Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
3 богам рондзіць. Свята сёмка Гнаі возіць, Свята тройца Папар арэць. Святы дзявятнік Красу даець. Свята дзесятка — У жыце пятка. Святы Іван, Божы каваль, Косы круціць, Сярпы рубіць. Святы Пятро— У жыце ядро. Свята Ілля, Божа жняя, Упярод ішла, Сярпок знайшла Залаценькі.
Шахнець-махнець — Снапок нажнець, А дзе вяжыць — Копка ляжыць. Святыя Ганны Памагалі I канчалі.
Святы спас — Пільненькі час, Ён мяшаіць. Прачыстая Урачыстая Жыта пасвянцаіць, Засяваіць Да й мяшаці Памагаіць Да й канчаіць.
А ўзвіжанне Сцеліць лянок. Святы пакроў Прышоў дамоў 3 усім дабром. Як на небе
Часты звёзды, Часцей таго У тваім гумне Копкі стаяць, Сцірты ляжаць. Пакрый, божа, Зямлю лістом, Ваду лёдам, Рыбу луской, Дрэва карой, Птаху пяром, Дзеўку чапцом. Святы Змітры, Яны хітры, Піва вараць, Сыноў жэняць, Дачок аддаюць, Пасаг дзеляць. Да й сыночкам — Па канёчку Па вараненькім, Па сядзёлцу Па залаценькім, А дачушкам — Па кароўцы Што найлепшай.
Г аспадару — Усё дамоўства. Жыві здароў, Мей сто кароў, Век да веку, Рок да року.
93
He мак, рожа расцвітаець — Белы малойцы наступаюць. [Вясна красна на ўвесь свет!] Ішлі ж яны па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па вуліцы па шырокай, Па травушцы па зялёнай.
[Вясна красна на ўвесь свет!] Ішлі ж яны і шаталіся, Багатага мужа пыталіся.
[Вясна красна на ўвесь свет!] Ці ёсць ў доме багаты муж? Хоць ёсць, хоць няма, Да не акажацца —
I ў новай каморы прыбіраецца. [Вясна красна на ўвесь свет!] Надзяець штаны замшовыя, Панчошачкі бялёвыя, Сапожкі казловыя, Рубашачку кумачовую. [Вясна красна на ўвесь свет!] Прыбраўшыся і ўмыўшыся, Сеў ён за столік Насупіўшысь, надуўшыся, Алі скора стаў весяленек. [Вясна красна на ўвесь свет!] Стаяць прад ім тры кубачкі I тры новенькія бутылачкі. [Вясна красна на ўвесь свет!] У адной бутылачцы зеляно віно, У другой бутылачцы пшанное піва, У трэцяй бутылачцы саладок мядок. [Вясна красна на ўвесь свет!] Зялёна віно — дзеля яго самога, Пшанное піва — дзеля жаны яго, Саладок мядок — дзеля дзетак яго. [Вясна красна на ўвесь свет!] А чый то двор трашчон, машчон, Медзяны вароты, падваротніца, [Падваротніца]—рыб'я костачка? [Вясна красна на ўвесь свет!] Пасярод таго двара стаіць рыдля, [Стаіць рыдля] рысаваная, А ў той рыдлі усе святачкі, Усе празнічкі сабраліся.
[Вясна красна на ўвесь свет!] Усе святачкі, ўсе празнічкі сабраліся, Самі сабой пралічыліся, Да трох святцаў не далічыліся. [Вясна красна на ўвесь свет!]
Першае святца ■— святы Юр’я, Другое святца — святы Мікола, Трэцяе святца — святы Ілля. [Вясна красна на ўвесь свет!] Прачыста маць ля бога сядзіць, Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць. [Вясна красна на ўвесь свет!] У Пятра і Паўла успрашываіць: — Скажы, Пётра, скажы, Паўле, Скажыце шчыру праўду, Гдзе Юр’я прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
•—• Пасець кароў ў чыстым полі. [Вясна красна на ўвесь свет!] Прачыста маць ля бога сядзіць, Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць. [Вясна красна на ўвесь свет!] У Пятра і Паўла дапрашываіць: — Скажы, Пётра, скажы, Паўле, Скажыце шчыру праўду, Гдзе Мікола прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
■— Мікола ў чыстым полі коні пасець. [Вясна красна на ўвесь свет!] Прачыста мапь ля бога сядзіць, Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць. [Вясна красна на ўвесь свет!] У Пятра і Паўла дапрашываіць: — Скажы, Пётра, скажы, Паўле, Скажыце шчырую праўду, Гдзе Ілля прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
— Святы Ілля ў чыстым полі яр дасяваіць Яр дасяваіць, жыта зараджаіць, Яр зараджаіць, жыта зажынаіць, [Вясна красна на ўвесь свет!] Маладых жнеек паганяіць.
Гдзе раз разнець, там жменю кладзець, Гдзе жменю кладзець, там сноп вяжыць, Гдзе сноп вяжыць, там капу ставіць. [Вясна красна на ўвесь свет!] Часты-густы звёзды на небе, Часцей-гусцей копы на полі,
Прыгож, высок месяц на небе, Прыгажэй, вышай стог на гумне. [Вясна красна на ўвесь свет!] У Ляксея ў гумне накладзіста, У Ляксея на асеці насадзіста, У кругу навесіста, ў дзяжы падходзіста. [Вясна красна на ўвесь свет!] А пагэтаму, хазяін, не кажы таміць, А кажы нас шчадро дарыць: Зачынальнічку — чырвон залаты, Громкім пявунам — гарнец гарэлкі, Гарнец гарэлкі і сыр на тарэлкі. [Вясна красна на ўвесь свет!] Мы ў цябе госці недакучныя, Бываем у гадочак усяго разочак. [Вясна красна на ўвесь свет!] Калі дарыш — будзь здароў, Калі не дарыш — палупі кароў, Пажыві болі, палупіш коні.
94
Благавешчанне, [Зялёны сад вішнёвы!]* Жыта парушаіць.
Хоць пад сняжком — 3 божжа душком, А вербніца Вербу свенціць, Свята пасха Разгаўляіць, А радаўніца — Божжа памочніца. — Свято Юр’е, Вазьмі ключы, Адамкні зямлю, Пусці расу На ўсю вясну, I цёплую, I мокрую.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
А ўзнясенне — Божжа уступленне. Святы Барыс Барануіць У тры тройкі, На адной толькі. А Мікола, Стары хазяін, Па межах ходзіць, Жыта раўнуіць. Дзе высахла, Дзе вымакла, Зраўнуй, божа, Усюдых роўна. Свята тройца Май стаўляіць, Старых памінаіць. А дзесятнік Гнаі возіць.
Дзесятуха косы точыць, Касіць хочыць.
Свято Пятро — У жыце ядро. Свята Ілля, Божжа жняя, Жыта зажынаіць, У копы стаўляіць. А прачыста — 3 поля чыста, Жыта свенціць. Святы пакроў — 3 поля дамоў. Святы Змітры, Мудры-хітры, Сыноў жэніць, Дачок даець.
Свято ражство 3 калядой ходзіць, А Новы год Устрачаюць, Успіваюць.
Свято хрышчэнне Дамы хрысціць,
А масленіца — Катаюцца.
А грамніцы — Свечкі свенцяць. Ты хазяін, Ці ёсць дома? Выйдзі на двор, Спяём песню I гасподню.
95
9
А на вуліцы на шырокай I на мураве на зялёнай Білі палі залатыя, Масцілі масты ўсё сярэбраныя. Тудым ехала прачыстая, Яна ехала шасцьма канямі, Шасцьма канямі ўсё буланымі, Карэтамі маляванымі, Каточкамі ўсё кованымі. Святы Юрый за павознічка, Святая Мікола за лагоднічка, А святы Ілля вядзець каня. — Святы Ілля, вярні ж каня, Вярні каня к слаўнаму пану, К слаўнаму пану, [пану] Пятру. У слаўнага пана, [пана] Пятра Есць клетачкі і паветачкі, Караватачка цясовая, На той караваці сама спажа, Сама спажа палажылася, Палажылася, абрадзілася. Чэсную паню за куму брала, Чэсную паню, [паню] Дар ю. — Ты кума мая, ты душа мая, Вазьмі ж маё дзіцятачка, Вазьмі яго, спавей яго, Спавей яго ў пялюшачкі, У пялюшачкі ў бялёвыя, У паясочкі шаўковыя.
Да нясі ж яго да цэркаўкі,
Да цэркаўкі да божае, Да божае, да духоўнае. Палажы яго на прастоле, А сама стань ля прастола. Сабіраліся паны дзякі, Паны дзякі, чарнакніжнікі. Як сталі яны чытаць-пісаць, Чытаць-пісаць, думацьгадаць, Што дзіцяці за імя даці... Патом таго чэсны пане, Чэсны пане, [пане] Пётра, Святога благавешчаня дажыдаючы, Святога благавешчаня — яровыя пчоўкі. Святога благавешчаня праваждаючы, Святога вялічка дажыдаючы, Святое вялічка з красным яечкам. Святое вялічка праваждаючы, Юр’е-Ягор’е дажыдаючы, Святы Юрый з расіцаю.
Святога Юр’я праваждаючы, Святую Міколу дажыдаючы, Святая Мікола па межах ходзіць, Па межах ходзіць, жыта родзіць. Святую Міколу праваждаючы, Святога ўшэсця дажыдаючы, Святое ўшэсце са кірмашамі.
Святое ўшэсце праваждаючы, I духа з тройцай дажыдаючы, Святы жа дух з зялёным маем. Святога духа праваждаючы, Святое Іллі дажыдаючы, Святое Іллі з новым хлебам. Святога Іллю праваждаючы, Святога спаса дажыдаючы, — Святый жа спас, памілуй нас, Святый жа спас з вінаградам. Святога спаса праваждаючы, Святое прачыстае дажыдаючы, Святая прачыстая са канунамі, Са канунамі, са праскурамі.
Святую прачыстую праваждаючы, А другія дажыдаючы,
Святая прачыстая са прысеўкамі,
Са прысеўкамі са асенскімі, Са асенскімі, са аржанымі. Святую прачыстую праваждаючы, Святога пакрова дажыдаючы, Святы пакроў са ўсім дабром. Святы пакроў, пакрый мяне, Пакрый маю й галовачку, I галовачку, і дамовачку, I сямеечку, і пашоначку!
Потым таго, слаўны пане, Слаўны пане, [пане] Пётра, Да ўжо ж вам песня спета.
96
Ішлі, брылі валачэбнічкі
Па цямной начы да па гразкай гразі, Валачыліся да й абмачыліся, Шаталіся і баўталіся,
К багатаму дому пыталіся.
He па чом пазнаць багатырскі до.м, Яго двор машчон, яго тын трашчон, Вароцькі яго ўсё цясовыя, Падваротніца — белая рыб’я косць. Прыйшлі ж яны пад вакошачка, Чалом, здароў пад вакошачкам.
Ці ёсць, ці нет гаспадар дома, Гаспадар дома Раманухна?
■— Наш паночак,гаспадарочак Раманухна! Прачыні вакошка, паглядзі ж ты, [Паглядзі ж ты] ў чыстае поле, У чыстае поле, на сіняе мора, Што ж у полі да сінеецца, Да сінеецца да чарнеецца, Да сінеецца да краснеецца.
Прачыстая маць на пахаць едзець, Васьмі канямі да ўсё варанымі, Трыма слугамі да ўсё вернымі, Святы Ягор’я на козлах сядзіць, Святы Ілля на запятках сядзіць, А святы Мікола пасярэдзіне.
Пад’язджаюць яны к чэснаму мужу,
К чэснаму мужу, к багатаму дому, К багатаму дому к Раманкінаму. Самачэсны муж Раманухна! Выдзі на сустрэчу прачыстай маці, Прачыстай маці, багародзіцы. Ен жа вышаў на сустрэчу Прачыстай маці багародзіцы Са свячамі да са ярымі, Са свянцонымі праскуркамі, Са свянцонымі праскуркамі, Са салодкімі канунамі. Прачыстая маці багародзіца Ваз’язджаець к яму на падворайка. Серадзі двара гараць тры вогнішчы, Тры вогнішчы, тры калінавыя, А ідуць душкі ўсё малінавыя. Прачыстая маці багародзіца, Яна ў яго ўсё спрашываіць: — Раманічка, самачэсны муж! Нашто табе тры вогнішчы, Тры вогнішчы, тры калінавыя, А ідуць душкі ўсё малінавыя? Ці ты, [Раманічка], гарэлку гоніш? Ці ты будзеш сыночкаў жаніць, Ці дачушак замуж выдаваць?
—■ Прачыстая маці багародзіца!
Mae сыночкі пажанатыя, А дочачкі замуж павыдадзены. Прачыстая маці багародзіца! Я не піва вару, не гарэлку ганю, He гарэлку ганю, не зелена віно куру, Дажыдаю сабе трох празнічкаў, Трох празнічкаў, трох угоднічкаў, Трох угоднічкаў, велікоднічкаў, Первага свята — святога вялікдзень, Свят вялікдзень з красным яечкам, Другога свята — свята Юр'я, Трэцяга свята — свята Міколу. Святы вялікдзень з красным яечкам, Святы Юрый з зялёнай травой, 3 зялёнай травой,з цёплай расой, Святы Ілля з новым хлябцом. Серадзі двара да Раманкіна
Стаіць рэя недарубленая, Недарубленая, недавершаная. Сабіраліся ўсе святцы, ўсе празнічкі, Прачыстая маці іх лічала, Лічала, лічала, не далічалася Трох святцоў, трох празнічкаў: Первага свята — святога Юр’ю, Другога свята — святога Міколу, Трэцяга свята — святога Іллю. Ідзець, брадзець святы Юрый, Святы Юрый з чыстага поля, Урасіўся, умачыўся — макрошанек. Прачыстая маці багародзіца, Яна ў яго ўсё пытаіць: