Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
53 Нефёдкнн A. К. Тактйка славян в VI в. С. 87—90.
непрыяцелі паддаюцца іх крыку, імкліва нападаюць; калі ж не, перастаюць крычаць і, не імкнучыся выпрабаваць у рукапашнай сутычцы сілу сваіх ворагаў, уцякаюць улясы, маючы там вялікую перавагу, бо ўмеюць змагацца належным чынам у цяснінах. Бо часта са здабычай яны пры самай нязначнай трывозе кідаюць яе, уцякаючы ў лясы, a калі нападнікі збяруцца вакол здабычы, яны, накідваючыся, лёгка чыняць ім шкоду. Яны імкнуцца разнастайнымі спосабамі і наўмысна рабіць гэта, каб завабліваць сваіх ворагаў»154. Такая тактыка магла выкарыстоўвацца ў тыя часы і на беларускіх землях, прычым у адрозненне ад баявых дзеянняў на Балканах супраць добра абвучаных і ўзброеных візантыйскіх войскаў, пры прыблізна роўным узбраенні славяне мусілі быць больш ахвочымі ўступаць у рукапашныя сутычкі з балтамі і паміж сабой.
Трэцім відам тактыкі быў рукапашны бой, пры якім апалчэнне строілася шчыльнымі масамі па родах ці тэрытарыяльных адзінках. Ужо адзначаная слабасць засцерагальнага і наступальнага ўзбраення, слабая дысцыпліна і кепская кіраванасць апалчэння ў баі не дазвалялі скарыстоўваць такую тактыку ў адкрытым полі. Яна магла ўжывацца ў абарончым баі, калі славяне, «займаючы больш умацаванае месца і будучы абароненымі зтылу, ...не даюць магчымасці [для таго], каб паддацца атачэнню ці нападу з флангаў альбо з тылу»155. У 706 г. славяне, пастроіўшыся на вяршыні гары, далі бой лангабардам пад камандаваннем фрыульскага герцага Фердульфа. Лангабарды атакавалі іх угору па цяжкадаступным схіле. Выкарыстоўваючы выгодную пазіцыю, славяне скідвалі лангабардаў з коней камянямі і сякерамі і панішчылі іх усіх. У баі загінула амаль уся фрыульская знаць і сам герцаг Фердульф156.
Іншым выпадкам ужывання такога кшталту тактыкі, наадварот, была атака на непадрыхтаванага непрыяцеля, які не мог ці не паспеў пастроіцца ў баявыя парадкі, напрыклад, пры пераходзе праз перасечаную мясцовасць ці
154 Mauric. XI, 4, 12-13 // Свод... I. С. 371.
155 Ibid. XI, 4, 29 // Свод... 1. С. 375.
156 Павел Днакон. Мсторйя лангобардов. XIII. VI. 45. (Paul. Diac.) // Свод... Т. II. С. 491.
фарсіраванні прыродных перашкод. Пры паходзе Пятра на славян у 595 г. візантыйскае войска, якое моцна пакутавала ад недахопу вады, падышло да ракі Ілівакія. Але скарыстацца гэтым было немагчыма, бо славяне з супрацьлеглага берагу дроцікамі паражалі тых, хто падыходзіў да вады. Таму «даводзілася выбіраць адно з двух: адмовіцца ад вады і памерці ад смагі ці разам з вадой дастаць і смерць. I вось рамеі, ладзячы пераправу, перабраліся праз раку, каб схапіцна з ворагамі ў адкрытым баі. Калі ж войска апынулася на супрайьлеглым беразе, варвары адразу ж усёй масай напалі на рамеяў і адужалі іх. Пераможаныя рамеі кінуліся бегчы»157. Такая тактыка вядзення рукапашнага бою шчыльнымі масамі патрабавала мабілізацыі вялікай колькасці жывой сілы і мела сэнс толькі пры выкарыстанні супраць такіх самых шчыльных мас варожага войска. Таму на беларускіх землях, дзе збор вялікага апалчэння сутыкаўся з кепскімі шляхамі зносін, рэдкім насельніцтвам і раздробленай грамадскай арганізацыяй, яна, хутчэй за ўсё, ужывалася рэдка.
Перамога ў баі і знішчэнне жывой сілы ворага дазвалялі браць пад свой кантроль мясцовасці і шляхі зносін і з мэтай замацавання на занятай тэрыторыі перайсці да захопу ўмацаваных пунктаў.
Перамяшчэнне на вялікія адлегласці, тактыка засад у цяжкадаступных месцах і вядзенне палявога бою з выкарыстаннем рэльефу мясцовасці моцна залежалі ад здабыцця дакладных звестак аб сілах непрыяцеля і яго месцазнаходжанні. Для здабыцця дакладных звестак выкарыстоўвалася выведка, якая ўключала назіранне за непрыяцелем альбо пранікненне на ягоную тэрыторыю і выведванне інфармацыі ў непасрэдным кантакце з ім. Гэта патрабавала адчайнай смеласці. Пры аблозе славянамі Солуня ў 616 г. адзін з правадыроў славян Хацон здолеў пранікнуць у горад, відаць, з разлікам на кантакты з мясцовымі жыхарамі, настроенымі на кампраміс са славянамі. Пры гэтым ён быў выкрыты, схоплены ў доме, дзе хаваўся, і забіты158.
157 Theoph. Sim. VII, IV, 9-10. С. 185-186.
158 Miracul. Demetr. 193//Свод... Т. 11. С. 133.
Падагульняючы ўсе звесткі аб ваенным майстэрстве славян і балтаў V—IX стст., можна сказаць, што яно было вельмі тыповым для еўрапейскіх плямёнаў перыяду ваеннай дэмакратыі, што даводзяць параўнанні з ваенным майстэрствам германцаў, галаў і брытанцаў на момант існавання ў іх падобнага ўзроўню развіцця. Ваеннае майстэрства натуральным чынам засноўвалася на дасягненнях грамадскага і эканамічнага ладу славян і балтаў, уплывала на гэты лад, цалкам адпавядала свайму часу і было адэкватным сваёй функцыі ў жыцці грамадства. Вайсковая арганізацыя, зброя, стратэгічныя і тактычныя спосабы вядзення баявых дзеянняў мелі просты характар, вынаходзіліся і выкарыстоўваліся інтуітыўна, але былі дастатковымі для вырашэння наяўных ваенных задач: ажыццяўлення рабаўніцкіх нападаў, захопу новых земляў альбо, наадварот, абароны жыцця і маёмасці супляменнікаў і адстойвання сваёй зямлі ад уварвання чужынцаў. Пры ўдалым выкарыстанні яны маглі ўяўляць небяспеку і для непрыяцеля з вышэйшым узроўнем ваеннага майстэрства, што даводзяць дзеянні балканскіх суродзічаў дрыгавічоў супраць Візантыйскай імперыі. Ваенныя канфлікты таго часу вылучылі дружыну як найбольш уплывовую сацыяльную групу грамадства і найболып баяздольную вайсковую сілу, што адыграла выключную ролю ў зараджэнні новых грамадскіх інстытутаў і развіцці ваеннага майстэрства на якасна новым узроўні.
Кніга II.
Нарманскі перыяд (820—я 970—я гг.)
Раздзел 1.
Гісторыя войнаў
Пачатак ІХ ст. на беларускіх землях стаў часам завяршэння пэўнага этапу грамадскага развіцця і міжэтнічнага ўзаемадзеяння. Утварэнне княжанняў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, існаванне племянных саюзаў літвы і яцвягаў адзначыла замену патрыярхальнага ладу патэстарнай супольнасцю', новую ступень славяна-балцкага этнічнага сінтэзу на большасці беларускіх земляў і стабілізацыю руху славяна-балцкай этнічнай мяжы на іх заходняй частцы. Але гэтыя з’явы не звялі працэс гістарычнага развіцця ў чужыя яму застылыя формы лінейнага руху. Наадварот, яны стварылі ўмовы для шчыльнейшых кантактаў мясцовага насельніцтва з носьбітамі іншых культур, якія прыносілі ўзбагачальнае ўздзеянне на палітычнае, эканамічнае і духоўнае жыццё краю. Найбольш заўважным знешнім уплывам у дадзены перыяд быў уплыў з боку нарманаў — жыхароў часткі Скандынаўскай паўвыспы, Ютландыі, Ісландыі, часткі Грэнландыі, выспы Готланд і некаторых іншых выспаў Балтыйскага мора.
Назва «нарманы», якая значыць «людзі з Поўначы», традыныйна з Сярэднявечча ўжываецца ў еўрапейскай традыцыі для азначэння гэтых народаў, якія пазней склалі аснову дацкай, нарвежскай, шведскай і ісландскай нацый. Будзем карыстацца гэтай назвай і мы. Звяртаючыся да крыніц і навуковай літаратуры, можна сустрэць і іншыя назвы: «вікінгі», «варагі» і «Русь». Назва «вікінг», аднак, мае вузейшае значэнне і ўжываецца для азначэння чалавека, які выправіўся ў марскі паход2. Бясспрэчна, яна стасуецца да многіх нарманаў, якія мелі дачыненне да беларускіх земляў, але ў большай ступені азначае рабаўніка і
1 Ад лац. «potestas» — улада.
2 Лебедев Г. С. Эпоха вйкннгов в Северной Европе. Ленннград, 1985. С. 64.
ваяра, чым купца ці стала аселага на чужыне чалавека. Тэрмін «вараг» характэрны для старажытнарускай пісьмовай традыныі і азначае ў асноўным нарманаў, але ўвогуле мае досыць размытае значэнне і можа стасавацца да чужынца з іншых еўрапейскіх краін3. Нарэшце, ужо знаёмы нам тэрмін «Русь» будзе ўжывацца намі ў адпаведнасці з эвалюцыяй яго сацыяльнага і этнічнага зместу з цягам часу.
Канец VIII ст. адкрыў славутую эпоху вікінгаў, адзначаную масавай экспансіяй нарманаў у многія краіны Еўропы. На сваіх дасканалых караблях, горда званых «лебедзямі марскога бога», яны дасягалі нават узбярэжжаў Афрыкі, каб пакінуць незабыўны след у памяці тых, хто з імі сутыкаўся. Адны памяталі іх як суворых ваяроў і бязлітасных рабаўнікоў-марадзёраў. Іншыя мелі з імі справу як з прадпрымальнымі і дзейнымі купцамі. Некаторым жа нават даводзілася бачыць, як яны асядалі побач у якасці мірных пасяленцаў-земляробаў.
Прычынай такога выбуху, які прынёс нечаканых гасцей на чужыя берагі, было спалучэнне вялікага росту насельніцтва са складанымі кліматычнымі ўмовамі. Паступовы распад родавага ладу і паступальнае развіццё эканомікі падштурхоўвалі дэмаграфічны рост, што падмацоўвалася нарманскай традыйыяй мець як мага больш сыноў у сям’і4. Пры прымітыўнай сельскай гаспадарцы суворая прырода Скандынавіі і Ютландыі проста не мела умоў для ўтрымання лішняй колькасці насельніцтва. Таму найбольш актыўная яго частка вымушана была шукаць лепшай долі ў чужых краях, а прыродная прадпрымальнасць і вера ва ўласныя сілы дазвалялі ацэньвайь свае шанцы досыць высока. У такіх умовах нарманы маглі прэ-
3 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 19.
4 Джонс Г. Вйкйнгй: Потомкй Тора й Одйна. Москва, 2003. С. 191— 192. Варта сказаць, што «камерцыйная» назва не павінна бянтэжыць чытача. Відавочна, што словы наконт «нашчадкаў багоў» былі даданыя ў расейскі пераклад з мэтай большага прыцягнення ўвагі пакупнікоў. На самой жа справе, у ангельскім арыгінале кніга завецца проста «А History of the Vikings», ці «Гісторыя вікінгаў». Кніга не з’яўляецца папулярным зборнікам «смажаных» фактаў і легендаў з нарманскай гісторыі, a ўяўляе сабой надзвычай кваліфікаваны і крытычны нарыс гісторыі скандынаўскіх краін эпохі вікінгаў.
тэндаваць на долю, не проста лепшую за жынцё ў родным краі, а нават вельмі някепскую, хай сабе і чужым коштам.
Такія пошукі шчасця звычайна набывалі тры формы: рабаўніцтва, гандаль і каланізацыя. Прычым усе тры крочылі поруч і пераходзілі адна ў адну, бо мелі перад сабой падобныя мэты — здабыццё дабрабыту і агульны поспех у жыцці. Адзін чалавек мог удзельнічаць ва ўсіх трох у адным паходзе, мяняючы свае планы пад уплывам бягучых абставін і ацэнкі сваіх шанцаў на поспех у тым ці іншым. Пры адным са сваіх першых з’яўленняў на Брытанскіх выспах у панаванне ўэсэкскага караля Брытрыка (786— 802 гг.) нарманы былі прынятыя за купцоў. Але яны забілі каралеўскага ўрадкіка Бідухірда, які ўзяўся суправаджаць іх у каралеўскую рэзідэнцыю5, а ў свой наступны прыход заняліся ўзброеным рабаўніцтвам6. Здабыча ад рабаўніцтва магла скарыстоўвацца для ўкладання ў гандаль, а напады на далёкія краіны дазвалялі адкрываць і пракладаць новыя шляхі зносін. Зваротна ніхто не забараняў скарыстоўваць грошы ад гандлю для падрыхтоўкі рабаўніцкіх выпраў. Учорашні купец, які зведаў новы рачны ці марскі гандлёвы шлях падчас камерцыйнай экспедыцыі, мог у наступны раз прайсці па ім з агнём і мячом з дружынай ваяроў. 1 ўзброены напад, і грашовая здзелка маглі скарыстоўвацца для набыцця зямлі і наступнай яе каланізацыі. Як адзначае англасаксонская хроніка пры апісанні аднаго з буйнейшых нападаў вялікай арміі (micel here) данаў на Англію ў 865—878 гт., яны сілай адабралі шмат земляў у жыхароў Нартумбрыі, Мерсіі і Усходняй Англіі «і пачалі араць і карміць сябе»7. Падчас наступнага нападу ў 892—896 гт. частка данаў скарыстала грошы, каб набыць зямлю ў краіне, імі ж разрабаванай8. Іншым нарманам давялося перанесні свае пошукі шчасця ў Францыю, што стала адной з прычын заснавання імі ў 910-912 гг. герцагства, паводле іх імені названага Нармандыяй9. У той