Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Найважнейшай часткай войска, яго арганізацыйным цэнтрам была дружына, якая гуртавалася вакол князя. Князь і ягоныя дружыннікі былі сябрамі, таварышамі, братамі па зброі і знаходзіліся ў найшчыдьнейшай асабістай сувязі. Яны жылі побач і большую частку свайго часу бавілі разам у вайне, зборы данін, паляванні і пірах. Князь клапаціўся аб сваіх дружынніках, забяспечваючы іх за кошт прамых жалаванняў ці надаючы ім права на збор данін з падуладных плямёнаў206. Такія адносіны выходзілі за межы
205 Путешествне Нбн Фадлана на Волгу. С. 85.
206 Фроянов й. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-по/ійтйческой ucmopuu // Фроянов й. Я. Начала русской нстормн. йзбранное. Москва, 2001. С. 552.
чыстай эканамічнай залежнасні дружыннікаў ад князя і набывалі ў значнай меры духоўны характар. Сумесныя трапезы прымалі сакральную афарбоўку ў адпаведнасці са старадаўнімі ўяўленнямі і накладалі на сутрапезнікаў свяшчэнныя вузы і абавязкі сяброўства ў адносінах адзін да аднаго. Перадача князем матэрыяльных каштоўнасцяў дружыннікам гэтак жа сама мела сакральны характар, робячы князя дабрадзеем і патрабуючы ад дружыннікаў адплаты. Адплата гэтая ізноў насіла неэканамічны і нематэрыяльны характар і мела выгляд абавязку абараняць князя і ягоныя інтарэсы цаной хай сабе і ўласнага жыцця207. У выніку князь і дружына ўтваралі прафесійную групу ваяроў, звязаную карпаратыўным духам і асабістай адданасцю. Князь быў бясспрэчным лідэрам, але займаў становішча першага з роўных і мусіў прыслухоўвацца да голасу дружыннікаў пры вырашэнні ўсіх пытанняў208. Мы памятаем, якое значэнне надаваў меркаванням сваіх набліжаных Ігар, калі вырашыў задаволіцца выкупам ад візантыйцаў у 944 г. і з патрабавання дружыны выправіўся ў фатальны паход на драўлян у 945 г. Фактычна, у дадзены перыяд дружына як вайсковая сіла была асновай княскай улады і найважнейшым інстытутам дзяржаўнасці.
Пры гэтым дружына не была аднароднай. Яна выразна падзялялася на старэйшую і малодшую. У аснове гэтага падзелу былі як эканамічныя, так і асабістыя дачыненні дружыннікаў да князя209. Старэйшую, лепшую ці большую дружыну складалі княскія баяры ці лепшыя мужы. Гэта былі заможныя і ўплывовыя людзі, якія па ўзроўні свайго дабрабыту і палітычнага аўтарытэту маглі спаборнічаць з самім князем. У ваенным сэнсе яны былі не проста княскімі ваярамі, але стаялі на чале сваіх уласных дружын, якія ўліваліся кантынгентамі ў дружыну княскую. Іх вайсковая сіла была настолькі значнай, што ў прамежках паміж войнамі, якія вяла цэлая Русь, яны маглі прадпрымаць самастойныя ваенна-рабаўніцкія акцыі, як,
207 Данмлевскнй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 116—122.
208 Тамсама. С. 112—115.
209 Довженок В. Й. Вніськова cnpaea в Кшвській Русй Наук.-попул. нарйс. Кйів, 1950. С. 17.
напрыклад, паходы на Каспійскае мора. Найяскравейшым прыкладам уплывовага старэйшага княскага дружынніка ддя нас можа быць Свенельд, найбліжэйшы паплечнік аж трох кіеўскіх князёў: Ігара, Святаслава і Яраполка. Менавіта багацце ягоных дружыннікаў, здабытае ў паходзе на Бердаа, запаліла лютую зайздрасць у вачах Ігаравай дружыны, прымусіўшы таго рушыць на драўлян210, што вельмі наглядна сведчыць пра ступень Свенельдавага аўтарытэту і заможнасці. Менавіта гэты дружынны слой жалаваў князь правам зборуданін з падуладных тэрыторый, робячы баяр сваімі васаламі211. Той самы Ігар у свой час аддаў Свенельду права збору данін з драўлян і углічаў212. Здавалася б, такі васалітэт гаворыць аб пэўнай эканамічнай залежнасці старэйшай дружыпы ад князя. У той жа час залежнасць гэтая была ўзаемнай. Князі, каб захаваць адданасць старэйшых дружыннікаў, не мелі іншага выбару, апрача перадачы ім прыбыткаў з некаторых тэрыторый. Патэнцыйная страта іхняй лаяльнасці ў вырашальны момант магла каштаваць князю вельмі дорага.
