Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Ото ж табе, пане гаспадару, Песня спета проці нова лета, Проці нова лета і вясёлага, Як салавейка на каліначцы. Калі любіш гасцей, то заві ў хату, А не любіш гасцей, кажы дар даці, А нашы дары невялікія:
У дзверы не лезуць, у акно, як шыюць, Пачынальніку — чырвон злоты, А маім пяўцам — па дзесятнічку, А музычына горкая доля — Кварта гарэлкі дзеля пасядзелкі, Сыр на талерку дзеля закускі, Жытні пірог дзеля коласу, Пшонны пірог дзеля голасу.
Падзяка:
А нуце, братцы, не ляніцеся, Госпаду богу пакарыцеся, Пану гаспадару пакланіцеся, За яго сталы ўсё цясовыя, Сталы ўсё цясовыя, абрусы шаўковыя, За яго хлябы пытляваныя, За яго лыжкі пасрабраныя, За яго талеркі фарфуровыя, За яго келішкі крышталёвыя.
108
Цераз поле шырокае, Цераз межы залаценькія Ішлі тудою валачэднічкі, Ішлі яны іграючы, прыпяваючы, Яснага пана да пытаючы.
Якога ж пана? — Пана гаспадара. — Дзень добры дзень, пану гаспадару! Калі ўдому, акажыся, К святому дню прыбярыся, К святому дню, к вялікадню.
Халоднаю вадзіцаю умывайся, Чыстым палаценцам уцірайся, У новыя лапці абувайся, У белую світку адзявайся. Замятай двары да павым пяром, Усё павым пяром, залатым крылом. Пастаўляй сталы ўсё цясовыя, Усё цясовыя, папісоныя.
Засцілай сталы ўсё кітайкаю, Кітайкаю да зялёнаю.
Стаўляй кубкі срабляныя, Налівай кубкі зялёным віном, Зялёным віном, чорным півам, Чорным півам, саладкім мядком. Зялёна віно — пану гаспадару, Чорнае піва — для яго жаны, Саладок мядок — для яго дзетак. Да чым наш пан аславіўся, Чым гаспадар падарыўся?
Пасадзіў святкоў па застоллейку, Сталі святкі ўсе лічыціся, Яны ўсё лічацца да лічацца, Аднаго святка не далічацца, Таго святка -— святога Юр'я. Трэба слаці Юр'я шукаці. — Святы Ілля, сядай на каня Да бягай ты ў поле, Да шукай там Юр’я.
He ўспеў Ілля сесць на каня, Як Юрай на двор Да кулем за стол.
He далі Юр'ю разабраціся, Сталі ў Юр'я пытаціся, Дзё ён бываў, што ён чуваў. Святы Юрай па палях хадзіў Да жыта радзіў.
Дзе гара, там жыта капа, Дзе лужок, там сена стажок, Дзе лагчынка, там жыта сцірта. Як на небе звёзды часты, Так на полі копы густы. 3 каласочка жыта бочка, Жыта бочка, рэшата мякіны. На гумне з умалотам, У дзежачцы з падходам, А ў бохане з кроем.
А ў хлевушках — каровушкі, А ў стайні — вараныя коні, У аўчарушках — авечачкі, Па катушках — усё свінушкі. Конікі ўсё вараненькія, Каровушкі рагастыя, Свінушкі віхрастыя, Авечачкі касмастыя, Курачкі чубастыя, Гусачкі храшчастыя.
Гаспадар ты наш з гаспадыняю!
He тамі нас доўга, Падары нас борзда, He вялікім скарбам — чырвоным яйцом. Са двара пойдзем прыпяваючы, Пана гаспадара велічаючы.
Вот і песня спета проціў лета, Што гаспадару па полі хадзіці, Жыта жаці і нас памінаці.
109
А з-пад лесу, лесу цёмнага, [Вясна красна на ўвесь свет!] * А з-пад гаю, гаю зялёнага Ішлі, брылі добрыя людзі, Добрыя людзі — валачобнічкі. Ішлі яны, шаталіся, Слаўнага сяла пыталіся, Слаўнага сяла, багатага мужыка. Слаўнае сяло — Уллянавічы, А багаты мужык — Мікалаечка, А зялезны тын, медзяныя вароты, Рыб’я костачка ў падваротніцы. А сярод двара стаіць гара, А ў той гары стаіць рыдля, He дарыдленая, не дарубленая.
А ў тую рыдлю сабіраліся, савяшчаліся Усе святцы, усе празнічкі, Аднаго Юр'я не далічыліся.
— Святы Юр’я, а дзе ж ты бываў? А дзе ж ты бываў, а што ж ты відаў? — У чыстым полі кароў запасаў. — Святы Мікола, а дзе ж ты бываў, [А дзе ж ты бываў], а што ты відаў? — На зялёных лугах коней запасаў. — Святы Ілля, а дзе ж бываў, [А дзе ж бываў], а што ж ты відаў? — У чыстым полі жыта зажынаў, Дзе жменю рэжаць — там сноп вяжаць, Дзе сноп вяжаць — там копы ставіць. — Ну, здароў, здароў, Мікалаечка! Ці спіш, ці ляжыш, што не кажашся? Адчыні вакно, паглядзі ў гумно.
У тваім гумне сам бог ходзіць, Копы лічыць, стагі ставіць.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
У тваім гумне а навезена,
У тваіх згародах а навернена,
У тваёй клеці а насыпіста, У тваіх жорнах а намеліста, У тваёй дзяжы а падходзіста, А ў тваёй печы а буханіста. Мікалаечка, ты злічны панок! А прымі гасцей харашэнечка. Ты пастаў пшоннае півачка I салодкі мёд,ігарэлачку, Кварту гарэлкі і сыр на тарэлку, На стол палож, каўбасой аблож, А мы ж госці недакучныя, Нашы дары невялікія:
У дзверы не лезуць, а ў вакно падаюць. Ну за гэтым, наш Мікалаю, Жыві здароў, май сто кароў, Пажыві болей, май сто коней!
110
Ой, ды на вялікдзень, ды на першы дзень, Ды віно ж, віно зеляно! * Ой, ды ўсе святкі ды гуляць пайшлі, Адно адзін Юрый ды гуляць не йшоў. Ды на яго матка зажурылася.
— He журыся, матка, не журыся, родна, Я па межах хадзіў ды жыцечка радзіў! — Чыё, сынку, будзе найлепшае жыта? — Пана Мікалая найлепшае жыта, Край зямлі карчыстае, па краях сцяблістае, А дзе горачка — там жыта копачка, А дзе даліночка — там жыта сцірточка.
3 аднаго снапочка будзе жыта бочка, А із каласочка — поўная мярочка. Выйдзі, выйдзі, пане, ды на сваё поле! Ды што там рыжэецца, ды што там бялеецца, Ды што там бялеецца, ды што там сінеецца? Ды рыжэецца ды буйнае жыцечка, Ды бялеюцца маладыя жнейкі,
Ды сінеюцца сталёвыя сярпы. Родная матуля жыта зажынала, Жыта зажынала, у тры радочкі клала: Першы радочак дзеля засявання, А другі радочак дзеля спажывання, А трэці радочак сыночка жаніці, Сыночка жаніці, дочак аддаваці.
111
Цераз поле ды шырокае, Ды віно ж маё зеляное! * Ішлі, беглі валачобнічкі, Валачыліся, памачыліся, К слаўнаму пану прыбіліся. Чым пан гаспадар праславіўся? Перад каралём з вараным канём Падмятаў двары ўсё павым пяром, Усё павым пяром, залатым крылом. Стаўляў сталы ўсё цясовыя, Усё цясовыя, папісоныя.
Засцілаў сталы ўсё кітайкаю, Усё кітайкаю ды бяленькаю, Стаўляў кубкі ўсё мядзяныя, Усё мядзяныя, падзіманыя, Наліваў кубкі зеляным віном, Зеляным віном, чорным півам, Чорным півам, салодкім мядком. Чорнае піва — для самога пана, Зеляно віно — для яго жаны, Салодкі мядок — для яго дзяток. Саджаў святкі па застоллейку.
Сталі святкі лічыціся, Аднаго святка не далічацца. Якога святка? — Святога Юр’я. Каго пасылаці Юр’я шукаці? — Святы Ілья, сядай на каня, Бегай у поле, шукай Юрыя. Святы Ілья — на конічка, Святы Юрый — у вароцечка.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
He далі Юрыю разабраціся, Сталі ў Юрыя пытаціся: — Святы Юрый, дзе ж ты бываў? — Па палях хадзіў, жыта радзіў, Жыта, пшаніцу, ўсякую пашніцу. Дай табе божа, пане гаспадару, Дзе горачка — жыта копачка, Дзе лагчынка — пшаніцы сцірта, Дзе лужочак — сена стажочак! Дай табе божа, пане гаспадару, I ў каморы, і ў аборы, А на стайні — вараныя коні, Конікі касаты, цялушкі рагаты, Авечкі лахматы, свіначкі віхраты, Гусачкі храшчаты, курачкі чубаты. — Пане гаспадару, не цягні доўга, He цягні доўга, падары борзда! Вынесь, вынесь, пане гаспадару, Копу яец на паўміску, Каўбасою абкружыўшы, Белым сырам налажыўшы, На вяршочак — хаця піражочак! А мы пойдзема, папяваючы, Пана гаспадара велічаючы, А мы выйдзема на лужочак Ды пасядзема усе ў кружочак, Тыя дары мы раскоціма, Мы раскоціма ды палічыма, Пана гаспадара узвялічыма!
