Валачобныя песні

Валачобныя песні

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
120.99 МБ
Сувязь валачобных песень з каляднымі выяўляецца не толькі ў агульнасці прызначэння, тэматыкі, паэтычных сродкаў. Асобныя сюжэты сустракаюцца і ў валачобных, і ў калядных песнях. Так, у томе «Зімовыя песні» (1975) тэксты № 200, 214, 216, 219 і іншыя вельмі падобныя да валачобных, што адзначана ў некаторых каментарыях да іх. Дарэчы, на такія супадзенні звяртаў увагу яшчэ Е. Р. Раманаў. На нашу думку, у большасці выпадкаў агульныя сюжэты сфарміраваліся першапачаткова як валачобныя песні, а потым трапілі ў асобных ыясцінах у калядныя, пра што сведчаць валачобныя рэфрэны «Явар-дубар зялёныі», «Зялёнае жыта ў дуброве!» і інш.
Тэрытарыяльна валачобныя песні размяжоўваюцца з каляднымі ў асноўным па прынцыпу ўзаемнага выключэння: там, дзе распаўсюджана валачобніцтва, слаба выяўлена або адсутнічае цалкам калядаванне. Класічныя ўзоры валачобных песень запісаны ў паўночнай, паўночна-заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, што супадае ў асноўным з арэалам старой крывіцкай цывілізацыі, дакладней з тэрыторыяй Полацкага княства. Відавочна, тут у даўнія часы расцвіў гэты прыгожы звычай, склаўся асноўны рэпертуар і распаўсюдзіўся па ўсёй этнічнай тэрыторыі Беларусі, за выключэннем крайняга поўдня і паўднёвага захаду. Вызначальную ролю тут адыгрыва-
“ Ше й н П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 1, ч. 1. СПб, 1887, с. 135—136.
юць гісторыка-племянныя асаблівасці рэгіёнаў, якія праўляюцца ў мове, матэрыяльнай культуры, сістэме фальклорных жанраў і інш. Паказальна ў гэтым плане Заходняе Палессе. В. А. Захарава адзначае, што там амаль не сустракаецца валачобных песень 7. Затое на Піншчыне бытуе цікавы і своеасаблівы звычай «ваджэння куста», суадноснага з валачобніцтвам у некаторых важных функцыях і дэталях, старажытных па паходжанню. Адгалоскі «куста» занатаваны М. Федароўскім таксама на Пружаншчыне, каля мястэчка Лыскава, дзе гэты абрад існаваў як бы накладзеным на купалле, прымеркаваным да яго8. Паводле П. Шэйна, валачобныя песні ў канцы XIX ст. былі распаўсюджаны ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай, Смаленскай і Пскоўскай губернях і некаторых паветах Калужскай, Арлоўскай і Чарнігаўскай губерняў 9.
Можна меркаваць, што валачобны абрад у закончаным выглядзе (і вядомы нам рэпертуар валачобных песень) склаўся ўжо ў XIV—XVI стст., аднак апісанне яго зроблена даволі позна, у XIX ст. Адно з іх найбольш поўнае і дакладнае, выкананае П. М. Шпілеўскім па жывых уражаннях на Віцебшчыне, заслугоўвае, каб яго прывесці тут цалкам.
«Валачобніцтва вядзецца ў нас здаўна і трымаецца ўстойліва. Гаспадары прымаюць дакукі валачобнікаў як неабходнасць, [як] прыемныя і карысныя віншаванні, і большасць чакае іх як блаславёных гасцей, а часткова як прадвеснікаў лёсу гаспадаркі. Паводле разумення сялян, ёсць нейкая таямнічая сувязь паміж візітам валачобнікаў і станам гаспадарчых работ і прыбыткаў надыходзячай вясной і летам. Калі ў час прыходу валачобнікаў у вёску на дварэ ціха, няма дажджу, ноч ясная, то гэта верны знак таго, што пагода будзе садзейнічаць ярыне, што ўраджай будзе добры, асабліва ж прыбыльным будзе сенакос. А калі толькі валачобнікі зацягнулі свой «лалын», а тут дождж, то не чакай мужык дабра: будуць дажджы і каля Юр’я, і каля Міколава дня, і каля Пятрова і Ілліна дня.
...Валачобнікі ходзяць групамі чалавек па 8 і больш — да 20 і заўсёды трымаюцца ў межах прыхода той царквы, да якой належаць па месцу жыхарства. У прыходзе ніколі не бывае менш 2—3 валачобных груп, а калі парафія вялікая і адлегласць паміж вёскамі значная, то іх колькасць даходзіць да 10.
Галоўная асоба ў кожнай групе — так званы «пачынальнік», або запявала, ён пачынае песню і пяе ўсе радкі, у яго рукі выдаецца ўзнагарода. У пачынальнікі амаль заўсёды выбіраецца заможны гаспадар, мужык абавязкова галасісты і прытым бойкі, нават назойлівы, каб умеў выпрасіць добрую «ўзнагароду». Пры групе абавязкова ёсць музыка, а іншы раз і два, адзін — са скрыпкай, другі — з дудой. Насіць падарункі таксама выбіраец-
7 Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. Мн„ 1973, с. 17.
8 Саламевіч Я н к а. Міхаіл Федароўскі. Мн., 1972, с. 246—247.
9 Ш е й н П. В. Матерпалы, т. 1, ч. 1, с. 136.
ца асобны мужык, заўсёды дужы, адпаведна свайму прызначэнню, яго называюць «механошам». Усе астатнія члены групы складаюць нешта накшталт хору. Яны пяюць прыпеў пасля кожнага радка песні і называюцца «падхватнікамі». Складаюць групу валачобнікаў выпадкова: задумае хто-небудзь адзін, скажа другому, трэцяму селяніну са сваёй вёскі або з суседніх вёсак, сыйдуцца як-небудзь, крыху пагавораць, згадзяцца, запросяць вядомага «пачынальніка» — і група гатова. У валачобнікі ідуць у большасці мужчыны сярэдніх гадоў і маладыя хлопцы, рэдка трапляюцца сярод іх замужнія жанчыны, а дзеці і дзяўчаты наогул не ходзяць.
Дзейнасць валачобнікаў пачынаецца каля 5 гадзін вечара ў першы дзень свята (вялікадня.— >1. С.), а ў пагостах — пасля заканчэння вячэрні і цягнецца ўсю ноч. На світанні слаўленне спыняепца, хоць бы і не ўдалося абысці ўсе мяркуемыя дамы; толькі ў Себежскім павеце месцамі ходзяць валачобнікі і другой ноччу і трэцяй...
Двор, які стаіць на канцы вёскі, першы прымае віншаванні валачобнікаў, за ім паступова іншыя ў парадку, у якім стаяць. Выключэнняў з гэтага парадку не робіцца ні для каго. Натоўп валачобнікаў звычайна становіцца пад акном дома паўколам, а ў сярэдзіне — пачынальнік, які пад акампанемент скрыпкі зацягвае першы радок «лалына», падхватнікі пяюць прыпеў. Пасля заканчэння гаворыць хто-небудзь з групы, а іншы раз і хорам, кароткае імправізаванае віншаванне. Пасля гэтага звычайна гаспадар або гаспадыня адчыняе акно, дзякуе валачобнікам за гонар і даруе, што бог даў. Атрыманае аддаецца механошу, аж да падзелу. Атрымаўшы дар, група дзякуе гаспадару словамі або кароткай песняй, жадаючы яму прыбытку і ўсялякіх даброт.
Пасля заканчэння працы валачобнікі з набыткам вяртаюцца ў сваю вёску і збіраюцца ў хаце пачынальніка або найбольш паважанага падхватніка. Пачынальнік аддзяляе ад сабранага тое, што было выдадзена асабіста яму. Потым лічаць паасобку яйкі, кавалкі мяса, сыру, пірагоў, і кожнаму валачобніку з кожнага прадукта выдаецца аднолькавая доля, а ўсё, што застаецца з роўнага падзелу, складае непадзельны барыш пачынальніка» 10.
У прыведзеным апісанні праступае старажытная звычаёвая аснова валачобніцтва — віншаваць кожнага гаспадара, не мінаючы ні адной хаты, хоць маёмасная няроўнасць, беднасць асобных сямей былі вядомы валачобнікам і спадзявацца заўсёды на вялікія дары яны не маглі. Роўнасць захоўваецца і пры падэеле дароў. Вылучаўся толькі асноўны пясняр — пачынальнік, які павінен быў ведаць увесь тэкст песні, умець адпаведна яе дапасаваць да сітуацыі. А гэта пад сілу было не кожнаму, калі ўзяць пад увагу, што асобныя тэксты валачобных песень налічваюць да 200 радкоў, апрача рэфрэна, які паўтараецца пры спяванні за кожным радком. Да песні далучаліся, як бы завяршаючы яе, досыць вялікія віншавальныя арацыі. Усё гэта патрабавала
10 «Русскнй дневннк». СПб, 1859, № 101.
