• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Песня спета проціў лета, Проці лета, проці Юр’я Пану арандару на здароўе. А цяпер, паня, проша надарыці. — Дзянькуе пану! Дай божа, Каб пан за рок дачакаў, Каб здароў дзеткі гадаваў.
    — Дзянькуе за добра слова вам! Каб вы здаровыя спажылі I зноў за рок хадзілі.
    Гаспадару, слаўны пане, Вясна красна на дварэ! * Ці спіш, ці ляжыш, спачываеш Із жаною маладою, Із дзеткамі маленькімі?
    Калі ж ты спіш — бог з табою, А не спіш — моў са мною. Масці кладку, прасі ў хатку, Маім хлопцам — хоць дзесятку, Музыканту — пальчатачкі, Каб любілі дзяўчатачкі. Досіць маніць, пара дарыць.
    164
    Валачобныя — людзі добрыя, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Валачобнікі валачыліся, [Валачыліся], памачыліся.
    Каждаму пяўцу — хоць па яйцу, Начальнічку дай парачку.
    Скамарохава горкая доля: Чарку гарэлкі, пірог на тарэлкі. Нашаму механошу — пірог за калошу, А нашаму скамароху — рэшата гароху.
    165
    Да ты, гаспадару, знай сваё дзела, Вясна красна на ўвесь свет! * Да бяры барэлкі, ідзі па гарэлку. Да ты, гаспадынька, знай сваё дзела: Скавародку — ў печ, па яечкі — ў клець. Да цяпер жа табе, пане гаспадару, Песня спета праціў лета, Да праціў лета ўрадлівага, Да праціў году шчаслівага.
    Ой, як многа да на небе зорак.
    Зарадзі ж, божа, да на ніве копак.
    Ад поля да мяжы — хоць серп залажы. Ад снапочка — то жыта бочка, Ад другога — то ніланога.
    166
    Няхай будзе пахвалёны Зялён явар малады! * Гаспадару, падыміся, Падыміся, прыбярыся Ды паглядзі ў акенечка: У тваім двары явар стаіць. Г аспадынька-журавінка, Масці кладку, прасі ў хатку, Калі ласка — віна пляшка, Калі змога — хоць пірога, Чырвоны злоты — ды на боты, Дзве саракоўкі — на падкоўкі, Бо мы боты патапталі, Вашай паненцы жаніха шукалі!
    167
    А хадзяечка, ты не сердзіся, Вясна красна на ўвесь свет! * Скавародку ў печ, па яечка ў клець, Сыр на тарэлку, ў клець па гарэлку. Прынясі ж ты нам кілбасы з шастом, Кілбасы з шастом да свінню з хвастом.
    168
    А й Ніначка, [Зялёны сад вішнёвы!] * Ці спіш, ляжыш?
    [Як спіш, ляжыш], Як адпачываеш, Як тваё здароўе?
    Паздраўляем 3 святой паскай. Да чым можаш Дары ж ты нас. Чарка гарэлкі, Пара яечак — I нам хваційь. Ідзём далей.
    169
    Ці ўдома пані гаспадыня?
    Віно да віно, віно зялёнае! * Гаспадыня прутка, сабірайся хутка, Кажушок на ’пашку, на стол пляшку. Кілбасы ў куточку вісяць на пруточку, Падстаўляй драбінку, лезь па сланінку, Карэц яец нялічаных, Мы гэтыя яйкі самі пералічым, Гаспадыньку падвялічым.
    П рыгаворка:
    Дай жа божа пані гаспадыні Жыці, быці і дзетак пажаніці I не забыці нас пазваці.
    170
    Валачобнікі валачыліся, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Прышлі ў вёсачку, памачыліся. Зайшлі ў хатачку, пасушыліся.
    Нашы дары невялікія:
    Хоць каня-варанца, хоць быка-палаўца. Механошу — рэшата жыта, Няхай нясець парываецца, Хай над ім жа людзі насміхаюцца.
    Чуваць, зверы равуць, Нас у хату пазавуць. Вясна красна на ўвееь свет! * Сыр на талерку Закусіць гарэлку, Сем пар кілбас — Дык і хваціць для нас. Парася з хвастом Валачы на стол.
    Па шклянцы піва Для свайго дзіва. Па шклянцы рому Для свайго дому. Чуваць, хату мятуць, Нас у хату пазавуць.
    172
    Валачобныя — людзі добрыя, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Дзень добры таму, хто ў гэтым даму! He мары сына, дары сыра, Масці кладку, заві ў хатку, Кварту гарэлкі, сыр на талеркі, А мы госці недакучныя, Мы ў гадочку адну ночку, Нашы дары невялікія: Пачынальнічку — паўкапы яец, Памагальнічкам — па дзесятачку, А музыку-небараку — Чырвоны злоты на табаку.
