Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
226 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 661.
пры спрыяльных абставінах кепская развітасць шляхоў зносін перашкаджала мабілізацыі перыферыйных апалчэнняў з аддаленых гарадоў ці закінутых у лясах і балотах вёсак. 3 эканамічнага пункту гледжання, паступовае замаруджванне міграцый і сталае асяданне вандроўных плямёнаў на зямлю спрыялі павелічэнню іх залежнасці ад сельскагаспадарчага цыклу і рабілі немагчымым доўгі адрыў ад гэтага цыклу часткі мужчынскага насельніцтва большай за дапушчальную колькасць. Развіццё прадукцыйнасці працы таксама падвышала адносную эканамічную выгаднаснь вытворчасці ў параўнанні з рабаўніцтвам. Па гэтых прычынах колькасць насельніцтва, якая мабілізавалася ў апалчэнне і прымала актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях, была ў працэнтных адносінах меншай. чым у эпоху ваеннай дэмакратыі, хоць і ўсё яшчэ даволі заўважнай. Буйнамаштабныя ваенныя экспедыцыі кшталту паходу Аскольда і Дзіра на Полацк, Алега на Кіеў, паходаў на Візантыю ні Хазарыю ці вайны Уладзіміра супраць полацкага і кіеўскага князёў патрабавалі збору значнай колькасці войска, незалежна ад таго, служылі яны дзяржаўным палітычным інтарэсам ці мелі меркантыльна-рабаўніцкія ,мэты. Таму князь-завадатар паходу вымушаны быў звяртацца да масавай мабілізацыі вояў. Гэта не выклікала і супраціўлення з боку падуладных яму плямёнаў, бо незалежна ад палітычнай мэты паходы давалі добры прыбытак іх удзельнікам у выглядзе нарабаванага дабра, выкупаў і данін. Летапісы спраўна фіксуюць масавую прысутнасць вояў ва ўсіх наступальных кампаніях рускіх князёў227. Яшчэ большы ўдзел воі прымалі ў ваенных дзеяннях, калі справа тычылася непасрэднай абароны роднай зямлі. Цяжка ўявіпь, што Рагвалод абараняў Полацк ад Уладзіміравага войска выключна сіламі ўласнай дружыны. Удзел вояў з крывіцкага апалчэння ў гэтых баях быў несумненны.
Паспрабуем выразіць колькасць апалчэння ў больш ці менш дакладных лічбах. Звернем спачатку ўвагу на звесткі па цэлай Русі. Расейскі навуковец A. Н. Кірпічнікаў аналізуе падлікі польскага даследчыка Т. Васілеўскага, згод-
227 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 22, 30, 45, 64, 70. 74, 76.
на з якімі пры агульнай колькасці насельніцтва Русі ў 4,5 мільёна чалавек і мабілізацыі аднаго воя ад 12—30 сем’яў агульны лік апалчэння мог скласці 25—62 тысячы чалавек. Ён знаходзіць гэтыя лічбы заніжанымі. He наважваючыся без спецыяльнага даследавання назваць больш дакладную колькасць, ён усё ж мяркуе, што Русь магла выставіць яшчэ большае войска228. Са свайго боку мы заўважым, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра магчымую мабілізацыйную здольнасць, але ніяк не пра канкрэтныя выпадкі збору апалчэння, калі вояў збіралася значна менш з-за кепскіх камунікацый, непадпарадкавання асобных земляў і іншых прычын.
Звернемся да рэальных падзей, згаданых у крыніцах. Пры апісанні паходу Аскольда і Дзіра на Канстанцінопаль у 860 г. «Повесть временных лет» паведамляе, што русь прыйшла на дзвюхстах караблях229. Запіс аб паходзе Алега ў 907 г. ужо называе лічбу ў 2000 караблёў230. Пры традыцыйна прынятай колькасці людзей на рускім караблі таго часу ў 40 чалавек,2'1 гэта дае лічбу ў 8 і 80 тысяч чалавек у войску ў першым і другім паходах адпаведна. Масудзі пры апісанні паходу русаў на Каспій у 920-я гады дае лічбу 50 тысяч (500 караблёў з экіпажамі па 100 чалавек кожны)232. «Повесть временных лет» пад 971 г. падае колькасць Святаславава войска ў 10 тысяч ваяроў2”. Нарэшце, Леў Дыякан пры апісанні заключэння міру паміж Святаславам і візантыйца.мі кажа, што на момант замірэння ў жывых засталіся і атрымалі ад візантыйцаў хлеб 22 тысячы русаў, а яшчэ 38 тысяч загінулі ад візантыйскай зброі. 1х колькасць перад пачаткам вайны складала 60 тысяч ваяроў234.
Крытычны погляд паказвае, што мы можам мець справу з завышанымі лічбамі. Па-псршае, прааналізуем падлікі
228 Кмрпвчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. Ленннград, 1971. С. 71.
229 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 21.
230 Тамса.ма. Ст. 31.
231 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. Москва, 1957. С. 60.
232 Мас’удн о Кавказе. С. 199-201.
233 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 70.
234 Leo Diac. IX, 11. С. 81.
колькасці ваяроў зыходзячы з ліку караблёў і памераў экіпажу аднаго карабля. Калі згадаць пра вялізны ўплыў нарманскага ваеннага і мараходнага майстэрства і зрабіць вельмі верагоднае дапушчэнне, што пры параўнальным узроўні тэхналогій славянскія, балцкія і фінскія караблі будаваліся падобнымі да нарманскіх, то можна зрабіць выснову, што і памеры экіпажаў у іх былі падобнымі. Між тым вядома, што многія нарманскія караблі мелі экіпаж меншы за 40 чалавек і толькі адзінкі з іх маглі мець на борце 100 чалавек. Славуты карабель з Гакстаду, захаваны ў канцы IX ст., меў 16 пар вёсел і, значыць, быў прызначаны для 32 грабцоў235. Для набегаў на Англію ў канцы IX ст. выкарыстоўваліся караблі з 16-18 і нават 13 банкамі (месцамі для пары грабцоў). Толькі ў X ст. быў выпрацаваны стандарт у 20-25 банак для ваеннага карабля236. Лодкі-аднадрэўкі, якія будавалі для русаў падуладныя ім славянскія плямёны237, таксама наўрад ці маглі змясціць 40 чалавек238. Гэта значыць, што сярэдняя велічыня экіпажу аднаго карабля складала не больш за 30 чалавек. Скарэктаваныя такім чынам падлікі даюць нам 6 тысяч у паходзе Аскольда і Дзіра, 60 тысяч у паходзе Алега і 15 тысяч у паходзе 920-х гг. на Каспій. Такія лічбы выглядаюць даволі верагодны.мі для першага і трэпяга выпадку, але велічыня Алегава войска ўсё яшчэ выклікае сумненні.
Звернсм увагу на другі магчымы фактар скажэння праўдзівых лічбаў: свядомае перавелічэнне. Першапачаткова яно магло зыходзіць ад саміх жа палкаводцаў. I Алег, і Святаслаў называлі свае лічбы дакладнай колькасці войска, каб вызначыць памеры належных ім ад візантыйцаў выплат у адпаведнасці з мірнымі дамовамі. Нядзіўна, што абодва былі крэўна зацікаўленыя ў заравышэнні сапраўднай велічыні войска. Пазней такую самую зацікаўленасць маглі праявіць і дзеяпісцы: рускія, каб падкрэсліць магутнасць Алега і прыніжэннс Візантыі: Леў Дыякан, каб узнесці поспехі візантыйскай зброі ў барацьбе з колькасна
235 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 110.
236 Хнт Н. Вйкйнгй. Москва, 2004. С. 8.
237 Const. Porphyr. 9. С. 45-47.
238 Довженок В. Й. Військова cnpaea в Кшвській Pycu. С. 22.
пераважным войскам Святаслава. У выпадку зАлегам лічба ў дзве тысячы наогул выглядае як механічнае памнажэнне на дзесяць колькасці караблёў у папярэднім паходзе Аскольда і Дзіра. Нават калі ўлічыць, што Аскольд кантраляваў толькі паўднёвую частку будучай Русі, войска Алега магло налічваць толькі ўдвая больш караблёў і адпаведна не нашмат болып за 12 тысяч ваяроў. Што ж датычыцца Святаслава, лічба ў 10 тысяч ваяроў, пададзеная летапісам, выглядае вартай даверу больш за звесткі Льва Дыякана. Пры дапушчэнні таго, што да 971 г. русы маглі сапраўды страціць больш за палову войска ў выніку паражэння пад Аркадзіёпалем і іншых баявых дзеянняў, яго першапачатковая колькасць наўрад ці перавышала 25 тысяч ваяроў. Для параўнання: у адным з найбуйнейшых ваенных прадпрыемстваў вікінгаў — спробе заваявання Англіі пры дапамозе сабранай імі Вялікай арміі (micel here) у другой палове IX ст. — удзельнічала ўсяго толькі 2—3 тысячы ваяроў239, а аўтарытэтны даследчык Пітэр Соер бярэ пад сумненне і гэтую лічбу240.
Падвёўшы вынік, мы можам меркаваць, што ў паходах рускіх князёў у IX—X стст. маглі браць удзел прыкладна 6—25 тысяч ваяроў. За выключэннем дружыны, большасць іх складалі воі з апалчэння.
Паколькі звесткі наконт Полацкай зямлі ў нас адсутнічаюць, мы можам толькі спекулятыўна спраектаваць нашы падлікі па Русі ў цэлым на Полаччыну з улікам розніцы ў памерах тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Хутчэй за ўсё, колькасць полацкага войска не перавышала 5—6 тысяч чалавек з дружынай і апалчэннем уключна, а ў асобным паходзе магло ўдзельнічаць і яшчэ менш. Але здаровы сэнс кажа, што яно не магло бынь меншым і за 1—2 тысячы чалавек, бо ў такім выпадку не магло б разглядацца дастатковым для вядзення поўнамаштабнай вайны з надзеяй на поспех. Між тым менавіта такой стратэгіі ў вайне з Уладзімірам і прытрымліваўся Рагвалод.
Цікавым падаецца пытанне аб арганізацыйным падзеле войскаў цэлай Русі і Полацкага княства. У расійскай
239 Хнт й. Вйкйнгй. С. 16.
240 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 180—191.
савецкай гістарыяграфіі традыцыйна лічыцца, што Русь захавала звычайную для індаеўрапейцаўдзесяцічную сістэму. Пры такой сістэме асноўнай арганізацыйнай адзінкай войска быў дзесятак. Дзесяткі аб'ядноўваліся ў сотні, сотні у тысячы241.
Пераемнасць традыцыйнай для славян і ўласцівай для ўсіх індаеўрапейцаў дзесяцічнай сістэмыз’яўляецца несумненным фактам. Але немагчыма адмаўляць і вялізны ўплыў нарманскага ваеннага майстэрства на развіццё васннай справы на Русі і ў Полацкім княстве, што прызнавалася і ў Сярэднявеччы. Саксан Граматык нават прыпісвае вядомаму нам Фродэ Заканадаўцу ўключэнне ў звод законаў для Русі загаду «русам пераймаць спосабы вядзення вайны ад данаў»242. Вядома ж, нават Фродэ, магутнасцьякога мела проста легсндарныя памеры, не могсваёй воляй загадаць кожнаму жыхару агромністых абшараў Русі ваяваць дацкім спосабам. Тым не менш цяжка сумнявацца ў шырокім перайманні славянамі, балтамі і фіна-уграмі шматлікіх элементаў нарманскай вайсковай арганізацыі, зброі і спосабаў вядзення вайны.
Арганізацыйны падзел войска ў нарманаў меў адрозны ад славянскага выгляд і дыктаваўся іх ладам жыцця, прыроднымі ўмовамі скандынаўскіх краін і адпаведнымі ім спосабамі вядзення вайны. Вельмідоўгая берагавая лінія скандынаўскіх краін, іх залежнасць ад марскіх промыслаў і заморскага гандлю абумовілі высокае развіццё мараходства і караблебудавання ў народаў, якія іх насялялі. Вайна ў нарманаў таксама мела пераважна марскі характар. Вынікі многіх войнаў вырашаліся ў марскіх бітвах. Марская бітва пры Хаўрсф’ёрдзе каля 900 г. прывяла да аб’яднання Нарвегіі і аддала ўладу над ёй Харальду Цудоўнавалосаму. Паражэнне ў марской бітве пры Свольдзе ў 1000 г. каштавала ўлады над Нарвегіяй і жыцця каралю Олафу Тругвасану. Акрамя ўласна бітваў, перавозка войскаў на значныя адлегласці таксама ажыццяўлялася збольшага марскімі шляхамі. Нарэшце, рабаўніцкія паходы