Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
Падобныя працэсы інстытуцыяналізацыі ўлады і ўтварэння дзяржаўных фармаванняў вакол гандлёвых шляхоў адбываліся і на поўдні. Аскольд (HoskulSr) і Дзір, якіх летапіс называе мужамі Рурыка, прайшлі паўз Смаленск і завалодалі Кіевам. Цікава адзначыць, што яны не наважыліся напасці на Смаленск, бо той быў «град велмк н мног людьмн»64. Гэты эпізод з’яўляецца ўсяго толькі першай згадкай аб Смаленску ў летапісах, але ўжо выдатна ілюструе тую ступень росквіту, якой дасягалі гарады на гандлёвых шляхах. Запіс аб гэтым у пазнейшым Усцюжскім летапісным зводзе зроблены пад 863 г., але па іншых звестках, нарманскія правадыры атабарыліся ў Кіеве раней. Дапушчальна, што яны маглі мець нейкае дачы-
63 Нпатьевская летопнсь. Ст. 14.
64 Устюжскнй летогшсный свод. Москва; Ленннград, 1950. С. 20.
ненне да Рурыка, але пераследавалі найперш уласныя інтарэсы, якія прыходзілі ў супярэчнаснь з інтарэсамі крывічоў, славен і Рурыка. Паводле звестак Ніканаўскага летапісу, Аскольд і Дзір ужо ў 865 г. напалі на падуладны Рурыку Полацк «н много зла сьтвормша»65.
Барацьба паўночнага і паўднёвага палітычных утварэнняў у адрозненне ад ранейшай міжабшчыннай і міжплемянной варожасці пачала ўкладацца ў рацыянальныя ўзоры паводзін, вытлумачальныя з пункту гледжання палітыкі. Абедзве дзяржавы мелі падобны ўнутраны лад, мелі знаць, што складалася з мясцовых, пераважна славянскіх ураджэнцаў і прышлых нарманаў, і прэтэндавалі на панаванне над тымі самымі плямёнамі. Гэта распальвала іхняе імкненне павялічыць уласную магутнасць шляхам скрушэння суперніка. Палітычны матыў магутнасці ўзмацняўся эканамічным матывам авалодання гандлёвымі шляхамі і атрымання адпаведнага прыбытку. Таму ўзброены напад Аскольда і Дзіра на Полацк можа лічыцца першым прыкладам уласна вайны, выкліканай палітычнымі і эканамічнымі прычынамі, на беларускіх землях. Такім чынам, у 860-я гады на Балтыйска-Чарнаморскім міжмор’і ўзніклі два дзяржаўныя ўтварэнні, сярод дзяржаўных вярхоў якіх моцныя пазіцыі займала прынятая мясцовымі жыхарамі нарманская дружынная русь і якія абодва ўключалі беларускія землі. Першае з іх, з цэнтрам у Ладазе, а затым у Ноўгарадзе, кантралявала гандлёвыя шляхі па Волхаву, Верхняй Волзе і Дзвіне. Другое, з цэнтрам у Кіеве, панавала над сярэднім цячэннем Дняпра. Натуральны ход падзей падштурхоўваў абодва бакі да сутыкнення.
Між тым адносіны Рурыка і славен былі далёкімі ад ідылічных. Ужо сам факт пераносу Рурыкам сваёй рэзідэнцыі з Ладагі ў адбудаваны ім Ноўгарад паказвае ягонае імкненне пазбавіцца апекі ладажан і праводзіць сваю ўласную палітыку. Хаця сам факт запрашэння паказвае на наяўнасць нейкага пагаднення паміж ладажанамі і дацкім конунгам, але ўзніклая ўлада, увасабленнем якой быў Рурык, найперш засноўвалася на сіле і прызнавала сілу ж
65 Летопнсный сборннк, мменуемый Патрваршей, нлн Ннконовской летопнсью. Москва, 2000. С. 9. (Далей: Ннконовская летопнсь).
у якасці асноўнага аргументу вырашэння рознагалоссяў. Таму адносіны паміж абодвума бакамі хутка папсаваліся і славене паспрабавалі пазбавіцца ад заморскага прыхадня. Сціслыя радкі Ніканаўскага летапісу пад 864 г., якія заслугоўваюць быць працытаванымі цалкам, патрапляюць перадаць неверагоднае напружанне той барацьбы: «Того же лета оскорбйшася Новгородцн, глаголюше: «яко бытй намь рабомь, й много зла всяческй пострадата оть Рюрйка й огь рода его». Того же лета убй Рюрйкь Вадйма храбраго, й йныхь многйх"ь йз6й новогородцевь сьветннковь его»66. А ў 867 г. «мзбежаша оть Рюрйка йзь Новагорода вь Кіевь много Новогородцкыхь мужей»67. Гэтыя факты паказваюць, што Рурыку за некалькі год удалося перамагчы мясцовую апазіцыю. Усё ж летапіс прапануе нам толькі адзін бок той гісторыі. Немагчыма ўявіць, што нарманскі конунг з нешматлікай дружынай перамог аб’яднаныя сілы ўсёй славенскай зямлі. Ягоныя поспехі, верагодна, адлюстроўваюць той факт, што на ягоным баку выступілі моцныя мясцовыя групоўкі, інтарэсы якіх супадалі з інтарэсамі нарманаў і якія таксама выйгралі ў выніку разгрому апазіцыі на чале з Вадзімам. Толькі такім чынам Рурык мог замацавацца ў якасці князя ў Ладазе і Ноўгарадзе, a замацаваўшыся, узяцца за вырашэнне знешнепалітычных пытанняў. Ягоным першым знешнепалітычным поспехам было забеспячэнне бесперашкоднага руху і гандлю на Волхаўска-Волжскім шляху, якое выразілася ў аднаўленні з пачатку 870-х гадоў паступлення срэбра ў Скандынавію68. Наступнай задачай Рурыка было вырашэнне спрэчкі з паўднёвай нармана-славянскай дзяржавай з цэнтрам у Кіеве.
Вынік барацьбы вырашыўся толькі пасля смерці Рурыка, датаванай летапісам пад 879 г. 3 прычыны маленства ягонага сына Ігара (Ingvarr) княскі тытул і кіраванне дзяржавай апынулася ў руках Алега69. У 882 г. Алег сабраў вялікае войска з «воя многй, Варягм, Чюдь, Словенй й все Крйвйчй» і рушыў на поўдзень70. Указанне на наяў-
66 Ннконовская летопнсь
67 Тамсама.
68 Кнрпнчнвков A Н., Дубов й. В., Лебедев Г. С. Русь й варягй. С. 194.
69 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 22.
70 Та.мсама. Ст. 22—23.
насць усіх крывічоў у войску сведчыць, што ўдзел у паходзе ўзялі не толькі іх ізборска-пскоўскія прадстаўнікі, але і полацкія. Крывійкае княжанне з цэнтрам у Полацку знаходзілася пад уплывам Ноўгарада, бо ні палітычная вага, ні эканамічнае значэнне яшчэ не дазвалялі яму адыгрываць самастойную ролю. Наблізіўшыся да Смаленска, Алег дабіўся яго мірнай здачы. Ён «пріія градь н посадм мужь свом»71. Яшчэ адна частка беларускіх земляў увайшла ў склад паўночнай дзяржавы. Затым быў узяты Любеч. Узяцце Кіева, дзе заселі Аскольд і Дзір, не абяцала быць лёгкай задачай. Таму Алег звярнуўся да вайсковай хітрасці, выкарыстанне якой мы ўжо назіралі ў аповедзе Саксана Граматыка. Алег схаваў ваяроў у лоддзях, а сам, назваўшыся госцем, які нібыта ішоў з Ноўгарада ў Канстанцінопаль, выклікаў Аскольда і Дзіра на сустрэчу. Пры іх з’яўленні схаваныя ваяры выбеглі з лоддзяў. Алег абвінаваціў Аскольда і Дзіра ў няправым захопе ўлады і паказаў ім малога Ігара як спадчыннага валадара. Пасля гэтага абодва кіеўскія князі былі забітыя72. Звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што кіяўляне не сталі абараняць сваіх князёў, аддаўшы перавагу моцнай пераможнай уладзе ў асобе Алега перад меркаваннямі лаяльнасці да мясцовых валадароў. Гаспадаром Кіева застаўся Алег.
Умацаваўшы сваю ўладу ў Кіеве, Алег перайшоў да пашырэння знешняга ўплыву. У 883 г. ён зброяй падпарадкаваў сабе драўлян. У 884 г. Алег рушыў на севяран, перамог іх, прымусіў плаціць невялікую даніну і забараніў плаціць яс хазарам. Гэтым самым ён кінуў выклік магутнаму Хазарскаму каганату, наўпрост закрануўшы ягоныя інтарэсы і павялічыўшы сваю магутнаснь ягоным коштам. Алег горда заявіў севяранам наконт хазар: «Азь ймь протнвень, а вамь не чему». У наступным, 885 г. перад уладай Алега мірным чынам схіліліся яшчэ адны хазарскія даннікі — радзімічы. Гэтым самым яму ўдалося падпарадкаваць большую частку тых беларускіх земляў, якія былі на той час заселеныя славянамі.
Увогуле ж пад уладай Алега апынулася вялізная тэрыторыя ад Балтыйскага мора да ніжняга цячэння Дняпра,
71 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 23.
72 Тамсама.
населеная славянскімі, балцкімі і фіна-угорскімі плямёнамі”. Аб’яднаная палітычнай магутнасцю дружыннай нарманскай русі, новая супольнасць ужо магла прэтэндаваць на тое, каб звацца дзяржавай. Ужываючы гэтае азначэнне, мы мусім засцерагацца ад таго, каб разумець яго ў сучасным сэнсе як дзяржаву, якая мае трывалую палітычную, эканамічную, этнічную і культурную будову. Узніклае ўтварэнне не мела дзяржаўнага апарату і распрацаванага пісьмовага заканадаўства. Ягоная эканоміка была звязанай толькі гандлем на водных шляхах, у астатнім распадаючыся на асобныя абшчыны, якія жылі з натуральнай гаспадаркі. Прасторы новай супольнасці насялялі шматлікія плямёны славян, перамяшаных з аўтахтонным балцкім і фіна-угорскім насельніцтвам, дзе ўсе этнічныя групы стала захоўвалі свае моўныя і культурныя асаблівасці. Нарэшце, новая супольнасць нават не мела трывалай назвы. Назва «Русь» можа прьікладацца да яе досыць умоўна, бо прайшло амаль стагоддзе, перш чым гэтая назва набыла хаця б аддалена зафіксаванае палітычнае і культурнае значэнне. Пакуль жа «русь» значыла толькі дружыннікаў-грабцоў, вайсковы слой з прышлых нарманаў і мясцовых жыхароў, а «Руссю» зваліся падуладныя гэтаму слою тэрыторыі, у тым ліку і беларускія землі. Зрэшты, і ў такім выглядзе назва «Русь» і вытворны ад яе тэрмін «русы» больш выкарыстоўваліся звонку, суседзямі новай дзяржавы, чым самімі яе жыхарамі. У сябе дома тыя, каго грэкі ці хазары называлі руссю, выразна падзяляліся на варагаў, крывічоў, чудзінаў і іншых. Самі нарманы называлі прастору паміж Балтыйскім і Чорным морамі «Краінай гарадоў» (GarSar альбо Gardariki). I ўсё ж якой бы няўклюднай ні была тая Русь, яе існаванне склала вельмі важны час для гісторыі беларускіх земляў, што ўваходзілі ў яе склад. Яна адыграла ролю першабытнага пласта сырой пароды, з якога пры яго апрацоўцы паказваюцца на святло каштоўныя камяні. Хаця няўстойлівая будова той Русі ўвесь час цярпела ад унутраных і знешніх узрушэнняў і нарэшце распалася на асобныя кавалкі, вельмі адрозныя па абрысах і структуры, яе здабыткі далі свае ўсходы ў пазнейшых дзяржавах на яе прасторах.
73 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 24.
Дзейнасць дружын русі не абмяжоўвалася дзяржаватворчасцю. Ва Усходняй, як і ў Заходняй Еўропе, нарманскія ваяры, а таксама іх мясцовыя браты па зброі ахвотна выпраўляліся ў рабаўніцкія набегі на суседнія краіны. Натуральным выбарам для прагных да багацця русаў былі квітнеючыя ўладанні Візантыйскай імперыі па берагах Чорнага мора і мусульманскія краіны на Каспіі. Таму час ад часу вусці Дняпра і Волгі выплёўвалі зграі лоддзяў з узброенымі ваярамі, якія наводзілі на тамтэйшае мірнае насельніцтва жах забойствамі і марадзёрствам. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, на Чорным і Каспійскім морах нарманам даводзілася мець справу з цэнтралізаванымі дзяржавамі, якія валодалі рэгулярнай арміяй і флотам і маглі супрацьпаставіць нападнікам добра арганізаваную абарону. Таму арганізацыя паспяховага набегу патрабавала ўдзелу значных вайсковых сіл. Цяжкасці ж збору такіх сіл штурхалі да імкнення выкарыстаць іх максімальна эфектыўна за кароткі прамежак часу. 3 гэтай прычыны сабранае войска звычайна выкарыстоўвалася двойчы: на Чорным моры супраць Візантыі, а затым на Каспіі супраць мусульманскіх краін, што было, так бы мовіць, эканамічна апраўданым.