• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Завораваіць да ў чысты чацвер, У чысты чацвер вараным канём, Вараным канём да шоўкавым гужом, Шоўкавым гужом да залатой сахой, Залатой сахой да правай рукой. Святое вялічка з красным яечкам, Святы Юр’я з цёплай расой, 3 цёплай расой, з зялёнай травой, 3 зялёнай травой, з залатым ключом, 3 залатым ключом зямлю адмыкаіць, Зямлю адмыкаіць, расу пускаіць. О, дай жа божа росы цёплыя, Росы цёплыя, годы добрыя.
    Святы Мікола па жыце ходзіць, Па жыце ходзіць, ён жыта глядзіць, Дробным дожджыкам прамачаваіць, Ціхім ветрыкам прасушаваіць. Святая тройца жыта раўнуіць, Святы дзевятнік у пукі бярэць, Святое ўшэсце да высыпаіць, Святая дзевятуха жыта красуіць, А святы Іван да наліваіць, Святое Пятро да паспяваіць, Святая Ілля да зажынаіць, Меншы святочкі носяць снапочкі, Святы Ганны бабкі стаўляюць, Святы Барыс бабкі злічаіць, Святы спас у гумно вязець, Больша прачыстая снапкі падаець, Менша прачыстая снапкі складаіць, А святы пакроў стагі укрываіць, Святы Зміцер стагі злічаіць.
    88
    Ішлі, прайшлі валачобныя, Зялён явар, зялёны! * Іграючы, спяваючы, Багатага двара шукаючы. Па чым пазнаць ды багаты двор,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Багаты двор, жалезны тын? А вароцікі ды чысовыя, Падваротнічка — рыб’я костачка. А лясь, пабразь у вакеначка: Ці не пачуе нас пан гаспадар? Ці не возьме залатыя ключы? Ці не адамкне залатыя замкі? Ці не пусце гасцей на двор? На двор ідучы, лістамі сцялю, Пад акном іду — чалом даю, Чалом даю, пане гаспадар.
    Ці спіш, ці ляжыш, ці не акажашся? Ці да цэркаўкі сабіраешся?
    А калі спіш, бог з табою, А калі не спіш, гавары са мною. Адчыні вакно высокае, Паглядзі ў гумно далёкае, Што ў тваім гумне за праява стала, За праява стала, праявілася: Там цэркаўка станавілася.
    У той цэркаўцы прастол стаіць, Каля прастола залатое крэсла. На тым крэсле сам бог сядзіць, Пяро дзяржыць, святкі піша, Катораму напярод пайсці.
    Святое раждзяство напярод пайшло, Новы гадок — за ім услядок.
    Святы крашчэннік ваду пасвянцае, Святыя грамніцы свечы сучаць, Святая масленіца бліны пячэ, Святое благавешчанне заворвае, Чысты чацвер ячмень сее.
    Святое вялічка з красным яечкам, 3 красным яечкам, з цёплым лецечкам. На первы дзень пірагі маеш, А на сярэднім дні пагуляеш.
    Святы Юрый — божы пасол, Божы пасол за мора пайшоў. Адтуль ідучы, узяў ключы, Узяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырэньк^ю, Пусціў расу цяпленькую, Пусціў расу на ўсю вясну,
    На ўсю вясну, на ўсё лецечка, На ўсё лецечка, на ўсё цёплае. Святы Мікола па межах ходзя, Па межах ходзя і ўсё родзя, I траву расціць, і скот пасціць. Святое ўшэсце жыта раўнуе, Святая тройца жыта красуе, Святая дзевятка -— у жыце пятка, Святы Пятро — у жыце ядро, Святая Ілля жыта зажынае 3 белым сырам, з малым сынам. Іллёва жана — добрая жняя: Што раз разне, то і сноп нажне. Сноп ад снапа — паўтара ступня, Капа ад капы — толькі дзве ступні. Дай жа божа, каб было спорна, На таку ўмалотам, а ў млыну намолам, А ў дзяжы падходам, а ў печы ростам, А на стале сыццю — к добраму жыццю!
    Гаспадарочак, мой паночак, Вазьмі сітца, насып жытца, Дзяржы роўна, насып поўна. He будзем клясці, што цяжка нясці, А будзем хваліць, што ўмееш дарыпь. Запявальнічку — капу яечак, Памагальнічку — дзесятачак, А механошу — жыта калошу. А музыкі — горкая доля, А што даюць, бярэ і тое, Кварту гарэлкі, сыр на тарэлцы. А мы госцейкі нехаджалыя, Нехаджалыя, небывалыя.
    Мы нячаста дакучаем, А ў гадочку па разочку. Дзякуй табе, пане, за добрыя дары. Каб дажыць да лета ды лепей за гэта, Каб вы добра жылі і лепей нас дарылі.
    89
    Ідзём, пайдзём дарожкаю, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Далёкаю, шырокаю, Пад ваконца слаўну мужу.
    Ці спіш, ляжыш у пярыне ў пуховае Із жаною маладою?
    Ты прачніся, прабудзіся, прыбярыся Ды прыдзі ж ты пад ваконца, [Пад ваконца], на ўсход сонца.
    Ды паглядзі ж ты ў ваконца, Што ў тваім садзе-вінаградзе Шацёр стаіць шаўковы.
    Ды ў тым шатру крэсла стаіць, He прастое — залатое.
    Ды ў тым крэсле сам бог сядзіць, Каля бога ўсе святыя Шахуюцца, рахуюцца, Каму ўперад на работку выходзіць. Аўдакая, перва святца,— Вясна ўсходзе,
    Ды саракі дровы рубюць, £Дровы рубюць], клады кладуць. Благавешчанне ды жытачка парухаець, Хоць пад сняжком — з цёплым душком. Вялік чвартак — гаспадар едзець у поле 3 сівым канёчкам ды із плужочкам, Пачынаець поле араць яравое.
    Вельканец — вяліксвятца, Вельканочна з гаспадынькай Ды садзяцца ды за столік За дубовы, абрусікі бялёвыя. Разгаўляюцца ды з яечкам, Ды з хлебам, з соллю, Ды з добрым здароўем.
    Разгавеўшыся, ды сваіх дзетак малюсенькіх Ды з яечкам з чырвоненькім забаўляюць. Святы Юр'я едзець ў поле Ды зямельку адмыкаець, Ды расіцу пускаець,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ды й цёплую, малочную, няўрочную. Святы шоснік колас точыць, Дзевятка, дзесятка — у жыце пятка. Святы Яне папар арэць, барануець, Святы Пятро спяліць ядро, Святы Данат коскі точыць, Сянцо косіць, бога просіць: «Ды дай, божа, ды на нашу На работку ды пагодку».
    Святы Ілля — стара жняя. Гаспадынька ідзець у поле 3 хлебам, з соллю зажынаць, Ды з маленькім сыночкам, Ды з сярэбраным сярпочкам. Святы спас едзець у поле, Ды зямельку ён мяшаець, прыгатаўляець. Свята прачыстая ды жытачка засяваець. Гаспадар ідзець у свіран Ды жытачка у мяшочак насыпаець. Ідзець у поле ды з мяшочкам, [Ды з мяшочкам] з бялюсенькім, Ды жытачка ў лубачку насыпаець, Правай ручкай засяваець, бога просіць: «Дай жа, божа, каб жытачка Усё чыста усхадзіла бы, [Усхадзіла бы], урадзіла бы».
    Святы пакроў — саўсім гатоў, Пакрываець зямлю лістам, Ваду лёдам, пчалу мёдам. Святы Дзмітры, за ўсіх хітры, Чаны парыць, піва варыць, [Піва варыць], сыноў жэніць. Кажнаму па канёчку, А дачушкам па кароўцы. Гаспадар, ды прыдзі ж ты, Ды сядзь жа ты ў крэсла, Ды паслухай нашай песні.
    Наша песня велканочна нячаста бываець, У гадочак адзін разочак.
    Гэты госці нячаста бываюць, [Нячаста бываюць], нямнога просяць: Пачынальнічку —■ капу яек, А маім браццям — па дзесятак,
    Музыканту — чэрвен злоты на боты. Гаспадынька, масці кладку, [Масці кладку], заві ў хатку, Дый на дзіва — бочку піва, Вядро гарэлкі, сыр на тарэлку.
    А калі ласка — на закуску кумпяк мяска. Гаспадынька, ды дай божа здароўя. Калі ласка — дай кілбаскаў, Калі змога — дай пірога.
    Вашы дары ды бальшыя, Ды праз дзверы не лезуць, А праз ваконца, як шыць шыюць.
    90
    Добры вечар, [Зялён явар наш, зялён!]* Пане гаспадару, Ці спіш, ляжыш, Ціадпачываеш У белым ложы 3 маладой жаной, 3 малымі дзеткамі? Калі не спіш — Адтвары вакно, Паглядзі на двор.
    На тваім двары Што дзеецца, Што паводзіцца: Царква стаіць, Да й саборная, Багамольная.
    А ў тэй царкве Прастол стаіць, За прастолам Сам бог сядзіць, Вокал бога Усе святыя, Між сабою Яны рахуюцца,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Што каму рабіць. Первы празнік Святы ізбор Пусціць ваду з гор, Рыбку са ставу. Благавешчанне Жыта рушыць. Чысты чацвер Хлебам-соллю, Заараўшы Вараным канём, Залатой сахой, Маладым сынам. Свят Хрыстоў дзень — Стасуюцца Красным яечкам, Божым славечкам.
    Радаўніца
    Сталы засцілаіць, Дзядоў памінаіць. Вот Ягорый Пусціў расу На ўсю вясну. Святы Барыс Па межах ходзіць, Поле дзеліць.
    Святы Мікола Гарох засяваіць. Свята вазнясенне Жыта пучыць. Святая троіца Жыта каласуіць. Святы Пётра Жыта наліваіць. Святы Ілля Жыта зажынаіць Хлебам-соллю, Залатым сярпом. Святы Макавей 3 поля сабіраіць. Святы іспас Жыта пасвяшчаіць. Прачыстая багародзіца
    Жыта засяваіпь. Свят пакроў дзень Укрываіцца, Зямлю — лістом, Ваду — лядом, Рыбу — луской. Святы Мітрый — Чаны парыць, Піва варыць.
    Святы Міхайла — Сына жаніць, Дачку ’ддаваць. Начынальнічку ■—■ Капу яец, А нам, браткам,— Па дзесятачку, Бутылачку гарэлкі, Сыр на талеркі.
    91
    Па вуліцы па шырокай, [А зялёны сад вішнёвы!]* Ішлі, брылі валачобнічкі, Прышлі яны к аднаму двару. Па чом пазнаць, што хазяйскі двор? Вароцікі цясовыя, А столбікі залачоныя, Вярэюшкі тачоныя, Закладачка серабраная, Падваротніца — рыб’я костачка, Рыбняй касцёй увесь двор змашчон, Кругом двара ўсё зялезны тын, Сірэдзь двара стаіць грыдня, Кругом яе а ўсе святыя Сабіраліся, салучаліся, Катораму святу напярод ісці. Святое ражство напярод пашло, Васілійка васлед уступіў, А кшчэнніка ваду свяціла,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Святы Іван храсты змываў, Храсты змываў, кашу варыў, А саракі ільды дралі, Ільды дралі, птушак напушчалі. Благавешчанне колле правіць, Колле правіць, сані кідаіць. Святое Ягор е, боскі ключнік, Узяў ключы, адамкнуў зямлю, Адамкнуў зямлю, пусціў расу. ■—■ Святэй Ілья, адкуль ідзеш?
    -—• Па лугах хадзіў — траву расціў, Па палях хадзіў — жыта радзіў. Святэй Пётра талаку збіраў Копы сена вазіць, стагі мятаць. Прачыста маць ішла зажынаць У чыстае поле з пшонным пірагом, 3 пшонным пірагом, з залатым сярпом. У левай руцэ пшонны піражок, У правай руцэ залатэй сярпок: «Я раз разну— я сноп нажну, Я і два разну— я капу нажну! Сноп ад снапа — на валовішча, Капа ад капы—паўтараста шагоў!» Святэй пакроў стагі пакрыў: Першы стажок дранічкамі, Другі стажок саломкаю, Трэці стажок белым снегам.
    92
    Пахвалёны, Дом свянцоны, Благаслаўлёны. Пане гаспадару, Ці спіш-ляжыш, Ці адпачываеш? Ці з жаною Маладою, Ці з дзеткамі Малалетнімі? Калі жа спіш, Бог з табою,
    Калі не спіш, Бог са мною. Да ўстань рана, Мыйся бела, Да ўбярыся, Надзень шаты Дарагія.
    Сама пані — Кунню шубу Аж да долу. Адчыні акно На ўсход сонца, Да й глянь на двор, Што на двору Да й дзеецца, Лялеецца.
    Стаіць явар Шырок, зялён, На тым явары Стаіць крэсла Залатое.
    На тым крэсле Сам бог сядзіць, Каля яго Служкі яго Шыкуюцца, Рахуюцца, Катораму святцу Упярод стаці. Перша свята — Нова лета.
    Святы ізбор Упярод ступіў, Ваду пусціў.
    Святы Казімір Дровы сячэпь, Клады кладзець. Благавешчанне Жытцо рушыць, Зямлю сушыць. Свята вербніца Сошкі правіць. Чысты чацвер
    Заворываіць. Бел моладзец Вараным канём, Новай сахой, Белай рукой. Святы вялікдзень Разгаўляіць, Красным яечкам Старых, малых Забаўляіць.
    Радаўніца Барануіць Чыста поле Яравое Да й раўнуіць. — Святы Юрай, Божы ключнік, Вазьмі ключы Залатыя Да йдзі ў поле У чыстае, Адамкні зямлю, Пусці расу На ўсю вясну, Да й цёплую, Да й мокрую. Раса росна, Вясна цёпла. Святы Барыс Ляды паліць, Ячмень сеіць. Святы Мікола, Стары сявец, Узяў сявеньку Да й паехаў На пашаньку, Яр засяваіць. Кініць рэдка — Усходзіць густа. Дай жа божа Усюды роўна. Святы шоснік У полі ходзіць,