Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Рукапашны бой таго часу характарызаваўся поўным дамінаваннем пяхоты. Можна сцвярджаць, што конніца яшчэ не паспела аформіцца як род войска. Мы маем шматлікія сведчанні таго, што коні выкарыстоўваліся для перамяшчэнняў войскаў у далёкіх паходах. У паходах Алега і Ігара на Візантыю войскі рухаліся як на караблях, так і «на конехь». Але конны бой, які патрабаваў большага адмысловага майстэрства, чым простая язда, яшчэ быў рэдкай з’явай. Хаця Святаслаў у паходах не расставаўся з канём, пры адсутнасці іншай ежы спажываў каніну і спаў, падклаўшы пад галаву сядло342, майстрамі коннага бою ягоныя ваяры яшчэ не былі. Леў Дыякан заўважае, што русы заўсёды «змагаюцца пешым строем; яны не звыклі ваяваць на конях і не практыкуюцца ў гэтай справе». Коннае сутыкненне з візантыйцамі пад Прэславай скончылася для іх паражэннем343. Тое ж самае паўтарылася і пад Даросталам344. Майстэрства коннага бою ўсё ж патроху прагрэсавала на працягу X ст. Прынамсі, «Повесть врсменных лет» згадвае сутычкі конных атрадаў пад 946 г. пры апісанні паходу кіеўскай княгіні Вольгі на драўлян і пад 977 г. пры нападзе кіеўскага князя Яраполка Святаславіча на свайго брата Алега345. Леў Дыякан расказвае аб некаторых русах, якія адважваліся вызываць візантыйцаў на конны двубой346. Можна меркаваць, што конніца развівалася на паўднёвых землях Русі як сродак супрацьстаяння лёгкай імклівай конніцы стэпавых качэўнікаў з перайманнем іх умельства і спосабаў бою347. На беларускіх землях, мала звязаных з Кіевам і цяжкадаступных для качэўнікаў, развіццё конніцы ў нарманаў і славян магло ісці пад уплывам балцкіх плямёнаў, у ваенным майстэрстве якіх, як мы памятаем, конніца адыгрывала большую ролю.
Строй пяхоты, які русы выкарыстоўвалі ў палявым баі, апісваецца Львом Дыяканам як «сцяна»348. Такі строй уяў-
342 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 64—65.
343 Leo Diac. VIII, 4. С. 70.
344 Ibid. IX, 1. С. 75.
343 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 58, 74.
346 Leo Diac. VI, 11. С. 57-58.
347 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 56.
348 Leo Diac. VIII, 9. С. 73.
ляў сабой кампактную масу пяхоты ў цяжкім наступальным і засцерагальным узбраенні, пастроеную ў залежнасні ад колькасці ў некалькі сонень радоў па фронту і некалькі шэрагаў у глыбіню. Аналогіі з баявымі парадкамі нарманскіх войскаў у заходнееўрапейскіх кампаніях дазваляюць меркавань, што шэрагаў было пяць і больш349. Кожны шэраг быў прыкрыты з фронту шчыльна самкнутымі шчытамі.
Сцяна нагадвала сабой фалангу старажытнагрэчаскіх часоў і мела такія самыя функцыі і ўласцівасці. Такі парадак не быў простай колькасцю асобных ваяроў, механічным чынам сабраных у адным месцы. Пры рукапашным баі з пераважным выкарыстаннем халоднай зброі баявы парадак быў грозны сваёй еднасцю. Як баявая адзінка ён якасна перасягаў супольнай моцай суму моцы сваіх ваяроў. Сцяна наносіла моцны ўдар пры атаны і была трывалай у абароне. Сутнасць бою зводзілася да імкнсння расстроінь баявы парадак праціўніка350. Войска з расстроенымі баявымі парадкамі мусіла адступаць і знаходзілася пад непасрэднай пагрозай паражэння. Пры ўсёй кровапралітнасні рукапашных сутычак большасць страт прыпадала не на сечу, а на адступленне расстроенага войска ці яго ўцёкі з поля бою.
3 мэтай больш верагоднага прарыву строю праціўніка нарманы таксама ўжывалі мадыфікаваны тып сцяны, званы «свіннёй» (svynfylking). Такая сцяна складалася з кліноў, у якіх у першым шэрагу стаялі два ваяры, у другім — тры, і ў трэцім — пяць351. Клінападобны баявы парадак дазваляў лягчэй урэзвацца ў строй праціўніка. Эфектыўнасць «свінні» засведчана скандынаўскай «Іліядай» — «Старэйшай Эддай», якая наўпрост раіць палкаводцам:
Перамога ідзе да пільнавокіх, хто ў сутычцы мячоў строіцца клінам352.
