• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    126
    Чалом, чалом, добры вечар, А зялён явар, кудравы! * I добры вечар добраму мужу, Добраму мужу пану Валодзьку.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ці ты спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? А калі спіш — бог з табою, А не спіш — гавары са мною.
    Устань жа ты ранюсенька, Умыйся ты бялюсенька. Запалі свечку грамнічную, Ідзі ў хлявочак, паглядзі ў куточак, Што ў цябе ў куточку за праяванька, За праяванька праявілася: Сорак каровак ацялілася.
    Радзілі яны па цялушачцы, Па цялушачцы, па рабушачцы, Сабе самому на пацешаньку, Тваім дачушкам на пасажаньку.
    127
    Да на першы дзень на вялікдзень, Вясна красна на ўвесь свет! * Валачоўныя сабіраліся, Сабіраліся, рахаваліся.
    Да ішлі ж яны ўсё дарогаю, Усё дарогаю, ўсё шырокаю. Да пойдзем жа мы к вялікаму полю, Да зойдзем жа мы і к пану Карнею. — Ой, пан Карней, адчыні вакно, Адчыні вакно, паглядзі ў гумно. Ой, што ў тваім гумне праявілася: Дзевяць кароў ацялілася, А дзесятая на цяленнейку.
    128
    Гаспадарочак,слічны паночак, Сад зялёны вішнёвы!
    Чаго спіш, ляжыш, вылягаешся, Зялён явар, кудравы!**
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Рэфрэны «Сад зялёны вішнёвы!» і «Зялён явар, кудравы!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
    3 сваёй жоначкай абдымаешся? Устань раненька, вымыйся бяленька, Вазьмі ліхтарок, ідзі у хлявок!
    У тваім хляве праява стала, Праява стала, праявілася: Восем каровак ацялілася, Яшчэ столькі пазначылася. Вазьмі свечачку, ідзі ў клецечку, Ідзі ў клецечку памаленечку, Памаленечку па гарэлачку. Гарэлку на стол, госцікаў за стол. А мы госцікі нехаджалыя — Толькі ў гадок адзін разок.
    129
    Г аспадынечка-журавіначка, Устанься раненька, мыйся беленька, Мыйся беленька, ўтрыся чысценька. Запалі свечку найяснейшую, Разбудзі служку найвярнейшую, Hex бярэць ліхтарок і йдзець у хлявок. У вашым хляўку праява стала, Праява стала, праявілася: Дзесяць кабылак ажарабілася, Пяць жаробачак, пяць жарабочкаў. Тыя жарабочкі на паяздочкі, А жаробачкі — на прыплодачкі.
    Г аспадынечка-журавіначка, Устанься раненька, мыйся беленька, Мыйся беленька, ўтрыся суханька, Запалі свечку найяснейшую, Разбудзі служку найвярнейшую, Hex бярэць ліхтарок, ідзець у хлявок. У вашым хляўку праява стала, Праява стала, праявілася: Капа каровак ацялілася, Трыццаць бычкоў, трыццаць цялушак. Тыя бычкі на.пажытачкі, А цялушачкі — на прыплодачкі. Песеньцы канец — дзесяць пар яец.
    На вялікадня й на першы дзень, Зялёны явар, зялёны! * Г аспадынечка-журавіначка, Уставай раненька, мыйся бяленька, Мыйся бяленька, ўтрыся сухенька, Бяры фанарок, ідзі у хлявок. У тваім хляўку праява стала, Праява стала, праявілася: Сорак каровак ацялілася, Сорак цялятак, сорак бычанкоў. Тыя цяляткі на прыплодачкі, Тыя бычанкі на пажытачкі.
    Г аспадынечка-журавіначка, Бяры фанарок, ідзі у хлявок.
    У тваім хляўку праява стала, Праява стала, праявілася: Сорак авечак акацілася, Сорак ягнятак, сорак баранкоў. Тыя баранкі на пажытачкі, Тыя ягняткі на прыплодачкі. Гаспадынечцы добрае слова, Добрае слова, падары скора.
    131
    Г аспадынечка-журавіначка, О сад зялёны вішнёвы! * Устань раненька, не спі позненька, Бяры фанарок, ідзі у хлявок.
    У тваім хляўку цуда сталася: Сорак каровак ацялілася, Сорак цялушак нарадзілася, Сорак бычэчкаў прылучылася! Бяры свечачку, ідзі ў клецечку, Падстаў драбінку, лезь па сланінку.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    132
    Валачобныя — людзі добрыя, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Валачыліся, намачыліся.
    А й чый то двор на гарэ стаіць? А і то ж то двор пана Стахвана.
