Валачобныя песні

Валачобныя песні

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
120.99 МБ
Есць і іншыя тыпова валачобныя песні, але ў іх найчасцей прысутнічае Юр’я. У рэпертуар дзяўчат-валачобніц уключаны таксама юраўскія песні і розныя прымеркаваныя. Тыпова валачобныя рэфрэны ў гэтых песнях адсутнічаюць, магчыма, таму, што дзяўчаты спявалі без пачынальніцы.
Намі занатаван выпадак юраўскага валачобніцтва жанчын пасля калектыўнай вячэры пры заканчэнні ткання ахвярнай наміткі (за адзін дзень з сабранага па жменьцы льну пралі ніткі і ткалі палатно — «намёт»). Гэты звычай звязаны з аховай жывёлы, бо палатно абносілі вакол вёскі і рассцілалі на выгане, сочачы, каб кожная жывёліна, ідучы з пашы, ступіла на яго. На вячэры мог прысутнічаць толькі адзін мужчына — «пастыр» (пастух). Звычай дазваляў жанчынам у той вечар пайсці ў валачобнае, што і практыкавалася яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя (Мядзельскі р.).
Гэтыя звесткі цікавыя тым, што і жанчыны (дзяўчаты) былі ўдзельніцамі валачобніцтва, а галоўнае, што абход двароў з пажаданнямі дабрабыту на новы год прымяркоўваўся не да вялікадня, а да Юр’я, у чым праявілася, відаць, дзеянне дахрысціянскай традыцыі.
Фалькларысты XIX ст. заспелі валачобніцтва на заключным этапе развіцця, але яшчэ ў класічным яго ўвасабленні. Іменна з XIX ст. да нас дайшлі найбольш дасканалыя, эпічна разгорнутыя тэксты валачобных песень,
11	Pamigtnik fizyograficzny, t. 3. Warszawa, 1883, c. 491—498.
дакладныя апісанні звычаю, які затухае на нашых вачах. У наш час валачобніцтва энікае, а там, дэе яно захавалася, страціла свой ранейшы магічны сэнс і ўспрымаецца толькі як прыгожая забава. У валачобнікі ходзяць малымі групамі, 3—4 чалавекі. Традыцыйны падзел роляў у групе зусім неабавязковы. Побач з мужчынамі могуць спяваць жанчыны, ходзяць звычайна толькі па сваёй вуліцы, па сваім канцы вёскі. Змяніўся зусім характар дароў і адносіны да іх.
У Заходняй Беларусі ў 20—30-х гадах, калі валачобніцтва было вельмі пашыраным, яго выкарыстоўвалі рэвалюцыянеры для агітацыйных мэт. Так, на матыў рэлігійнай валачобнай песні «Вясёлы нам дзісь дзень настаў» спявалі валачобнікі-агітатары песню атэістычнага, рэвалюцыйнага зместу. Вось адзін з сучасных яе запісаў:
Mae браты, ўжо час настаў, Каб кожны з нас эа праўду стаў, Тады паўстане новы свет — Будзе савет!
У царквах, касцёлах, мечацях Папы талкуюць аб чарцях, He вер ім, бедны наш народ,— Ідэі ўпярод!
Ты казак тых не пад’ясі, Што кажуць нам: «На небясі...» Гэта на цэлы свет дурман— Далоў падман!
Ідэіце, дайце ім друкоў, Склікайце ўсіх братоў, сяброў Ачысціць край ад груганоў — Далоў паноў!
Як сам ты, браце, бачыш, мой, Гэта не жыцце, а разбой, Тут не паможа цэбар слёз — Шукай атос! 12
Аналагічная травестацыя валачобнай песні запісана ў свой час Р. Р. Шырмам.
Валачобніцтва адыходзіць незваротна ў мінулае. Аднак многія прадстаўнікі старэйшага і нават сярэдняга пакалення зберагаюць у памяці валачобныя песні, цэняць іх прыгажосць і ахвотна дзеляцца імі са збіральніка-
12 АІМЭФ, ф. 8, воп. 78, спр. 146, сш. 3, л. 16. Зап. В. I. Скідан у 1978 г. у в. Горныя Рудкавічы Карэліцкага р. Гродзенскай вобл. ад Васіля Крывапуста.
мі, пра што сведчаць шматлікія запісы фальклорных экспедьшый апошніх год.
Класіфікаваць валачобныя песні зусім нескладана. Найбольш прымаль* ны функцыянальна-тэматычны прынцып падзелу. У залежнасці ад таго, каму прысвячаюцца віншаванні, а дакладней, ад становішча адрасатаў у родава-сямейнай іерархіі лёгка вылучаюцца асноўныя раздзелы: Гаспадару і гаспадыні; Дзяўчыне (незамужняй дарослай дачцы гаспадара); Хлопцу (нежанатаму даросламу сыну гаспадара); Бабцы. Невялікая колькасць твораў гумарыстычнага характару самастойнага значэння не мае.
Велічальна-віншавальны характар валачобных песень, своеасаблівасць іх рэфрэнаў, адметнасць мелодый і строгая прымеркаванасць да пэўнага часу абумовілі іх даволі паслядоўную адмежаванасць ад іншых песень. У рэпертуар валачобных песень амаль не траплялі «прымеркаваныя», г. зн. не велічальныя. Толькі асобныя запісы баладных сюжэтаў адзначаны як валачобныя песні. Пранікненню балад у валачобныя песні спрыяў перш за ўсё іх характар, выразная эпічнасць, часам легендарнасць (сюжэты «сястра і браты-разбойнікі», «Юр'я і цмок», «дзеўка-дзетагубніца» і інш.). Істотнай была і тая акалічнасць, што многія балады дазвалялася спяваць у пост, у тым ліку і ў пост перад вялікаднем. Тады ж спяваліся, як бы рэпеціраваліся, і ўласна валачобныя песні, толькі без рэфрэна «Хрьістос васкрос на ўвесь свет!»
Гаспадару і гаспадыні. Узрост чалавека і яго сямейны стан вызначаюць пэўныя тыповыя жыццёвыя мэты, задачы, спадзяванні. У валачобных песнях гэта акалічнасць знаходзіць яскравае адлюстраванне. Гаспадар заўсёды жыве клопатамі пра гаспадарку і сям’ю, і яму найбольш спяваецйа песень, дзе працоўныя клопаты, прыбытак, дабрабыт сям’і, сямейнае ўладкаванне сыноў і дачок стаяць на першым плане. Узвелічэнню гаспадара як паўнаўладнага і клапатлівага кіраўніка сямейнага калектыву садзейнічае апісанне ў песнях яго багатага княжага ўбору (у яго шапка бабровая, кунняя шуба, казловыя боты, шаўковы пояс і г. д.), а таксама двара і ўсіх прадметаў, што яго акружаюць (у дварку, як у вянку: пабудовы маляваныя, пазлачаныя; сталы цісовыя; кубкі залатыя з віном, півам і салодкім мёдам). Дьор гаспадара — гэта ідэал прыгажосці і функцыянальнасці, даступны ў сапраўднасці толькі багатай феадальнай вярхушцы: двор стаіць «на пагурачку, на падмурачку», каля двара Дунай цячэ, сад над вадою і інш. Вось як падаецца прыход валачобнікаў у прыгожы багаты двор:
А з-пад лесу, лесу цёмнага, А з-пад гаю зялёнага
Ці не тучкі ідуць, ці не воблачкі?
To не тучкі ідуць, а не воблачкі, To ідуць, брыдупь валачобнічкі, Ідуць, брыдуць да шатаюцца, Залатой траснёй папіраюпца. Ішлі от яны да шаталіся,
Багатага пана да пыталіся, За чый-та двор зачапіліся. А чый жа двор між азёр стаіць, Між азёр стаіць на пагурачку, На пагурачку, на падмурачку? Мікалайкаў двор між азёр стаіць, Між азёр стаіць на пагурачку, На пагурачку, на падмурачку. Шулы точаныя, пазалочаныя, Падваротнічка — рыб’я костачка. А на тым дварэ агонь гарыць, А на тым агні кацёл стаіць, А ў тым катле піва варыцца, Кругом катла паня ходзіць, Залаты ключы й у руках носіць, Свайго пана пабуджаець... 13
Гаспадар паказваецца заўсёды ўрачыста і маляўніча, ён самы паважаны ў сваім сяле, яго выбіраюць на ганаровыя пасады, у яго разумная жонка. прыгожыя, здольныя дзеці:
Абяром войтам слаўнага пана, Слаўнага пана, [пана] Васіля. Ен жа ўмеець да суды судзіць, А суды судзіць, судовыя браці. Самому ж пану — каня варанога, А жане ж яго — жоўтыя лісы, На дзяцей яго — чорныя бабры, Чорныя бабры, каб раслі дабры...14
У песнях, адрасаваных гаспадару, найбольш момантаў, дзе гаворыпца пра ўраджайнасць палёў, прадукцыйнасць статка і інш. Паэтычная ідэалізацыя маёмаснага стану гаспадара ўвасабляе сялянскую мару аб заможным, вольным жыцці, дзе праца святочна-прыгожая і лёгкая, а плён яе надзвычай багаты. Гаспадару валачобнікі прарочаць добрую долю:
Першая доля — жыта ядраное, Другая доля — коні вараныя, Трэцяя доля — дзеці дробныя. Жыта ядраное — пажынаць будзеш, Коні вараныя — паязджаць будзеш, Дзеці дробныя —■ пасылаць будзеш.15
13 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 90, сш. 2, л. 6—7. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1964 г. у в. Янава Сенненскага р. Віцебскай вобл.
14 Б е с с о н о в П. Белорусскне песнн с подробнымн об-ьясненнямп нх твор«ества м языка, очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М., 1871, с. 7.
15 АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 69а, сш. 4, л. 41—43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Віркаў Клічаўскага р. Магілёўскай вобл.
Старажытнае ўяўленне пра добрую долю чалавека ў валачобных песнях канкрэтызуецца ў трох жыццёва важных рэчах: добрым ураджаі (жыта ядраное), адборным статку (коні вараныя), шчаслівай сям’і (дзеці дробныя). У іншых тэкстах таксама вельмі абагулена малюецца багацце гаспадара: у яго тры свіронкі, у адным — жыта і пшаніца, у другім — дарагія сукны, у трэцім — золата і срэбра. Паказчыкам багацця з'яўляецца вялікая колькасць мёду і воску, гэтых старажытных тавараў абмену.
У песнях, скіраваных да гаспадара, даецца таксама паэтычны, вобразны працоўны каляндар і дэталізаваны пералік заняткаў на цэлы год, пачынаючы з ранняй вясны. «Валачобныя песні,— пісаў Н. С. Гілевіч,— у якіх ідзе пералік царкоўных святцаў,— гэта своеасаблівы і вельмі цікавы народны сельскагаспадарчы каляндар, які ў прыгожых і трапных паэтычных формулах, заснаваных на прыкметах і назіраннях, вызначаў парадак і характар вясновых работ. Такіх паэтычных «календароў» існавала мноства, і кожны варыянт у залежнасці ад мясцовасці меў сваю характэрную адметнасць» 16.
Рэгламентацыя работ у часе паказвае, як удала дастасоўвалі земляробы кожную сельскагаспадарчую культуру да мясцовых умоў, з якім добрым веданнем атмасферных змен вызначаліся аптымальныя тэрміны для апрацоўкі глебы, сяўбы, жніва. Земляробчыя заняткі сумяшчаліся ў часе з рыбалоўствам, бортніцтвам, аднак нідзе не згадваецца паляванне, збор лясных пладоў, ягад, арэхаў. Валачобныя песні ўхваляюць культурнае гаспадараннс, земляробства, жывёлагадоўлю, пчалярства, а старажытныя спосабы здабывання прадуктаў харчавання не лічыліся важнымі, хоць не раз выручалі селяніна ад голаду, узбагачалі, рабілі больш разнастайным яго стол. Негатыўнае стаўленне да палявання як да панскай забавы адбілася таксама ў прыказках і прымаўках: «Хто палюе ды рыбачыць, той хлеб рэдка бачыць», «Пакінь стрэльбу і вуду •—хлеб скажа: «Я ў цябе буду», «Вала з’ядуць, пакуль зайца заб’юць» і інш.
Каляндар працы, адлюстраваны ў валачобных песнях, увабраў у сябе шматвяковы сялянскі вопыт, дакладныя назіранні за станам надвор’я, традыцыйнае размеркаванне працоўных заняткаў. У найбольш дасканалых песнях каляндар даецца паслядоўна і поўна, без пропускаў і блытаніны. Разгледзім для прыкладу тэкст, запісаны Уладзімірам Усакоўскім у 1869 г. у в. Загор’е Дзісенскага павета ад Аляксандра Альхімёнка. Гэта песня — сапраўдная сялянская паэма, велічны гімн земляробу і яго працы. Яе без нацяжкі можна параўнаць з паэмай Гесіёда «Дні і турботы» (мы прыводзім толькі месцы, звязаныя з працоўнай дзейнасцю):
28 лютага — збор	А збор мовіць гаспадару: