• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    246
    А на рэчаньцы на быстранькай, Зялён явар, зялёны! **
    * Рэфрэны «Зялёны явар, дуброва!» і «Спявайце, братцы, спявайце!» паўтараюцца па чарзе праз адэін радок.
    ** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    303
    На кладачцы на гібчанькай Там дзевачка бель бяліла, Бель бяліла, хустку мыла, Золат персцень ураніла.
    Прыйшла дамоў — татульку чалом: — Едзь, татулька, па золат персцень. Татулька кажа: «Я не паеду: Мой конічак не кованы, На бел камень ён не станіць, На сіне мора ён не ўзгляніць, Золат персцень не дастаніць».
    Прыйшла дамоў — міламу чалом: — Табе, мілы, ехаць па золат персцень. Мілы кажа: «Я й паеду: Мой конічак падкованы, На бел камень ён жа станіць, На сіне мора ён узгляніць, Золат персцень ён дастаніць».
    247
    Да на рэчцы, рэчцы, Да на гібкай кладцы, [Вясна красна на ўвесь свет!]*
    Там паненка бель бяліла I персня забыла.
    — Да паедзь, паедзь, мой брацейка, Да па мой персцень залаценькі,
    Да па мой вянок, Да руцвяненькі.
    Брацейка да едзе, Да персня не вязе.
    — Да паедзь, паедзь, Да мой міленькі,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага двухрадкоўя.
    Да па мой персцень, Да залаценькі,
    Да па мой вянок, Да руцвяненькі.
    Міленькі едзе, Персцень вязе.
    248
    А на моры, моры, моры сіненькім, А зялён явар, кудравы!* Да на кладачцы, да на гібенькай А там дзевачка белю бяліла, Белю бяліла, персцень ураніла. А каму ж ехаць персніка шукаці? А татачку ехаць персніка шукаці. А татачка кажа: «Я каня не маю, Я каня не маю, персня не знаю». А братачку ехаць персніка шукаці. А братачка кажа: «Я каня не маю, Я каня не маю, персня не знаю». А міламу ехаць персніка шукаці. «Я каня маю, перснік я знаю».
    •
    249
    А на морыцы
    [Зялён явар наш, зялён!]* А на сіненькім Млода паненка Бяльё бяліла, Залаты пярсцён Яна ўтапіла.
    А пашла ж яна Татачку прасіць: — А мой татачка, А мой родненькі.
    Запражы каня, А паедзем мы На сіне мора, А дастанем мы . Залаты пярсцён.
    — Дачушка мая, Mae конікі Неубраныя, Неўкаваныя.
    А схадзі ж ты К міламу свайму, Яго конікі I убраныя, I ўкаваныя, А паедзеце ж На сіне мора, А дастанеце Залаты пярсцён.
    250
    Малада Манечка скуты бяліла, Зялёна елка, сасонка!* Скуты бяліла, ключы згубіла.
    Як дала чалом за мамачкай дамоў: — Маманька, хадзі, ключыкі знайдзі! Маманька пайшла, ключы не знайшла. Як дала чалом за татанькам дамоў: — Татанька, ідзі, ключыкі знайдзі! Татанька пайшоў, ключы не знайшоў. Як дала чалом за міленькім дамоў: — Міленькі, хадзі, ключыкі знайдзі! Міленькі пайшоў, ключыкі знайшоў.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ПАНЕНЦЫ РОУНЫ ТОЛЬКІ КАРАЛЕВІЧ
    251
    За сеньмі да й за новымі, У агародзе на пагодзе He мак-роза расцвітала. Там дзевачка пахаджала, Рабы хвартух рассцілала, Тую розу сашчыпала, Бела ліцо украшала.
    — Каб маё ліцо [такое] было, Як [гэта] рожа чырвоная, To я не пашла б ні за селяніна, [Hi за селяніна], ні за двараніна, А пашла б за'крулёва сына, Ён па полі паязджае, Ен з коніка не злязае, Нікому шапкі не здымае, Із стрэмені ногі не вымае. Цераз поле едзе — поле ззяе, Цераз места едзе — места йграе. Павыходзілі усе мяшчаначкі, Сталі таму дзіву дзіваваціся: — Добра таму, чый сын едзе, А лепей таму, чый зяць будзе.
    252
    Ва гароднічку да на тачыльнічку, Да віно ж наша зялёнае! * Там мак-рожа расцвітала. Там Танечка пахаджала, Тую мак-рожу сашчыпала, К свайму лічыку раўнавала:
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    — Каб маё ж ліцо да тако было, Як гэта мак-рожа чырвоная, He пашла б я ні за селяніна, Hi за селяніна, ні за двараніна, Ды пашла б я за крулёва сына, Што з коніка не ссядае Мяча з пляча не знімае. Цераз поле едзе — поле ззяе, Цераз места едзе — места йграе. Павыходзілі ўсе паненачкі, Усе паненачкі, ўсе мяшчаначкі, Сталі таму дзіву дзіваваціся.
