Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Тая ж самая слабасць не давала нарманам ажыццяўляць ціск на паспольства, большы за прадугледжаны звычаем і традыцыямі. У перыяд, які следаваў адразу ж за перыядам ваеннай дэмакратыі, усеагульная ўзброенасць люду была надзейнай абаронай ад несправядлівага прыгнёту з боку ўлады. Фактычна паспольства не дазваляла ўладзе ператварыцца з грамадска карыснага інстытуту ў апарат прымусу і інструмент задавальнення своекарыслівых інтарэсаў. Пераход межаў дазволенага ў адносінах да люду мог стаць для князя і ягонай дружыны фатальным. Крывічы ці славене маглі годна і ўпэўнена сказаць сваім князям тое, што на пачатку XI ст. сказалі аднаму са сваіх конунгаў свеі: «А калі ты не пажадаеш зрабіць тое, чаго мы патрабуем, мы паўстанем супраць цябе і заб’ем цябе... Так раней рабілі нашыя продкі: яны ўтапілі ў багне на Мулатынгу пяцёх конунгаў за тое, што тыя былі такімі ж фанабэрлівымі, як ты»180. Мы ведаем і тое, што на поўдзень ад беларускіх земляў драўляне праявілі рэдкую вынаходлівасць і забілі аматара несправядлівых звышпадаткаў Ігара яшчэ больш жахлівым і відовішчным спосабам. Таму нямая пагроза над галавой кожнага нарманскага
180 Лебедев Г. С. Эпоха вйкйнгов в Северной Европе. С. 56.
князя была вельмі пераканаўчай і ўтрымлівала яго ад лішняга свавольства181.
Сістэма ўлады, якая склалася з прыходам нарманскіх князёў, забяспечыла інтарэсы амаль усіх слаёў тагачаснага грамадства на землях славян, балтаў і фіна-уграў. У асобе нарманскіх князёў і дружыннікаў грамадства атрымала ўладу, якая коштам свайго высокага ваеннага майстэрства магла эфектыўна выконваць функцыі абароны ад знешніх ворагаў і падтрымання ўнутранага парадку і, адпаведна, карыстацца ваеннай здабычай, прывілеяваным становішчам і іншымі дабротамі сваіх намаганняў. Пры гэтым захаваўся і нават узрос уплыў на грамадскія справы невайсковай знаці і захавалася значная аўтаномія свабодных абшчыннікаў, заснаваная на звычаёвых нормах. Ад запрашэння нарманаў прайгралі толькі некаторыя прадстаўнікі вайскова-дружыннай знаці, такія, як злашчасны Вадзім. Але і многія дружыннікі далучыліся да сваіх нарманскіх калег з тым, каб здабываць сабе славу і багацце пад камандаваннем новых военачальнікаў.
Выразнае афармленне ўлады пацягнула за сабой далейшаё развіццё структуры новага палітычнага ўтварэння. У гэтым працэсе выразна праявіліся бакі ўлады, якія былі абумоўленыя яе ваенным паходжаннем. Перш за ўсё варта згадаць задачу падтрымання ўнутранага парадку, якая ўключала шматлікія аспекты: ад спынення міжплемянной і міжродавай варажнечы да барацьбы з разбоем. Цікава, што актыўную дзейнасць па барацьбе з рабаўнікамі і злачынцамі на землях Русі'82 дацкім конунгам прыпісвае ўсё той жа Саксан Граматык. Так, ён апісвае магутнага ваяра па імені Вісін (Wisin), які захапіў на Русі скалу Анафіял (Anafial) і рабаўніцтвам наводзіў жах на суседнія мясцовасці, але быў забіты доблесным дацкім конунгам Старкадам (Starkad)183. Ротэ (Rothe), яшчэ адзін рускі пірат, здолеў тэрарызаваць Данію да такой ступені, што, павод-
181 Данплевскнй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 153.
182 Чарговы анахранізм Саксана пры ўжыванні назвы «Русь».
183 Saxo Gram. VI. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/ book6.html
ле сцверджання Саксана, яшчэ і ў ягоныя часы (другая палова XII — пачатак XIII стст.) даны звалі любы жорсткі разбой «рабаўніцтвам Ротэ». Аднак і гэтаму пірату не ўдалося пазбегнунь лёсу. Ён загінуў у бітве з дацкім конунгам Боргарам (Borgar), якога на полі бою таксама напаткала смерць. Яшчэ адзін славуты конунг Хальфдан (Halfdan) быў у гэтым баі цяжка паранены184. Як і многія іншыя звесткі Саксана, мы не можам успрымайь гэтыя аповеды некрытычна і літаральна, але можам з вялікай доляй упэўненасці меркаваць, што яны з’яўляюць нам аддаленыя водбліскі рэальнай дзейнасці нарманскіх князёў у Полацку, Ладазе, Ноўгарадзе, Кіеве па выкараненні разбойнікаў і ахове бяспекі руху і гандлю.
Інтарэсы забеспячэння ўнутранага парадку і агульнае ўскладненне структуры грамадства зрабілі звычаёвае права недастатковым інструментам кіравання і дапоўнілі будову ўзніклай дзяржавы на славянскіх, балцкіх і фінаугорскіх землях другім пасля ўлады элементам: пісанымі законамі'85. Ізноў жа, у іх уводзе ў зварот і падтрыманні асноўную ролю адыгрывалі нарманска-мясновыя вайскова-дружынныя вярхі. Традыцыйна першай крыніцай права на ўсіх землях, якія тады ўваходзілі ў склад Русі, a значыць і беларускіх, лічыцца «Закон Рускі», згаданы ў дамове Алега з Візантыяй 911 г.186 Дакладныя звесткі летапісу перагукаюцца з легендарнымі звесткамі Саксана, які згадвае дацкага конунга Фродэ (адрознага ад знаёмага нам заваёўніка Полацка), які пасля перамогі над русамі і гунамі падараваў ім своеасаблівы кодэкс нормаў шлюбнага, крымінальнага і васннага права187.
У вызначэнні тэрытарыяльнага характару ўлады важнейшую ролю адыгралі гандлёвыя шляхі. Галоўным фактарам, які аб’ядноўваў славянскія, балцкія і фіна-угорскія землі паміж Балтыйскім і Чорным морамі, былі Волжска-
184 Saxo Gram. VII. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/book7.html
185 Даннлевскпй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 154.
186 Та.мсама. С. 152—153.
187 Saxo Gram. V. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/ book5II.html
Волхаўскі і Дняпроўскі гандлёвыя шляхі. Гандаль і рабаўніцтва на гэтых шляхах прывялі туды нарманаў і прымусілі іх уступіць у кантакт з мясцовымі жыхарамі188. Гэта дало падвойны эфект.
Па-першае, знаходжанне славянскіх, балцкіх і фінаугорскіх плямёнаў на гандлёвых шляхах значна паскарала іх грамадскае і эканамічнае развінцё дзякуючы ўплыву мабілізуючых знешнепалітычных фактараў, уцягванню ў міжнародны тавараабмен і культурным займенням. Гэткім чынам крывічы, славене, чудзь і паляне сталі лідэрамі ў грамадскім і эканамічным развіцці рэгіёну.
Па-другое, іх узровень развіцця і сістэма шляхоў палегчылі падпарадкаванне гэтых плямён нарманскаму ўплыву. Гэтак жа сама развітая дарожная структура значна палегчыла франкам заваяванне Галіі і паскорыла агульны дзяржаватворчы працэс у Франкскім каралеўстве, а больш развітая эканоміка Карфагена палегчыла заваяванне яго Сцыпіёнам189. Ролю такой інфраструктуры на землях Русі выканалі рачныя гандлёвыя шляхі190. Ажыццяўляючы ўздоўж іх свой кантроль, новая ўлада мусіла надаць свайму кіраванню тэрытарыяльны характар, адарваны ад родава-племянных каранёў.
Пазней актыўнасць купцоў і ваяроў адбілася вырашальным чынам і на развіцці земляў полацкіх крывічоў і дрыгавічоў. Знаходжанне на іх тэрыторыях такіх важных водных артэрый, як Дзвіна і Прыпяць, абумовіла іх першапачатковае падпарадкаванне ўладзе князёў з дынастыі Рурыкавічаў і ўключэнне ў агульную сістэму гандлю на прасторах паміж Балтыйскім, Чорным і Каспійскім морамі. Але яно ж пры паслабленні ўлады кіеўскіх князёў у другой — трэцяй чвэрцях X ст. дазволіла мясцовай эліце ператварыць эканамічныя даброты гэтых шляхоў у трывалы матэрыяльны падмурак існавання там самастойных княстваў
188 Губанов Н. Б. Xвек на путй к раннему государству (Вознйкновенйе Древней Русй — о гйпотетйческом й очевйдном в современном норманйзме) // Скандннавскме чтення 2000 года. С. 84—85.
189 Лнддел-Гарт Б. Стратегйя непрямых действйй (Энцнклопедня военного мскусства). Москва; Санкт-Петербург, 1999. С. 51.
190 Даннлевскнй 14. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 149—151.
з цэнтрамі ў Полацку і Тураве. Падмурак гэты з рознай ступенню поспеху служыў палачанам і тураўцам апорай у барацьбе з далейшымі спробамі кіеўскіх Рурыкавічаў вярнуць сабе гэтыя землі.
У чытача гэтых радкоў можа з’явіцца ўражанне, што мы надаем ваеннаму фактару гісторыі занадта вялікую вагу, прыпісваем з’яўленне і палітычнае, эканамічнае і культурнае развіццё Русі Рурыкавічаў, Полацкага княства Рагвалода і Тураўскага княства Туры выключна ваенным прычынам і прадстаўляем дружыны нарманскіх і мясцовых ваяроў як адзіную актыўную дзяржаватворчую і эканамічную сілу гэтых працэсаў. Можам запэўніць, што мы не імкнемся спрасціць бязмежна складаную карціну гісторыі і звесні яе палітру выключна да ваенных фарбаў. Мы прызнаем фундаментальнае значэнне іншых рацыянальных і ірацыянальных палітычных, эканамічных, культурных фактараў і іх уплыў на ход падзей і развіццё грамадства. Але сама задума нашага даследавання вядзе нас да вылучэння перш за ўсё тых аспектаў гісторыі, якія звязаныя з вайной. Тым больш, што для таго часу яны сапраўды мелі вялікае значэнне. Сучасныя гісторыкі зводзяць функцыі дзяржавы на Русі ў тыя часы да абароны знешніх межаў, навядзення ўнутранага парадку і кантролю над гандлёвымі шляхамі19’. Відавочна, што значэнне ваеннай магутнасці і дружын князёўяк носьбітаў гэтай магутнасці, для вырашэння гэтых задач немагчыма пераацаніць. Спадзяемся, што нам удалося гэта паказаць.
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства
Уплыў вайны як асобнага феномену на развіццё эканомікі таксама быў значным. Перш за ўсё гэта праявілася ў выкарыстанні вайны як сродку гвалтоўнага ўзбагачэння. У параўнанні з ранейшымі хаатычнымі ўзброенымі сутыкненнямі часоў ваеннай дэмакратыі Русь, як і іншыя варварскія дзяржавы, ужо вяла поўнамаштабныя войны прыбытку. Паходы русі на Візантыю і прыкаспійскія краі-
191 Даннлевскнй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 167,
ны ўжо з часоў Аскольда і Дзіра былі буйнымі ваеннымі экспедыцыямі, арганізаванымі з прыцягненнем вялікіх рэсурсаў. Вайна стала своеасаблівай індустрыяй, накіраванай на выпампоўванне матэрыяльных каштоўнасцяў з суседніх краін. Яшчэ раз успомнім, што паход Аскольда і Дзіра на Канстанцінопаль у 860 г. адбыўся на 200 караблях. У паходзе Алега ў 907 г., паводле звестак летапісу, удзельнічала 80 000 ваяроў з варагаў, славен, крывічоў і іншых славянскіх і фіна-угорскіх плямёнаў (2000 караблёў з экіпажамі па 40 чалавек)192. Хаця гэтыя дадзеныя, безумоўна, былі перабольшаныя, але вялікія памеры Алегава войска не выклікаюць сумненняў.
У выпадку поспеху такі паход прыносіў вялікую здабычу. Алег першапачаткова запатрабаваў ад візантыйцаў выплаты 12 грыўняў на чалавека, але ў выніку пагадзіўся ўзяць такую суму ў разліку на адзін карабель і асобную выплату на падуладныя яму гарады193. Калі зрабіць дапушчальныя папраўкі на немагчымасць мабілізацыі такой колькасні ваяроў у той час і прыняць колькасць войска, неабходнага для паспяховага паходу на Канстанцінопаль, у некалькі тысяч чалавек, то пры колькасці экіпажу аднаго карабля ў 30—40 чалавек колькасць караблёў складзе некалькі сот, г. зн. праўдападобная лічба будзе на парадак ніжэйшай. Але і ў такім выпадку агульная сума атрыманай у Алегавым паходзе кантрыбуцыі складала некалькі тысяч грыўняў. Гэтая сума не ўлічвала майна і грошай, нарабаваных да заключэння мірнай дамовы, вяртаць якія ніхто не збіраўся. Пры заключэнні мірнай дамовы з Ігарам візантыйцы прапанавалі выплаціць яму суму яшчэ большую194. Сума, выплачаная візантыйцамі Святаславу за ўварванне ў Балгарыю, склала пятнаццаць кентынарыяў золата195.