Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Сама буду панаваці, Сястра будзе шынкаваці, Таварышка — жыта жаці.
Вінійаванне:
Вот табе, паненка, песня спета, Песня спета проці лета, Залацістага, каласістага.
Каб паненка расла, Скора замуж пашла, I каб мы былі, На вяселле прыбылі, Гарэлку пілі, Каб па барадзе цякло, А ў рот не папало.
210
Цякла рэчка край млыночка, гэй, віно! А другая — край Дуная, віно!
Красна панна хусце прала, гэй, віно! Хусце прала, бель бяліла, віно!
Злоты персцень ураніла, гэй, віно! Шчука-рыба ухваціла, віно!
Шчука-рыба — азярэчкам, гэй, віно! А дзяўчына — беражочкам, віно!
Напаткала тры малойцы, гэй, віно!
Тры малойцы-рыбалоўцы, віно!
— Ой, закіньце шоўкаў невад, гэй, віно! Шчуку-рыбу вы паймайце, віно!
Ой, паймайце, расхвастайце, гэй, віно! Злоты персцень вы дастаньце, віно!
— Што ж нам, панна, за дар дасі, гэй, віно? Што ж нам, панна, за дар дасі, віно!
— Дам аднаму руцян вянок, гэй, віно! А другому — злоты персцень, віно!
А трэцяму — сама млада, гэй, віно! Сама млада, як ягада, віно!
Як ягада баравая, гэй, віно! Як вішанька садавая, віно!
211
На кладачвы на гібенькай, Ды віно ж маё зеляно! * Там дзяўчына бель бяліла, Бель бяліла, персцень ураніла. Ішлі малойцы, тры рыбалоўцы. — Ах вы, рыбалоўцы, красны малойцы, Вы закіньце шоўкаў невад Ды злавіце залаты персцень.
— Што ж ты нам, дзяўчыначка, за дар дасі? — За першага аддам суседачку.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
За другога — швагерачку, За трэцяга сама пайду. Да суседкі агню пайду, Да швагеркі ў госці паеду, 3 табой, мілы, жыці буду, Жыці буду, пажываці, Малых дзетак гадаваці!
212
Да на рэчачцы, да на быстранькай, Да зялёны явар, зялёны! * Да на кладачцы, да на гібенькай Да там дзеўка бель бяліла, Бель бяліла, персцень ураніла. Да там хлопчыкі-рыбалоўчыкі Сеці насілі, рыбу лавілі.
— Да вы хлопчыкі-рыбалоўчыкі, Да закіньце сеці цераз быстры рэкі, Да злавіце ж мне й залаты пярсцён, Падару ж я вам усім па падарку: Першы падарак — залаты пярсцён, Другі падарак — шаўкова хуста, Трэці падарак — сама малада. Залаты пярсцён — заручаціся, Шаўкова хуста — абвянчаціся, Сама маладая — пацяшаціся.
213
А на моры, на Дунаі, Да віно ж, віно зялёнае! * Ляжыць кладка малявана. На той кладцы красна паненка, Красна паненка малада Аленка Бель бяліла, ручкі мыла, Злоты персцень ураніла.
Пашла ж яна каля рэчачкі, Каля рэчачкі, каля быстрай,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
274
Спаткалася з трыма хлопцамі.
— Mae вы хлопчыкі-рыбалоўчыкі, Да закіньце шоўкаў невад, Да злавіце злоты персцень.
Я вам будў у адгодзе: За першага сама пайду, За другога сястру аддам, За трэцяга — таварышку. Сама буду панаваці, Сястра будзе жыта жаці, Таварышка — слугаваці. Сама буду ў чыстым срэбры, Сястра будзе ў золаце, Таварышка — у вадбаі.
Вот табе, паненка, Песня спета проці лета Велікодная — то угодная. Вельканоцная — то памоцная, Жыві паненка, у раскошы, Мей катух грошы, I рок ад року, Каб сёлета ляжаў панічык пры боку.
214
Красен-ясен, [Зялёны сад вішнёвы!] У небе месяц Красней яго Ды дзевачка. Г адуецца У татулькі, У матулькі.
Пышна ходзіць, Гарда мовіць, Пашла ж яна Бяллё мыці, Бель бяліці, Стала ж яна
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
На кладачку, A кладачка Гібнулася. Ай, дзевачка Злякнулася, Ураніла Злоты персцень. Там рыбалоўцы Рыбу лавілі. Пашла ж яна К рыбалоўцам. — Рыбалоўцы, Mae братцы, Я ўраніла Злоты персцень. А каторы Да й дастанець, За таго я Са.ма пайду.
215
Да на дошчачцы, да на гібенькай, Вясна красна на ўвесь свет! * Там дзевачка бель бяліла, Бель бяліла, персцень ураніла.
