• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    — Я каня не маю і Іллі не знаю.
    — Дык каму ехаць па святога Іллю? — Тройцы ехаць па святога Іллю. Троіца богу адмаўляе:
    — Я каня не маю, Іллю знаю.
    — Дык каму ехаць па святога Іллю? — Івану ехаць па святога Іллю.
    Іван богу адмаўляе:
    — Я каня не маю, Іллі не знаю.
    ■— Дык каму ехаць па святога Іллю? — Пятру ехаць па святога Іллю.
    Пятро богу адмаўляе: — Я каня маю, Іллю знаю.
    Ды святы ж Пятро коніка сядлае, Ды за вароцечкі й выязджае.
    Ды святы Ілля сам прыбывае, I ўрасіўшыся і ўмачыўшыся.
    115
    На вялікадня да на першы дзень [Вясна красна на ўвесь свет!] *
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да ішлі ж, гулі валачобныя, Да ішлі ж яны ўсё дарогаю, Усё дарогаю, ўсё шырокаю. Да стрэлі яны госпада бога, Госпада бога, духа святога. Станьце ж, браты, не пышыцеся, Госпаду богу памаліцеся. Памаліўшыся, пакланіцеся, Пакланіўшыся, папытайцеся Да таго-сяго вялікага сяла, Вялікага сяла, багатага двара, Багатага двара, слаўнага мужа, Слаўнага мужа пана Сцяпана. Вон яго хата на пагорачку: Медзяны вароты, залаты замкі, Падваротнічкі — з рыбы костачкі. Вой, прышлі ж яны к слаўнаму мужу, К слаўнаму мужу пану Сцяпану. Падышлі ж яны пад акенечка Да пытаюцца слаўнага мужа, Да ці дома, дома слаўны мужу. Ен жа дома, да не кажацца — У каморачцы прыбіраецца, У казловыя боты абуваецца, У бабровую шубу надзяваецца, Шаўковаю хусткай падпяразуецца, Лісюю шапку на сябе кладзе.
    Як прыбраўся, так і адазваўся, Да й сеў жа ж ён да на покуце, Ля яго села да жана ж яго, Ля жаны яго дзеткі яго, Каля дзетачак яго служачкі. Да стаіць ля іх да тры кубачкі, Да тры кубачкі усё роўныя Да налеяныя яны поўныя.
    У адным кубку — яравое піва, У другом кубку — да віно зеляно, У трэцім кубку — да салодкі мёд. Да віно зеляно — для самога яго, Яравое піва ■— для жаны яго, Салодкі мёд —то для дзетачак, Недапітачкі — то для служачак. На яго ж двары тры выгоды сталі:
    Первая выгода — белая бяроза, Другая выгода — прастол стаіць, Трэпяя выгода — сам бог сядзіць, Сам бог сядзіць, святкі лічыць. Лічыў, лічыў да не далічыўся, На святога Міколу да прызабыўся. Да каго слаці Міколу шукаці? Юр’я слаці Міколу шукаці.
    Толькі Юра й за вароцечкі, А Мікола й на вароцечкі, Парасіўшыся, памачыўшыся. — Дзе ж, Мікола, валачыўся, Да што ж ты так намачыўся? Ці па лесе хадзіў, пчолкі садзіў, Ці па полі хадзіў, жыта радзіў? — Я па полі хадзіў, жыта радзіў, Я па лесе хадзіў, пчолкі садзіў, Да па пяцерка, па дзесяцерка, Слаўнаму мужу да па сто раёў, Слаўнаму мужу пану Сцяпану.
    116
    Да на першы дзень На вялікадня Усе святкі Пазбіраліся, Пазбіраліся I рахаваліся. Аднаго святка Да нямашака. А якога святка Да нямашака?— Святога Міколы. — Святы Юрай, Сядлай каня, Едзь па Міколу. Толькі Юрай Да на коніка — Святы Мікола У вароцейка. Вот яны
    Паўстрачаліся, Адзін з адным павіталіся. — Святы Мікола, Дзе ж ты бываў, Што ж ты чуваў? — Па мяжах хадзіў, Жытцо радзіў. Па барах хадзіў, Пчолкі садзіў.
    Урадзі, божа, Жыта і пшаніцу. Пабі, божа, Кукаль і мятліцу. Урадзі, божа, Пчаліную матку, Раістую
    I медзяністую.
    Вот і пчолкі гудуць, Валачобныя ідуць. Ішлі ж яны Да вулачкаю Да вузенечкаю, Да дарожкаю Зеляненечкаю. Ішлі ж яны Да гукаючы, Слаўнага сяла Пытаючы, А ў том сяле Пана Івана.
    — А што ж вы мяне Да пытаеце, А ці ж вы мяне Да не знаеце? А мой жа дом Да знакамісценькі. Падвароцейка — Рыпіць костачка, А на маём дварэ Стаяць сталбы Мураваныя, Вісяць катлы Выліваныя,
    Сядзяць дзядкі
    Старэнькія, Вараць васкі Жаўценькія,
    Сучуць свечы Трайчастыя, Зажыгастыя.
    117
    Валачыліся валачоннікі, Да зялён явар ў дуброве! * Да прывалакліся к пану, гаспадару. А ў нашага пана, пана гаспадара Да сярод двара высока гара. [Й] а на той гарэ прастол стаіць, А на том прастоле сам бог сядзіць, Перачытвае, перапісвае.
    Аднаго святка да й не дачытаўся, Да й не дачытаўся, да й не дапісаўся. Да якога святка? — Да святога Юр’я. — Святая Мікола, сядлай коня, Сядлай коня, едзь па Юр'я.
    Мікола й на коня — Юр’я у варота.
    —• Ой, дзе ж ты бываў, ой, што ж ты чуваў? Дзе ты валачыўся, дзе ты намачыўся?
    — Я па полі хадзіў, людзям жыта радзіў, А па садзе хадзіў, людзям пчолкі пладзіў. Я па хлевах хадзіў, людзям худобку пладзіў. Я па хатах хадзіў, людзям здароўе дзяліў.
    118
    Ды ішлі жа мы дарогаю, Вясна красна на ўвесь свет! * Дарогаю шырокаю, Пыталіся пана Івана.
    — Што вы мяне ды не знаеце? Мая хата на гарэ стаіць,
    А ў той хаце агонь гарыць, Агонь гарыць, прастол стаіць, За прастолам сам бог сядзіць, Святачкі ліча, празнічкі кліча. Первы празнік — ды вялікадня, Другі празнік — святы Юрай, Трэці празнік — святы Мікола. Свята вялікадня з красным яечкам, Святы Юрай з ранняй расою. А што ў лесіку там стукае? Там Іванька вуллі путае.
    Дзе дубочак — там раёчык, А дзе хвоечка — там троечка, А дзе ёлачка — там чэцвера.
    119
    Пойдзем, братцы, мы дарогаю, Вясна красна на ўвесь свет! * Іграючы, успяваючы, Слаўнага мужа да пытаючы. А ў яго на дварэ да стаяць тыны, Да стаяць тыны, тынаваныя.
    А ў яго на дварэ да шацёр распят, Пад тым шатром сам госпад сядзіць, Сам госпад сядзіць і пісемца дзяржыць. Станьма, братцы, і аблічымася, Ці ўсе вы, братцы, і сабраліся. Ой, нету, нету святога Міколы. А каго ж ба, братцы, каго паслаці? — А ты, Юр’ічка, да й на конічка. Сядлай каня, паязджай у поле, Паязджай у поле па святога Міколу. Толькі Юр’ічка да на конічка, А святы Мікола да і сам ідзе, Урасіўшыся, умачыўшыся, Сюда-туда пахіліўшыся, Залатым кап’ём апіраўшыся.
    — А святы Мікола, дзе ж ты бываў? Дзе ж ты бываў, што ж ты відаў?
    Я па полі хадзіў, я жыцечка радзіў, А па хлявах хадзіў, я цяляткі расціў, Я па хатах хадзіў, я сіротак расціў.
    120
    А у полі у чысценькім, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Стаіць шацёр бялюсенькі.
    Пад тым шатром сам бог з Пятром, Сам бог з Пятром, усе празнічкі, Усе празнічкі, усе святачкі.
    Сталі ж яны шчытаваціся, Шчытаваціся, радаваціся. Каго нету?— Святое Міколы. — Каму ехаць Міколу шукаці? — Пятру ехаць Міколу шукаці. Пётра кажа: «Я каня не маю, Яшчэ к таму Міколы не знаю». Юр'ю ехаць Міколу шукаці.
    АЮр'я кажа: «Я каня маю і Міколу знаю». Толькі Юр’я на коніка — Аж Мікола ў вароцікі.
    — Здароў, здароў, святое Мікола, Дзе Мікола прыбывала?
    — Па саду хадзіла, пчолак вадзіла, Па полі хадзіла, пшонку радзіла, Па лесе хадзіла, ножкі расіла.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ДЗІУНЫЯ ПРАЯВЫ У ДВАРЫ,
    ВЯЛІКІ ПРЫБЫТАК ГАСПАДАРУ I ГАСПАДЫНІ
    121
    А ці дома, дома пане гаспадару? А няма ж дома, да ў горадзе, У горадзе суды судзіць, А суды судзіць, перасуд бярэ, Перасуд бярэ да да жаны шле. А яна да яго лісты піша: — А павернешся да свайго дому, Агледзь жа ты ў сваём дому, А ў тваём дому добра дзеецца: Чатыры кароўкі ацяліліся, Чатыры кабылкі жарабіліся, А жана твая абрадзілася. — He вярнуся я дадому, Прышлю табе падаруначак: А калі сына — каня варанога, А калі дачку — то катаначку.
    122
    Чы не ластаўка ў акно б’ецца, Чы не гаспадара пабуджаець: — Устань, устань, пане гаспадару, Устань, устань ранюсенька I умыйся бялюсенька, А выйдзі, выйдзі у канюшню: Восем кабыл ажарабілася, Восем жарабят нарадзілася.
    Чы не ластаўка ў акно б’ецца, Чы не гаспадыньку пабуджаець: — Устань, устань, пані гаспадынька, [Устань, устань ранюсенька I умыйся бялюсенька],
    Выйдзі, выйдзі на кароўнічак: Восем кароў ацялілася, Восем цялят нарадзілася.
    123
    Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! Вясна красна, зялёна! * А ў гэтым даму гаспадарочак, Гаспадарочак — слічны паночак. Ці спіш, ці ляжыш, ui спачываеш? А калі ты спіш — бог жа з табою, А калі не спіш — гукай са мною.
    А ўстань раненька, умыйся бяленька, Умыйся бяленька да й прыбярыся, Надзень боцікі ўсё й казловыя, Надзень шубачку да й бабровую, Надзень шапачку-сібіраначку, Вазьмі ліхтарок, схадзі у хлявок, Што ў тваім хляўку добра дзеецца, Добра дзеецца, багацеецца: Трыста каровак ацялілася, А ўсе кароўкі, ўсе драмушачкі, А ўрадзіліся ўсе цялушачкі. Сто кабылачак ажарабілася, Жарабілі яны па жарабочку, Па жарабочку па вараненькім. Ах, вы сыночкі, вы сакалочкі, А вазьміце ж вы а па ’бротачцы, Забрытайце ж вы па кабылачцы, А вядзіце ж вы да коні ў поле, А коні ў поле на юру расу, На юру расу, на красну вясну, А вы, дачушкі, да вы, шчабятушкі, А вазьміце ж вы па даёначцы, Падаіце ж вы па каровачцы.
    А мы госці небывалыя, Небывалыя, нехаджалыя, Часта не ходзім, многа не просім,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    А ў гадочак адзін разочак: Пачынальнічку — хоць сорак яец, А падхватнічкам — па дзесятачку, А механошу — жыта калошу, Кварту гарэлкі, сыр на талерку, Нашага музыкі горкая доля: Жонка не любіць да й не галубіць, Што й пацалуіць — назад адплюіць.
    124
    Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! [Вясна красна на ўвесь свет!] * А ў гэтым даму — гаспадынечка, Гаспадынечка й, журавіначка й, Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? А калі ты спіш — бог жа з табою, А калі не спіш — гукай са мною. А ўстань раненька, умыйся бяленька, Умыйся бяленька, ўтрыся й сухенька, Утрыся сухенька, ой, прыбярыся. Вазьмі ліхтарок, ідзі ў хлявок, У тваім хляўку добра дзеецца, Добра дзеецца, багацеецца, Сорак каровак ацялілася, А каровачкі ўсе драмушачкі, А ўрадзіліся ўсе цялушачкі.
    Ах, вы дачушкі, вы шчабятушкі, А вазьміце ж вы па даёначцы, А падаіце ж па каровачцы.
    Ах, вы сыночкі, вы сакалочкі, А вазьміце ж вы да й па дубчыку, А й па дубчыку па вярбовенькім, А й ганіце ж вы кароў у поле. Кароў у поле, на юру расу, На юру расу, на красну вясну. Ці кажы дарыць, ці ў хатку бяры, А мы ж госцікі небывалыя, Н^бывалыя, нехаджалыя, Часта не ходзім, многа не просім:
    Пачынальнічку — сорак яечак, А падхватнічку — хоць па дзесятак, Нашаму механошу — жыта калошу, Кварту гарэлкі, сыр на талеркі, Нашаму музыку горкая доля: Жонка й не любіць і не галубіць, Хоць пацалуіць — назад адплюіць.
    125
    Гаспадарочак, слышны паночак, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Ці спіш, ці ляжыш, ці ’дпачываеш? А калі ты спіш — гасподзь з табою, Калі так ляжыш — гукай са мною. Масці кладачку, заві ў хатачку. Палі свечачку да бяры фанарок, Бяры фанарок, ідзі у хлявок.
    У тваім хляўку да ёсць праявачка, Есць праявачка, праявілася: Сорак каровак да ацялілася Тваім дачушкам на пасажачкі.
    Г аспадынечка-журавіначка, Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? А калі ты спіш — бог із табою, Калі так ляжыш — гукай са мною. Палі свечачку, бяры фанарок, Бяры фанарок, ідзі у хлявок. А ў тваім хляўку ёсць праявачка, Есць праявачка, праявілася: Сорак кабылак жарабілася Тваім сыночкам да на паяздочкі.