Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
226
Ой, рана, рана соўнейка грала, Зялён явар, зялёны! * А раней таго пава лятала. Пава лятала павуцістая, Ураніла пер’е пазлацістае.
А там ішла слічна паненка, Слічна паненка, малада дзеўка. Тое пер’е да й пазбірала, Зайшла ў садок ды звіла вянок, Ды звіла вянок з ліпавых цвятоў, 3 ліпавых цвятоў, з кляновых лістоў. Ды й надзела на галовачку. Адкуль узялася шура да бура, 3 маладой дзеўкі венчык сарвала I панесла з гары на гару, 3 гары на гару — к новаму двару. А насустрэчу яму тры малойчыкі, Тры малойчыкі-рыбалоўчыкі Той венчык ды й падабралі.
— Ой вы, хлопчыкі-рыбалоўчыкі, Вы аддайце мой вяночак.
Перваму буду за суседачку, Другому буду за братовачку, Трэцяму буду сама малада. Да суседа я агню пайду, А свякроўку разуваць буду, А міламу пасцель слаці буду. Ой вы, хлопчыкі-рыбалоўчыкі, Вы аддайце мой вяночак! Першы кажа: «Я відзець відзеў, Я відзець відзеў, а ў рукі не браў». Другі кажа: «Хоць у рукі браў, Хоць у рукі браў — на зямлю кідаў». Трэці кажа: «Я і ў рукі браў, Я і ў рукі браў і на галовачку клаў».
227
А рана, рана сонца зайграла, Ляй-лё, ляй-лё, лі-ляй-лё! * А раней таго пава лятала, Пава лятала пухавістая, Пер’е раняла пазлацістае. А там ды ішла слічна паненка, Слічна паненка паня Мар’ічка.
Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла, А звіўшы вянок, пайшла у танок, А ў тану, ў тану пахвалялася: «Ніхто не садмець, ніхто не сарвець Пярловы вянок пухавісценькі, Пухавісценькі, пазлацісценькі». Як узняліся ды шуры-буры, I здулі, змялі пярловы вянок, Пярловы вянок пухавісценькі, Пухавісценькі, пазлацісценькі.
I пайшла ж яна каля Дунаю, Каля Дунаю, вянка шукая. Устрэла ж яна ды трох малойчыкаў, Трох малойчыкаў-рыбалоўчыкаў. — Вы малойчыкі-рыбалоўчыкі, Ці не чулі вы, ці не відзелі Пярловы вянок пухавісценькі, Пухавісценькі, пазлацісценькі? Адзін жа кажа: «Не чуў, не відзеў». Другі жа кажа: «I чуў і відзеў». А трэці кажа: «У руках дзяржаў Пярловы вянок пухавісценькі, Пухавісценькі, пазлацісценькі».
— Слічна паненка паня Мар’ічка, А што ж будзе нам і за перайма Пярлова вянка пухавісценька, Пухавісценька, пазлацісценька? — Аднаму будзе шоўкавы платок, Шоўкавы платок з буйнай галавы. Другому будзе лента галуба, Лента галуба з русае касы. Трэцяму будзе кальцо залато, Кальцо залато з правае рукі. За правай рукой я сама пайду. Аднаму буду я суседачка, Другому буду верная слуга, Трэцяму буду родная жана.
285
A y лузе ды ў зялёным, Зялёны явар, малады! * Там лятала шэра пава Ды ўраніла злоты пёры. Там хадзіла слічна панна, Слічна панна Ульяначка, Ды збірала злоты пёры, Ды звівала перлаў венчык, Ды ўскладала на галоўку. Пайшла яна дарогаю, Дарогаю шырокаю Ды ўбачыла бярозачку. На бярозцы злота лісце, Злота лісце і шышачкі. Наляцелі дробны птушкі, Сталі яны шышкі кляваць. Ульяначка тых птушачак, Ды тых птушак адагнала, Шаўкоў платок разаслала, Злотых лісцяў нашчыпала. Пайшла ж яна да злотнічкаў: — Вы злотнічкі-работнічкі, Вы зрабіце тры надоб’і, Я за тое падзякую.
Ды зрабілі тры надоб’і, Аддалі ёй на ручанькі. Ульяначка, слічна панна, Пайшла яна па кладачцы, А кладачка ззыбнулася, Ульяначка злякнулася Ды ўпусціла тры надоб’і. Пайшла ж яна каля рэчкі, Ташнуючы, бядуючы.
Там спаткала трох малойцаў, Трох малойцаў-рыбалоўцаў.
■— Вы малойцы, мае братцы, Ды закіньце шоўкаў невад, Ды злавіце тры надоб’і, Бо надоб’і мне патрэбны:
Перлаў венчык — да вянчання, Срэбны кубак — да вітання, Злоты персцень — да мяняння, Я за тое падзякую: Аднаму буду суседачка, А другому — братавачка, А трэцяму — міла жонка. Ды злавілі тры надоб'і, Аддалі ёй на ручанькі.
