• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    — Святы Юрый! Гдзе ж ты бываў, Гдзе ж ты бываў, гдзе ж ты прабываў? — У самачэснага мужа ў Раманічка Я кароў пасціў і запасаў, Я, запасціўшы, дамоў прыганю, Дамоў прыганю, ў хлеў заганю, У хлеў заганю, слаўцо згавару.
    Гэтаму статку не будзіць упадку Hi ад мядзведзя, ні ад нарову, Hi ад гада бягучага, Hi ад змея лятучага.
    Ідзець, брадзець святы Мікола, Святы Мікола з чыстага поля, Урасіўся, умачыўся — макрошанек. Прачыстая маці яго пытаіць: — Святы Мікола! Гдзе ж ты бываў, Гдзе ж ты бываў, гдзе ж прабываў? — Прачыстая маці багародзіца! Я ў чэснага мужа ў Раманічка Коней пасціў да запасаў, Я, запасціўшы, дамоў прыганю, Я дамоў прыганю, ў хлеў заганю, У хлеў заганю, слоўца згавару.
    Гэтаму статку не будзець упадку Hi ад мядзведзя, ні ад нарову, Hi ад гада бягучага, Hi ад змея лятучага.
    Ідзець, брадзець святы Ілля, Святы Ілля з чыстага поля,
    Урасіўся, умачыўся — макрошанек. Прачыстая маці багародзіца, Яна ў яго ўсё пытаіць: — Святы Ілля! Гдзе ж ты бываў, Гдзе ж ты бываў, гдзе прабываў? — Прачыстая маці багародзіца! Я ў чэснага мужа ў Раманічка Па межах хадзіў, жыта радзіў, Жыта, пшаніцу, ўсякую пашніцу. Прачыстая маці багародзіца, Яна ў яго ўсё пытаіць: — Святы Ілля! Ці густа жыта, Ці густа жыта, ці ядраніста, Ці ядраніста, ці каласіста?
    — Прачыстая маці багародзіца! Густа жыта і ядраніста, Ядраніста і каласіста, Каласіста і палажыста.
    Прачыстая маці багародзіца! У чэснага мужа ў Раманічкі Жыта зажынаў залатым сярпом, Залатым сярпом, сярэбраным крастом, Што раз разну, то сноп связну. Часты-густы звёзды на небе, Часцей-гусцей снапы на ніве, Шырок-высок месяц на небе, Шырэй-вышэй стагі на гумне, Стагі на гумне на Раманенькім. Святы пакроў, пакрый стагі, Пакрый стагі ў тры рады: Первы рад саломаю, А другі рад бярозаю, А трэці рад белым сняжком.
    — Раманічка, самачэсны муж! Прыказаў таміць, прыкажы дарыць. Нашы дары не вялікія і не малыя: Пачынальнічку...
    97
    На першы дзень на вялікдзень [Вясна красна на ўвесь свет!] *
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ішлі валачоўнікі, ішлі яны дарогаю, Мураўкаю да зялёнаю, Сустракалі госпада бога, Сустракалі, укланіліся. Пакланіўшыся, памаліліся, Памаліўшыся, дапыталіся Слаўнага сяла Жылінцаў.
    Й а пыталіся чэснага мужа, Чэснага мужа пана Грыгоркі. Ен дома, да не [а]кажацца— Да цэркаўкі сабіраецца, Да цэркаўкі да божай. Абувае боты казловыя, Надзявае світку ліссю, саболлю, Падпяразае пояс сырцовы, Надзявае шапку бабровую.
    Толькі ён у цэркаў выходзіць, Дзяржыць шапачку ў правай ручцы, Кланяецца нізкім паклонам, Укланіўшыся, упрашаецца, Упрашаець частай долі, Частай долі да тры радасці, А тры радасці, тры вясёлыя, Тры вясёлыя да харошыя: Першая радасць — у яго дамоўцы, А другая радасць —■ у яго худобцы, Трэцяя радасць —у чысценькім полі. У чыстым полі ядрано жыта, Што ў яго дамоўцы дробныя дзеці, Да яго худобцы коні вараныя, Коні вараныя, валы палавыя.
    Дробнымі дзецьмі пасылаць будзе, Варанымі коньмі паязджаць будзе, Палавымі валамі пахаць будзе, Ядрано жыта спажывапь будзе, Госпада бога спамінаць будзе, Валачобнікаў спазываць будзе. — Й а патом [таго], чэснага мужа, Чэснага мужа пана Грыгорка, А чым жа ты аславіўся?
    Ці сваім гумном, ці сваім дваром, Ці дзеткамі, ці сямейкаю?
    -— Я аславіўся да сваім дваром,
    Да сваім дваром, да сваім дабром, Да дзеткамі, да сямейкаю, Да сямейкаю весяленькаю.
    Да ў яго жа двара да жалезны тын, Жалезны тын, медзяны вароты, Медзяны вароты, цясовы замёты, Падваротнічка — рыб’я костачка. Цераз яго двор да Дунай цячэ, Да Дунай цячэ ўсё ціхусенька, А на том Дунаі біты палі, Да біты палі ўсё дубовыя, Мошчаны масты ўсё цясовыя.
    Па тых мастах ўсё вазы ішлі, Усё вазы ішлі да цяжолыя, За тымі вазамі ехала карэта, Муляваная, вызлачаная, To ж а ў той карэце сама спожа Сама спожа, матка божжа, Матка божжа і прачыстая, Яна прыязджала, сама павітала, Да на конічку на буланенькім, А святы Юры за павознічка, Святая Мікола за памочнічка. Сустрэўшы, укланіліся, Укланіўшыся, памаліліся.
    — Валачобнічкі, белыя малойцы! Чы не відзелі, чы не бачылі Бога сваяго, сына маяго!
    Да адзін кажа: «Я ж не бачыў». Да другі кажа: «Я ж не відзеў». А трэці кажа: «Да я сам там быў». Да сядзіць божа ў чэснага мужа, [У] чэснага мужа пана Грыгоркі, За столічкам за цясовенькім. Перад ім стаіць чэсны муж.
    Да яго жа двор на пагорачку, На пагорачку, на сярэдачку. На яго дварэ да й агонь гарыць, Каля таго агня да сталы стаяць, А на тых сталах усё скацерці, На тых скацерках да ўсё кубачкі, Усё кубачкі да ўсё поўныя.
    Да [ля] тых сталоў да ўсё крэслічкі,
    Да на тых крэслічках да ўсё празнічкі Рахаваліся, сабіраліся, Аднаго празнічка не даждаліся.
    Якога празнічка? — Святога Міколу. Каго сыскаць па Міколу паслаць? Петрыка сыскаць па Міколу паслаць. Петрык ім адказывае:
    — Я каня не маю, Міколу не знаю. Ну каго сыскаць па Міколу паслаць? Іллю сыскаць па Міколу паслаць. Ілля жа ім адказывае:
    -— Я каня не маю, Міколу не знаю. Аславіўся святы Юры:
    — Я коніка маю, Міколу знаю. Толькі Юры каня сядлае, Коніка сядлае, з двара з’язджае, 3 двара з язджае, Міколу стракае. — Гдзе жа ты, Мікола, прызабавіўся? ■— А па полю хадзіў да расу расіў, Я па межах хадзіў, жыта радзіў, А па бару хадзіў да раі садзіў.
    —• Й а патом таго, чэсны муж, Адчыні акно, зірні ў гумно, Адчыні другое, зірні ў поле. Да што ж у полі рана гаманіла? Гаманіла ў полі ядрано жыта. Ядрано жыта гаспадара кліча: «Да ты, гаспадару, адведай мяне, Адведай мяне ў скарадзе, Адведай [мяне] ў усыпанне, Адведай мяне ў красаванне, Адведай мяне ў палаванне, Як пойдзеш жанцоў нанімаць». Нанімалі жанцоў — усё маладыя, Да кавалі сярпы ўсё сталяныя, Да жанец разне —■ да снапок нажне, На ступень ступіць — да капу кладзе. Да ўрадзі, божа, ядрано жыта! Ядро з вядро, снапок з піражок, Снапок з піражок, а зярнятка з арэшак У полі капамі, а ў гумне стагамі, Штоб так густа, як на небе звёзды, Яр і пшаніцу, ўсякую пашніцу.
    Да патом таго, чэсны мужу, Ці ўслух табе, чэсны мужу, Ці ўслух табе наша песенька?
    Да калі ж не ўслух, дак слухай здароў, Да калі жа ўслух, не вялі таміць, He вялі таміць, прыкажы дарыць.
    Да нашы жа дары невялікія, Нашы жа дары велікодныя: Пачынальнічку —■ чырвон злоты, А нашым братам — хаця па дзесятцы, А механошу — капу яец, Да капы ж яец да той негдзе ўзяць, Да дзесятачак да то можна ж даць. Нашаму музыку горкая доля, Горкая доля — кварта гарэлкі, Кварта гарэлкі, сыру на тарэлкі. Кварта гарэлкі то для смеласці, Сыру на тарэлкі то для крэпасці.
    Да бывай здароў, май сто кароў, Май сто кароў, пяцьдзесят канёў, Май пяцьдзесят канёў, сем сох валоў, Сем сох валоў, паўтараста раёў.
    Будзь [жа] здароў, як зі.мою вада, Да будзь жа багат, як улетку зямля, Да із дзеткамі, да з сямейкаю, Да з сямейкаю весяленькаю, Проціў новага лета песенька спета ..
    ПАМОЧНІКІ ХЛЕБАРОБА I ПЧАЛЯРА
    98
    Ой, на першы дзень да на вялікдзень Вясна красна на ўвесь свет! * Ой, збіраліся, рахаваліся
    Маладыя хлопцы — добрыя малойцы.
    Ой, ішлі ж яны, ды й пайшлі ж яны Усё дарогаю да шырокаю, Усё іграючы да гуляючы, Лявецкага сяла да шукаючы, Слаўнага мужа гаспадара Йвана, Вапрашаючы, ўсё пытаючы. — Ой, чаго ж вы мяне да пытаеце, Ці майго двара вы не знаеце?
    Ой, да мой жа двор знакамісценькі, Да вярэечкі шчыразлотныя, А засовачкі ўсё цясовыя.
    На маім дварэ да й агонь гарыць, Што й агонь гарыць ўсё калінавы, А дымочак ідзе ўсё малінавы. Кала таго агню ўсе святыя сядзяць, Усе апосталы шчытаваліся, Шчытаваліся, рахаваліся, Ой, каго ж гэта тутака нету? Між намі нету да святога Юр’я! Ой, каму ж ехаць па святога Юр’я? — Ты, святы Ілля, асядлай каня, Асядлай каня да бягай па Юр’я! Ілля са двара, а Юрай на двор. Ен парасіўся, ўвесь намачыўся.
    — Ой, і дзе ж ты бываў, да святы Юрай? — Я па полі хадзіў, людзям жыта расіў, Бацьку бога прасіў: «Радзі, божа, жыта! Радзі, божа, жыта на новае лета
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ражаістае, каласістае».
    Я па хатах хадзіў, бацьку бога прасіў, Усім здароўе дарыў, яго людзям дзяліў. Я па хлёвах хадзіў, бацьку бога прасіў, Людзям шчасце насіў, усім статак пладзіў. Я па бору хадзіў, людзям пчолкі садзіў, Усё ім пчолкі садзіў, бапьку бога прасіў: «Да ўнясі, божа, пчаліную матку I раістую і мядзістую».
    — Ой ты, гаспадару, ой ты, слаўны мужу! Ой, ці дома ж ты? He ’дзываецца ■—У новай каморы прыбіраецйа.
    Ён надзяе боты ўсё чырвоныя, Да надзяе шубу атласовую, Да надзяе шапку ўсё бабровую. Ой ты, гаспадару, ой ты, слаўны мужу! Ой, устань, не ляжы да гумно паглядзі, На тваім гумне ўсе святыя ходзяць. Ой, первы святок — то святы Юрай, А другі жа святок — святая Мікола, А трэці святок — то святы Пятрок, Чацвёрты святок — то святы Ілля, А пяты святок — то святы іспас. Ой, святы Юрай статак запасае, Святая Мікола яр засявае, А святы Пятрок пчолкі насаджае, А святы Ілля жыта зажынае, А святы іспас жыта засявае.
    99
    Ідзём, брыдзём,
    [Зялён явар наш, зялён!] *
    Прышлі, сталі,
    Запяялі:
    — Устань, хазяін,
    3 сваёй жаной,
    3 сваім дзеткам.
    У вашым садзе
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Стаіць царква, У той царкве Чуда чудзіць. У той царкве Стаіць прастол, На прастоле Ляжыць кніга, У той кнізе Усе празнічкі. Первы празнік — Васкрасенне, Дзе што дзелаць, Хрыста славіць. Яшчэ празнік — Свят Ягор’я, Бяры вярбу, Гані ў поле Без убытку.
    Яшчэ празнік — Святы Мікола, Бяры аброцце, Братай коней, Вядзі ў поле. Яшчэ празнік — Вазнясенне, Зямлю мочыпь, Корань точыць. Свята тройца — Зацвітаець.
    Яшчэ празнік — Пётра-Павел, Наліваець. Свята Ілля — Зажынаюць. Дары, хазяін, Нашы дары Невялікі: Механошу — Яец сорак, Запявале — На бутылку, А механошу — Пірог з локаць.
    100
    Вокала двора зялезны тын, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Зялезны тын, медзяныя вароты, Падваротнічкі з рыбяй костачкі. А сярод двара стаіць столічак, А ў тым столічку да тры празнічкі: Адзін празнічак — святога Юр’я, Другі празнічак — святога Міколы, Трэці празнічак — святога Іллі. Святы Ілля у полі арэць, Святы Юр’я яр засяваіць, Яр засяваіць да белы гарох, Белы гарох і ячмень-шасцярын, Ячмень-шасцярын, авёс-барадач, Авёс-барадач, грачыху чарну, Грачыху чарну, сачыўку драбну. Пашоў гаспадар у поле глядзець, А сустрач яму сам Ілля ідзець, Сам Ілля ідзець, урасіўшыся, Урасіўшыся, умачыўшыся.