Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
41 Разнн Е. А. Мсторня военного йскусства. Т. 2. С. 59—60.
■42 Saxo Gram. V. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/
book5Il.html
нарманаў на еўрапейскія краіны, якія і стварылі ім крывавую славу, амаль заўсёды прымалі выгляд нападаў з мора. Натуральна, што пры такой ролі караблёў першаснае значэнне прымала не арганізацыя сухапутнага войска, а стварэнне і камплектаванне людзьмі моцнага флоту.
У часы Хакана Добрага (945-960 гг.) у Нарвегіі склалася наступная сістэма вайсковай арганізацыі. Тры сядзібы складалі зыходную мабілізацыйную адзінку — мангёрд, якая выстаўляла ў войска аднаго чалавека. Мангёрды складалі карабельную акругу, якая рыхтавала адзін карабель. Дванаццаць карабельных акруг аб’ядноўваліся ў фюльк243. Найменшай арганізацыйнай адзінкай войска быў экіпаж аднаго карабля з 25—50 чалавек. Такая адзінка мела не просга фармальны характар. Яе ваяры знаходзіліся побач у паходзе і ў баі. Ад іх спайкі і ўзаемадапамогі залежаў поспех і выжыванне на вайне, што аб’ядноўвала іх вельмі шчыльнай сувяззю.
Зірнем, наколькі такая «карабельная» сістэма арганізацыі магла быць перанесенай са Скандынавіі на Русь. Прынамсі, прыродныя ўмовы Русі з бясконцай вяззю вялікіх і малых рэк рабілі вельмі зручнай, а пры адсутнасці прыдатных сухапутных шляхоў і адзіна магчымай транспарціроўку войскаў па рэках. Пераважная большасць зафіксаваных крыніцамі кампаній зводзілася да паходаў на караблях па Дзвіне, Волхаву, Дняпры і Волзе, з выхадам у мора і наступным нападам на прыбярэжныя вобласці. Менавіта такі характар мелі паходы Аскольда і Дзіра на Візантыю і ўсе паходы русі на Каспійскае мора. Ва ўсіх дадзеных выпадках дзеяпісцы згадваюць не колькасць войска як такога, а колькасць наяўных караблёў. Як мы памятаем, у выпадку з Алегам разлік выкупу рабіўся з разліку колькасці грабцоў на караблі і колькасці караблёў. Таму мы з пэўнай доляй упэўненасці можам сцвярджаць, што там, дзе паход адбываўся на караблях, падзел войска на арганізацыйныя адзінкі мог лагічным чынам ажыццяўляцца ў адпаведнасці з падобнай да нарманскай карабельнай сістэмай. Паводле яе, найменшую арганізацыйную адзінку складаў экіпаж аднаго карабля колькасцю ў
243 Лебедев Г. С. Эпоха вйкйнгов в Северной Европе. С. 57.
25—50 чалавек. Паколькі адно племя ці іншая тэрытарыяльная адзінка выстаўляла некалькі караблёў, экіпажы маглі аб’ядноўвацца ў падобныя да нарвежскіх фюлькаў большыя арганізацыйныя адзінкі ў адпаведнасці са сваёй тэрытарыяльнай прыналежнасцю.
Разам з тым паходы на караблях не былі адзінай формай вядзення вайны. Пры апісанні паходаў Алсга і Ігара на Візантыю летапісец заўважае, што пэўная частка войска рухалася «на конехь»244. Кампаніі Святаслава, накіраваныя на заваяваннс Балгарыі і на барацьбу з Візантыяй, вяліся на сухапутным тэатры ваенных дзеянняў. Адзначым той факт, што і рускі летапісец245, і візантыйскі храніст246 выпускаюнь з-пад увагі колькасць караблёў русаў, але імкнуцца падань больш ці менш дакладныя лічбы колькасці сухапутнага войска Святаслава ў тысячах. Адрозная методыка падліку можа сведчыць аб тым, што пры вядзенні вайны на сушы ў адрозненне ад марской вайны ўжывалася іншая арганізацыйная сістэма, заснаваная на традыцыйнай дзесяцічнай.
Падсумаваўшы факты, мы можам выказаць меркаванне, што традыныйная для славянскіх плямёнаў дзесянічная сістэма арганізацыйных адзінак у войску і запазычаная ў нарманаў карабельная ў дадзены перыяд суіснавалі на Русі і, верагодна, у Полацкім княстве ў залежнасці ад пераважнага ў канкрэтнай кампаніі спосабу вядзення вайны на сушы ці на моры.
Мы мусім сказаць некалькі словаў пра яшчэ адну частку войска на Русі і ў Полаччыне: найманыя атрады. Яны выкарыстоўваліся для ўзмацнення войска ў асобнай кампаніі. Зафіксаваныя выпадкі найму Ігарам печанегаў для вайны супраць Візантыі ў 944 г.247 і прыводу Уладзімірам у 970-я гг. варагаў з-за мора для вайны супраць Рагвалода і Яраполка248. У 967 г. візантыйскі пасол Калакір прывёз Святаславу вялікую суму золатам для арганізацыі вайны супрань балгар, верагодна, з дапамогай найманых вая-
244 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 30, 45.
245 Тамсама. Ст. 70.
246 Leo Diac. IX, 11. С. 81.
247 Лаврентьсвская летопнсь. Ст. 45.
248 Тамсама. Ст. 75.
роў249. Печанегі і венгры, якія ўдзельнічалі на баку русаў у баі пад Аркадзіёпалем у 970 г., таксама маглі быць наймітамі250. Калі гаворка ідзе аб самастойным Полацкім княстве, найбольш верагоднымі кандыдатамі для найму былі нарманы, а таксама ваяры з суседніх ваяўнічых балцкіх плямёнаў. Атрады наймітаў захоўвалі асобнае становішча ў войску, мелі ўласную арганізацыю і ўласных камандзіраў. Колькасць іх магла дасягаць ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч у залежнасці ад значнасці кампаніі. Служба наймітаў аплочвалася доляй у здабычы (згадаем патрабаванне нарманаў да Уладзіміра аб выкупе за неразрабаваны Кіеў) ці прамой выплатай. Саксан Граматык паведамляе, што ў эпоху легендарных дацкіх каралёў найманы ваяр агрымліваў дзве маркі срэбрам за зімовы сезон251.
У той час як вайсковая арганізацыя на беларускіх землях, што трапілі ў арбіту дзейнасці нарманаў, увайшлі ў склад дзяржавы Рурыкавічаў ui падпарадкоўваліся самастойнаму Полацкаму княству, зрабіла вялікі скачок наперад, вайсковая арганізаныя балцкіх плямёнаў застаецца менш вядомай. He будзе вялікай памылкай сказаць, што ў IX—X стст. яна яшчэ адпавядала ранейшаму ўзроўню развіцця ваеннай дэмакратыі. Усё ж дзяржаватворчыя працэсы на Русі аказвалі на балцкія землі значны ўплыў, стымулюючы там развіццё грамадства, а значыць, і вайсковай арганізацыі, у падобным кірунку252.
Б) Зброя
У некаторых аспектах матэрыяльная культура нарманскага перыяду вядома нам лепей за сам ход падзей ваен най і палітычнай гісторыі. Гэта датычыцца зброі. Мы маем у сваім распараджэнні багаты археалагічны матэрыял з вялізнага некропалю ў Гнёздаве, які дае нам добрае ўяўленне аб тагачасным узбраенні ваяроў беларускіх земляў.
249 Leo Diac. IV, 6. С. 36-37.
250 Ibid. VI, 12. С. 58.
251 Saxo Gram. V. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/ book51I.html
252 Baranauskas T. Lietuvos valstybes istakos. 255.
Самым вядомым і эфектыўным відам наступальнай зброі быў меч. Пры ўзроўні тагачасных тэхналогій гэта была дарагая і рэдкая рэч, даступная толькі вузкаму вайскова-дружыннаму слою, і высока ім цанілася253. Меч прыцягваў да сябе ўвагу ўжо тым, што ў адрозненне ад іншых відаў зброі (кап’ё, сякера, лук і стрэлы) ён быў прызначаны выключна для ваеннай справы і не мог выкарыстоўвацца для эканамічнай дзейнасці. Мячу прыпісваліся звышнатуральныя ўласцівасці. Лічылася, што ён меў таямнічую повязь са сваім гаспадаром. Нарманскія дружыннікі часам надавалі сваім мячам індывідуальныя імёны. такія, як Б’ярні Кусачы ці Доўті і Востры254. Пасля смерці гаспадара меч часам хавалі побач з ім255. Сакральны дух мяча пацвярджаўся тым, што на ім прыносілі ўрачыстыя клятвы, як гэта рабілі Ігаравы паслы пры заключэнні міру з візантыйцамі256.
На Русі, у Скандынавіі і астатніх еўрапейскіх краінах у гэты час найбольш шырока ўжываўся так званы каралінгскі ці вікінгскі меч, даўжынёй 85—100 см, з якіх лязо складала 70—85 см. Дзяржальна мяча ў многіх выпадках багата аздаблялася257. Такі меч меў скругленае ці нязначна завостранае наверша і прызначаўся для сякучага, рачэй чым для колючага, удару258. Насілі меч, найбольш верагодна, у скураных похвах на плечавым рамяні259.
Каралінгскі меч быў аддаленым нашчадкам рымскай кавалерыйскай спаты (spatha), якая прайшла доўгую эвалюцыю ў Заходняй Еўропе. Свой класічны выгляд ён набыў каля VIII ст. у Франкскім каралеўстве, а на славянскія землі паміж Балтыйскім і Чорным морамі масава
253 Кпрпнчнмков A. Н. Древнерусское оружйе. Ленпнград, 1966. Вып.
І.С. 22,24.
254 Хпт 14. Вйкйнгй. С. 28.
255 Кпрпнчнмков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 1. С. 24.
256 Лаврентьевская летопксь. Ст. 48, 53.
257 Каннов С. Скандйнавскйе наемнйкй на Русй (конец IX — середйна XI веков) // Сайт «Бнблнотека Accouuamtn Гардарнка»; http:// arc.novgorod.ru/ Па адрасе: http://arc.novgorod.ru/asgard/ libri.php3?cont=_sk 09.01.2004.
258 Polska technika wojskowa do 1500 roku. Warszawa, 1994. 43.
259 KaitttoB C. Скандйнавскйе наемнйкй на Pycu (конец IX — середйна XI веков). http://arc.novgorod.ru/asgard/libri.php3?cont=_sk
трапіў разам з нарманскімі вікінгамі і купцамі. Пры гэтым не больш за 40% мячоў таго часу, знойдзеных пры раскопках на землях даўняй Русі, маюць скандынаўскае паходжанне. Пераважная большасць з іх паходзіць з рэйнскіх збраёўняў Франкскай імперыі260. На іх лёзах часта сустракаюцца клеймы «ULFBERHT», «1NGELRII» і іншыя, якія сведчаць аб іх франкскім паходжанні261. Адзін з такіх мячоў, датаваны X ст., быў знойдзены ў Полацку262. У дадзеным выпадку нарманы не былі ні вынаходнікамі, ні асноўнымі вытворцамі каралінгскіх мячоў. Але менавіта яны прынеслі на Русь культуру выкарыстання мяча на вайне і прадставілі яго мясцоваму вайскова-дружыннаму слою як найбольш эфектыўную і небяспсчную зброю свайго часу. Побач з вытворчасню яны таксама наладзілі рээкспарт франкскіх мячоў, якія праз іх пасрэдніцтва дасягалі земляў Русі і мусульманскіх краін. Гэта былі як гатовыя вырабы, так і паўфабрыкаты з Франкскай імпсрыі, Скандынавіі і Готланду263. У гэтым сваім прадпрыемстве нарманы дасягнулі такога поспеху, што трывала заваявалі ўсходнія рынкі, аб чым сведчыць Ібн Хардадбех264. Яны стварылі моцную канкурэнцыю мясцовым збраярам, пра што згадвае ал-Біруні. У прыватнасці, меч, выраблены русамі са спалучэння жалеза і сталі, выдатна вытрымліваў халоднае надвор’е, што выгодна адрознівала яго ад іншых мячоў265. Частыя войны, якія вялі рускія князі, выклікалі штораз усё мацнейшы попыт на мячы. Гэта лагічна прывяло да арганізацыі вытворчасці мячоў непасрэдна на рускіх землях. Ужо аповед ал-Біруні можа лічыцца ўскосным доказам існавання вытворчасці мячоў на Русі. Грунтуючыся на асобных узорах зброі, A. Н. Кірпічнікаў мяркуе, што пачатак вытворчасці мячоў
260 Polska technika wojskowa do 1500 roku. 41-46.
261 Кнрпнчннков A. H. Древнерусское оружйе. Вып. 1. C. 21.
262 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 384.
263 Нюлен Э. Эпоха вйкйнгов й раннее средневековье в Швецйй. С. 162.