Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
292 Кнрпнчнвков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 11.
293 Кнрпнчннков A. Н. Вооруженйе войнов Кйевской державы в светерусско-скандйнавскйх контактов // Скандмнавскнй сборннк. Таллнн, 1977. Вып. 22. С. 159-173.
294 Кпрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 10; Zygulski Z. Bron iv dawnej Polsce... 38.
Папулярнымі былі прашываныя даспсхі, вырабленыя з некалькіх слаёў грубай тканіны ці дубленай скуры295.
Абаронай для галавы ваяра служыў шлем. Ягоны кошт як адной з вяршыняў металаапрацоўкі свайго часу рабіў яго недаступным асноўнай масе вояў. У IX—X стст. шлемы былі прыналежнасцю князёў, дружыны і знаці296.
Ужываныя ў той час на беларускіх з&млях шлемы падзяляюцца паводле сваёй формы на стажковыя і сфераканічныя. Характэрным узорам стажковага шлема з’яўляецца знаходка з аднаго з гнёздаўскіх курганоў, датаваная X ст. Шлем сабраны з дзвюх жалезных пласцін, злучаных паласой з заклёпкамі. Ніжні край абведзены абручом з адтулінамі для мацавання кальчужнага прыкрыцця патыліцы і бакоў галавы барміцы. Шлем пазбаўлены ўпрыгожанняў297.
У адрозненне ад стажковых шлемаў ніжняя частка сфераканічных шлемаў мае сферычную пукатую форму, якая пераходзіць у спічастае наверша. На беларускіх землях яны прадстаўленыя яшчэ адной знаходкай з Гнёздава. Гэты шлем сабраны ўжо з чатырох пласцін, злучаных крыжападобна чатырма накладкамі. Кожная з пласцін мае пасярэдзіне падоўжнае рабро. На версе шлема маецца ўтулка для плюмажу. Ніжні край ахоплівае абруч з адтулінамі для барміцы, які наперадзе пераходзіць у наноснік. Шлем быў багата ўпрыгожаны насечкай298.
Цікавым у гэтай сувязі падаецца пытанне аб розніцы ў функцыянальным прызначэнні і паходжанні стажковых і сфераканічных шлемаў. У навуковай літаратуры стажковы шлем традыцыйна звязваецца з нарманамі і завецца нарманскім, хоць і шырока выкарыстоўваўся прадстаўнікамі іншых еўрапейскіх народаў299. Паводле думкі A. Н. Кірпічнікава, стажковы шлем не прыжыўся на Русі, бо не вытрымаў спаборнійтва са сфераканічным шлемам, які шырока ўжываўся на Русі ў адказ на асаблівасці вядзення
2,5 Ласкавый Г. Вйкйнгй: Походы, открытйя, культура. Мн., 2004. С. 196.
296 Кмрпмчннков А.Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 23.
297 Тамсама. С. 24.
298 Тамсама. С. 27-28.
299 Zygulski Z. Bron w dawnej Polsce... 33.
бою з качэўнікамі300. Нанесены па сфераканічным шлеме ўдар слізгаў па ягоным версе, не шкодзячы ваяру. Асабліва гэта датычылася шабельных удараў і было актуальным для ваяроў Паўднёвага Усходу Русі, якім часта даводзілася сутыкацна з качэўнікамі, узброенымі шаблямі301. Між тым ваяры беларускіх земляў хоць і маглі сутыкацца з качэўнікамі, беручы ўдзел у выправах кіеўскіх князёў, але ў цэлым умовы вайны былі для іх досыць адрознымі. Хутчэй за ўсё, мае рацыю беларускі даследчык М. А. Плавінскі, які лічыць, што ў той час на беларускіх землях стажковыя шлемы суіснавалі са сфераканічнымі і нават дамінавалі302. На карыснь гэтага меркавання можа сведчыць і цікавае назіранне польскіх даследчыкаў, якія звярнулі ўвагу на той факт, што стажковыя шлемы, знойдзеныя ў Польшчы, звычайна пазбаўленыя ўпрыгожанняў, тады як сфераканічныя маюць выразна парадны выгляд303. Мы ж згадаем, што дакладна такая розніца палягае паміж двума знойдзенымі гнёздаўскімі шлемамі. Цырыманіяльны характар сфераканічных шлемаў мог дапамагчы іх лепшай захаванасні, што ў наш час стварыла ўражанне аб іх большай ролі, чым тое было насамрэч.
Нарэшце, ці не самым важным відам засцерагальнай зброі быў шчыт. У адрозненне ад кальчуг і шлемаў, простая тэхналогія вырабу шчыта рабіла яго даступным як князям і дружыннікам, так і шараговым ваярам. Як і ў ранейшыя часы, ён быў для многіх вояў адзіным сродкам абароны ў баі. Апроч папулярнасці шчыт меў яшчэ шэраг рысаў, якія выдзялялі яго на фоне іншай зброі. Па-першае, як і меч, ён меў вузка ваеннае прызначэнне і не мог выкарыстоўвацца для вытворчасці, палявання ці іншых заняткаў. Па-другое, ягоныя памеры рабілі яго самым заўважным і кідкім прадметам узбраення, а таксама вельмі прыдатным для нанясення выяў і сімволікі. Таму нароўні з мячом шчыт набыў адценне сакральнасці і стаў пэўным увасабленнем самога родавага паняцця зброі. Па гэтай
100 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 26—27.
301 Тамсама. С. 25.
302 Плавінскі М. А. Засцерагальнае ўзбраенне IX—XIII стст. на тэрыпюрыі Беларусі. С. 144.
303 Polska technika wojskowa do 1500 roku. 66.
прычыне, паводле легенды, Алег прыбіў свой шчыт да варотаў Канстанцінопаля ў знак перамогі над візантыйцамі304, а Ігаравы паслы кляліся сваімі шчытамі пры заключэнні міру305.
Шчыт прызначаўся для адбіцця ўдараў усіх відаў наступальнай зброі. Як сведчаць гнёздаўскія знаходкі, у дадзены перыяд шчыты мелі круглую форму і ў дыяметры дасягалі 1 м. Яны набіраліся з некалькіх дошак, якія абпілоўваліся па краях для надання шчыту патрэбнай круглай формы. У цэнтры шчыта выпілоўвалася адтуліна, якая закрывалася з вонкавага боку умбонам пляската-сферычнай ці сфераканічнай формы. Умбон мацаваўся да дошак з дапамогай заклёпак. Прастора, якая стваралася прапілам і закрывалася умбонам, выкарыстоўвалася для кісці рукі. Рука трымала дзяржальна ў выглядзе планкі, што ішла ад аднаго краю шчыта да другога. Такая канструкцыя дазваляла парыраваць умбонам удары і захоўвала ад пашкоджання руку ваяра. Часам шчыт абцягваўся скурай, а дошкі па краях змацоўваліся паміж сабой металічнымі пласцінамі. Мяркуючы па адной з гнёздаўскіх знаходак, рускія шчыты маглі быць фарбаванымі, у дадзеным выпадку ў чырвоны колер306.
Падобным да гнёздаўскіх быў нарманскі шчыт, знойдзены ў Бірцы. Ён таксама складаўся з дошак (ліпавых), меў круглую форму і мог быць да 1 м у дыяметры. У цэнтры шчыта быў умбон. Знаходкі іншых шчытоў пацвярджаюць сталую традыцыю іх фарбавання. Улюбёным колерам быў чырвоны, але шырока выкарыстоўваліся і іншыя колеры. Шчыты з Гакстадскага карабля мелі жоўты і чорны колер. Шчыты маглі фарбавацца ў кантрастныя колеры па сектарах, падзеленых радыяльнымі прамымі ці спіралепадобнымі палосамі. Ёсць дадзеныя аб міфалагічных выявах на шчытах307. Нягледзячы на тое, што распаўсюджаныя на славянскіх землях і ў нарманаў шчыты былі фактычна аднолькавымі, цяжка казаць пра нейкія запазычанні. Хутчэй за ўсё, розныя народы проста працягвалі
304 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 32.
305 Тамсама. Ст. 48.
306 Кнрпнчнмков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 35.
307 Хнт Н. Вйкйнгй. С. 30.
свае даўнія традыныі вырабу і выкарыстання зброі, якія ў сілу падабенства ваенных тэхналогій зліваліся ў агульнаеўрапейскую тэндэнцыю308.
