілі візантыйцаў іх херсанескія падданыя і балгары, «бешнсла корабль, покрылн суть
100 Лев Днакон. Нсторйя. VI, 10. (Далей: Leo Diac.). Москва, 1988.
С. 57.
101 Голб Н., Прішак О. Хазарско-еврейскйе документы Xвека. С. 142.
102 Джонс Г. Вйкйнгй... С. 215.
море кораблн»103. Ігарава войска сустрэлі не візантыйскія салдаты, але пасольства, якое прывезла прапановы міру і выкупу. Спыніўшыся на Дунаі, Ігар учыніў раду з дружынай. Дружына параіла князю прыняць мір, каб не выпрабоўваць шчасця ў марской бітве, дзе «по глубмне морстем обча смерть всемь»104. Узяўшы выкуп, Ігар вярнуўся дадому, а на наступны год заключыў з Візантыяй дамову, у спісе гарадоў якой Полацк ужо не згадваецца105.
Пасля завяршэння візантыйскага паходу, у 945 г., русы накіраваліся на Каспійскае мора. Як і ў ранейшых паходах, яны дзейнічалі як саюзнікі Візантыі ў барацьбе супраць мусульманскіх дзяржаў. Хазарыя пры гэтым ізноў заняла нейтральную пазіцыю106. Як лічыць М. 1. Артамонаў, у паходзе ўдзельнічалі дружыны ветэрана крымскай кампаніі Хельгі і ваяводы Свенельда107. Падняўшыся па рацэ Куры, яны авалодалі сталіцай Арана (Албаніі) горадам Бердаа і разбілі войска намесніка Марзубана. Пэўны час яны нават не краналі горада, магчыма, спадзеючыся карыстацца ім як базай для далейшых аперацый. Але пасля канфлікту з мясцовым насельніцтвам яны ўсё ж спустошылі Бердаа. Хаця страты русаў, па ўсёй верагоднасці, былі заўважнымі, але насуперак хазарскім крыніцам паход не завяршыўся гібеллю ўсяго войска. Шмат русаў з вялікай здабычай вярнулася дадому’08.
Верагодна, гэтая здабыча перавышала тое, што самому Ігару ўдалося атрымаць паводле дамовы з грэкамі. Уражанне ад бяскроўнай перамогі і чысты эканамічны прыбытак былі недастатковымі для Ігара, каб задаволіць патрабаванні дружыны, разбурыць вобраз няўдалага князя і вярнуць свой аўтарытэт. Зайздрасць да багацця Свенельдавых ваяроў засцілала Ігаравым дружыннікам вочы. Яму ізноў давялося выслухоўваць іх скаргі, ігнараваць якія ён не мог. «В се же лето рекоша дружнна Мгоревп: «От-
103 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 45.
104 Тамсама. Ст. 46.
105 Тамсама. Ст. 46-53.
№ Сахаров A. Н. Дйпломатйя древней Pycu: IX — первая половйна Хв. Москва, 1980. С. 207.
107 Артамонов М. Н. Воевода Свенельд. С. 32-33.
108 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 101 — 103.
роцн Свенележн мзоделнся суть оружьемь н порты, а мы назн»109. Пад такім ціскам князю давялося адправіцца ў Драўлянскую зямлю па даніну, дзе і адбылася апошняя дзея трагедыі ягонага панавання. Ужо сабраўшы даніну, Ігар вяртаўся дадому, але вырашыў застацца з малой часткай дружыны, каб сабраць больш.. Такое бессаромнае вымаганне абурыла драўлян, памеры чыёй даніны былі ўстаноўленыя самім жа Ігарам, прычым у велічыні, большай за тое, што яны плацілі Алегу. Драўляне аказалі ўзброенае супраціўленне110. Нешматлікая Ігарава дружына была разбітая. Самога ж яго паланілі, прывязалі да ствалоў дрэваў і разарвалі напалам"1.
Такім чынам скончылася жыццё і панаванне аднаго з найболыіі характэрных герояў той экохі. Як і многія сучасныя яму нарманскія правадыры, Ігар быў больш схільны да вайны, чым да палітыкі, і аддаваў перавагу рашэнню праблем рачэй з дапамогай мяча, чым з дапамогай пагаднення. Але і ў вайне ягонае майстэрства і смеласць былі больш прыдатнымі для рабаўніцкіх набегаў, чым для сур’ёзнай барацьбы з такімі волатамі, як Візантыя і Хазарыя. Жыццё Ігара прыпадобілася да жыцця многіх ягоных сучаснікаў-нарманаў. Найперш мы можам згадаць Гудрэда, брата Сігтруга, нарманскага караля Ёрку. Палонены англійскім каралём Этэльстанам, ён быў з павагай прыняты пры двары, але не знёс жыцця там, бо «быў старым піратам і звык жыць у вадзе, як рыба»112. Да Ігара можна ўжыць і словы, сказаныя яшчэ аб адным нармане з Ёрку — Эйрыку Крывавай Сякеры (Еіпкг Ыобрх Haraldsson), які быў «больш вікінг, чым гаспадар»"3. Падобным было іхняе жыццё, і падобныя тэндэнцыі адлюстроўвалі іхняя смерць і сыход з палітычнай арэны. На змену вікінгам прыходзілі гаспадары.
Па смерці Ігара фармальна кіеўскім князем застаўся ягоны сын Святаслаў, але фактычна кіраванне дзяржавай
109 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 54.
"° Тамсама. Ст. 54—55.
111 Leo Diac. VI. 10. С. 57.
112 Арбман X. Вйкйнгй. С. 108.
113 Гуревнч А. Я. Походы вйкйнгов. Москва. 1966. С. 108.
пераншло да Ігаравай удавы Вольгі, якая жорстка адпомсціла драўлянам за смерць мужа"4.
Славянскае імя Святаслава адлюстроўвае працэс славянізацыі русі-нарманаў, успрыняцця ёю мясцовай культуры і зліцця з мясцовым вайскова-дружынным слоем, хаця імёны ягоных старэйшых паплечнікаў Свенельда і Асмуда (Asmundr ui AsmoSr)115 паказваюць, што і неасіміляваныя нарманы яшчэ адыгрывалі вялікую ролю ў краіне.
Дружыннікі-русы гінулі на берагах цёплых Чорнага і Каспійскага мораў, памятныя камяні ў іх гонар ставіліся на зялёных лугах Швецыі, Ігар знайшоў сваю смерць у непралазных драўлянскіх пушчах, але ўсе гэтыя падзеі прадвызначылі ход далейшага гістарычнага развіцця беларускіх земляў. Смаленскія крывічы на Дняпры так і засталіся ў складзе Кіеўскай дзяржавы. Візантыйскі імператар Канстанцін Барвянародны ў сваім трактаце «Аб кіраванні імперыяй», напісаным каля 950 г., згадвае сярод плямёнаў, што плацілі Русі даніну, другувітаў"6, у якіх мы пазнаем дрыгавічоў. Але ўжо ў дамове 944 г. Русі з Візантыяй Полацк адсутнічае ў спісе падуладных Кіеву гарадоў. У 970-я гг. мы бачым там на княжанні Рагвалода, які «прішель н-заморья»117. З’яўленне самастойнага князя значыць, што полацкія крывічы здолелі дабіцца самастойнасці ад паслабленай паражэннямі Ігара Кіеўскай дзяржавы.