    Адна кажа: «Слаўны, ды чый жа сын будзе». Друга кажа: «Яшчэ слаўней, чый зяць будзе». Трэця кажа: «Яшчэ слаўней, чый муж будзе».
    253
    У гародчыку зеляненькім, Зялён явар, кудравы!* Стаіць ружа чырвоная. Выйшла, выйшла красна паненка Красна паненка малада Аленка, Тую ружу пашчыпала, К свайму ліцу раўнавала: — Каб я была, як ружова кветка, Як ружова лісціначка, Была ж бы я крулёвачка, Ездзіла ж бы шасцьмі канямі, 3 фурманамі, з малайцамі!
    254
    У гародзе, ў частым частаколе, Вясна красна на ўвесь свет!
    He мак-ружа расцвітала, Зялён явар, кудравы! **
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    ** Рэфрэны «Вясна красна на ўвесь свет!» і «Зялёны явар, кудравы!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
    308
    Наляцелі птушкі з-за сіняга мора, Яны ж тую ружу абшчыкаталі, Абшчыкаталі ды параскідалі. Выйшла, выплыла маладая Галя, Яна ж тую ружу пазбірала, Пазбірала, к ліцу раўнавала: — Каб я така была, як гэтая ружа, He пайшла б я ні за селяніна, Hi за селяніна, ні за двараніна, А пайшла б я за такога пана, За такога пана, як я сама, Што з коніка не ссядае, 3 плеч шабелькі не знімае. Мы ж табе пелі, мы шчабяталі, Як салавейка ў ціхім лузе, У ціхім лузе ды на каліне. Ты ж каліна, не ззыбніся, Маладая Галя, не ўлякніся, Выйдзі-выйдзі ды на ганачак, Вынесь-вынесь ды падарачак, Ды падарачак — копу яечак, Копу не копу, а паўкапы мала, Тры тысячы не лічачы!
    Мы ж твае дары самі пералічым, Маладую Галю самі падвялічым. Два-тры злоты нам на боты, Мы ж свае боты самі патапталі, Маладой Галіне жаніха шукалі! Песня спета проці лета, Проціў новага і здаровага, I здаровага і вясёлага!
    255
    Тынам, тынам, ды не частаколам, Ды віно ж маё зеляно!* Край частакола ды вырасла ружа. Выйшла, выбегла красная паненка, Красная паненка на імя Аленка, Тую ружу сашчыпала,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    К свайму лічку меркавала: —Ой, дай, божа, мне такое лічка, Як чырвона гэта ружа!
    He пайшла б я ні за селяніна. Hi за селяніна, ні за двараніна, А пайшла б я за такога пана, Што на кані раз’язджае, 3 страмён ножак не вымае. Просім цябе да нас выйсці, Нам за песню заплаціці: Сорак яек ды на паўмісак, Каўбасою абкружыці, Белым сырам завяршыці.
    Віншаванне:
    Дай божа, каб узрасла, ускрасла, За харошага малайца замуж пайшла, Проша даць, не жалаваць, Каб было за што падзенькаваць!
    256
    У агароднічку на тачыльнічку, Зеляно віно, зеляно!* Там мак-ружа расцвітала, Там дзеванька пахаджала, Тую мак-ружу сашчыпала, Сашчыпала, ў рукавец клала, К свайму ліцу прыкладала. — Каб маё ліцо такаво было, Як мак-ружа, прыгожае. He пайшла б я ні за двараніна, Hi за двараніна, ні за шляхцяніна, А пайшла б я за такога пана, За такога пана, як я сама, Што з коніка не ссядае, 3 плеч шабелькі не знімае, Цераз поле едзе — поле ззяе, Цераз места едзе — места гаворыць: «Добра таму бацьку, чый сын будзе, Яшчэ таму лепей, чый муж будзе!»
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    257
    Да ў вагародзе на пераходзе, Вясна красна на дварэ!* Там жа рожа зацвітала, Слаўная паненка рожу сашчыпала, Сашчыпала, ў рукаве склала, 3 рукава вымала, к ліцу раўнавала. — Каб маё ліцо гэтакае была, He пашла б я за селяніна, Hi за селяніна, ні за двараніна, Да пашла б я за такога пана, За такога пана, як і'я сама, Што з конічка не ссядае, 3 страмень ножак не вымае. Да яго конічак сільна бяжыць, Капыткамі зямельку сячэ, А вочкамі зоркі лічыць, А вушкамі вайну чуе.
    258
    У гародзе да на пераходзе, Чырвоны цвет на ўвесь свет!к Там дзевачка пахаджала, Чырвоную рожу пашчыпала, К свайму ліцу прыраўняла. — Каб маё ліцо да было такое, He пашла б я замуж ні за кога, Толькі б пашла за таго пана, Што з коніка не ссядае, Ножак з страмён не вымае, Повад з ручак не пускае.
    259
    Між клеткамі, між новымі, Эй, то-то, да між клеткамі, Ло-ло, між новымі, ло-ло!
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Расце рожа чырвоная, Эй, то-то, да расце рожа, Ло-ло, чырвоная, ло-ло! Туды бегла красна панна, Эй, то-то, да туды бегла, Ло-ло, красна панна, ло-ло! Вышчыкнула з рожы кветку, Эй, то-то, да вышчыкнула, Ло-ло, з рожы кветку, ло-ло! Раўнявала к свайму лічку, Эй, то-то, да раўнявала, Ло-ло, к свайму лічку, ло-ло! — Каб такое ліцо было, Эй, то-то, да каб такое, Ло-ло, ліцо было, ло-ло! Як гэтая з рожы кветка, Эй, то-то, да як гэтая, Ло-ло, з рожы кветка, ло-ло! He пашла б я за селяніна, Эй, то-то, да не пашла б я, Ло-ло, за селяніна, ло-ло! Да пашла б я за двараніна, Эй, то-то, да пашла б я, Ло-ло, за двараніна, ло-ло! Ен коніка асядлае, Эй, то-то, да ён коніка, Ло-ло, асядлае, ло-ло! Па постаці паязджае, Эй, то-то, да па постаці, Ло-ло, паязджае, ло-ло! Каньчука з рук не пускае, Эй, то-то, да каньчука, Ло-ло, з рук не пускае, ло-ло! Сорак работ прыганяе, Эй, то-то, да сорак работ, Ло-ло, прыганяе, ло-ло!
    Ў селяніна з постам бацвінне, Эй, то-то, да ў селяніна, Ло-ло, з постам бацвінне, ло-ло! А у двараніна арох, сланіна, Эй, то-то, а у двараніна, Ло-ло, арох, сланіна, ло-ло! Ен без порцы есць не сядзе,
    Эй, то-то, да ён без порцы, Ло-ло, есць не сядзе, ло-ло! Без дзеўчыны спаць не ляжа, Эй, то-то, без дзеўчыны, Ло-ло, спаць не ляжа, ло-ло!
    260
    А ў гародзе ды на пераходзе Стаіць ружа чырвоная, Віно ж маё, віно зеляно! *
    Выйшла, выбегла красная паненка, Красная паненка на імя Аленка,
    Вышчыкнула з ружы кветку Ды меркавала к свайму лічку:
    — А дай, божа, такое лічка, Як із ружы гэта кветка,
    To пайшла б я за садавода, Бо садавод сады садзіць.
    Першы садок ды вішнёвы, Другі садок ды чарашнёвы,
    Трэці садок краснае паненкі, Краснае паненкі маладой Аленкі.
    Гэта песня табе спета, Песня спета проці лета.
    А што панна, за дар дасі? Сорак яек на паўміску,
    Каўбасою абкружыўшы, Белым сырам завяршыўшы.
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнай страфы.
    261
    За клеткаю за новаю, Да лалым, лалым, гэй, лалым!* Расла рожа зялёная.
    Выйшла паненка Тонка, бяленька, Тую рожу зашчыпала, К свайму ліцу раўнавала. — Каб маё ліцо такое стала, He пайшла б я ні за кога, Hi за двараніна, ні за мешчаніна, Да пайшла б я за такога пана, Што ў Варшаве прабываець, Суды судзіць, перасуд бярэць. Туды ляцелі два галубочкі, Выкінулі яны па жалудочку, На тых жалудочках расцець па дубочку, Залатое лісце, срэбная раса. А хто ж тое лісце зломіць?
    А хто ж тую расу струсіць?
    Маладая паненка расу струсіць, Расу струсіць і лісце зломіць. Маладая паненка, даруй гасцей, Даруй гасцей, не баў, бардзей. Гэтыя госці не часта ходзяць. He часта ходзяць, не па многа просяць: Чырвен злоты на талерку, Валоўнікам на гарэўку, Чырвен злоты — нам на боты, Гарнец піва — нам на дзіва, Гарнец мёду — на выгоду.