    Механошава горкая доля, Механошу — жыта сіта. Хай ён нясець, нарываецца, У зямлю носам наківаецца. He дасі яец — палупі авец, He дасі солі — палупі коні. He дасі сыроў — палупі кароў.
    Г аспадынечка-журавіначка! Дзень добры табе, гаспадынечка! He кажЬі таміць, кажы дарыць, He дасі яец — палупіш авец, He дасі болі — палупіш коні. Бывай здароў, лупі ты кароў. Цяляткі гладкі, хвасты, як бічы, Хвасты, як бічы, за хвост валачы. He дасі кока — вылезіць вока, He дасі другое — вылезіць і тое, Ляжы ў пасцелі аж да нядзелі.
    174
    Валачобнікі — людзі добрыя, Вясна красна на ўвесь свет! * Валачыліся, намачыліся, Зайшлі к Сымону, пасушыліся. А хадзяічка сваё дзела знаіць: Скавародку ў печ ды па яйкі ў клець. I возьміць нож крывілу рэзаць. А капу яец дзе ж іх узяці?
    А дзесятачак можна даці. А дай яечак на плод авечак, I дайце саланіны на плод свініны. А не дасце яйца — здохніць аўца, Паедзеш на поле — саху паламаеш, Прыедзеш з поля — жонку пахаваеш.
    175
    Да дзянькую пану за яго сталы, За яго сталы за цясовыя, За яго абрусы сурватовыя, За яго тарэлкі фарфуровыя, За яго пячонкі за сыцюсенькія, Да за яго сыры да бялюсенькія, За яго калбаскі ды крывавенькія, За яго бутылкі да віновыя, За яго стаканы маліновыя.
    Гаспадарочак, мой сакалочак, Вясна красна на ўвесь свет! * А бяры лубку хоць чорную, А насып яе хоць поўную. Няхай механош падарвецца — Гаспадарочак насмяецца.
    Дай табе божа, гаспадарочак, I ў каморы, і ў аборы.
    А дзе гара — там жыта капа, А дзе лагчынка — там жыта сцірта, А дзе лог — там сена стог.
    Дай табе божа, гаспадарочак, Піва варыці, сына жаніці, Гарэлачку гнаці, дачку аддаваці.
    177
    Валачобнікі валачыліся, Ды зялёны сад вішнёвы! * Валачыліся, памачыліся, Зайшлі ў хату, пасушыліся. А ці дома, дома сам хазяін? А калі дома, пакажыся. Ды з хазяінам павіталіся, Ды хазяюшку павесялілі, Дабра шчасця ім нажываць. А дарыце ж нас, не марыце ж нас, Хоць па яечку ды па цэламу, Хоць ды па стаканчыку ды па поўнаму. А музычанькі горка долечка: Чарка гарэлкі, сыр на тарэлкі. Механошава горкая доля, Хай нясець ён парываецца, Тоўстым кіем папіхаецца.
    А бывай здароў ды гадуй кароў, Каб на тваім полі зарадзіла Жыта, пшаніца, чычаніца 1 ў дадатак усякае збожжа, Каб хазяіну жыць было можна.
    Каб з хазяечкай весяліліся, Між сабою не сварыліся, На сваіх дзетак любаваліся, Валачобнікаў дажыдаліся.
    178
    Пане гаспадару! Свята дачакаўшы, А віно ж, віно зялёнае! * Пана павіншуем, Далей павандруем.
    Каб сыноў пан гадаваў I двары будаваў.
    Дачок замуж каб аддаў, Пасаг ім прыгатаваў.
    Каб у пана ніва
    Была ўся ўрадліва: Гарох, чачавіца, Ячмень і пшаніца, Авёс, жыта, грэчка — 3 кожнай капы бочка. Падцёлкі скакалі, Пана пацяшалі.
    Хай конь пасля працы I той добра скача.
    Сыр, масла да тога 1 то свянцанога, Па кілішку водкі, Для нашай паводкі. Пана павіншуем, Далей павандруем.
    179
    Дай бог вам жыць у раскошы, Мець торбу грошай, Бяды не знаць ніколі I смерці недаволі, Каб багатыя былі I сто год жылі.
    ДЗЯУЧЫНЕ
    ТРЫ «НАДАБКІ» ДЛЯ ПАНЕНКІ
    180
    У гародчыку на трасоччыку, Ды віно ж, віно зялёнае! * He мак, рожа расцвітала — Красна паненка пахаджала. Яна тую рожу сашчыпала, Сашчыпала, у фартушок склала. Панесла яна ды да злотнічкаў, Да злотнічкаў, трох работнічкаў. — Вы злотнічкі, тры работнічкі, Скуйце мне тры надоб’ечкі: Першае надоб’е — залаты кубак, Другое надоб е — срэбны персцень, Трэцяе надоб е — руцвян венчык. Руцвян венчык — вянчаціся, Срэбны персцень — мяняціся, Златы кубак — мёд, віно піці, Мёд, віно піці, нас надарыці.
    He тамі гасцей, надары бардзей. Нашы дары невялікія: Дзвярыма не ходзяць, акном лезуць. Пляшку гарэлкі, сырок на талерцы, Кілбасою акружыці, яечкамі завяршыц
    181
    Сіва, раба да й зязюленька, Ой, віно ж, віно зеляно! * Усе лясочкі пааблётала, У адным лясочку да не бывала. А ў тым лясочку стаіць кузенька, А ў той кузеньцы тры кавальчыкі.
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    247
    Выйшла, выбегла красна дзеўчына: — Вы кавальчыкі, тры брацейкі, Выкуйце мне тры радасці:
    Перша радасць — залаты персцень, Друга радасць — залаты вянец, Трэця радасць — залаты кубак. — Дзяўчыначка, наша панначка, Дорым табе мы тры радасці: Залаты персцень —• з мілым мяняцца, Залаты вянец — з мужам вянчацца, Залаты кубак — мёд, віно піці, Мёд, віно піці, свёкра дарыці.
    Просім, паненкі, не згардзіцца, Айцу й матцы пакланіцца, Каб яны намі не згардзілі, Харашэнька заплацілі: Сорак яек на талерачку, А каўбаскаю акружыці, Пшонным піражком налажыці, Белым сырцам завяршыці.
    182
    Сіва, раба і зязюленька, віно, А віно ж, віно зеляно! * Усе садочкі пааблетвала, віно, У адным садзіку да й не бывала, віно. А ў тым садзіку стаіць кузенька, віно, А ў той кузеньцы тры кавальчыкі, віно. — Тры кавальчыкі, родны брацейкі, віно, Скуйце мне да тры радасці, віно, Першая радасць — залаты вянок, віно, Другая радасць — срэбраны персцень, віно, Трэцяя радасць — залаты кубак, віно. Залатым вянком вянчаціся, віно, Срэбраным пярсцёнкам абручаціся, віно, Залатым кубкам запіваціся, віно.
    “ Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да ў гародзе, да на пераходзе, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Стаіць вярба карчыстая Да на ёй раса залацістая.
    Наляцелі птушкі, усё шчыкітушкі, Хочуць тую росу да абабраці.
    Вышла, выбегла красна паненка, Красна паненка слічна Зоська, Шоўкаў хвартух да разаслала Да тую росу да абабрала.
    Перадам я росу злотнічку.
    — Да злотнічку, да пераборнічку, Зрабі мне ты тры надобніны: Перша надобніна — залаты кубак, Друга надобніна — залаты персцень, Трэця надобніна — руцвяны вянок. Я ў кубачку зэпівацца буду, У пярсцёначку красаваць буду, А ў вяночку шлюбаваць буду.
    184
    У чыстым полі ды на кургане Там стаяла бела бяроза, А на той бярозе віселі росы. Адкуль узяліся чорныя галкі, Яны тую расу абабілі, Абабілі і абкалацілі.
    Адкуль узялася красавіца Ганька, Яна тую расу пазбірала, Пазбірала, ў рукавей, паклала, 3 рукаўца брала, вяночкі вязала, Звязаўшы вяночак, пашла у таночак, 3 танка вышла, замуж пашла За злотнічка-залатарнічка.
    — Да скуйце ж мне тры пярсцёначкі, У адным персні заручаціся, У другім персні вянчаціся,
    249
    А ў трэцім персні — жыці-быці, Жыці-быці, ўсё й добрае меці. 3 гэтым словам бывайце здаровы!
    185
    Стаіць вярба сярод двара, Лалым-лалым-лалым! * На той вярбе залатая раса. Прыляцелі марскія птушкі, Залату расу абцерушылі. Вышла, выбегла красна дзяўчына, Шаўкову хустку разаслала, Залатую расу падабрала I панясла да злотнікаў.
    — Вы злотнічкі-надобнічкі, Вы выліце тры надабкі: Перва надабка — златы персцень, Друга надабка — парловы вянок, Трэця надабка — шаўковы каберац. Златы персцень — на ўпадабанне, Парловы вянок — на заручэнне, А шаўковы каберац на шлюбаванне.
    Рэчытатывам: