Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
ці авалодання імі. Як і раней, яны служылі аб’ектамі рабаўніцкіх нападаў альбо сродкамі абароны насельніцтва ад такіх нападаў. Але калі гаворка ішла аб утрыманні ці захопе гарадоў з мэтай сталага панавання над прылеглай тэрыторыяй, сітуацыя была ўжо іншай. У той час як валоданне племянным гарадзішчам дапамагала кантраляваць мясцовасць толькі з ваеннага пункту гледжання, валоданне горадам давала ў рукі кантроль над палітычным і эканамічным жыццём акругі. Такім чынам, крапасная вайна набывала большае значэнне, чым раней. Будаўніцтва ўмацаванняў атрымала новы штуршок.
Пры гэтым мы не будзем перабольшваць маштабы урбанізацыі ў той час, яна заставалася яшчэ вельмі нязначнай. На беларускіх землях на гордае званне горада маглі прэтэндаваць толькі Полацк, Тураў і Смаленск. У многіх выпадках мяжу паміж гарадзішчам і горадам правесці было яшчэ проста немагчыма. Першыя гарады былі рачэй толькі знакам таго, што мусіла адбывацца пазней, у XI—XII стст.
Як і раней, пераважная большасць умацаванняў будавалася ў цяжкадаступных месцах, а іх планіроўка наўпрост залежала ад рэльефу мясцовасці. Дамінавалі ўмацаванні мысавыя і выспавыя. Новай рысай фартыфікацыйнай тэхнікі было распаўсюджанне ўмацаваных пунктаў складанамысавага тыпу. У адрозненне ад простых мысавых умацаваных пунктаў яны складаліся з некалькіх пляцовак, кожная з якіх мела сваю аўтаномную сістэму ўмацаванняў315. Такая сістэма звычайна складалася з рова і землянога вала, па версе якога магла ісці драўляная сцяна. Здругой паловы X ст. зрубныя канструкцыі сцен пачалі выцясняць частакол316. У многіх выпадках вал абараняў умацаваны пункт толькі з напольнага боку. Вежы былі рэдкасцю і выкарыстоўваліся для нясення вартавой службы, а не для стральбы. Такая сістэма абароны была разлічанай на франтальную стральбу, г. зн. у кірунку наўпрост ад лініі ўмацаванняў, што дазваляла эфектыўна супрацьдзейнічаць тагачасным споса-
315 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка VIII-XVII вв. С. 14-15.
316 Тамсама. С. 27.
бам аблогі317. Фланкіраванне (стральба ўздоўж лініі ўмацаванняў) яшчэ не практыкавалася.
Добрым прыкладам выспавай абарончай сістэмы з’яўляецца першапачатковае гарадзішча старажытнага Полацка, якое знаходзілася на беразе ракі Палаты і было ўмацавана валам. Вал быў насыпаны з пяску і са знешняга боку пакрыты чырвонай глінай. Пярэдні схіл вала быў умацаваны каменнай кладкай, якая рабіла схіл больш стромкім. Яшчэ адна кладка ішла з адваротнага боку вала. Мяркуецца, што яна выкарыстоўвалася для бесперашкодных перамяшчэнняў абаронцаў уздоўж умацаванняў, калі зямля размакала ад дажджоў318.
У той жа час у многіх месцах досыць складаная фартыфікацыя суседзіла з прымітыўнымі састарэлымі відамі ўмацаванняў. Гарадзішча Валаковая на Смаленшчыне, датаванае VIII—IX стст., увогуле не мае штучных умацаванняў і абароненае выключна схіламі ўзгорку319.
Разам з умацаваннямі далейшую эвалюцыю зведалі і метады іх пераадолення. Найбольш шырока ўжываным метадам узяцця ўмацаваных пунктаў заставаліся нечаканыя напады, у летапісах званыя «ізгонам» альбо «із’ездам» і накіраваныя супраць неабароненых варотаў320. Іх вага ў агульнай колькасці спроб захопу ўмацаванняў заставалася вялікай, але трохі зніжалася з цягам часу. Прычынай таму былі ўзнікненне і рост пастаянна і шчыльна заселеных гарадоў, якія захапіць знянацку было цяжэй за ранейшыя малазаселеныя гарадзішчы-сховішчы.
Рост палітычнага і эканамічнага значэння гарадоў цягнуў за сабой і большую зацікаўленасць у авалоданні імі. Нападаючы бок быў больш схільны да такога скрайняга метаду, як штурм і звязанай з гэтым рызыкі паражэння і людскіх страт. Выдзяленне ж слою прафесійных ваяроў у
317 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх земель X— XIV вв. // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. № 140. Ленннград, 1967. С. 158.
318 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк IX—XIII вв. Мн., 1975. С. 24—25.
319 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх земель X— XIV ee. С. 94-95.
320 Носов К С. Русскйе крепостй й осадная технйка VIII—XVII вв. С. 33.
выглядзе дружыны і агульнае павелічэнне колькасці войска ў параўнанні з перыядам ваеннай дэмакратыі давалі большыя шанцы на поспех штурму. У пісьмовых крынінах узрастае колькасць згадак аб выпадках узяцця гарадоў штурмам. У 968 г. Святаслаў штурмам узяў Філіпопаль (Плоўдзіў) у Балгарыі321. Прыкладна тады ж штурмам была ўзятая Прэслава322. У 970-ягг. Уладзімірава войска такім чынам авалодала Полацкам323. Сама тэхналогія штурму, відаць, мала змянілася з ранейшага часу і зводзілася да падаўлення абаронцаў на сценах стральбой, следам за чым ішлі спробы ўскараскацца на ўмацаванні і ўварвацца ў горад ці крэпасць. Большая, чым раней, колькасць войскаў, рост баявой вывучкі ваяроў і ўдасканаленне лукаў рабілі штурм больш эфектыўным спосабам захопу.
Пашырылася і выкарыстанне блакады ці «абляжання», калі ўмацаваныя пункты прымушаліся да здачы голадам і смагай324. Як і ў выпадку са штурмам, гэта было абумоўлена найперш ростам зацікаўленасці ва ўзяцці ўмацаваных пунктаў. Калі раней спробы захопу былі прадыктаваныя збольшага рабаўніцкімі мэтамі, блакада як сродак не апраўдвала сябе адносна мэты. Цяпер жа ўзнагародай за яе магло стаць усталяванне кантролю за цэлай зямлёй. Раней блакада таксама была цяжка ажыццяўляльнай і з ваеннага, і з эканамічнага боку для маленькіх плсмянных апалчэнняў. Цяпер значнае войска цэлага княства магло надзейна блакаваць асобны горад. Яно магло камфортна размясціцца ў яго ваколіцах. Менавіта шляхам доўгай блакады, якая цягнулася ажно тры гады, Свенельду ўдалося ў 942 г. узяць сталіцу углічаў Перасечан325.
Нарэшце, часта выкарыстоўваліся ваенныя хітрасці, якія асабліва добра ўдаваліся нарманам (альбо скальдам і летапіснам, якія апісвалі іхнія подзвігі). Тут мы можам згадаць выпадак, калі Фродэ прыкінуўся мёртвым, каб
321 Leo Diac. VI, 10. С. 56.
322 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 69.
323 Тамсама. Ст. 300.
324 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка VIII—XVII вв. С. 34.
325 Ннконовская летопнсь. С. 26.
знізінь пільнасць абаронцаў Полацка326, альбо пранікненне Алега і ягонай дружыны ў Кіеў пад выглядам купцоў327.
Сярод спосабаў абароны па-ранейшаму пераважалі актыўныя. Каб перашкодзіць размяшчэнню праціўнікам сваіх войскаў вакол умацаванага пункту, яго набліжэнню да ўмацаванняў і падрыхтоўцы штурму, абаронцы ў многіх выпадках імкнуліся даць палявы бой перад сценамі. Менавіта такім чынам паводзіла сябе руская залога Прэславы пад кіраўніцтвам Сфенкела пры набліжэнні візантыйскага войска ў 971 г.328 Шэраг палявых баёў, якія русы далі візантыйцам пры абароне Даростала ў тым самым годзе, моцна перашкодзіў абложным работам візантыйцаў і дапамог у заключэнні міру на прымальных для русаў умовах329. Пры нападзе Уладзіміра на Полацк Рагвалод даў спачатку палявы бой, які быў прайграны, пасля чаго яму давялося адступаць у горад.330
Калі баявыя дзеянні па-за сценамі не давалі жаданага выніку і не спынялі падрыхтоўкі праціўніка да штурму, абаронцы аказвалі актыўнае супраціўленне з умацаванняў, у чым асноўную ролю адыгрывала барацьба кідальнай зброяй. Перавага абаронцаў у стральбе значыла немагчымасць вядзення штурму, які ў такім выпадку прыводзіў да вялікіх страт у жывой сіле. Як адзначае Леў Дыякан, масаваная стральба русаў са сцен вымусіла візантыйцаў адкласці на дзень штурм Прэславы331. Таксама выкарыстоўваліся вылазкі з мэтай знішчэння абложнай тэхнікі і жывой сілы праціўніка.
У цэлым развіццё фартыфікацыі і метадаў аблогі і абароны ўмацаваных пунктаў у IX—X стст. уяўляла сабой пераходную стадыю ад прымітыўных тэхналогій перыяду ваеннай дэмакратыі да больш развітых спосабаў вядзення крапасной вайны, абумоўленых развіццём ваеннаіа майстэрства і урбанізацыяй у XI—XII стст.
326 Saxo Gram. II. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanisliHistory/ book2.html
327 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 23.
328 Leo Diac. VIII, 4. С. 70.
329 Ibid. IX, 2, 5-6, 8-10. С. 76-78, 80-81.
330 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 300.
331 Leo Diac. VIII, 5. С. 71.
Г) Стратэгія і тактыка
Нарманскі псрыяд беларускай гісторыі быў часам афармлсння палітычнай арганізацыі грамадства — дзяржавы. Адпаведна, хаатычныя ўзброеныя сутыкненні, якія раней рэгулявалі адносіны паміж плямёнамі і саюзамі плямёнаў, пачалі набываць рысы якасна новай з’явы: вайны. Вайна служыла сродкам вырашэння палітычных канфліктаў і дасягнення інтарэсаў грамадства, выражаных у палітычнай форме.
Паколькі ў гэтым раздзеле мы ўпершыню сустракаемся з вядзеннем вайны ў больш ці менш рэгулярнай форме, варта трохі спыніцца на некаторых неабходных азначэннях і іх фундаментальных сувязях паміж сабой. Трэба яшчэ раз падкрэсліць, у якіх стасунках вайна знаходзіцца да палітыкі як яе частка і якое месца ў структуры вайны займаюць такія яе часткі, як стратэгія і тактыка. Такі падыход дазволіць нам уявіць усю карціну ў выглядзе канцэнтрычных колаў, якія па меры змяншэння ўкладаюцца адно ў адно, адлюстроўваючы рух ад агульнага да асобнага.
Па-першае, калі вайна абіраецца палітычнай вярхушкай дзяржавы сродкам дасягнення палітычнай мэты, у вялікай дзяржаўнай палітыцы асобна вылучаецца палітыка ваенная, якая вызначае кірункі вядзення вайны. Паводле думкі славутага англійскага ваеннага тэарэтыка Бэзіла Лідэла Гарта, ваенная палітыка фактычна супадае з так званай вялікай стратэгіяй. «Роля вялікай, ці вышэйшай, стратэгіі заключаецца ў тым, каб каардынаваць і накіроўваць усе рэсурсы краіны ці групы краін на дасягненне палітычнай мэты вайны — мэты, якая вызначаецца вялікай, ці дзяржаўнай, палітыкай. Вялікая стратэгія мусіць выявіць і адмабілізаваць эканамічныя і людскія рэсурсы краіны ці групы краін, каб забяспечыць дзеянні ўзброеных сіл»332. У адпаведнасці з такім поглядам уласна стратэгія з’яўляецца асобным выпадкам вялікай стратэгіі. Лідэл Гарт вызначае стратэгію як «майстэрства размеркавання і выкарыстання ваенных сродкаў для ажыццяўлення палітычных мэтаў»333. Тактыка адносіцца да стратэгіі такім са-
332 Лнддел-Гарт Б. Стратегня непрямых действйй. С. 368.
333 Тамсама.
мым чынам, як і стратэгія да вялікай стратэгіі, гэта значыць, з’яўляецца яе адлюстраваннем на ніжэйшым узроўні. Калі стратэгія зводзіцца да вядзення вайны ў цэлым для дасягнення мэтаў палітыкі, тактыка з’яўляецца майстэрствам вядзення бою для дасягнення мэтаў стратэгіі.