Да пашла ж яна краем Дунаем, Да стрэла яна трох рыбалоўцаў. — Ах вы, рыбалоўцы, маладыя малойцы, Кіньце, закіньце шоўкавыя сеці Да злавіце залаты пярсцён.
Я ж вам ўсім тром па падарку дам: Першаму рыбалоўцу — шоўкавая хуста, А другому — залаты пярсцён, А трэцяму — сама маладзенька. Шоўкавая хуста — заручаціся, Залаты пярсцён — вянчаціся, Сама маладзенька — век векаваці, Век векаваці, дзеці гадаваці.
А на рэчачцы, а на быстрае, Вясна красна, дзень цёплы! * Там дзевачка кубкі мыла, Залаты персцень абраніла. Там рыбалоўцы рыбку лавілі. — Ох вы, хлопцы, удалыя малойцы! He лавіце рыбкі, а лавіце персцень. — Ты, дзевачка малада, што дасі перайма. — Першаму перайма — залаты персцень, Другому перайма — шоўкавы платок, Трэцяму перайма — я сама, малада.
217
Кала рэчунькі, кала быстрае, •Жаркая сонца ў ваконца! * Там дзяўчонка кубкі мыла, Золат персцень ураніла. Пашла яна кала рэчунькі, Кала рэчунькі, кала быстрае, Сустракаець трох малойцаў. — Малойчыкі-рыбалоўчыкі, Вы закіньце шаўковы сеці, А ўлавіце золат персцень. Я ж вам, малада, знадабна буду: Першаму буду суседачка, Другому буду нявестачка, Трэцяму буду мілая жана. Суседачка — цяпла браці, Нявестачка — піць падаваці, Мілая жана — пасцель слаці, Пасцель слаці, з табой спаці.
218
Там на моры на каменю, Да віно ж, віно зялёнае! *
Там паненка бель бяліла, Бель бяліла, сыгмант ураніла. — Ой вы, рыбалоўцы, маладыя хлопцы, Закідайце сетку за быструю рэчку. Ці не найдзеце вы мае згубы?
А як найдзеце, то я вам заплачу: Першаму заплачу да злотны сыгмант, Другому заплачу — сама жаной стану.
Віншаванне:
Віншую паненку Чырвонай сукенкай, Каб паненка расла I хутка замуж пашла. I ганаровай не была I мяне на вяселле запрасіла, А я каб здароў быў I на вяселле прыбыў.
219
Тонка, тонка канапелька, Канапелька, лолам!
Да танчэйша красна панна, Красна панна, лоламі Хусты мыла, бель бяліла, Бель бяліла, лолам!
Злоты персцень да зраніла, Да зраніла, лолам!
— Вы малойцы-рыбалоўцы, Рыбалоўцы, лолам!
Да закіньце шалкоў невад, Шалкоў невад, лолам!
Да злавіце злоты персцень, Злоты персцень, лолам!
— Красна панна, што за дар дасі, Што за дар дасі, лолам!
— Аднаму будзе злоты персцень, Злоты персцень, лолам!
А другому —• шалкова хустка, Шалкова хустка, лолам!
278
А трэцяму — сама млода, Сама млода, лолам!
Сама млода, як ягода, Як ягода, лолам!
-— Красна панна, не падзелімся. He падзелімся, лолам!
Злоты персцень пераломіцца, Пераломіцца, лолам!
Шалкова хустка да зносіцца, Да зносіцца, лолам!
Сама м/іода, як ягода, Як ягода, лолам!
Да на век доўгі, На век доўгі, лолам! Да на быт добры, На быт добры, лолам!
220
Тонка, велька канапелька, Эй, лолам, тонка велька канапелька!
Найтанчэйша красна паненка, Эй, лолам, найтанчэйша красна паненка!
Красна паненка Ясюленька, Эй, лолам, красна паненка Ясюленька
Хусты мыла, бель бяліла,
Эй, лолам, злоты персйень ураніла,
Шчука-рыба ухваціла, Эй, лолам, ухваціла і паплыла.
— Эй, вы, хлопцы-рыбалоўпы,
Эй, лолам, вы спаймайце шчуку-рыбу,
Вы спаймайце, распластаййе,
Эй, лолам, злоты персцень вы дастаньце!
3 шчукі-рыбы абед будзе, Эй, лолам, злоты персцень ўзамен пойдзе!
279
Песня дзеўцы з-пад акенца, Зялён рамон, кудравы! * Што ў чырвоненькай сукенцы, А хустачка шаўковая.
Дзяўчыначка талковая. Пашла ж яна каля рэчкі, Каля рэчкі, каля быстранькай. Яна ж тамка бель бяліла, Злоты персцень ураніла. Там плавалі два малойцы, Два малойцы-рыбалоўцы. — Ох вы, хлопцы-рыбалоўцы! Да спаймайце злоты персцень. Я вам буду у адгодзе, У адгодзе, вялікай прыгодзе... За першага сястру аддам, За другога сама пайду.
222
Добры вечар, паненачка, Роза, аленькі цвяток! * Паненачка да й Ганначка Жыла-была ў свайго таткі, У свайго таткі, ў сваёй мамкі. Ты у татачкі жывеш, Як юргіненька цвіцеш, Сады садзіш, паліваеш.
Удаецца ўсё у садзе, Тваім садзе-вінаградзе.
Удалася адна ігрушка, Срэбна віцце, злота лісце. Узнялася шура-бура, Пакрышыла, паламала Срэбна віцце, злота лісце. Лісце ў хустачку звязала, Татку з мамкай паказала. Ганначка плацце мыла,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
280
Злоты персцень ураніла. Пашла ж яна, ручкі ламя, Да к малойцам-рыбалоўцам. — Вы малойцы-рыбалоўцы, Зробце мне з гэтай шкоды тры выгоды: Першая выгода — срэбны кубак, А другая — злоты персцень, А трэцяя — пярлоў венчык.
I ўлавіце мне злоты персцень, А я вам да прыгаджуся: Аднаму хоць кумачкай, А другому суседачкай, А трэцяму — сама млода, Сама млода, як ягода.
223
Лятала пава па чыстым полі, Раняла пер’е ў траву зеляну. А там хадзіла млода Уллянка, Яна хадзіла, пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак звівала, Звіўшы вяночак, да прышпіліла, Да прышпіліла, ў таночак пашла, У таночак пашла, пахваляяся: «Ніхто не сарвець пярловага вянца». А гдзе ўзяліся буйныя ветры, Буйныя ветры, дробныя дажджы, Сарвалі, паняслі на сіне мора, На сіне мора, на глыбока азёра.
Пашла ж яна яго шукаці. Спаткала ж яна трох рыбаловаў. — Вы рыбаловы мілыя мае, Закіньце ж вы шаўковую сець, Знайдзіце мой пярловы вянец. —• А што ж ты дасі за перайма? — Аднаму я дам шаўкову хусту, Другому я дам залаты персцень, А трэцяму дам белую ручку. Шаўкова хуста — на дараванне, Залаты персцень — то на мянянне, Што ручку дала ■— то сама пашла.
281
Ай, рана, рана [пава лятала], Пава лятала, пер’е раняла. Спявайце, малойцы, спявайце! * Красна Маланька пер’е збірала, [Пер’е збірала], ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак пляла, Звіўшы вяночак, да на галоўку, Пайшла на вулку пахваліціся: «Ніхто майго вянка не знімець, Hi буйны ветры, ні дробны дажджы». Адкуль узяўся буйны дожджык, Панёс ён вяночак пярловенькі У чыста поле, на сіне мора. Пашла Маланька плача і тужа, [Плача і тужа], ручанькі ламя.
Паслала яна сваю мамухну Вяночка іскаць пярловага. Мамухна пайшла, вянка не найшла. Паслала яна свайго татухну Вянка іскаць пярловага.
Татухна прыйшоў, вянка не найшоў. Пайшла Маланька вянка іскаць, На ўстрэчу ёй тры рыбаловы. — Вы рыбаловы мілыя мае, Чы не чулі вы, чы не відзелі Майго вяночка пярловага?
Адзін кажыць: «Я чуў, відзеў».
Другі кажыць: «Я ў руках дзяржаў!» Трэці кажыць: «А вось у мяне!» — Красна Маланька, чым будзеш дарыць? — Аднаму я дам шаўкову хустку, Другому я дам залаты персцень, За трэцяга сама пайду.
225
Рана, рана сонца ўсхадзіла, [Вясна красна на ўвесь свет!] *
Раней таго пава лятала, Пава лятала, пер’е збірала. Панна Сахвейка раненька ўстала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла, Вянок віла, на галоўку клала. Звіўшы вяночак, пашла ў таночак. Адкуль узяліся густыя вятры, Густыя вятры, дробныя дажджы, Схапілі яны павін вяночак, Як схапілі, так пакацілі У чыста поле, у сіне мора. Як пашла ж яна, заплакаўшы, Усё шукаючы, усё пытаючы. Стрэла яна трох малойцаў, Трох малойцаў-рыбалоўцаў. — Мілыя мае вы рыбалоўцы, Ці не чулі ж вы, ці не відзелі Павін вяночак панны Сахвеі? Адзін кажыць: «Я чуў і відзеў». Другі кажыць: «Я ў руках дзяржаў». Трэці кажыць: «А вось у мяне, А вось у мяне ды й на правай руцэ». — Што ж ты нам дасі, панна Сахвея? — Аднаму я дам шаўковы платок, Другому я дам залаты пярсцянёк, А за трэцяга я сама пайду, Я сама пайду і вянок найду! — А за гэтым жыві здарова, Жыві здарова, будзь багата, Із бацюшкай, із матушкай, Із матушкай і са ўсёй сям’ёй.