Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Прывезеныя дадому ўдзельнікамі паходу, гэтыя здабыткі тым ці іншым чынам адбіваліся на развіцці эканомікі на славянскіх, балцкіх і фіна-угорскіх землях. Хаця
192 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 30.
193 Тамсама. Ст. 30—31.
194 Та.мсама. Ст. 45—46.
195 Leo Diac. IV, 6. С. 37.
здабыча размяркоўвалася паміж усімі ўдзельнікамі паходаў, застаецца мала сумненняў у тым, што больш за ўсё ад заморскіх выпраў выйгравалі князі і іхнія дружыннікі. Перш за ўсё, набытыя каштоўнасці выкарыстоўваліся імі для падтрымання ладу жыцця, адпаведнага іхняму сацыяльнаму статусу. Дружына ўжо з’яўлялася адасобленай ад грамадства прывілеяванай карпарацыяй, але яшчэ была вельмі далёкай ад становішча пануючага класу. Будучы асноўнай уладнай групай, яна яшчэ не набыла крытычнай масы самадастатковасці, каб стаць непадкантрольнай рэшце грамадства. Яе пераважнай сутнасцю было выкананне грамадска карысных функцый, на што давалі сваю выразную ці маўклівую згоду вольныя і спрэс узброеныя абшчыннікі196. Натуральна, што грамадства чакала ад дружыны паводзін, вартых яе прывілеяванага становішча. Бясконцыя піры, гасціннасць і ліхая шчодрасць у распараджэнні грашыма падтрымлівалі сацыяльны статус дружыны і былі складнымі часткамі кодэксу паводзін, што данесла да нас скандынаўская паэзія таго часу. У якасці этычнага ідэалу «Гутаркі Высокага», напісаныя ад імя бога Одзіна, прапануюць наступны ўзор паводзін:
Зброю сябрам і адзенне дары — тое цешыць іх позірк; сяброў абдараючы, сяброўства мацуеш, калі табе лёс спрыяе197.
Такі скандынаўскі этас мала адрозніваўся ад этасу, які панаваў сярод поліэтнічных дружын у Полацку, Смаленску ці Кіеве. Мы ўжо бачылі, што дружыннікі Ігара ад зайздрасці да зброі і строяў Свенельдавых дружыннікаў пачуваліся літаральна «нагімі». Іх імкненне паправійь гэтую «неадпаведнасць» было настолькі моцным, што падштурхнула Ігара ў ягоны апошні гібельны паход.
196 Фроянов М. Я. Рабство й даннйчество. Санкт-Петербург, 1996. С. 462.
197 Старшая Эдда. Речй Высокого. 41 // Западноевропейскнй эпос. Санкт-Петербург, 2002. С. 27.
I ўсё ж далёка не ўсе грошы і каштоўнасці разыходзіліся па пірах і корчмах. Як сведчаць шматлікія скарбы, заможныя людзі таго часу імкнуліся захаваць хаця б частку сваіх сродкаў у віры падзей. Скарбы сталі адным з водгукаў першаснага накаплення, якое ў далейшым стала адной з прычын маёмаснага расслаення грамадства і асновай эканамічнай магутнасні некаторыхяго груп.
У той самы час, як войны спрыялі паступоваму выдзяленню пануючых груп грамадства, яны таксама рыхтавалі зараджэнне эканамічных адносін, на якіх гэтае панаванне ўдалейшым грунтавалася. У прыватнасці, ваенны фактар прасочваецца ва ўзнікненні і развіцці сістэмы падаткаў і збораў на карысць улады. Яны розніліся ў даволі шырокім спектры: ад узнагароджання князя і дружыны за выкананне ўскладзеных на іх грамадствам функцый да прымусовага збору матэрыялызых каштоўнасцяў з падпарадкаваных плямёнаў. У першым выпадку гэта часта значыла абарону абшчын ад знешняй пагрозы з дапамогай вайсковай сілы198, у другім легітымізаванае той самай вайсковай сілай сістэматычнае рабаўніцтва199. Найбольш вядомай нам сістэмай збору падаткаў на Русі таго часу было згаданае Канстанцінам Барвянародным палюддзе, якое заключалася ў паходзе кіеўскага князя з мэтай збору на сваю карысць падаткаў па падуладных яму землях драўлян, дрыгавічоў, крывічоў (відаць, смаленскіх) і севяран200. Прыналежнасць палюддзя да ліку добраахвотных выплат альбо прымусовых рабаўніцкіх пабораў дыскутуецца даследчыкамі, аднак дзве высновы мы можам зрабіць упэўнена. Па-першае, у абодвух выпадках вялікую ролю як адна з непасрэдных прычын узнікнення інстытуту падаткаў на карыснь улады набывае фактар вайсковай сілы. Падругое, і ў тым, і ў другім выпадку падаткі, выплачаныя ў прымітыўных формах добраахвотнага ўнёску ці кантрыбуцыі, з цягам часу ператвараліся ў рэнту201, якая склала базу для ўзнікнення рабаўладальніцкіх і феадальных грамадскіх адносін.
