Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
28 Кнрпмчннков A. Н., Дубов Н. В., Лебедев Г. С. Русь й варягй. С. 224. Такія буйныя знаўцы гісторыі Смаленшчыны, як Л. В. Аляксееў, прыводзяць пераканаўчыя доказы таго, што да X ст. летапісны Смаленск знаходзіўся менавіта на месцы Гнёздаўскага паселішча і пазней быў перанесены на іншае месца. Гл.: Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв.: Очеркй ucmopuu Смоленіцйны й Восточной Белоруссйй. Москва, 1980. С. 31—32, 136-146.
29 Бертннскне анналы. (Annales Bertin.) // Латнноязычные мсточннкн по нсторнн Древней Русп. Германмя. IX — первая половнна XII вв. Москва; Ленпнград, 1989. С. 10—11.
30 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 7.
31 АлексеевЛ. В. Полоцкая земля. С. 84.
вядомы і нарманам. Так, ісландская «Сага аб гутах» распавядае нам аб жыхарах выспы Готланд, якія з прычыны яе перанаселенасні былі вымушаныя прайсці праз Русь па Дзвіне і перасяліцца ў Грэцыю-2.
Такім чынам, адкрыццё гандлёвых шляхоў па Дзвіне і Дняпры і стала прычынай прыходу нарманаў на беларускія землі. 1х з’яўленне добра фіксуецца манетнымі скарбамі. Скарб, зноіідзены ў Магілёўскай губерні ў 1822 годзе, быў захаваны ў канцы 820-х гадоў і ўтрымліваў 1300 цэлых і некалькі соцень разрэзаных дырхемаў дынастый Умаядаў, Ідрысідаў і Абасідаў. Манетны скарб, знойдзены ў Кармянскім раёне, быў захаваны прыкладна тады ж. Скарбы з пасожскіх радзіміцкіх земляў у Ярылавічах і Касаляках дазуюцца 820—821 і 823—824 гг. адпаведна'-'. Скарбы трохі пазнсйшага часу былі знойдзеныя ў Падзвінні ў прасторы паміж Дзвіной і Дняпром (пад Собалевам і Добрынам), каля возсра Пліса і возера Нарач34. Засноўваючыся на гэтых дадзеных, мы можам лічыць 820-я гады датай пачатку сталай дзейнасці нарманаў на беларускіх землях. Мы таксама можам сцвярджаць, што асноўнай рухаючай сілай, якая спрыяла гэтай дзейнасці. быў інтарэс да пасрэдніцкага гандлю паміж Скандынавіяй і Усходам, а затым і Візантыяй’5. He будзе памылкай сказаць, што нарманы апавесцілі беларускія землі аб сваім прыходзе звонам манет, а не зброі, як тое было ў Заходняй Еўропе.
Аднак стан адносін паміж нарманамі і народамі тых усходнееўрапейскіх земляў, праз якія яны праходзілі, быў далёкі ад ідылічнага. Як адзначае шведскі даследчык Эрык Нюлен, «многія прадпрыемствы, якія пачыналіся на Балтыйскім узбярэжжы, пачыналіся як гандлёвыя паездкі, але ў адпаведнасці з абставінамі маглі перарасці ў рабаўніцкі набег ці заваявальны паход, які суправаджаўся захопам земляў і спробамі іх каланізацыі»36. Структура гандлю сама ў пэўнай ступені правакавала нарманаў на варожыя дзе-
32 Сага о гутах // Джаксон Т. Н. Іісландскйе королевскйе сагй о Восточной Европе (с древнейшйх времен до 1000 г.). Москва, 1993. С. 243.
33 Археалогія Беларусі. Т. 3. Мінск, 2000. С. 455—457.
34 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 84—86.
35 Ловмяньсквй X. Ру'сь й норманны. Москва, 1985 С. 109—111.
36 Нюлсн Э. Эпоха внкннгов й раннее средневековье в Швецйй // Славяне н скандннавы. С. 156.
янні ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Калі гаворка ішла аб такіх артыкулах гандлю, як футра, нашмат больш сэнсу мела вывозіць іх са славянскіх, балцкіх ці фінаугорскіх земляў, чым везці здалёку са Скандынавіі. Яшчэ больш эканамічнага сэнсу меў намер рачэй адабраць гэтыя тавары сілай у мясцовых жыхароў, чым плаціць за яго грашыма. А гандаль захопленымі ў палон людзьмі прыносіў увогуле неверагодныя прыбыткі. Усё гэта і штурхала нарманаў ператвараць мірныя гандлёвыя экспедыныі ў крывавыя набегі.
3 гэтых набегаў пачаўся непасрэдны ўдзел нарманаў у ваеннай гісторыі беларускіх земляў. Прычым удзел гэты быў якасна больш значны за ролю ардынарнага знешняга фактару, шараговага складніку знешнепалітычных камбінацый ці крыніцы імпарту зброі і ваенных тэхналогій. Ніжэй мы пабачым, які імпульс нарманы здолелі надаць развіццю мясцовага грамадства, але пакуль што ў вачах насельнікаў беларускіх земляў яны сталі выглядаць не толькі гандлярамі, але яшчэ і бязлітаснымі рабаўнікамі, якім неабходна было аказаць годнае супраніўленне.
На жаль, складзеныя на рускіх землях летапісы не захавалі звестак пра канкрэтныя падзеі першай паловы IX ст., але мы да пэўнай ступені можам аднавіць іх ход паводле іншых крыніц. Шмат інфармацыі аб падзеях таго часу ўтрымлівае «Гісторыя данаў» Саксана Граматыка. Гэта паказвае, што пры несумненнай колькаснай перавазе шведаў іншыя скандынаўскія народы таксама вялі сваю дзейнасць на беларускіх землях. Аднак звяртаючыся да ягонага твора, асабліва першых дзевяці кніг, мы свядома ступаем на тонкі лёд. Многія апісаныя ім падзеі і асобы з’яўляюцца цалкам легендарнымі ці маюць вельмі мала агульнага з рэальнымі прататыпамі. Успрымаць звесткі Саксана літаральна можна толькі пры пацверджанні іх іншымі крыніцамі. Збольшага іх трэба ўспрымаць як збор цьмянай гістарычнай памяці, якая праз прызму недакладнага чалавечага мыслення магла захаваць асобныя каліўцы звестак пра сапраўдныя падзеі. Такімі каліўцамі мы і будзем апераваць пры аднаўленні ходу падзей.
Адно з паведамленняў Саксана пра набегі данаў на беларускія землі адносіцца да выправы славутага дацкага
конунга Рагнара Лодбрака (Ragnar Lodbrok). У далейшым ён праславіўся ўзяццем Парыжа ў 845 г.37 і загінуў у змяінай яме, узяты ў палон пры няўдалым нападзе на англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя ў першай палове 860-х гадоў38. Рагнар выступіў супраць гелеспантыйцаў. Гелеспантыйцаў найбольш верагодна суадносяць з балнкім племенем земгалаў, якія жылі па Дзвіне39. Ён нанёс некалькі паражэнняў гелеспантыйскаму каралю Дыа (Dia), які ўрэпше рэшт загінуў. Сыны караля Дыа і Даксан (Daxo), жанатыя з дочкамі караля Русі40, узяўшы войска ў свайго цесня, выступілі супраць Рагнара. Маючы колькасна меншае войска, Рагнар быў вымушаны пайсці на хітрыкі. Ён прарваў баявуюлінію варожага войска здапамогай бронзавых коней, пастаўленых на колы, і атрымаў рашучую перамогу. Дыа быў забіты. Даксан і ягоны цесць уратаваліся ўцёкамі. Рагнар аддаў Земгалію і Русь у кіраванне свайму сыну Хвітсэрку (Hwitserk)41.
Усё паведамленне моцна падобна да легенды, аднак мае рэальныя дэталі. Загадкавыя бронзавыя коні на колах, хутчэй за ўсё, былі метафарай для апісання перацягвання караблёў, якія ў нарманаў часта называліся «марскімі конямі»42, праз волакі з дапамогай каткоў. Паколькі па волаках з Дзвіны з буйных рэк магчыма было трапіць толькі на Дняпро ці Ловаць, Рагнар сапраўды мог трапіць на землі, пазней званыя Руссю, і перамагчы мясцовых князёў43.
37 Джонс Г. Вйкйнгй... С. 208—209.
38 Saxo Grammaticus. The Danish History. Books I—IX. IX. (далей: Saxo Gram.) // Site «The Online Medieval & Classical Library»; http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/ At: http://sunsite.berkeley. edu/OMACL/DanishHistory/book9.html 09.01.2004.
39 Baranauskas T. Saxo Grammaticus on the Bahs // Site «Medeival Lithuania»; http://viduramziu.lietuvos.net At: http://viduramziu. lietuvos.net/en/vikings.htm 09.01.2004.
40 Назва «Русь» пры апісанні падзей першай паловы IX ст, выглядае поўным анахранізмам. Саксан механічна пераносіць агульнапрынятае для XII-XIі 1 стст. азначэнне полацкага Падзвіння як Русі і на ранейшы час.
41 Saxo Gram. IX. http://sunsite.berkeley.edu/OMACL/DanishHistory/ book9.html
42 Сойер П. Эпоха вйкйнгов. С. 59.
43 Baranauskas Т. Saxo Grammaticus on the Bahs. Ibid.
Апісанне гэтага находу, калі ён сапраўды адбыўся, можа адлюстроўваць рэальны набег данаў на падзвінскія землі. Паводле адной з car, у перадсмяротнай песні Рагнар anaBay адну са сваіх перамог на Дзвіне:
Ударылі ў мячы! Я помню дзень той славы,
Год дванцапь мне было. — як сталь маёй дружыны, Бліснуўшы перуном, усчала бой крывавы, — 1 восем ярлаў пала там, пры вусці Дзіны44.
Прынамсі, Ежы Ахманьскі схільны лічыць паходы Рагнара на ўсходняе ўзбярэжжа Балтыкі сапраўднай падзеяй45. Летувіскі гісторык Томас Баранаўскас датуе набег прыкладна 840 г.46 Супастаўленне гэтай даты з падзеямі ў іншыхчастках Еўропы пацвярджае яе верагоднасць. У 834— 835 гг. пасля пэўнага зацішша пачаліся жорсткія напады нарманаў на Заходнюю Еўропу47. У 834-836 гг. візантыйскія майстры ўзводзяць для хазар крэпасць Саркел на Доне, якая павінна была абараняць Хазарскі каганат з Паўночнага Усходу не толькі ад качэўнікаў, але, магчыма, і ад русаў-нарманаў48. Нарэшце, вышэйпамянёная згадка Берцінскімі аналамі падазроных шведскіх паслоў паказвае, што тыя сапраўды маглі з’яўляцца шпегамі, якія выведвалі зручныя шляхі для набегаў на міжземнаморскія краіны. Усё гэта дае падставы думаць, што неўзабаве пасля з’яўлення на беларускіх землях, ужо ў 830-х гадах нарманы пачалі спалучаць гандаль з набегамі і рабаўніцтвам. Гэта адзначыла новы этап іх адносін з мясцовымі жыхарамі.
Яшчэ адзін набег, які наўпрост суадносіцца з беларускімі землямі, Саксан прыпісвае Фродэ (Frode), сыну Хадынга (Hadding). Магчыма, пад імем Хадынга разумеецца Хастэн, адзін з кіраўнікоў нарманскага рэйду па Міжземнамор’і ў 856—861 гг., які затым узяў удзел у вай-
44 Сапунов А. П. Сказанйя іісландскйх, йлй скандйнавскйх, саг о Полоцке, князьях полоцкйх й р. Западной Двйне. С. 33 // Полоцко-Внтебская старнна. Вып. III. Внтебск, 1916.
45 Ochmanski, Jerzy. Historia Litwy. 38.
46 Baranauskas T. Saxo Grammaticus on the Balts. Ibid.
47 Джонс Г. Вйкйнгй... C. 196.
48 Тамсама. C. 249.
не данаў супраць англійскага караля Альфрэда ў 891 — 896 гт.49 Спачатку Фродэ перамог караля Русі50 Транана (Trannon), хітрасцю патапіўшы яго флот. Затым ягоныя зборшчыкі даніны, якіх ён накіраваў на Русь, былі здрадліва забітыя мясцовымі жыхарамі. Тады Фродэ сам выправіўся з карнай экспедыныяй і найперш захапіў горад Ротэль (Rotel), адвёўшы з дапамогай выкапаных каналаў раку, што ўмацоўвала яго. Затым ён скіраваўся да Полацка (Paltesca), дзе панаваў кароль Веспасінс (Vespasins). Прыкінуўшыся мёртвым, Фродэ дамогся зніжэння пільнасці абаронцаў, якія ўжо святкавалі перамогу. Гэта дало нарманам шанц уварвацца ў горад і ўзяць яго. Веспасінс быў забіты51. Гэтая гісторыя напоўненая легендарнымі асобамі і месцамі, а яе храналогія паддаецца ўдакладненню яшчэ цяжэй, чым у выпадку з набегам Рагнара Лодбрака. Баранаўскас спрабуе датаваць набег Фродэ на Полацк 850-мі гадамі52, заўважаючы, што пададзеныя Саксанам звесткі аб набегах Фродэ на Падзвінне і Куронію перагукаюцца з дадзенымі Рымберта. Рымберт распавядае аб нападзе данаў на Куронію ў 853 г., дзе яны пацярпелі жорсткае паражэнне, і аб наступным нападзе на Куронію шведаў, у выніку якога яны захапілі Зеебург (Гробін) і ўзялі выкуп з Апуоле53. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтую версію амаль немагчыма. Але бясспрэчна тое, што Полацк, які да сярэдзіны IX ст. ужо існаваў і нават ператварыўся з племяннога цэнтра ў гандлёва-рамеснае паселішча на важным гандлёвым шляху54, не мог пазбегнуць увагі з боку такіх правадыроў рабаўніцкіх дружын, як Фродэ. Таму пры знешняй легендарнасці паведамленне Саксана можа служыць аддаленай памяццю пра такія напады.