Далейшае развіццё тактыкі прывяло да паступовага выхаду з ужытку круглых шчытоў і замены іх шчытамі большага памеру, якія забяспечвалі лепшую абарону Baapa і былі больш прыдатнымі для коннай язды. Леў Дыякан адзначае, што пры абароне Даростала русы былі ўжо ўзброеныя шчытамі, якія даходзілі да самых ногзот. Пры адступленні яны закідвалі свае шчыты за спіну, што гаворыць аб наяўнасйі спецыяльнага рамяня для іх нашэння310. Спроба рэканструкцыі гэтых шчытоў, зробленая А. Макбрайдам, паказвае нам вялікі прастакутны шчыт, вельмі падобны да скутума (scutum) рымскага легіянера эпохі ранняй Імперыі311. Нам міжтым здасцца, што шчыты Святаслававых ваяроў лагічна мусілі быць папярэднікамі пазнейшых міндалепадобных шчытоў, якія распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе каля 1000 г.312
У падобным да нарманскага і славянскага кірунку ішло і развіццё ўзбраення ў літвы і яцвягаў. Матэрыял літоўскіх пахаванняў сведчыць аб тым, што ў гэты час літва шырока карысталася коп’ямі, сякерамі, нажамі. Часцей сустракаюцца імпартаваныя з Заходняй Еўропы мячы, якія маюць тыпова каралінгскі выгляд. 3 заснерагальнай зброі літва мела на ўзбраенні шчыты з умбонамі313. Пэўнымі асаблівасцямі адрознівалася ўзбраенне яцвягаў. Гэтаксама як і літва, яцвягі карысталіся коп’ямі, сякерамі і нажамі, з засцерагальнай зброі — шчытамі з умбонамі. Пры гэтым нашмат большую ролю ў іх адыгрывалі лукі і стрэлы, наканечнікаў якіх на яцвяжскіх землях знойдзена нашмат болей, чым ва ўласна Літве. Напрыклад, на Каўкайскім гарадзішчы ў Алітускім раёне было знойдзена каля 120 жалезных наканечнікаў стрэлаў314.
308 Кпрпнчннков A. Н. Древнерусское оружне. Вып. 3. С. 37.
М9 Leo Diac. IX, 2. С. 76.
310 Ibid. IX, 6. С. 78.
311 Хнт Н. Вчкйнгй. С. 43.
312 Кйрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 37.
313 Girininkas A., Lukosevicius О. Lietuvos priesistore. 183-184.
314 Ibid. 160.
Падсумоўваючы даступныя нам звесткі аб развіцці наступальнага і засцерагальнага ўзбраення ў нарманскі перыяд, можна зрабіць выснову, што яно ішло ў агульным кантэксце развіцця грамадства і ваеннай справы таго часу. Па-першае, дзяржаватворчыя працэсы на беларускіх землях і на цэлай прасторы паміж Балтыйскім і Чорным морамі прывялі да канчатковага выдзялення з агульнай масы грамадства князёў і дружыны, якія сфармавалі слой прафесійных ваяроў. Гэта прывяло да пашырэння вытворчасці і выкарыстання дарагіх спецыялізаваных відаў зброі: мячоў, кальчуг і шлемаў. Большасць шараговых апалчэнцаў працягвала карыстацца больш простымі відамі зброі: коп’ямі і сякерамі. Па-другое, пашырэнне гандлю і рабаўніцкія паходы зрабілі кантакты паміж рознымі народамі нашмат часцейшымі і шчыльнейшымі. Гэта забяспечыла шырокае ўзаемнае запазычанне ваенных тэхналогій і іх зліццё ў агульнаеўрапейскую плынь. У выніку такіх працэсаў зброя, ужываная ў гэты перыяд на беларускіх землях, носіць выразны адбітак і нарманскай, і славянскай традыцый, якія ў сваю чаргу выдатна ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія тэндэнцыі. He засталіся ўбаку ад гэтай плыні і балты. Нарэшце, функцыянальнае прызначэнне гэтай зброі выдае накіраванасць на забеспячэнне найперш бою пяхоты, хаця ў канцы X ст. іншыя тэндэнцыі ўсё болып нагадваюць аб сабе.
В) Умацаванні і аблога
Развіццё фартыфікацыі і спосабаў яе пераадолення ішло поруч з паступовым ператварэннем прымітыўнай ваеннадэмакратычнай грамадскай арганізацыі ў дзяржаўную. Яшчэ існавалі старыя племянныя гарадзішчы, якія захоўвалі свае спрадвечныя функцыі цэнтраў абшчыннага жыцця. Побач з імі ці на іх месцы ўзнікаюць гарады, якія з’яўляюцца паселішчамі якасна новага тыпу. Па-першае, яны былі рэзідэнйыямі прадстаўнікоў новага сацыяльнага феномена — улады і цэнтрамі кіравання земляў. Падругое, дзякуючы іх размяшчэнню на важных гандлёвых шляхах вакол іх засяроджвалася эканамічнае жыццё. Як вынік, змяніўся сам змест утрымання населеных пунктаў