198 Фроянов 14. Я. Рабство й даннйчество. С. 462.
199 Тамсама. С. 502.
200 Const. Porphyr. 9. С. 51.
201 Алексеев Л. В. Смоленская земля в ІХ—ХП1вв. С. 101.
I нарэшце, мы мусім яшчэ раз закрануць дваістую ролю вайны ў агульнай сістэме эканамічных кантактаў таго часу. Войны прынеслі смерць многім тысячам людзей, спрычыніліся да разбурэння квітнеючых гарадоў і знішчылі неапісальную колькасць матэрыяльных каштоўнасцяў. Але разам з тым побач з гандлем яны былі адной з асноўных рухаючых сіл усталявання знешнеэканамічных сувязяў. He менш за гандаль яны заахвочвалі людзей да адкрыцця новых гандлёвых шляхоў, асвойвання новых тэрыторый, абмену дасягненнямі тэхнічнага развіцця і агульнага наладжвання міжцывілізацыйных кантактаў. Карыстаючыся словамі Яхіма Германа, «у гэтыя ж жорсткія стагоддзі першыя гандлёвыя караблі забяспечылі рэгулярны рух патоку тавараў у першыя партовыя гарады, гавані і рынкі, якія ўзнікалі на Балтыцы ў землях розных плямёнаў: яны неслі раскошнае начынне, вопратку і зброю для пануючага класа, які нараджаўся, побытавыя рэчы, сыравіну і прылады працы для гандлёва-рамеснага насельніцтва раннегарадскіх цэнтраў, вырабы рамеснікаў для сялян гарадской акругі ці сельскай глыбінкі». «Любая навіна, якая з’яўлялася ў адным з цэнтраў Балтыкі, хутка станавілася вядомай паўсюль»202, Гэтыя словы, сказаныя ў дачыненні да блізкай нам Балтыкі, цалкам стасуюцца і да беларускіх земляў.
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры
Акрамя ўплыву вайны на палітыку і эканоміку мы мусім абавязкова даследаваць ролю ваеннага фактару ў развіцці духоўнай кулыуры беларускіх земляў. Гэта надзвычай вялікае і складанае пытанне. Паколькі аб’ём і задача нашай працы не дазваляюць нам канцэнтравацца на ім занадта дэталёва, мы пастараемся выбарачна асвятліць найбольш цікавыя для нас аспекты. Мы не будзем падрабязна спыняцца на такіх аб’ектыўных элементах культуры, як рэлігія ці эпас, грунтоўна разабраных у адпаведнай літаратуры. Рачэй мы засяродзімся на ўнёску вайны ў суб’ектыўны бок культуры, якую спавядалі тагачасныя жыхары белару-
202 Херрман Й. Славяне й норманны в ранней ucmopuu Балтнйского регйона. С. 8.
скіх земляў, а менавіта іх погляд на навакольны свет, успрыманне гэтага свету і саміх сябе ў ім. Паколькі мы пагадзіліся з азначэннем вайны як палітычнай з’явы, гаворка будзе ісці не аб уплыве вайны на фармаванне мікракосму асобных людзей, а аб яе ўплыве на іх успрыняцце сябе як часткі палітычнай супольнасці і зваротным уплыве іхпоглядаў на свядомае пераўтварэнне гэтай су^ польнасці.
У якасці эпізоду, які найбольш ярка адлюстроўвае ўплыў вайны на палітычную свядомасць людзей і грамадства, мы возьмем падзеі, звязаныя з першым кароткім перыядам самастойнага існавання Полацкага княства. Ён пачаўся паміж 931 і 945 гг. і скончыўся паміж 973 і 978 гг. узяццем Полацка кіеўскім князем Уладзімірам і забойствам першага вядо.мага нам полацкага князя Рагвалода. Гэты перыяд цікавіць нас хутчэй не сам па сабе, а як крыніца, з якой пачынаецца плынь многіх наступных падзей. Па-першае, тое адасабленне Полацка ад іншых рускіх земляў, падуладных нашчадкам Рурыка, стала прадвесцем яго самастойнасці ў будучыні. Ужо ў 1001 г. насуперак кіеўскай традыцыі пасля смерці сына Уладзіміра Ізяслава стол у Полацку заняў не іншы Уладзіміраў сын, a нехта з Ізяслававых сыноў: Усяслаўальбо Брачыслаў. У Поланку аднавілася самастойная княская дынастыя, і ён выпаў з палітычнай сістэмы дзяржавы Рурыкавічаў. На ўсім працягу існавання адзінай у палітычных адносінах Русі з цэнтрам у Кіеве ніводная іншая зямля не выйшла з падпарадкавання Кіеву так рана і не захоўвала сваю самастойнаснь так выразна. Па-другое, на перыяд княжання Рагвалода і гвалтоўнае яго перапыненне спасылаюцца гісторыкі ад аўтараў «Повестн временных лет» да сучасных даследчыкаў дзеля тлумачэння традыйыі самастойнага існавання Полаччыны і каранёў гэтай самастойнасці. Менавіта з тых часоў, як заўважае Лаўрэнцьеўскі варыянт «Повестн временных лет» пад 1128 г., «мечь взнмають Рогволожн внуцн протмву Ярославлмхь внуковь»203, Нсшта падобнае ў розных варыяцыях можна прачытаць і ў сучасных гістарычных даследаваннях.
203 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 301.
Гэта вымушае нас шукаць адказаў на наступнае пытанне: чым было выклікана такое ранняе імкненне Полацка да незалежнасці ад дзяржавы Рурыкавічаў і чаму адлік гэтай самастойнасці большасню даследчыкаў традыцыйна адносіцца да падзей другой паловы X пачатку XI стст.?
Натуральна, пры спробе адказаць на гэтае пытанне на першае месца выходзіць ужо вядомая нам такая аб’ектыўная прычына: месцазнаходжаннс Полацкай зямлі на Дзвінскім участку Дняпроўскага гандлёвага шляху. Пасля заняпаду гандлю па Волзе асноўная гандлёвая актыўнасць была перанесеная на Дняпроўскі шлях, які звязваў Візантыю і рынкі Блізкага Усходу з Балтыііскім рэгіёнам. Полацк, які кантраляваў найболып зручны выхад з Дняпра ў Балтыйскае мора па Дзвіне, меў добрыя шанцы нарошчваць сваю палітычную і эканамічную магутнасць за гэты кошт. Таму полацкая палітычная эліта мела важкія прычыны дамаганйа самастойнасці ад дзяржавы Рурыкавічаў і досыць сіл, каб справіцца са спробамі Рурыкавічаў гэтай самастойнасці перашкодзіць.
Але спасылка на гандлёвы шлях прапануе толькі частковы адказ на пытанне. Пры ўсёй важнасці гандлю, эканоміка таго часу засноўвалася псраважна на натуральнай сельскай гаспадарцы. У такіх умовах кожная тэрыторыя, якая была ў стане забяспечыць сябе харчам, так ці інакш імкнулася да эканамічнай аўтаркіі і была ў стане падтрымліваць сваю эканамічную адасобленасць і супраціўляцца спробам знешняга падпарадкавання. Таму само існаванне гандлёвага шляху яшчэ не было дастатковым апраўданнем існавання самастойнай дзяржавы.
Нічога не кажуць аб гэтым і летапісцы. Вядома, можна было б прадставіць старажытных летапісцаў адарванымі ад жыцця кніжнымі чарвякамі, якія наіўна і механічна пераносілі на перга.мснт пераказаныя ім кімсьці падзеі, аддаючы перавагу пералічэнню фактаў на шкоду іх асэнсаванню. Між тым, як нам паказаў аповед аб Святаславе, летапісцы дакладна вызначылі асноўныя прычыны ягонай актыўнай знешняй палітыкі на Балканах і мелі адэкватнае свайму часу ўяўленне аб прычынах рэчаў. Таму, каб зразумець сутнасць падзей на Полаччыне ў другой палове X — пачатку XI стст. словам летапісцаў варта было б давяраць