349 Хнт 14. Вйкянгн. С. 58.
350 Козленко A. В. Военная йсторйя антйчностй... С. 360.
351 Хмт 14. Вйкйнгй. С. 59.
352 Старшая Эдда. Речн Регяна. 23. С. 186.
Пры ўсёй трываласці і моцы сцяна была вельмі простым баявым парадкам. Яна не мела тактычнага падзелу ні па фронце, ні ў глыбіню. Гэта значыла, што яна была прыдатнай толькі для франтальнага сутыкнення, кепска манеўравала, не мела рэзерву, не магла нарошчваць сілу ўдару ў наступленні і не мела надзейнай апоры пры неспрыяльным ходзе бою. Пры адсутнасці конных атрадаў, якія б прыкрывалі яе флангі і тыл, яна была прыступнай для абыходу і флангавых удараў. У баі пад Аркадзіёпалем у 970 г. удары візантыйскіх засадных конных атрадаў у тыл прадвызначылі паражэнне русаў353. У апошнім баі пад сценамі Даростала ўдар атраду Варды Скліра ў тыл русам ізноў прынёс перамогу візантыйцам354.
Баявы досвед дапамагаў знаходзіць новыя сродкі тактычнага забсспячэння флангаў і тылу баявога парадку. Як і многае іншае, лепш за ўсё гэта атрымлівалася ў нарманаў. Як паведамляюць Аналы Ольстэра, у бітве з шатландцамі пры Корбрыджы на берагах ракі Тайн у 918 г. нарманскі конунг Рагнальд пастроіў сваё войска ў чатыры атрады. Тры з іх стаялі непасрэдна на полі бою. Адным з іх камандаваў брат Рагнальда Гудрэд (знаёмы нам «стары пірат»). Яшчэ адзін атрад пад кіраўніцтвам самога Рагнальда знаходзіўся ў засадзе. Такім чынам, нарманскае войска было тактычна падзеленым па фронту і мела рэзерв. У ходзе бою шатландцы ўшчэнт пассклі тры асноўныя атрады нарманаў. Тады Рагнальд ударыў шатландцам у тыл, нанёсшы ім велізарныя страты. Гэты манеўр дазволіў нарманам звесці ўнічыю ўжо практычна прайграную бітву і ў ходзе далейшай кампаніі, якая завяршылася ўзяццем Ёрка, псратварыць яе ў стратэгічную перамогу355. Можна зрабіць асцярожнае дапушчэнне, што падобнае развіццё тактычных прыёмаў адбывалася з удзелам нарманаў і на беларускіх землях, хаця прамых доказаў гэтага яшчэ няма.
153 Leo Diac. VI, 13. С. 59.
354 Ibid. IX, 10. С. 81.
355 Murrey, Stephen J. The Struggle for Northumbria // Site «From Dot To Domesday»; http://www.stephen.j. murray.btinternet.co.uk/ index.htm — At: http:// www.stephen.j.murray.btinternet.co.uk/ athelstan.htm 10.03.2004.
Разам з рэгулярным боем у адкрытым полі практыкаваліся разнастайныя формы нечаканых нападаў. Яны адрозніваліся паважным узроўнем баявой вывучкі і тактычнага майстэрства. Паводле сведчання Льва Дыякана, пры імклівай высадцы з караблёў на бераг і наступным нападзе на пастроенае балгарскае войска пад Даросталам у 968 г. русы спрактыкавана выставілі шчыты і адкінулі балгар першай жа атакай356.
Засноўваючыся на наяўных звестках, паспрабуем абагульніць ход тыповага бою, які мог адбыцца на беларускіх землях ці ў іншых краінах з удзелам ваяроў з беларускіх земляў. Баявы парадак у выглядзе «сняны» выстройваўся на больш ці менш адкрытым месцы, якое давала магчымасцьдля размяшчэння вялікіх мас цяжкаўзброенай пяхоты. Рукапашнаму бою папярэднічаў бой кідальнай зброяй з удзелам бяднейшых ваяроў, узброеных толькі дроцікамі і лукамі, і прафесійных дружыннікаў-стральцоў. Пасля гэтага дружыннікі-стральцы займалі сваё месца побач з іншай дружынай. Простыя лучнікі і кідальнікі дроцікаў адыходзілі на флангі і ў тыл баявога парадку. Далейшыя іх дзеянні вялікага ўплыву на ход бою не мелі. Сцяна, прыкрытая шчытамі, рушыла насустрач праціўніку і, выставіўшы наперад коп’і, наносіла яму ўдар сваёй масай. Пры атацы шчыты былі самкнутыя вельмі шчыльна так, што край аднаго заходзіў на край суседняга357.
