Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Святы звіжань дамоў дзвіжэць, Святы пакроў — саўсім дамоў, I з скацінкай, і з хлябінкай. Святы Змітрок, за ўсіх хітры, Піва варыць, сыноў жэніць, Сыноў жэніць, пасагі дзеліць, Сыночку па канёчку, А дачушцы па кароўцы. Пакрывае пчалу мёдам, Пчалу мёдам, ваду лёдам, Дзеўку вянцом, а бабу чапцом.
Гаспадару, добры пану, Масці кладку, заві ў хатку, He баў гасцей, заві барджэй. Гэтыя госці не частыя, а гадавыя, Рэдка ходзяць, мала просяць: Калі сіла — канец сыра, Калі змога — паўпірога, Калі ласка — водкі пляшка, А індычку — на затычку.
82
Добры вечар, гаспадару! Няхай так будзе! * Ішлі, пайшлі, сюды прыйшлі. Гаспадару, слічны пану, Пахвалёны дом свянцоны. Гаспадару, слічны пану, Ці спіш, ляжыш, спачываеш? Ці ў пярыне у пуховай, Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі-малалеткамі? Глянь ў ваконца супраць сонца, Праз аконца ветрык веець, Ветрык веець, павяваець, Гаспадара пабуджаець. Гаспадынька, пекна пані, Устань рана-ранюсенька, Мыйся бела-бялюсенька, Глянь, на двары што дзеецца, Што дзеецца, лялеецца.
У тваім дварку, як у райку, Сады цвітуць, пчолкі звіняць. У том у садочку рэчка цячэць, Каля рэчкі цэрква стаіць, А ў царкве прастол стаіць, За прастолам сам бог сядзіць. Каля яго служкі яго Шахуюцца, рахуюцца, Катораму перша святца,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Перша святца і чым заняцца. Казімірка — дроўцы сячы, Святы зборы — пусці воды. Чысты чацвер завараець, А субота яйкі красіць, А вялікдзень — дзень вялікі, Красным яйкам забаўляець. Благавешчына зямлю сушыць, Зямлю сушыць, жытцо рушыць, Сошку ладзіць, канька гладзіць. — Святы Юры, божы ключнік, Вазьмі ключы, ідзі ў стайню, Вазьмі каня варанога, А сядзельца залатое, Едзь у поле у чыстае, Адамкні зямлю, пусці расу, Пусці расу на ўсю вясну.
А Мікола, стары сявец, 3 левай ручкі засяваець, Кінець рэдка — расцець метка. А дзевятнік наліваець, А дзесятка — ў жыце пятка. Святы Яне, божы каваль, Сярпы зубіць, косы правіць. Святы Пятро — ў жыце ядро, Святы Ілля — божа жняя.
Пайшла яна дажынаці
3 малым сынам, з белым сырам. Махнець, шахнець — снапок ляжыць. Дзе сноп ляжыць, бабку ставіць, Дзе бабачка, там і копачка. Святы спасік, пільны часік, Папар строіць, жытцо малоціць. Прачыстайка засяваець, А меншая ў помач стала, У помач стала і сканчала.
Святы пакроў — саўсім дамоў, Саўсім дамоў са ўсім дабром. Будзіць крыць дрэвы траской, Рыбу луской, ваду лёдам, Ваду лёдам, пчалу мёдам.
Святы Змітры, за ўсіх хітры, Піва варыць, сыноў жэніць.
А сыночку па канёчку, А дачушцы па кароўцы, Па кароўцы, па буроўцы. Гаспадару, добры пану, Бывай здароў, мей сто кароў, Жыві болей, мей сто коней, Поўны хлявец белых авец. Гаспадару, добры пану, Ці ўслых табе наша песня, Наша песня велікодна. Наша песня валачобна?
Калі ж услых, не моў, бардзей, He моў, бардзей дары гасцей. Гэты госці нячастыя, Рэдка ходзяць, мала просяць: Пачынальніку — капу яек, Маім братцам — па дзесятцы, А музыку-музыканту — Бутылачку «горкай долі». Гаспадару, добры пану, Да скарэй жа ўшахніся, Каля шафкі павярніся, Пляшку на стол, гасцей за стол, Гаспадару, добры пану.
83
Ідзём, пайдзём Няхай так будзе! Услаўны дом, Спяём песню Таму-сяму, Пану гаспадару, Слаўнаму мужу Із жаною Маладою.
Пане гаспадару, Устань рана, Мыйся бела. Сядзь пад вакном
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
На ўсход сонца, Глянь на двор, Што дзеецца, Лялеецца.
Ды на двары Шацёр стаіць Навюсенькі, А ў тым шатры Прастол стаіць, Ля прастолу Крэсла стаіць, А ў тым крэсле Сам бог сядзіць. Каля бога Усе святыя Шахуюцца, Рахуюцца, Катораму святцу Упярод ступіць. Ясень красен Упярод пайшоў, Пасля таго Святы Казімір Дровы сякець I ў клад кладзець. Святое благавешчанне Жытцо рушыць, Хоць пад сняжком — 3 божым душком. Святая вербніца Вярбу ломіць, У касцёл нясець, Пасвянцаець. Чысты чацвер Ачышчаець.
Святы вялікдзень — Разгаўляюцца 3 чырвоным яйкам, 3 белым сырам, 3 малым сынам.
Святая праводня — Дай жа божа, Mae дзеткі,
Гэта святца Праваджаці I другога Дачакаці!
Святая радаўніца — Садоўніца, Сады садзяць, Паліваюць.
Святы Юры, Божы ключнік, Асядлаў каня Варанога, А сядзельца Залатое, Узяў ключы Залатыя, Паехаў у поле, Адамкнуў зямлю, Пусціў расу Мядовую, Расу мядовую, Траву шаўковую. Святы Мікола —• 3 сяўбой у поле, Святы Барыс — Збожжа павыш, Святы шоснік Колас точыць, Выплыць хочыць. Святая тройца — У лес ідуць, Май ламаюць, Май устаўляюць. Святы дзевятнік Па межах ходзіць. Зёлкі ірвець, Вянкі віець.
Святы дзесятнік — У жыце пятка, Святы Іван — I вам, і нам, Свято Пятро — У жыце ядро,
Святы Ілля Стара жняя, Што раз махнець — Снапок нажнець, Што снапочак, To бочачка, Што бабачка, To копачка.
Свята прачыста — У полі ўрачыста. Святы Змітры, За ўсіх хітры, Піва варыць, Жану поіць, Сыноў жэніць, Дачок выдаець, Пасаг даець, А сыночку Па канёчку, А дачушцы Па кароўцы. Святы пакроў — 3 поля дамоў, Зямлю лёдам Пакрываець, Пчолку — мёдам, Дзеўку — вянком, Бабу -— чапцом. Пане гаспадару, Масці кладку, Заві ў хатку.
Гэтыя госці Нячаста ходзяць, Мала просяць, Раз у гадок: Пачынальніку — Чырвон злоты Ды на боты, А маім братам — Хоць па дзесятку.
84
Ішлі, прышлі валачобнікі, Іграючы, спяваючы, Добрага пана шукаючы. Добры вечар, пане гаспадару! Чы спіш, чы ляжыш, пане гаспадару? Калі ж да спіш, бог з табою, Калі ж не спіш, моў са мною. Адчыні акно, паглядзі на двор.
На тваім дварэ стаіць шацёр Навюсенькі, бялюсенькі.
А ў тым шатры залатое крэсла, На том крэсле сам бог сядзіць. Перад богам усе святкі Шыкуюцца, рахуюцца, Катораму святу наперад пайці. Святыя саракі наперад пашлі, Святы Аляксей сохі чэшыць, Святое благавешчанне заворываець, Святы вярбіч вярбу пасвянцаець, Чысты чацвер ячмень засяваець, Святое вялічка з красным яечкам, Першы дзень пірагі маюць, А сярэдні дзень пагуляюць, А паследні дзень выпраўляюць. Радаўніца — статак запасаваюць, Святы Юры, божы пасол, Да бога пашоў.
А ўзяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую На белы цвет і на ўвесь свет. Святы Барыс бабы сеець, Святы Мікола па межах ходзіць, [Па межах ходзіць], жыта родзіць. Урасіўся, умачыўся, Пад залаты пояс падаткнуўся. Святы ўшэснік — жыта выплываець. Святая сёмуха навазы возіць I бога просіць.
Святы дзевятнік жыта раўнуець, Святая дзесятуха жыта красуець.
Святы Іван пчолы садзіць Пад пералазам па шасцёра разам. Святы Пётра жыта спеліць, Святы Кузьма сярпы робіць, Залатыя, новыя і сталёвыя.
Святы Паўлюк граблі робіць, Святы Дзям’ян сена грабіць, Святы Ілья — слаўная жняя, Святы Барыс снапы зносіць, Святыя Ганны дамоў возяць, Святы спас жыта пасвянцаець, Святая прачыстая папары мяшаець I жыта засяваець, А другая ёй памагаець.
Святое ўзвіжэнне з поля збіраець, Святы Міхайла з халодным ветрам, Святы пакроў зямлю пакрыў, Зямлю лістом, а ваду лядом. Святы Юра грудай гвоздзіць, Святы Мікола снегам мосціць. Прышлі калядкі — гаспадаром парадкі. Святая васілля дзяжу мясіла, Пірагі пякла, і рагатыя, і букатыя. Святое вадохрышча ваду пасвянцаець, Людзей пакрапляець.
Святыя грамніцы свечы пасвянцаюць, Прышлі саракі да другіх саракоў. Дай жа божа гаспадаром здароўе. Дай жа божа, каб жыта радзіла На ніве капамі, а ў гумне сціртамі, На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам, А ў прудзе намолам, У дзяжы падходам, а ў печы ростам, На стале сыццем.
Гаспадарок, дары гасцей, He баў, барздзей, Нашы дары невялічкі: У дзверы не лезуць, у акно шыюць. Пачынальніку — капу яец, А памагальнікам — па дзесятку, Для механоса — тры грошы. Музыцкая горкая доля, Што даюць, бярэць тое.
А не дарыш, прасі ў хату, Мы на тое прыступаем. Кварту гарэлкі, сыр на тарэлкі.
85
Пайдзём, прайдзём ўдоль вуліцы, Спявайце, братцы, спявайце! * Пайдзём, зайдзём у той дварок. У тым дварку, як у вянку, Прастол стаіць, сам бог сядзіць. Каля бога ўсе святыя Шыкуюцца, рахуюцца, Катораму ўперад пайсці. Перша святца — новае летца. Святы Яня, боскі зданя, Узяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю, пусціў расу, Пусціў расу на ўсю зямлю I мокрую, і цёплую.
Святы Мікола — стары сявец, Узяў сяўню, пайшоў ў поле, Пайшоў ў поле ў яравое.
Пяць раз шагнець, разок сяўнець, Калі дасць бог — густа будзець. Святы шоснік колас точыць, Колас точыць, як сам хочыць. Святое Пятро — ў жыце ядро, Святая тройца гнаі возіць, Святая Ілья, старая жняя, Ідзець у поле аржаное, Разок разнець ■—• снапок нажнець, Снапы вяжыць, копы лічыць. Святы спасе ў добрым часе, Святы звіжэнь за ўсіх бліжэй, Святы пакроў пакрываець Пчалу мёдам, зямлю лёдам. Святы пакроў — з усім дамоў, Із сошачкай, з бароначкай, 3 кабылачкай-вароначкай.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Хазяюшка, наш бацюшка, Калі услух наша песня, Масці кладку, заві ў хатку, Заві гасцей, дары барздзей. Мы госцейкі нячастыя, Нячаста ходзім, нямнога просім: Калі змога — хоць паўпірога, Калі сіла — хоць паўсыра, Калі ласка — водкі пляшка, Пару злотых хоць на боты, Хоць сыру канец, хоць пару яец, Пачынальніку — хоць парачку, Маім братцам — па чарачцы.
86
Гаспадарочак,слічны паночак, Зялёны явар, кудравы! * Ці спіш, ці ляжыш, ці ў акно глядзіш? А калі ты спіш, дык бог з табою, А калі не спіш, гавары са мною! Адчыні акно, паглядзі ў гумно. А ў тваім гумне ды стаіць шацёр, А у тым шатры ды сам бог сядзіць, А каля яго усе святыя, Усе святыя — яны радзяцца, Катораму з іх наперадзе стаяць. А святы Барыс — ён у бога павыш, Ен коні пасе у зялёных лугах, У зялёных лугах, у шаўковых травах. А святы Рыгор спусціў ваду з гор, Ваду у зямлю, а з зямлі траву. Святы Мікола — нет яго дома, Нет яго дома, пайшоў на поле, Па полі ходзіць, дзе жыта родзіць. Святое Пятра — усё паспявае.
Святое Ілья — ўсё зажынае Залатым сярпом, шчаслівай рукой I белым сырам ды з тваім сынам, Із красным яйцом, з ласкавым слаўцом.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
А густа-густа на небе звёздаў, А яшчэ гусцей на ніве снапоў, Усе святыя ў ток павазілі. Гаспадарочак,слічны паночак, А ў тваім таку ўсё прыкладзіста, У тваім млыне ўсё прымеліста, У тваёй дзяжы ўсё падыходзіста, У тваёй пячы ўсё прыпечыста, На тваім стале ўсё прыкроіста. Дай капу яец — і песні канец!
87
Ой, чалом, чалом да добры вечар! Ці спіш, ці ляжыш, пан гаспадарок? Калі ты спіш, пан бог з табою, А калі не спіш, размоў са мною, Падымі ты руку да [бяленькую], Адчыні вакно ты цісовае, Абалоначку крышталёвую, Паглядзі на Двор ты на новенькі, А на новенькі, на цісовенькі, Што на дварэ праява стала: Стаіць явар тонкі, высокі, Тонкі, высокі, лісцем шырокі. Пад яварам столічак стаіць, Кала століка крэселькі стаяць, Крэселькі стаяць, святочкі сядзяць. У адным крэсельку гасподзь бог сядзіць, Гасподзь бог сядзіць, кнігі чытаіць, Кнігі чытаіць, святкі збіраіць, Святкі збіраіць і рассылаіць, Катораму святцу напярод ступіць. Святое ражство напярод пашло, Святое васілле з Новым годам, Святое кшчэнне з свянцонай вадой, Святы грамнічкі з свянцонай свячой, Святы ізбор пусціць воды з гор, Святы Аўдакей сохі збіраіць, Святы Аляксей ды напраўляіць, Святы саракі лемяшы істраць, Свято благавешчанне завораваіць,