ад валачобнікаў (асабліва ад пачынальніка) вялікай адказнасці, сабранасці, добрага мастацкага густу і дасканалай памяці. Урэшце, трэба было быць добрым спеваком, мець вялікую ахвоту да спявання, разумець і шанаваць даўні звычай продкаў. Нездарма гаспадар, надзяляючы валачобнікаў, уручаў асобны дар пачынальніку, часам музыку і механошу. Шматлікія. моманты валачобнага звычаю знайшлі адлюстраванне ў саміх песнях: валачобнікі не часта ходзяць—«у гадочку адну ночку» або «ў гадочак адзін разочак»; дары валачобнікам падаюць праз акно: «Нашы дары невялікія, у дзверы не лезуць, у акно — як шыюць». Ёсць тут і напамінак пра магчымы пачастунак у хаце: «Масці кладку, заві ў хатку»; пра тое, што ў валачобнікі хадзілі ў асноўным мужчыны—«валачобнікі—добрыя малойцы» або «братцы-валачобнікі» і інш.
Цікавымі з’яўляюцца звесткі пра лакальнае існаванне дзявоцкага валачобніцтва ў дзень веснавога Юр'я. Так, Зыгмунт Глогер у 1883 г. апублікаваў нататкі Міхала Федароўскага, якія сведчылі пра рэшткі жаночага валачобніцтва на Гродзеншчыне. «У дзень св. Юр’я (23 красавіка) у ваколіцах Ліды, Шчучына і Жалудка да гэтага часу захаваўся адвечны абход,— піша даследчык,— у якім прымаюць удзел толькі дзяўчаты і адзін музыка, які на скрыпцы падыгрывае дзяўчатам, што спяваюць. Гэты абход падобны да таго, які ў Ваўкавыскім павеце адбываецца ў час велікодных свят. Тут дзяўчаты, што спяваюць найлепей, пад вечар прыбіраюцца ў пралескі і іншыя кветкі, што ўжо расцвілі, потым з вясёлай песняй ідуць амаль на ўсю ноч, каб абысці ўсе двары. Гэта звычай дзіўна прыгожы і пэўна так стары, як тыя песні, што яны спяваюць... Музыка ідзе наперадзе, а дзяўчаты, павольна ідучы за ім, спяваюць, стаўшы перад хатай, крычаць: «Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!» — і пытаюць «пана гаспадара», ці дазволіць свой дом развесяліць, на што атрымліваюць адказ: «Весяліце». Перад хатай удавы пытаюцца: «Ці дазволіш, бедна ўдава, сваё жыццё развесяліць?» Перад хатай яўрэя кажуць: «Добры вечар!» — і пытаюць: «Ці дазволіце, купцы, свой дом развесяліць?»
Асобна ёсць песні да гаспадара, гаспадыні, паненак, маладзіц, удоў і сірот. Найперш спяваюць да гаспадара. Праспяваўшы песні, калі музыка змаўкае, адна з дзяўчат віншуе:
Дай божа, [каб] гэты рок праваджалі, Другога за рок дачакалі У ураджаю і радосці...
Гаспадыня частуе спявачак і некалькі яек кладзе ў іх «каробку». Маладзіца звычайна дорыць рушніком і паяском сваёй работы. Калі ж не вынесе падарункаў, то ёй жадаюць:
Маладая малодачка, Каб ты лягла калодаю, Каб цябе паднімалі падводаю
Гэты звычай хаджэння дзяўчат на Юр'я са спевамі і віншаваннямі належыць да адвечных славянскіх абрадаў, якім нашы продкі віталі прыход кожнай вясны, а з ёй і новы год, які пачынаўся з вясны. Калі быў прыняты астранамічны каляндар, народ злучыў свае абрады з рознымі хрысціянскімі веснавымі святамі і рэшткі старых абрадаў захоўвае пры гэтых святках» Лічым неабходным прывесці тут і песню гаспадару з гэтага апісання, якую спявалі дзяўчаты-валачобніцы:
Ішлі дэеўкі кучкаю, Зустрэлі Юр я ў вуліцы. — Святы Юр'я, дзе ж ты бываў? — Па межах хадзіў, жыта радэіў. Чыё жыта добрае, Судзі, божа, сынкам лепшае: Па край зямлі карчыста, Пасярэдзіне сцябліста, Пад верх калоссе каласістае, У адну косаньку сплялося, У адну стораньку зляглося. 3 снапочка — жыта бочка, 3 каласочка — жыта гарчык. Дай божа абмалаціць, Срэбра, злота палічыць, Срэбра, злота — каралю, А здароўе — гаспадару.