Пайшла ж яна да пакоя, Села яна за скам’ёю, За скам’ёю пад аконцам, Стала яна лісты пісаці Ды к міламу пасылаці. Піша, піша ды пагляне, Ды пагляне праз аконца, Адкуль едзе яе мілы, Сам дзевяты, конь пяльчаты. Яны з коней пассядалі, Ульяначку прывіталі, За белую ручку ўзялі. Песня спета проці лета, Досыць барыць, пара дарыць: Мне самому — паўрублёўку, Маім братам — капу яек, А дудару — чэрвен злоты.
229
Ходзіць пава па вуліцы, гэй, віно!
Ходзіць пава па вуліцы, віно!
Сцеле пер’е па мураўцы, гэй, віно!
Сцеле пер’е па мураўцы, віно!
А за ёю красна панна, гэй, віно!
Красна панна млода Ганна, віно!
Пер’е бярэ, ў хвартух кладзе, гэй, віно!
Пер’е бярэ, ў хвартух кладзе, віно!
287
А з хвартушка вянок віе, гэй, віно! А з хвартушка вянок віе, віно!
Звіўшы вянок, пайшла ў танок, гэй, віно!
Звіўшы вянок, пайшла ў танок, віно!
Скуль жа ўзяўся буйны вецер, гэй, віно!
Скуль жа ўзяўся буйны вецер, віно!
Звеяў венец ў быстры Дунай, гэй, віно!
Звеяў венец ў быстры Дунай, віно!
Пайшла Ганна беражочкам, гэй, віно!
Беражочкам за вяночкам, віно!
Напаткала тры малойцы, гэй, віно!
Тры малойцы-рыбалоўцы, віно!
— Ах, мае ж вы малойчыкі, гэй, віно!
Вы закіньце сеці-невад, віно!
Вы закіньце сеці-невад, гэй, віно!
Ды злавіце павін венец, віно!
— Што ж нам, панна, за дар дасі, гэй, віно! Што ж нам, панна, за дар дасі, віно!
— А старшаму — павін венец, гэй, віно!
А другому — злоты персцень, віно!
А трэцяму •—• сама млода, гэй, віно!
Сама млода, як ягода, віно!
230
Ходзіць пава ды па вулачцы Ды мовіпь, віно ж, віно зеляно! * Роніпь пер’е ды па мураўцы.
А за ёю красная паненка
Пер’е бярэ ды ў хвартушок кладзе,
* Рэфрэн паўтараейца пасля кожнага радка.
3 хвартушка бярэ ды ў вяночак віе, Звіўшы вянок, ды пайшла ў танок. А скуль быўшы, ды буйны вецер, Ой, і звеяў з паненкі вянок, Ой, завеяў на быстры Дунай. Плыве вянок ды Дунаёчкам, Бяжыць панна ды беражочкам, Сустракае тры рыбачанькі.
— Тры рыбачанькі, ўсе тры браценькі, А закіньце ды шоўкаў невад, А спаймайце ды з панны вянок!
— А што ж, панна, ды за дар дасі? — А першаму — ды з панны вянок, А другому -— ды шчуку-рыбу, А трэцяму — ды сама млода, Сама млода, як ягода, Як ягадка ды баравая, Як вішанька ды садавая!
Як салаўі ды ў садочку, Так мы ў панны ды на дварочку! Як салаўі ды гнёзды вілі, Так мы да панны праўду гаварылі! Гэта песня табе спета, Песня спета проціў лета.
А што, панна, за дар дасі? • Сорак яек па паўміску, Каўбасою абкружыўшы, Белым сырам завяршыўшы!
231
Ходзіць пава па вуліцы, гэй, лолым! Ходзіць пава па вуліцы, лолым!
Роніць пер’я па мураўцы, гэй, лолым! Роніць пер’я па мураўцы, лолым! А за ёю красна панна, гэй, лолым! А за ёю красна панна, лолым!
Пер’е брала, ў хустку клала, гэй, лолым! Пер е брала, ў хустку клала, лолым!
3 хусткі брала, вянец віла, гэй, лолым!
3 хусткі брала, вянец віла, лолым! Звіла вянец, пашла ў танец, гэй, лолым!
Звіла вянец, пашла ў танец. лолым!
Скуль нашоўся буйны вецер, гэй, лолым! Скуль нашоўся буйны вецер, лолым! Зарваў вянец на Дунаік, гэй, лолым!
Зарваў вянец на Дунаік, лолым!
Плыне вянец Дунаічкам, гэй, лолым!
Плыне вянец Дунаічкам, лолым!
Бяжыць панна беражэчкам, гэй, лолым! Бяжыць панна беражэчкам, лолым!
Спаткала тры рыбалоўцы, гэй, лолым! Спаткала тры рыбалоўцы, лолым!
— Рыбалоўцы, ўсе тры малойцы, гэй, лолым! Рыбалоўцы, ўсе тры малойцы, лолым!
Ой, закіньце шаўкоў невад, гэй, лолым!
Ой, закіньце шаўкоў невад, лолым!
А злавіце павін вянец, гэй, лолым!
А злавіце павін вянец, лолым!
— Што ж нам, панна, за дар дасі, гэй, лолым! Што ж нам, панна, за дар дасі, лолым!
— А аднаму — павін вянок, гэй, лолым!
А аднаму — павін вянок, лолым!
А другому — злотны персцень, гэй, лолым!
А другому — злотны персцень, лолым!
А трэцяму — сама млада, гэй, лолым!
А трэцяму — сама млада, лолым!
Сама млада, як ягада, гэй, лолым!
Сама млада, як ягада, лолым!
Як ягада баравая, гэй, лолым!
Як ягада баравая, лолым!
Як вішанька садавая, гэй, лолым!
Як вішанька садавая, лолым!
Арацыя:
Што ж нам, панна, за дар дасі?
Копу яек на паўміску,
Злотам, срэбрам акружона, Белым сырам завяршона. Жэб та панна прэндка росла, В тым року замонж пошла, Hi за еднэго, то за другего Альбо тэж за мне младэго.
290
Ходзіць пава па вуліцы, гэй, віно!
Ходзіць пава па вуліны, віно!
Роніць пер’е па мураўцы, гэй, віно!
Роніць пер’е па мураўцы, віно!
А за ёю панна красна, гэй, віно!
А за ёю панна красна, віно!
Пер’е брала, ў хустку клала, гэй, віно!
Пер’е брала, ў хустку клала, віно!
3 хусткі брала, вянец віла, гэй віно!
3 хусткі брала, вянок віла, віно!
I ўпусціла ў Дунаёчкі, гэй, віно!
I ўпусціла ў Дунаёчкі, віно!
Ішлі тры рыбакі, усе тры брацці, гэй, віно! Тры рыбакі, ўсе тры брацці, віно!
— А закіньпе шоўкаў невад, гэй, віно!
А закіньце шоўкаў невад, віно!
I ўлавіце з павы венец, гэй, віно!
I ўлавіце з павы венец, віно!
— Ацож пані за дар дае, гэй, віно!
А цо ж пані за дар дае, віно!
—• А еднэму — злоты персцень, гэй, віно!
А еднэму — злоты персцень, віно!
А другему — з павы венец, гэй, віно!
А другему— з павы венец, віно!
А тшэцему —• сама млода, гэй, віно!
А тшэцему — сама млода, віно!
Сама млода, як ягода, гэй, віно!
Сама млода, як ягода, віно!
Як вішанька садавая, гэй, віно!
Як вішанька садавая, віно!
Як ягадка баравая, гэй, віно!
Як ягадка баравая, віно!
233
Ляцела пава павучыстая, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Пушчала пер’е пазлацістае.
А там дзевачка каровы гнала,
: Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Каровы гнала, пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла. Звіўшы вяночак, да й прышпіліла, А прышпіліўшы, пахілілася, Свайму татульку пахвалілася: —А ніхто майго вянка не сарвець. Як узняліся шуры да буры, А як сарвалі да й пакацілі.
Пайшла дзевачка да й шукаючы, Да й шукаючы, а й пытаючы. Рыбаловыя рыбу лавілі.
— Рыбаловыя, добрыя людзі, Ціне відзелі пярловы вянок? Ой, адзін кажыць: «А я не відзеў». А другі кажыць: «А я не бачыў». А трэці кажыць: «Я ў руках дзяржаў, Я ў руках дзяржаў, на мора пускаў». — Рыбаловыя, добрыя людзі, А закіньце ж вы шаўковы шацень, А дастаньце ж вы парловы вянок, Парловы вянок, залаты вяршок, Дарма не хачу, я вам заплачу. Аднаму я дам шаўкову хусту, Другому я дам персцень залаты, Трэцяму я дам белую руку.
Белая хуста — то свёкарка мой, Залаты персцень — то дзеверка мой, Белая рука —то міленькі мой.
234
Лятала пава ды павучыстая, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Раняла пер’е ды пазлацістае.
Гнала Ніначка ды статачак ў поле, Статачак гнала ды пер’е збірала. Большае пяро клала ў рукавок, Меншае пяро клала ў падалок, 3 падалка брала ды вяночак віла, 3 рукаўка брала ды давівала.