На вайне роля старэйшых дружыннікаў не аб.мяжоўвалася асабістай службай і кіраўніцтвам уласнымі вайсковымі кантынгентамі. Яны таксама выконвалі ролю вышэйшых камандзіраў, кіравалі асобнымі атрадамі войска і выконвалі самастойныя стратэгічныя і тактычныя задачы. Хтосьці з іх мог атрымліваць згаданую Ібн Фадланам пасаду намесніка. Свенельд меў тытул ваяводы і быў аднаасобным камандуючым у кампаніях супраць драўлян і углічаў213. Военачальнік кіеўскага князя HLGW кіраваў кампаніяй супраць хазар у Крыме214. Военачальнік Сфенкел узначальваў абарону Прэславы ад візантыйскага войска215.
Побач з баярамі і лепшымі мужамі ў складзе дружыны фіксуецца грыдзьба, ці княжыя мужы. Згодна з некаторымі даследчыкамі, яны складалі сярэдні прамежкавы слой
2,0 Ннконовская летопнсь. С. 26—27.
211 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческоіі ucmopuu. С. 558—562.
212 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 54.
213 Ннконовская летопнсь. С. 26.
214 Голб Н., Пряцак О. Хазарско-еврейскйе документы Xвека. С. 141142.
215 Leo Diac. VIII, 5-7. С. 71-72.
дружыны і выконвалі толькі ваенныя функцыі ў адрозненне ад старэйшых дружыннікаў, якія прыцягваліся і да выканання функцый адміністрацыйных216.
Малодшая дружына складала непасрэдна княскі атрад, ваявала пад яго прамым кіраўніцтвам і кармілася з ягонай ласкі. Малодшая дружына дзялілася на дзецкіх і отракаў. Розніца паміж імі выяўлялася ў іх сацыяльным статусе і функныях, якія яны выконвалі. Отракі, магчыма, паходзілі з рабоў ці ваеннапалонных і ў дадатак да ваенных абавязкаў у мірным жыцці з’яўляліся простымі слугамі217. Дзецкія былі асабіста вольнымі людзьмі і займаліся выключна ваеннай справай218. Паводле становішча дзецкіх можна параўнаць з заходнееўрапейскімі збраяносцамі219.
Цікава паразважаць над этнічным складам дружыны. Паколькі акрамя отракаў дружына складалася з вольных людзей і камплектавалася добраахвотным чынам, яна мусіла быць больш ці менш адэкватным зрэзам усяго падуладнага князю грамадства. якое складалася са шматлікіх разнамоўных плямёнаў. Алегава войска ў паходзе на К.анстанцінопаль складалася з варагаў, славен, крывічоў, меры, драўлян, радзімічаў, палян, севяран, вяцічаў, харватаў, дулебаў і ціверцаў220. У Ігаравым войску мы бачым варагаўрусь, палян, славен, крывічоў і ціверцаў221. He будзе недакладным зрабіць выснову, што ў гэты час дружына кіеўскага князя таксама складалася з нарманаў, славян (у там ліку крывічоў і радзімічаў) і фіна-уграў. Магчыма, прысутнічалі ў ёй і балты з беларускіх земляў, якія жылі побач з тымі самымі крывічамі і радзімічамі, але былі менш заўважнымі за чудзь і меру з-за адноснай малалікасці. Прынамсі, калі згаданы ў дамове Ігара з візантыйцамі Яцвяг Гунараў222 не быў вандроўным шукальнікам прыгод, які
216 Даннлевскмй й. Н. Древняя Русь глазалш современнйков й потомков. С. 108.
217 Фроянов й. Я. Кневская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 567—569.
218 Тамсама. С. 569—570.
219 Даннлевскнй й. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 108.
220 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 29.
221 Тамсама. Ст. 45.
222 Тамсама. Ст. 47.
прыбіўся да кіеўскай дружыны, ягонае з’яўленне можа сведчыць пра падпарадкаванне некаторых балцкіх земляў Кіеву і наяўнасць балцкіх вайсковых кантынгентаў у рускім войску. Можна таксама адзначыць непрапарцыйна вялікую колькасць нарманаў у складзе дружыны, што тлумачыцца разабраным намі вышэй фактам заняцця нарвежцамі, данамі і шведамі дружыннай нішы ў тагачасным грамадстве і іх выключнай роляй у дзяржаватворчым працэсе на Русі. Можна меркаваць, што ў IX — пачатку X ст. яны нават складалі пераважную большасць дружыннікаў, што пацвярджаецца выключна скандынаўскімі імёнамі паслоў Алега да візантыйцаў у 911 г.223 Аднак ужо дамова Ігара 944 г. утрымлівае славянскія імёны, што паказвае на ўзрастанне рэлі этнічных славян ці асіміляцыю нарманаў224.
Зыходзячы з такіх меркаванняў, мы можам зрабіць выснову, што і дружына полацкіх князёў уключала прадстаўнікоў падуладных ім народаў. Значнай часткай яна складалася з нарманаў аднаго з князем паходжання; уключала таксама полацкіх крывічоў і мясцовых балтаў.
Прыблізныя звесткі маюцца наконт колькасці княскай дружыны. Як паведамляе Ібн Фадлан, «да парадкаў (звычаяў) цара русаў адносіцца тое, што разам з ім у яго замку (палацы) знаходзяцца чатырыста мужоў з (ліку) асілкаў, ягоных паплечнікаў, надзейныя людзі (што знаходзяцца) ў яго з іх (ліку) паміраюць пры ягонай смерці і бываюць забітыя, змагаючыся за яго»225. Пад царом русаў у дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, разумеецца кіеўскі князь. Па.мятаючы, што гэтая колькасць верагодна ўлічвае толькі малодшую дружыну, якая жыла разам з князем ці побач, мы можам далучыць да яе яшчэ і вайсковыя кантынгенты старэйшых дружыннікаў і атрымаць агульную колькасць дружыннікаў звыш за 500 чалавек. Каля 200-500 чалавек магла агулам налічваць і дружына полацкага князя. Наўрад ці яна пераважала лікам кіеўскую дружыну, уважаючы нашмат меншыя памеры падуладнай полацкаму князю тэрыторыі, але не магла быць і намнога меншай, бо ў такім выпадку страчвала б сваё значэнне як баявая адзінка.
223 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 33.
224 Та.мсама. Ст. 46—47.
225 Путешествне йбн Фадлана на Волгу. С. 84.
Пры ўсёй важнасці дружыны асноўны няжар вядзення вайны прыпадаў на вояў ці народнае апалчэнне падуладных князю плямёнаў. Апалчэнне было далейшым этапам развіцця захаванай з часоў ваеннай дэмакратыі традыцыі ўсеагульнага ўзбраення народу. Паколькі праз стадыю васннай дэмакратыі праходзілі і славянскія, і балцкія, і фінаугорскія плямёны, то ўсе яны збіралі пад камандаванне сваіх князёў апалчэнні з асабіста вольных абшчыннікаў226. Тое самае можна сказаць і пра самастойнае Полацкае княства. Выключэннем былі толькі нарманы, якія складалі досынь малую частку насельніцтва Балтыйска-Чарнаморскага міжмор’я і займалі ў асноўным нішу вайскова-дружыннага слою, пакідаючы ўдзел у апалчэнні прадстаўнікам славянскага, балцкага і фіна-уіорскага насельніцтва.
Тым не менш, прынцып камплектавання апалчэння зазнаў пэўныя змены, звязаныя з палітычным і эканамічным развіццём грамадства. Раней, калі асноўную адзінку будовы грамадства складала адносна нешматлікае племя, узброены канфлікт з ягоным удзелам так ці інакш закранаў кожнага абшчынніка. Гэта дыктавала неабходнаснь мабілізацыі як мага большай колькасці баяздольных мужчын. Невялікія ж памеры племені палягчалі сам працэс мабілізацыі. Заахвочвала абшчыннікаў да ўдзелу ва ўзброеных выправах і слабое развіццё эканомікі, пры якім цяжкі і малаплённы працэс вытворчасці забяспечваў нашмат меншую выгаду за рабаўніцкія паходы. 3 узнікненнем дзяржавы і развіццём эканомікі гэтыя ўмовы пачалі мяняцца. Утварэнне спачатку княжанняў, а потым і дзяржаў прывяло да павелічэння адзінак будовы грамадства і павелічэння дыстанцыі паміж інтарэсамі і клопатамі асобнага абшчынніка і дзяржавы, а таксама фізічнай адлегласці паміж сталіцай і перыферыяй. Калі раней напад на племянны цэнтр быў для абшчынніка сігналам уласнай небяспекі і выдатна матываваў яго да ўдзелу ў абаронных мерапрыемствах, то цяпер напад на малазнаёмую яму сталіцу, такую, як Полацк, Ладага, Ноўгарад ці Кіеў, не мог выклікаць непасрэднага водгуку ў ягонай душы. Нават