Далейшы ход бою залежаў ад вынікаў першага ўдару. Калі ў яго ходзе ўдавалася прабіць строй праціўніка і змусіць яго да адступлення, першы поспех замацоўваўся ўдарамі па адступаючых. Калі ж праціўнік стойка абараняўся, ваяры кідалі коп’і, якія альбо ламаліся ў момант першага ўдару, альбо страчвалі прыдатнасць у гушчы бою, і хапаліся за мячы. Паколькі шчыльна самкнуты строй не даваў ваярам дастаткова прасторы для размаху, можна думаць, што для бою мячамі ён трохі размыкаўся358. Адлегласць паміж асобнымі ваярамі магла быць большай, чым у грэчаскай фаланзе ці рымскім легіёне. Гэта адбывалася
356 Leo Diac. V, 2. С. 44.
357 Хнт М. Вйкйнгй. С. 58.
358 Тамсама. С. 59.
таму, што ў адрозненне ад рымскай тэхнікі бою на мячах, якая аддавала перавагу колючым ударам, нар.маны, славяне, балты і іншыя варварскія плямёны карысталіся зброяй, прыстасаванай для сякучых удараў. Адпаведна, замах для сякучага ўдару патрабаваў больш вольнай прасторы. Тым не менш, бой не распадаўся на асобныя двубоі. Ваяры імкнуліся трымаць свой строй і прабіць строй варожы.
У выпадку поспеху заставалася сячы адступаючых у спіну. Пры гэтым сучасныя навукоўцы лічаць, што доўгая пагоня за разбітым ворагам не практыкавалася. Перамога святкавалася «на костехь»359, што часта не дазваляла развіць дасягнуты тактычны поспех і давала праціўніку шанц аднавіць і перагрупавайь свае сілы. У гэтым сказвалася прымігыўнасць тагачаснай тактыкі.
Калі праціўніку ўдавалася пацяснінь сцяну з фронту ці абысці яе з флангаў альбо з тылу, ваяры ўсё ж трымалі парадак і арганізавана адступалі ў бліжэйшы ўмацаваны пункт ці іншае бяспечнае месна, закінуўшы шчыты за спіны360.
Вынік бою вызначаў далейшыя дзеянні. Перамога адкрывала шлях да аблогі ўмацаваных пунктаў і ўсталявання кантролю над занятай мясцовасцю. Паражэнне, калі яно не прыводзіла да канчатковай гібелі войска, вымушала да адступлення, перагрупоўкі сіл і набору падмацаванняў з мэтай працягу барацьбы.
У цэлым ваеннае майстэрства нарманскага перыяду было характэрным адбіткам свайго часу і стаяла на раздарожжы дзвюх эпох: героіка-эпічнай ваеннай дэмакратыі і інстытуцыянальнай дзяржаўнасці. За гэты час яно зрабіла якасны скачок ад анархічных племянных і дружынных сутыкненняў, якія часта служылі дабрабыту і славе невялікай групы вайсковай знаці, да сістэмнай рутыннай дзейнасці ў інтарэсах усяго грамадства.
У такіх умовах палітычныя і ваенныя кіраўнікі (часта ў адной асобе) пры вызначэнні ваеннай стратэгіі часам не маглі правесці размежавальнай лініі паміж палітычнымі мэтамі падуладнай ім дзяржавы і ўласнымі памкненнямі,
359 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 62.
360 Leo Diac. IX, 6. С. 78.
прадыктаванымі прагай узбагачэння ці славалюоствам. У выніку іх выправы адначасова нагадвалі прадпрынятую ў дзяржаўных інтарэсах вайну і раздзьмуты да каласальных памераў рабаўніцкі наезд. Як і любое рабаўнінтва, яны часта заканчваліся сумна. У той жа час палітычны і ваенны досвед, які збіраўся шпаркімі тэмпамі, і ўласная інтуіцыя дазвалялі ім дабівацца ўражвальных вынікаў у стратэгіі, ваеннай палітыцы і вялікай палітыцы. У выпадку Полацкага княства гэта значыла заснаванне першай самастойнай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Беларусі і закладанне падмуркаў для далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. У выпадку іншых беларускіх земляў — іх удзел у палітычных і ваенных справах дзяржавы Рурыкавічаў.