• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    — Дзе Ілля была? — За гарой была, За гарой была, снапы лічыла. Дзе была гара, там жытца капа, А дзе быў лажок, там сянца стажок.
    Віншаванне:
    Ото ж табе, пане гаспадару, Песня спета напроць лета, Тэн рок правадзіці, Другога дачакаці У радосці, весялосці, У боскай апатшносці. Каб багат быў Ды нас не забыў.
    101
    Пойдзем, братцы, па вулачцы, Зялёны явар, зялёны! *
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Па вулачцы па шырокай, Пойдзем, зайдзем у хазяйскі двор. Хазяйскі двор шырок, вясёл, Шырок, вясёл, на сем сажон, На сем сажон тыном тынён. Каля тыну трава расцець, Трава расцець шаўковая, На ёй раса мядовая.
    — Хазяюшка, наш бацюшка, Ты спіш, ляжыш ці ўсё чуеш? Устань, прачнісь, глянь ў аконца, Глянь у аконца на ўсход сонца, У тваім двары што дзеецца, Што дзеецца, лялеецца.
    У тваім двары звязда спала, Звязда спала — царква стала. А ў той царкве прастол стаіць, За прастолам сам бог сядзіць. Каля бога ўсе празнічкі — Шыкуюцца, рахуюцца, Катораму ўперад ступіць.
    Першы празнік — святы Юра, Святы Юра ўперад пайшоў, Асядлаў каня варанога I паехаў аж да бога.
    Узяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю, пусціў расу, Пусціў расу на ўсю вясну, Вільготную, выгодную.
    Другі празнік — святы Мікалай, Святы Мікалай яр засяваў: Авёс-барадач, ячмень-шасцярэнь, Грэчку-чарнушку, святую іллюшку. Трэці празнік — святы Андрэй, Святы Андрэй, за ўсіх мудрэй, Саху ладзіць, каня гладзіць. Чацвёрты празнік — святая Ілля, Святая Ілля, крутая жняя, Пайшла ў поле жыта жаці, Жыта жаці, зажынаці 3 белым сырам, з белым сынам. Што раз махне, то сноп кладзе, Снапы вяжыць, ў мыдлі ставіць,
    У мыдлі ставіць, копы лічыць, Копы лічыць, на воз кладзець, На воз кладзець, ў гумно вязець, У гумно вязець, у тарпы кладзець. Адна тарпа — на семечка, А другая — на емечка, А трэцяя — піва варыць, Піва варыць, сыноў жаніць, Дачок замуж аддаваці, Дай божа і нам даждаці!
    Хазяюшка, наш бапюшка, Ці спіш, ляжыш, ці ўсё чуеш? Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі маленькімі? Калі з жаною, дык бог з табою. Устань, прачнісь, глянь у акно, У тваім двары што дзеецца. У тваім двары гасцей многа. Гэтыя госці нехаджалыя — У гадочку адну ночку.
    Масці кладку цясовую, Прасі ў хату у новую. Калі змога — паўпірога, Калі ласка — водкі пляшка, Калі сіла — дык паўсыра. Гэта «хрыстос» хазяіну, Песня спета проці лета, Каб камары не кусалі, Каб жанчыны абымалі.
    102
    На вялікадня да на першы дзень, Чырвоны цвет на ўвесь свет! * Валачоўнічкі сабіраліся, Сабіраліся й рахаваліся.
    Пашлі ж яны ўсё дарогаю, Усё дарогаю, ўсё шырокаю. Сустрэлі ж яны госпада бога.
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Госпадзі божа, укажы нам дарожку, Укажы нам дарожку, куды ж нам пайці, Куды ж нам пайці, куды нам зайці.
    — Да ідзіце ж вы ў слаўнае сяло, У слаўнае сяло, к слаўнаму мужу, К слаўнаму мужу к пану Захарку.
    — Пане Захарка, адчыні вакно, Адчыні вакно, паглядзі ў гумно, Што ў тваім гумне праявілася — Новая цэркаўка станавілася.
    А ў той цэркві да прастол стаіць, За прастолам сам бог сядзіць, Сам бог сядзіць, святкі лічыуь, Лічыў, лічыў да памыліўся, На святога Юр'ю прызабыўся. Пакуль Юрай у вароцечка, А Мікола з вароцечкаў.
    — Святы Мікола, дзе ж ты бываў, Дзе ж ты бываў, што ж ты відаў?
    — Па мяжы хадзіў, жытца глядзеў, Да ў коласе каласісценька, А ў корані каранісценька, Із вяршочка будзе жыта бочка.
    103
    Ай, у нядзельку на вялікадня, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Ай, ішлі, брылі валачобнікі, Ай, ішлі ж яны ўсе дарогаю, Сустрэлі яны госпада бога, Госпаду богу памаліліся, Памаліліся, пакланіліся, Пакланіўшыся, папыталіся Слаўнага сяла (назва), А ў том сяле слаўнага пана, Слаўнага пана, пана гаспадара. А пан гаспадар прыбіраецца, Ен, прыбраўшыся, да і сеў сабе, Ай, сеў сабе за столікам.
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Перад ім стаяць тры сыночкі яго, 1 ры сыночкі яго да ўсё пісарочкі. Ай, не ластавіца то палятуе, Сама гаспадыня пахаджуе, А сваіх служак ўсё пабуджае: «Служкі мае вярненькія, Устаньце ж вы, не ляніцеся, He ляніцеся да памыйцеся, Ай, памыйцеся, прыбярыцеся, А йдзіце вы да цэркаўкі, Да цэркаўкі богу маліцца, Богу маліцца, Хрысту кланяцца. А з цэркаўкі да стаенкі, А ў стаенцы божая радасць, Божая радасць праявілася — Сорак кабылак жарабілася, А яшчэ столькі назначылася. А цяпер ідзіце да кароўнічку, А ў кароўнічку божая радасць — Сорак каровак ацялілася, А яшчэ сорак назначылася». А патом таго, слаўны пане!
    А чым жа ён славен, ці сваім дабром, Ці сваім дабром, ці сваім гумном? А славен жа ён да сваім дваром, А ў яго на дварэ прастол стаіць, На прастоле сам бог сядзіць, Сам бог сядзіць, святкі ліча, Аднаго святка да не далічыўся, А не далічыўся да святога Юр’я. А каму ж ехаць Юр’я шукаці? — Ехаць шукаці благавешчанню. — Я каня не маю, Юр'я не знаю. — Ехаць шукаці святому вялічку. — Я каня не маю, Юр’я не знаю. — Радаўніцы ехаць Юр’я шукаці. —• Я каня маю, Юр’я знаю. Толькі радаўніца за вароты, Святы Юрай у вароты.
    — Чалом, чалом, святы Юрай, Дзе святы Юрай прызабавіўся? — Па мяжах хадзіў, пашню радзіў, Ярую пшонку святому вялічку,
    Святому вялічку на белы піражкі. — Святы Юрай, а гдзе болей хадзіў? — Па барах хадзіў, пчолкі садзіў, На сто калод насадзіў, А яшчэ на сто нагатовіў.
    — А патом таго, слаўны мужу, Адчыні вакно, палядзі ў поле, Па тваёй ніве сам бог ходзе, Сам бог ходзе, пяць асоб водзе: Першая асоба — святы Юрай, Другая асоба — святы Мікола, Трэцяя асоба — тройца святая, Чацвёртая асоба — святы Пятро, Пятая асоба — святы Ілля. А святы Юрай са расіцаю, Са расіцаю жыта зараджае.
    А святы Мікола з шаўковай травой, Шаўковай травой скот напасае. Тройца святая жыта высыпае, А святы й Пятро з дробным дажджом, А святы Ілля з залатым сярпом, 3 залатым сярпом жыта зажынае, Жыта зажынае, пана гукае: «А куй сярпы залаценькія, Сабірай жнеі маладзенькія!» Часты-густы да на небе звёзды, Часцей-гусцей да на ніве копы, А й высок да вялік ясен месяц, А вышай таго ў гумне стагі, У гумне стагі ў пана гаспадара! А патом таго, слаўны й пане, He кажы таміць да кажы дарыць. А нашы дары не вялікія, He вялікія і не малыя: Пачынальнічку — чырвоны злоты, А ўспявальнічкам — па капеечцы, А механошу — чвэртка жыта, А музыкава горкая доля — Кварта гарэлкі, сыр на тарэлкі.
    104
    А ці ўдому, дому пане гаспадару?
    Ды віно ж маё зеляно! * Калі ўдому, адгукніся.
    Няма ўдому, пайшоў ў роўна поле, У роўна поле жыта паглядзеці, Жыта паглядзеці, чым бог давядзеці.
    Ен спаткаўся з святым Юр’ем. — Куды ідзеш, пане гаспадару? — У роўна поле жыта паглядзеці. — Тваё жыта агледжана I пальчыкам абведзена.
    Зверху каласіста, знізу караніста.
    Усё ў трубы яно пакруцілась, У адзін бачок яно пахілілась. Ды пара ўжо жыта зажынаці, Жыта зажынаці, жнеек нанімаці. Пайшла яго жонка жыта жаці, Разок махне — снапок нажне, Шаг прыбаве — копы ставе. Сам бог ходзе, копы ліча, Гаспадара ксабе кліча.
    На полі капамі, а ў гумне тарпамі, А ў арудзе спорам, у дзяжы падходам, У дзяжы падходам, а у печы ростам, А у печы ростам, а на стале сыццем — Нашым гаспадарам на доўгае жыцце.