    А ідзі-тка ж ты й а ў канюшаньку: Дзевяць кабыл жарабілася, Дзесятая на пачаве.
    А ідзі-тка ж ты й а ў кароўнічак: Дзевяць кароў да цялілася, Дзесятая на пачаве.
    А ідзі ж ка ты й а ў аўчарнічак: Дзевяць авец акацілася, Дзесятая на пачаве.
    А ідзі ж ка ты й а ў свінарнічак: Дзевяць свіней парасілася, Дзесятая на пачаве.
    133
    Г аспадынечка-журавіначка, Зялёна елка, зялёна! *
    Устань раненька, умыйся бяленька, Умыйся бяленька, утрыся сухенька, Запалі свячу ўсё яснюсеньку, Запалі ліхтарэц, схадзі ў хлявец. Што ў тваім хляўцу за праявачка, За праявачка праявілася: Дзевяць каровак ацялілася, А дзесятая назначылася.
    Пацяліліся ўсе дравушачкі, Параджаліся ўсе цялушачкі, А на пасагу ўсё дачушачкам. Дачок аддаваць — свіран вымятаць, А сыноў жаніць — дык свірны паўніць.
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    134
    — Гаспадынечка-журавіначка, Зялён явар, кудравы! *
    А што ж ў тваім доме за навіначка? — Краўцы шылі, шубу падоўжылі, Я ў той шубе дворык падмятала, Дворык падмятала, дзетак пабуджала: «Устаньце, дачушкі, верныя служкі, А што ж ў нашым доме парабілася: Бурая кароўка ацялілася.
    Дай жа божа млекі густыя, Млекі густыя, сыры таўстыя». Песня спета на ўсё лета, Дайце плату кварту гарэлкі, Кварту гарэлкі, сыр на талеркі.
    135
    Валачобныя — людзі добрыя, Вясна красна, дзень цёплы! * Пане гаспадару, адчыні вакно, Адчыні вакно, паглядзі ў гумно, Што там у гумне паявілася: Сорак кароў ацялілася, А шчэ столькі назначылася. Пане гаспадару, адчыні другое, Адчыні другое, паглядзі у поле, Што ў цябе ў полі рана гаварыла: Рана гаварыла ядраное жыта, Ядраное жыта ў полі снапамі, У полі снапамі, у таку тарпамі.
    136
    Гаспадынька, [Зялён явар, кудравы!] * Маладая,
    Уставай рана,
    Мыйся бела, Бяры ключы А залатыя, Ідзі да хлява, Запры дзверы. У тваім хляве Праявачка Явілася: Сорак кароў Цялілася.
    Г аспадынька Маладая, Уставай рана, Мыйся бела, Бяры ключы А залатыя, Ідзі да хлява, Запры дзверы. У тваім хляве Праявачка Явілася: Сорак свінак Парасілася.
    Г аспадынька Маладая, Уставай рана, Мыйся бела, Бяры ключы А залатыя, Ідзі да хлява, Запры дзверы. У тваім хляве Праявачка Явілася: Сорак авечак Акацілася.
    Г аспадынька Маладая, Уставай рана, Мыйся бела, Бяры ключы
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    А залатыя, Ідзі да хлява, Запры дзверы. У тваім хляве Праявачка явілася: Сотня курак Апладзілася.
    137
    А ў сенечках галубок гудзець, У свяцёлачку галасок нясець: «Чаму нашы сені не мецены, Чаму наша пані не весела?» У нашае пані краўцы былі, Краўцы былі маладзенькія, Шылі шубачкі даражэнькія, Шылі яны да падоўжылі, Нашай пані не ўнаровілі. Наша пані па двару ходзіць,, Па двару ходзіць, след замятаець, След замятаець, слуг пабуджаець: «Уставайце, слугі, абувайцеся, Ідзіце на Дунай, умывайцеся, Шаўковай хустай уцірайцеся, А ідзіце ж вы, паглядзіце ж вы, Ва канюшнічку божая ява, Божая ява праявілася: Сорак кабылак ажарабілася, Яшчэ столькі назначылася».
    Патом таго, слаўная пані, Слаўная пані, [пані Люба], Да ўжо ж вам песня спета, Песня спета проціў лета, Проціў лета, лета краснага, У добрай ласцы, ў добрай згодзе, У добрай згодзе, нам пець годзе.
    138
    Цераз поле шырокае, Да віном, віном зялёным! * Цераз мора глыбокае Ляжыць кладка шырокая. Ішлі тудой валачэўнічкі, Іграючы, спяваючы, Слаўнага двара пытаючы, Слаўнага двара, слаўнай гаспадынькі. Да гаспадынькі госці прыйшлі. Першыя госці — краўцы былі, Другія госці — валачэўнічкі.
    Краўцы былі, шубу шылі, Шубу шылі гаспадыні. Гаспадынька пахаджае, Сваіх дзетак пабуджае: «Устаньце, дзеткі, прачніцеся, Па дворыку прахадзіцеся.
    У нас сягоння дзіва дзівілася: Восем каровак ацялілася, А яшчэ восем назначылася». Дай жа божа, пані гаспадынька, За год прыждаці і паняй назваці.
    139
    Чый то домік на прыгорачку? Да віно ж, віно зялёнае! * Залаты тыночак, зыбкія варотцы. Каля тыну пчолкі гудзяць, Каля застрэшку галубкі шумяць, А ў каморы краўцы сядзяць, Краўцы сядзяць, шубу шыюць, Шубу шыюць самой пані, Самой пані, пані гаспадыні.
    Сукна многа, шуба доўга, Наша гаспадынька расхадзілася, Па бруку ходзіць, брук падмятае, Сваіх дзетак рана пабуджае:
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    «Устаньце, дзеткі, ранюсенька, Умыйцеся бялюсенька, Пойдзем жа мы ў новую абору, У новай аборы яў з’явілася: Сорак кароў ацялілася, А й шчэ столькі назначылася». Як па небе зорачка пакацілася, Наша гаспадынька расхадзілася. Шубу на ’пашак і ў кішэню пляшак, Сыру на талерку закусіць гарэлку, Скавародку ў печ, па яечкі ў клець. Вот табе, гаспадынька, Песня спета проці лета, Велікодная — то угодная, Вельканоцная — то памоцная. Жыві, гаспадынька, у раскошы I мей катух грошай, Хлеба й солі, Каб бяды не было ніколі.
    140
    Вечар добры, пані гаспадыня! Віном, віном зялёным! * У нашай пані краўцы шылі, Краўцы-немцы із Крулеўца. Пані шубу шылі, падоўжылі, Пані па пакоях пахаджае, Свае служкі пабуджае: «Устаньце служкі, ўстаньце сакалочкі, У нас навіна случылася: Дзевяць кароў ацялілася, Дзесята цяліца маніцца цяліцца». Гаспадыня-вутка, шавяліся хутка, Прыстаўляй драбіну да лезь па саланіну, Мала, многа — з абалону, Будзем пячы, як варону!
    Проша, пані гаспадыня, He таміць гасцей, абдарыць бардзей! Песня спета проці лета, Проці лета, проці цёплага.
    141
    Чэраз поле шырокае, А віно ж, віно зялёнае! * Чэраз мора глыбокае Ішлі, гулі валачэўнікі, Спяваючы, іграючы, Слаўнага сяла пытаючы. — Добры вечар, гаспадынечка! — На здароўе, валачэўнічкі!
    У нас сягоння краўцы былі, Краўцы былі, шубу шылі, Шубу шылі, падоўжылі...
    —• Гаспадынька-кветка, Спраўляйся метка: Шубу — на апашку, У кішэні — пляшку, Скавародку — ў печ, Па смятанку — ў клець. Яечкі ў гаршчочку Стаяць у куточку, Кілбаскі у свірне Вісяць на пруточку, Толькі сцеражыся Хаця не зваліся .
    142
    У нас сягоння краўцы былі, Зялёнае жыта ў дуброве! * Гаспадыні шубу шылі. Пашла ж яна падмятаючы, Сваіх дзетак абуджаючы: «Устаньце, дзеткі, умыйцеся, Умыйцеся, ўчашыцеся.
    У нас сягання праяў стала, Праяў стала, праявілася: Сорак каровак ацялілася, Дваццаць цялушак, дваццаць бычэчкаў. Цялушачкі на прыбытачак,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    [A] бычэчкі на пажытачак». — Гаспадынька, як малінка, Запалі ты свечку найяснейшую, Пабудзі служку найвярнейшую. У нас сягання праяў стала, Праяў стала, праявілася: Сорак авечак акацілася, Дваццаць баранаў, дваццаць авечак. Баранчыкі на пажытачак, Авечачкі на прыбытачак. Гаспадынька, як малінка, Даруй гасцей, не баў, бардзей. Чырвен злоты нам на боты, Саракоўку на падкоўку, Пару злотых на падноскі, Паўрубельчык на халявы.
    Паднясі гарэлкі і сыр на талеркі, Капу яек на паўміску, He лічачы, не мыслячы.
    Тыя яйкі мы палічым, Гаспадыньку павялічым.