Дай табе божа, пане гаспадару, Курэй падпечак, яец засечак, Яец засечак, дзетак запечак!
112
Лугам, лугам зеляненькім, Ды віно ж маё зеляное!
Сцежкамі дратаванымі, Ой, зялёны явар, вінаград! *
* Рэфрэны «Ды віно ж маё зеляное!» і «Ой, зялёны явар, вінаград!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
Ішлі лугам валачобнікі, Гуляючы, спяваючы. А ў нашага пана у дварочку, У дварочку, як у вяночку, Вырас дубок тонак, высок. Пад той дубок сабіраліся, Сабіраліся, рахаваліся, Зрахавалі Юр’е, святое Мікола. — Святое Мікола, сядлай коня, Сядлай коня варанога!
Мікола на коня — Юр’е у вароты. — Дзе ж ты, Юр’е, прызабавілася? — Я у таго пана па мяжы хадзіў, Па мяжы хадзіў, жыта радзіў, Жыта, пшаніцу, ўсякую збажыцу. Дай жа божа на прыродачак. На полі капамі, у таку тарпамі, У таку тарпамі, у свірне арудам, У свірне арудам, у печы прысушам, У печы прысушам, у млыне прымолам, У млыне прымолам, у дзяжы падходам, У дзяжы падходам, а на стале сытна! Дай жа божа за год дачакаці Ды гаспадара панам назваці!
— Гаспадынечка-журавіначка, Падстаўляй драбінку, лезь па сланінку. Вісіць абод — калясо будзе, Пазаві у хатку — харашо будзе, Кварту гарэлкі, сыр на талерку!
113
На вялікдзень, на першы дзень, Ды віно маё зеляное! * Збіраліся ўсе святыя, Збіраліся, рахаваліся:
— Да каго ж мы на двор зайдзём? Зайдзём жа мы да святога Юр'я! Святога Юр’я дома не засталі, Судасілі ў калінавым мосце:
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
— Дзе ж ты бываў, святы Юр’ю? — Па полі хадзіў, жыта глядзеў, Карчыстае, сцяблістае!
— Да каго ж мы на двор зайдзём? Зайдзём жа мы да святой Міколы! Святое Міколы дома не засталі, Судасілі ў калінавым мосце: — Дзе ж ты бываў, святы Мікола? — Я дома не быў, па полі хадзіў, Па полі хадзіў, жытка расіў!
— Да каго ж мы цяпер на двор зайдзём? Зайдзём жа мы да святога Пётры! Святога Пётры дома не засталі, Судасілі ў калінавым мосце: — Дзе ж ты бываў, святы Пётра?
— Я дома не быў, па полі хадзіў, Па полі хадзіў, жытка зажаў, Жытка зажаў, снапок звязаў, Снапок звязаў, у копку злажыў! — Да каго ж мы цяпер на двор зайдзём? Зайдзём жа мы да святога Льяшкі! Святога Льяшкі дома не засталі, Судасілі ў калінавым мосце:
— Дзе ж ты бываў, святы Льяшка?
— Я дома не быў, па полі хадзіў, Па полі хадзіў, копкі глядзеў: А із каласочка будзе жыта бочка, А із другога — больш як з тога! Дай табе божа, пане гаспадару, Жыці-быці, копкі вазіці, Копкі вазіці, вазы паламіці, Вазы паламіці, коні патаміці, Піва варыці, сынкі жаніці, Сынкі жаніці, дочкі аддаваці!
114
На вялікадня ды на першы дзень, [Вясна красна на дварэ!] * Сабіраліся валачобнікі, Валачобныя — людзі добрыя,
Ды пашлі ж яны дарогаю, Ды дарогаю ды шырокаю. Сустрэлі ж яны госпада бога. Госпаду богу памаліліся, Памаліліся, укланіліся.
— Ды каму ж ехаць па Іллю?
— Вялікадню ехаць па святога Іллю. Вялікдзень богу адмаўляе: — Каня не маю, Іллі не знаю.
— Дык каму ехаць па святога Іллю? — Юру ехаць па святога Іллю.
Юра богу адмаўляе:
— Я каня маю, а Іллі не знаю.
— Дык каму ехаць па святога Іллю?
Мікола богу адмаўляе:
— Я каня не маю, Іллі не знаю.
— Дык каму ехаць па святога Іллю? — Ушэсцю ехаць па святога Іллю.
Ушэсце богу адмаўляе: