Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Сама эмацыянальная атмасфера валачобнага абраду — святочнасць, слаўленне, жартоўныя выпады — абумоўлівае жвавы, прыўзняты характар песень. 3 усёй масы валачобных напеваў, запісаных да нашага часу (а іх больш 2000), мінорны лад маюць не больш дзесятка; астатнія выконваюцца ў ясным мажоры.
Асаблівы каларыт беларускім валачобным песням надае іх рытмічная арганізацыя. Уласцівыя песням выразна акцэнтаваныя рытмы своеасабліва падкрэсліваюць маршавы рух. Такі рытм непасрэдна адлюстраваны і ў інта-
нацыйнай' структуры, надае ёй пэўны прамалінейны характар. Тут параўнальна рэдка выкарыстоўваюцца працяглыя ўнутрыскладовыя распевы, незвычайныя інтанацыйныя павароты. Усе меладычныя абароты акруглыя, вакальна-зручныя, лёгказапамінальныя.
Найбольш устойлівай і жанрава характэрнай музычнай прыкметай валачобных песень зяўляецца страфічная і метрарытмічная іх структура. Асаблівасці гэтай структуры дазваляюць падраздзяліць усе беларускія валачобныя песні на чатыры тыпы, з якіх адзін, асноўны, самы шматлікі (ахоплівае ўвесь арэал гэтага жанру на Беларусі) і тры маюць прыватнае значэнне як па колькасці, так і па лакальнасці распаўсюджання.
Усе чатыры тыпы сустракаюцца ў практыцы народнай песнятворчасці і ў наш час, прычым зрэдку пры выкананні самога абраду (асабліва ў паўночных раёнах).
Тып першы (№ 1—60). У аснове музычнай рытмічнай арганізацыі гэтага тыпу ляжыць ярка выяўлены рэгулярна-акцэнтны рытм 2. У нотным кантэксце гэта адлюстравана ў музычным перыядзе, які складаецца з чатырох тактаў па 4/4 (асноўная метрычная доля—■ чвэрць) з генеральнай цэзурай паміж 2-й і 3-й фразамі і дапаможнымі — паміж 1-й і 2-й, 3-й і 4-йэ:
У сувязі з тым што верш валачобнага прыпеву ў канцы мае мужчынскую клаўзулу, рытм апошняй музычнай фразы выглядае так:
| J J J W |
або
I J J J I
Прынцоповым жа адрозненнем запеву з’яўляецца выкарыстанне ў ім жаночай клаўзулы.
Увогуле прыпеў цягнецца да 7-складовіка. Запеў жа мае самую розную
2 Холопова В. Вопросы рнтма в творчестве компознторов XX века. М., 1971, с. 77.
3 У некаторых запісах гэты перыяд фіксуецца як васьмітактавы, дзе кожны чатырохчацвяртны такт падзяляецца на два па 2/4 (№ 1—3), або як чатырохтактавы па 2/4, дзе асноўная рытмічная доля ўжо не чвэрць, а восьмая (№ 12, 23, 29).
колькасць складоў, ад 8-складовіка, што збліжае яго з рытмічнай формулай напеву,-—«У чыстым полі, на стадолі»:
J J J J IJ J J J I
да больш працяглых, але ў асноўным цотных складовікаў.
Павелічэнне колькасці складоў верша запеву адбываецца за кошт увядзення дадатковых лексічных адзінак: «Да на паплаўцы, да на мураўцы» (10 складоў), шматскладовасці слоў: «Валачыліся валачобнікі» (10 складоў) або за кошт таго і другога: «Да ляцела сойка цераз Навасёлка» (12 складоў). Наогул верш можа пашырацца да 16-складовіка (болып не сустракаецца).
Аднак незалежна ад колькасці складоў важнейшай заканамернасцю валачобных песень гэтага тыпу з’яўляецца змяшчэнне верша ў стандартны паўперыяд, г. зн. у два такты па 4/4. Гэта, натуральна, выклікае драбленне асноўнай метрычнай долі і з’яўленне рытмічных матываў самай разнастайнай канструкцыі.
Драбленню можа падвяргацца любая доля, але і тут ёсць свае пераважныя схемы. Часцей за ўсё гэта адбываецца з пачатковымі долямі:
М J J J J
радэей з канечнымі:
J J J J J J>J>
і зусім рэдка з сярэднімі:
J J J , J J
Пераважнае драбленне першых долей і падкрэсліванне ў сувязі з гэтым харэічнасці рытмічнага матыву надае напеву валачобных песень асабліва дынамічны, нейкі «заліхвацкі» характар.
Розная колькасць складоў у строфах уплывае на варыяцыйнасць музычнай рытмікі ў куплетах. Дарэчы, і пры роўнай колькасці складоў у вершах музычная рытміка імкнецца да варыяцыйных змен. Так, калі ў першым куплеце дробіцца першая фраза, то ў наступным ужо другая:
.Ш J J I J і J J
J J J J I JW J J
Гэта чаргаванне рытмічнага напружання і разраджэння робіць характар усяго напеву вострым, стварае пастаянную імпульсіўнасць руху.
Валачобныя песні ў адрыве ад абраду іншы раз трапляюць у разрад чыстых песень, з уласцівай апошнім свабодай метрычнага раэвіцця, у сувязі з чым у валачобных напевах гэтага тыпу ўзнікае метр 5/4.
3 рэдкіх выключэнняў у метрарытмічнай фактуры валачобных песень першага тыпу трэба адзначыць такія, як мужчынская клаўэула ў запеве, увядзенне ў прыпеў дадатковых лексем, напрыклад замест «Віно маё зеляно!» спяваецца «Ды віно маё зеляно!» У апошнім выпадку раздрабляецца асноўная метрычная доля і ў прыпеве:
.Ш J J I J J J I і
J J J .м IJ J J * I
Раўнамерны, амаль маторны рытмічны рух у напевах валачобных песень у нейкай ступені нейтралізуецца меладычнымі распевамі. Яны невялікія (звычайна чвэрць расшчапляецца на дзве восьмых або на восьмую плюс дзве шаснаццатыя) і выкарыстоўваюцца несістэматычна4, але ўсё ж здымаюць пэўную інтанацыйную механічнасць напеву.
Метрарытмічнай і структурнай выразнасці ў валачобных песнях першага тыпу спадарожнічае выразнасць лададынамічная.
Гэта, бадай, адзіны ў беларускай песнятворчасці жанр, які мае ярка выяўленыя гар.манічна-функцыянальныя сувязі, уласцівыя развітому гамафоннаму стылю. Выкарыстанне ў скрытым выглядзе звычайных гарманічкмх функцый (Т, D, S) суправаджаецца нарматыўнымі, у рамках класічнай гармоніі, іх суадносінамі. Калі абазначыць кожны паўтакт напеву (дзве чвэрці) адпаведнай функцыяй, то ў валачобных песнях гэтага тыпу ўзнікаюць наступныя схемы:
Запеў Прыпеў
ТТ DT TS DT
TS DT TS DT
DT DT TS DT
Радзей
DD DT TS DT
ТТ ТТ TS DT
TD TD TS DT
Трактоўка той або іншай (асабліва сярэдняй) функцыі можа змяняцца, але агульная тэндэнцыя руху ад устою да няўстою і зноў да ўстою застаецца.
Рэдкі прыклад працяглых (якія ідуць адзін за другім) распеваў мы знаходзім у запісе Л. Фёдарава («Беларускае мастацтва». Мн., 1960, с. 168).
У вышэйпрыведзеных схемах прыцягвае ўвагу функцыянальная аднатыповасць прыпеву, дзе абыгрываецца класічны кадансавы абарот (у многіх выпадках на месцы дамінанты, на моцнай яе долі, прысутнічае гук, які дазваляе трактаваць яго ў гэтых умовах як частку кадансавага квартсэкстакорду).
У прыпевах таксама больш аднастайны, чым у запевах, характар меладычнага развіцця, які імкнецца да наступнай меладычнай фігуры:
У J J Г J /
* I- IV (Da) — (D)
Асабліва выразным з'яўляецца заключны раздэел прыпеву ярка аўтэнтычнага характару:
Нярэдка, дарэчы, сустракаецца і заключны плагальны абарот (IV—I), які гучыць, аднак, у дадзеных рытмічных умовах вельмі рашуча.
У прыведзенай вышэй абагульняючай інтанацыйнае развіццё прыпеву меладычнай фігуры замест IV ступені зрэдку прысутнічае III ступень (№ 11, 12), што вызначаецца тэрцавым ладам усяго напеву. На гэтым месцы можа ўжывацца V ступень (№ 25, 27), якая асабліва супярэчыць дынаміцы развіцця гэтага раздэела формы. Выключэннем з'яўляецца завяршэнне ўсяго прыпеву на V ступені (№ 33).
Што датычыцца запеву, то ён даволі часта пачынаецца не з I ступені: або з V — тады звычайна разгортваецца «святочная» (па тэрміналогіі Ф. Рубцова) інтанацыя (№ 1, 16), або з III (№ 2). Сустракаецца пачатак таксама і з няўстойлівых ступеней: з IV (№ 7, 37), зрэдку з II (№ 54, 57). Радзей выкарыстоўваюцца ступені, якія ляжаць ніжэй узроўню танічнага гуку, часцей за ўсё V (№ 20—22).
Асноўным ладам валачобных напсваў гэтага тыпу з’яўляецца квінтавы, даволі распаўсюджан квартавы, рэдка сустракаецца тэрцавы. Усе гэтыя лады звычайна выкарыстоўваюцца з субквартай, эапоўненай або незапоўненай. У канцы запеву субкварта мае (у адрозненне ад кварты сцвярджальнай у завяршэнні ўсяго напеву) «пытальны» характар:
Дыяпазон мелодыкі не перавышае інтэрвалу квінты. У рэдкіх выпадках закранаецца VI ступень (як верхні гук тэрцавай уторы) (№ 39).
Увогуле і форма, і інтанацыйны змест дадэеных песень аднатыповыя. У гэтым томе мы прывялі толькі невялікую частку існуючых эапісаў. Адро-
зненне іх паміж сабой непрынцыповае. Існуе пэўны набор ходкіх і зручных для выканання інтанацый-папевак, якія свабодна чаргуюцца не толькі ў розных песнях, але і ў куплетах адной песні і ў розны час яе выканання. У гэтых адносінах валачобныя песні па фармальна-інтанацыйнай структуры нагадваюць частушкі. Амаль нагляднае счапленне самастойных па рытмікаінтанацыйнай структуры папевак 5, іх своеасаблівая незалежнасць ад месцазнаходжання ў агульным меладычным кантэксце дае шырокія магчымасці для наватворчасці, для вырыянтнай вынаходлівасці выканаўцаў.
Важнейшай прыкметай валачобных песень гэтага тыпу з’яўляецца квадратнасць формы. Адступленні параўнальна рэдкія, але ўсё ж нельга сказаць, што яны зусім выпадковыя.
Квадратная структура звычайна парушаецца ў тых выпадках, калі на валачобны напеў выконваецца тэкст песні іншага жанру (асабліва часта баладнага зместу).
У некаторых песнях у рамках агульнай квадратнасці формы прыпеў аказваецца некалькі (у асноўным на адну чвэрць) ссунутым «налева», г. зн. па сутнасці з’яўляецца «ўмешаным» прыпевам (№ 40). Такія песні часта сустракаюцца ў Валожынскім раёне. Па словах выканаўцаў, умешаная частка прыпеву, у дадзеным выпадку слова «віно», спявалася яшчэ запявалам, г. зн. фармальна адносілася да запеву, што ў некаторай ступені (фактурна) падкрэслівала квадратную аснову формы.
Сустракаюцца таксама строфы з дзвюма фраэамі запеву — АВВ (№ 37).
Песні выразна квадратнай структуры ў музычных адносінах не выяўляюць унутранай дыферэнцыяцыі. Больш ці менш прынцыповае значэнне мае ў гэтых адносінах тэкставы змест прыпеву.
Значна радзей сустракаюцца сярод песень гэтага тыпу строфы неквадратнай структуры. Адна з такіх строф прыводзіцца ў прыкладах № 51 — 57. Тут кароткі выгук тыпу «Гэй, віно!» або «Гэй, лалым!» замяняе ўвесь звычайны прыпеў. Паколькі ў гэтым выглядзе структура страфы выглядае крыху незавершанай, апошняя паўтараецца двойчы — АгАг.
Песні такой структуры сустракаюцца на паўночным захадзе Беларусі. У рамках гэтага тыпу валачобных песень можна выявіць і яшчэ больш «дзіўныя» структуры, але ўсе яны так ці інакш непасрэдна звязаны з асноўнай (№60).
Тып другі (№ 61—71). Распаўсюджан на самай поўначы Беларусі. У адрозненне ад асноўнага тыпу прыпеў тут паўтараецца праз кожныя паўрадка: «Ідзём, пайдзём (прыпеў) па вуліцы (прыпеў)». У музычнай струк-