Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
У 964 г. на палітычную арэну выходзіць пасталелы сын Ігара Святаслаў. «Повесть временных лет» прадстаўляе яго як ваяўнічага князя, які «войны мнопі творяше»144. Пасля доўгіх год мірнага кіравання Вольгі Русь нарэшце залячыла раны, нанесеныя папярэднімі няўдачамі і зноў валодала дастатковымі рэсурсамі, каб ажыццяўляць актыўную знешнюю палітыку. Несумненна, што ў маштабных войнах, вядзенне якіх патрабавала напружання ўсіх існых сіл Русі, бралі ўдзел і вайсковыя кантынгенты з беларускіх земляў смаленскіх крывічоў і дрыгавічоў. Псрш за ўсё Святаслаў скіраваў свой позірк на паўднёвы ўсход да Хазарыі. Супярэчнасці Хазарыі і Русі складаліся не толькі з дваістай палітыкі хазарскага цара ў адносінах да рускіх рабаўніцкіх дружын на Каспіі. Найпсрш яны былі справай палітычнага супрацьстаяння. Хазары бралі даніны з шэрагу славянскіх плямёнаў, на ўладу над якімі прэтэндавалі і кеіўскія русы. У 964 г. Святаслаў выправіўся на вяцічаў на вярхі Акі і Волгі. Летапіс не падае ніякіх пераможных рэляцый з гэтай нагоды. Ён сціпла заўважае, што
142 Лаврснтьевская летопвсь. Ст. 47.
143 Тамсама. Ст. 60—64.
144 Тамсама. Ст. 64.
вяцічы толькі паведамілі Святаславу памеры сваёй даніны хазарам145. Гэты эўфемістычны кавалачак перакладаецца такім чынам, што страх вяцічаў перад хазарамі пераважыў страх перад Святаславам і яны засталіся хазарскімі даннікамі, нягледзячы на ягоны прыход з узброенай сілай. Як мы памятаем, хазарам у гэты час маглі падпарадкоўвацца і радзімічы з севяранамі. А ў гэтым выпадку ўсё сярэдняе Падняпроўе разам з Кіевам як цэнтрам улады Русі знаходзілася пад хазарскай пагрозай. Таму яе ліквідацыя была першачарговай задачай Святаслава, толькі пасля вырашэння якой маглі быць вернутыя пад кіеўскую ўладу згаданыя плямёны.
Звернем увагу і на той факт, што палітычныя інтарэсы Русі ў гэтым выпадку супярэчылі эканамічным. Хазарыя была фактычным вартаўніком волжскай часткі Волхаўска-Волжскага гандлёвага шляху і сваімі вайсковымі сіламі і крэпасцямі кшталту Саркела ці Семендэра ахоўвала вялізныя прыкаспійскія прасторы ад нападаў качэўнікаў. Яе падзенне пакладала канец найвыгаднай гандлёвай сістэме, калі, вядома, яе месца не займала б сама Русь. Але ў Русі для гэтага наўрад ці хапала рэсурсаў. Аднак у знешняй палітыцы як самастойнай сферы дзейнасці чалавека палітычныя меркаванні непазбежна ўзялі верх над меркаваннямі эканамічнымі. Таму вайну Святаслава з Хазарыяй можна лічыць класічнай вайной магутнасці, дзе матыў прыбытку прысутнічаў толькі ў форме непрыхаванага рабунку.
Раней русаў магла стрымліваць хазарская ваенная моц, якую яны напоўніцу адчулі на сабе ў 940 г. Але з цягам часу Хазарыя саслабела і ўжо не магла аказаць належнага супраціўлення. У 965 г. Святаслаў пайшоў у паход на хазар, у бітве разбіў іхняе войска на чале з царом і ўзяў крэпасць Саркел, званую русамі Белай Вежай. У ходзе гэтай жа кампаніі ён перамог таксама ясаў і касогаў. У наступным 966 г. ён перамог вяцічаў і абклаў іх данінай, пацвердзіўшы тым самым матывы свайго хазарскага паходу'46. Сама Хазарыя, хоць і аднавіла сваю самастойнасць,
145 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 64—65.
146 Тамсама. Ст. 65.
але ўжо не магла адыгрываць ранейшан ролі на Волхаўска-Волжскім гандлёвым шляху. У выніку гэтага ён прыйшоў у заняпад. Русі ж, як і можна было меркаваць, не стала сіл захаваць за сабой паволжскія землі147. За палітычны поспех давялося заплаціць стратай велізарных гандлёвых прыбыткаў.
Гэтым тлумачыцца паслядоўнае пераключэнне ўвагі Святаслава на іншы гандлёвы шлях — Дняпроўскі. Паслядоўнае адстойванне палітычных і эканамічных інтарэсаў Русі на гэтым шляху магло кампенсаваць заняпад гандлю на Волзе. Нагода для гэтага хутка прадставілася. У 967 г. візантыйскі імператар Нікіфар Фока, ад якога балгары запатрабавалі выплаты даніны, накіраваў да русаў патрыкія Калакіра з вялікай сумай золата і прапановай напасці на Балгарыю148. Гэтая прапанова ўпала на добра падрыхтаваную глебу і цалкам супадала з намерамі самога Святаслава. Сабраўшы, паводле дадзеных Льва Дыякана, шэсцьдзесят тысяч ваяроў, ён рушыўу Балгарыю. Балгарскае войска, якое заступіла яму дарогу на Дунаі, было лёгка разбітае і схавалася ў крэпасці Даростал149. Святаслаў заняў Пераяславец на Дунаі, які зрабіў сваёй рэзідэнцыяй150. Вярнуўшыся ў 968 г. на кароткі час у Кіеў, каб адбіць напад печанегаў, ён заявіў Вользе і сваім баярам аб жаданні стала застацца ў Пераяслаўцы. Святаслаў назваў яго сярэдзінай сваёй зямлі, куды з Грэцыі яму дастаўлялі золата, тканіны і віны, з Венгрыі — срэбра і коней, з Русі — скуры, воск, мёд і рабоў'51. Гэтае паведамленне ясна адлюстроўвае структуру гандлю Русі і яе геаграфічныя інтарэсы. Звяртае на сябе ўвагу згадка пра дастаўку срэбра з Венгрыі. Гэта сведчыць аб тым, што заняпад гандлю па Волзе сказаўся імгненна, спыніўшы доступ куфіцкіх дырхемаў на Русь і вымусіўшы русаў перайсці да імпарту еўрапейскага срэбра. У такім святле наступ Святаслава на Балгарыю быў цалкам лагічным.
147 Арта.монов М. Н. Іісторйя хазар. С. 431.
148 Leo Diac. IV, 6. С. 36-37.
149 Ibid. V, 2. С. 44.
150 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 65.
151 Тамсама. Ст. 67.
Цяпер ужо было відавочна, што інтарэсы Святаслава разышліся з візантыйскімі і заваяванне Балгарыі вялося ім выключна ва ўласных мэтах. Пасля вяртання Святаслава з Кіева воііска русаў авалодала балгарскай сталіцай Прэславай152 і Філіпопалем (Плоўдзіў), дзе запляміла сябе масавым забойствам мірных жыхароў, шмат якіх русы пасадзілі на палі153. Заваяванне Балгарыі было завершанае, але гэта не спыніла заваёўніцкі імпэт кіеўскага князя.
Перад яго вачыма ляжала Візантыя, якую падточвала знутры барацьба паміж прэтэндэнтамі на імператарскую ўладу. У 969 г. Нікіфар Фока быў звергнуты і забіты сваім сапернікам Іаанам Цымісхіем. Але нават паслабленая Візантыя была занадта пагрозлівым праціўнікам. Агульная колькасць візантыйскіх войскаў, узначаленых дасведчанымі военачальнікамі, набліжалася да 120 тысяч. У візантыйскай скарбніцы былі дзесяткі мільёнаў залатых манет154. У рэтраспектыве добра відаць, наколькі Святаслаў пераацаніў свае сілы і тым самым звёў на нішто папярэднія намаганні, якія маглі значна павялічыць палітычную магутнасць Русі і прасунуць яе гандлёвыя інтарэсы. Але выбар быў зроблены. Рускае войска, узмоцненае балгарамі, печанегамі і венграмі, рушыла ў Фракію і спустошыла яе. Ужо ў баі пад Аркадзіёпалем у 970 г. яно было разбітае магістрам Вардам Склірам155. Пасля бітвы візантыйцы заключылі са Святаславам перамір’е, скарыстаўшы сваё звычайнае спалучэнне вайсковай сілы і тонкай дыпламатыі156.
На наступны год, пакуль Святаслаў заставаўся ў Балгарыі, візантыйцы актыўна рыхтавалі войскі да баявых дзеянняў157. Узначаленая асабіста Цымісхіем візантыйская армія перайшла горныя хрыбты Балкан, заспеўшы русаў знянацку. Імклівым ударам візантыйцы ўзялі Прэславу, амаль дашчэнту знішчыўшы там рускі гарнізон, і абла-
152 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 69. Храналогія зблытаная. Лаўрэнцьеўскі летапіс адносіць узяцце Прэславы да 971 г., але больш верагодна, што гэтая падзея адбылася ў 968 ці 969 г.
153 Leo Diac. VI, 10. С. 56.
154 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 57—58.
155 Leo Diac. VI, 12-13. С. 58-59.
156 Лаврентьевская летопясь. Ст. 69—71.
157 Leo Diac. VI, 13. С. 59.
жылі самога Святаслава ў Даростале на Дунаі. У некалькіх бітвах пад сценамі крэпасці перамога далася візантыйцам вельмі цяжка, і Цымісхій палічыў за лепшае заключыць са Святаславам мір на ўмовах эвакуацыі русаў з Балгарыі. У 972 г. пры вяртанні аслабелае войска Святаслава трапіла ў засаду печанегаў каля дняпроўскіх парогаў і было разбітае. Святаслаў загінуў. Толькі нешматлікія ваяры прыйшлі дадому158.
Пасля смерці ваяўнічага князя кіеўскі стол пераняў у спадчыну ягоны сын Яраполк. Другі сын Алег князяваў у драўлянскай зямлі, а пабочны сын Уладзімір быў князем у Ноўгарадзе. Неўзабаве з такой цяжкасцю ўладкаваная Вольгай і Святаславам дзяржава пачала ізноў распадацца з-за міжусобнай барацьбы Свяіаслававых сыноў. Каля 977 г. Яраполк выступіў супраць Алега, перамог яго ў баі, падчас якога той упаў з мосту і патануў у рэчцы, і заняў ягоныя ўладанні. Спалохаўшыся за свой лёс, Уладзімір уцёк з Ноўгарада за мора ў Скандынавію159.
Падзеі, якія адбыліся далей, сталі вечарніцай нарманскага перыяду гісторыі беларускіх земляў. Сваімі чырвонымі водбліскамі, у якіх адлюстроўвалася кроў, з вікінгскай шчодрасцю пралітая на ўсім Аўстрвегу за стагоддзі паходаў і бітваў, яны годна і велічна завяршылі сагу пра мужных і жорсткіх герояў і аддалі апошні гонар іх барвянай славе. У канцы 970-х гг. Уладзімір з варажскім войскам вярнуўся ў Ноўгарад. Здавалася, нічога не змянілася з ранейшых часоў. Нарманы ізноў ішлі на Усход, каб здабыць князю стол, а сабе багацця і славы. Гэтак жа сама прахалодны вецер надзімаў іхнія ветразі, і гэтак жа сама весела бразгала зброя. Іхнія думкі маглі скласціся ў тыя самыя вобразы, што пазней стаялі перад вачыма славутага Харальда Хардрады, калі ён ішоў у сваю апошнюю бітву ля Стэмфардскага моста:
Насустрач ударамі Сіняй сталі Рушым смела Без жаднай броні. Ззяюць шаломы,
158 Leo Diac. VIII-IX. С. 68-83.
Я свой пакінуў На лоддзі Побач з кальчугай160.
Яны маглі разлічваць на тое, каб застацца ў кіеўскіх дамах, пірамі адзначаць свае перамогі, слухаць песні скальдаў і песняроў, думаць пра будучыя набегі і вырашаць лёсы краін і гарадоў. Але хуткаплынны час нёс іх на сваіх струменях прэч ад рэк і лясоў Русі ў іншыя чароўныя краіны, дзе яны маглі працягнуць сагу сваіх войнаў. Усё ж на іхнім шляху па Русі яшчэ заставаліся палі бітваў, дзе яны маглі здзейсніць свае подзвігі.
Першым погляд іхняга правадыра Уладзіміра ўпаў на Полацк, дзе княжыў ужо вядомы нам Рагвалод. Геаграфічнае становішча Полацка паміж уладаннямі Уладзіміра і Яраполка якраз адлюстроўвала ягоную палітычную ролю. Саюз Рагвалода з адным ці другім братам узмацняў бы ці Ноўгарад, ці Кіеў, і баланс магутнасці паміж імі змяняўся карэнным чынам на карысць таго, хто пасябраваў з полацкім князем. Абодва браты жадалі змацаваць саюз сваянтвам і па чарзе пасваталіся да Рагвалодавай дачкі Рагнеды (Ragnhild). Уладзімір першы выправіў сватоў і атрымаў адмову161. Прычын для таго магло быць шмат: і нізкае паходжанне Уладзіміравай маці, і палітычная стаўка Рагвалода на саюз з Кіевам. Была і важкая эканамічная прычына. Волхаўска-Волжскі гандлёвы шляхда 970— 980-х гадоў заняпаў канчаткова. Прычынай гэтаму быў не толькі разгром Святаславам Хазарыі, але і вычарпанне ўсходніх срэбраных руднікоў, у выніку чаго мусульманскія краіны не мелі больш дастатковай колькасці дырхемаў, каб прапанавайь іх рускім купцам за зброю, мёд, воск, футра і рабоў162. Найпазнейшыя дырхемы, пакуль знойдзеныя ў Беларусі, датуюцца 986—987 гг.163 У такіх абставінах асноўны цяжар гандлю быў перанесены на Дняпроўскі шлях, у паўночнай частцы якога Полацк ва-