    105
    На вялікдзень да на божы дзень, Зялён явар, кудравы! * Да збіраліся валачобнікі, Да збіраліся, рахаваліся, Слаўнага сяла да пыталіся, Слаўнага сяла, слаўнага мужа Івана. Ой, чым жа ён да уславіўся?
    Ці сваім гумном, ці дубовым дваром? I сваім гумном, і дубовым дваром.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Адчыні вакенца, паглядзі ў гуменца, Што ў тваім гумне райска ўецца, Райска ўецца да й шацёр стаіць.
    Пад тым шатром сам бог з Пятром, Сам бог з Пятром да святых лічыць. Ой, лічыў, лічыў да й не далічыўся, Да святога Юр'я спамыліўся. — Святая Мікола, сядлай каня, Сядлай коня да ступай у поле, Да ступай у поле Юр'ю шукаці. Мікола на коня, а Юрай у варота. — Юр’ю, Юр’ю, да чаго ж ты пышан? — Я ж не пышан, да толькі прызабавен, Я па полі хадзіў да я бога прасіў: «Радзі, божа, жыта на многае лета, Каласістае, ядраністае, Каласок — з бічок, зярно — з вядро».
    106
    Добры вечар, пане гаспадару! Да віно ж наша зеляное! * Да ці ёсць удома, ці акажашся? Да няма дома, да ў горадзе, Да ў горадзе да суды судзіць, Суды судзіць, перасуд бярэ, Да бярэ грошы да не лічачы, Срэбра-злота да не важачы. Бярэ каня з вараной стады, 3 вараной стады даехаць дахаты. Прыехаў ён да й дадоменьку, Пастаўляў сталы ўсё цясовыя, Панакрываў сталы ўсё й кітайкамі, Пасаджаў святкі у тры радкі: — I садзіцеся, і лічыцеся.
    I садзяцца, і лічацца, Аднаго святка не далічацца. Якога святка?— Святога Юр я. — Святая Мікола, сядлай каня, Сядлай каня, едзь па Юр’я.
    Мікола — на каня, Юра — ў варота.
    — Дзе ж ты бываў, святы Юр'ю?
    — Па гарах хадзіў, жыта, пшаніцу радзіў. Дзе Юра ступае — жыта вылягае, А дзе Юра ходзіць — усё збожжа родзіць, Дзе Юра нагою — там жыта капою.
    107
    А на першы дзень да на вялікдзень, [Вясна красна на ўвесь свет!] * А збіраліся ўдалыя малойцы, Сабраўшыся, рахаваліся, Сабраўшыся, зрахаваўшыся, Пашлі яно ўсё дарожкаю, Усё дарожкаю, ўсё шырокаю, Усё мураўкаю, ўсё зялёнаю. Сустрэлі яны госпада бога 3 усімі святымі і з прачыстаю. Госпаду богу пакарыліся, Пакарыліся, пакланіліся, Слаўнага сяла да пыталіся, Слаўнага сяла Пятроўскага, Слаўнейшага Паўлоўскага, А ў тым сяле слаўнага мужа, Слаўнага мужа пана Сцяпана. А чым жа ён уславіўся, Ці сваім гумном, ці сваім дабром? Ці сваёй жаной, ці сваімі дзецьмі? He сваім гумном, не сваім дабром, He сваёй жаной, не сваімі дзецьмі. Ой, тым жа ён уславіўся, Што ў яго на дварэ агні гараць, Агні гараць ўсё ціхонькія, А дымы дымяць ўсё сіненькія, А вісяць катлы ўсё мядчаныя, А вараць піва ўсё пшанічнае, А гоняць гарэлку-акавітачку, А к сяму, к таму, к святому вялічку. Ен к сабе гасцей спадзяваепца,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    А якіх гасцей? — Валачобнічкаў, Валачобнічкаў з госпадам богам, Госпада бога з усімі святымі 3 усімі святымі і з прачыстаю. Ці ўсе святцы пазбіраліся? Аднаго нету — святога Іллі. Каго абабраць па Іллю паслаць? Толькі ж Пётра да на коніка, Да на коніка, за вароцечкі, Аж святы Ілля і сам ідзе, Урасіўшыся, умачыўшыся. — Гдзе ж ты, Ілля, прызабавіўся? — Па межах хадзіў, жыта радзіў, Па бару хадзіў, пчолкі садзіў. Радзі, божа, жыта, жыта і пшаніцу, Жыта і пшаніцу, усякую пашніцу. Каласом каласіста, ядром ядрыста, Сноп ад снапа на дзве стапы, Капа ад капы на чатыры стапы. 3 аднаго коласа бочка жыта, 3 другога — другая, з трэцяга — трэцяя. Аднаей бочкай [поле] засяваці, А другой бочкай таргаваці, А трэцяй — дзеткі гадаваці. Садзі, божа, пчолкі ў вулі, у сасёнкі, I раістыя, і мядзістыя.