• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Тое лісце ашчыкіталі, гэй, лолам!
    Тое лісце ашчыкіталі, лолам!
    Тудэма ішла красна панна, гэй, лолам!
    Тудэма ішла красна панна, лолам!
    Тое лісце пазбірала, гэй, лолам!
    Тое лісце пазбірала, лолам!
    Да ў пучочкі павязала, гэй, лолам!
    Да ў пучочкі павязала, лолам!
    Да занесла да матулі, гэй, лолам!
    Да занесла да матулі, лолам!
    Да падала праз акенка, гэй, лолам!
    Да падала праз акенка, лолам!
    — Злічы, матко, згадай, матко, гэй, лолам!
    Злічы, матко, згадай, матко, лолам!
    Колькі ў хустаньцы лісточкаў, гэй, лолам!
    Колькі ў хустаньцы лісточкаў, лолам!
    Каб мне толькі падарочкаў, гэй, лолам!
    Каб мне толькі падарочкаў, лолам!
    I толькі трэба паясочкаў, гэй, лолам!
    I толькі трэба паясочкаў, лолам!
    — Было, донька, доўга не спаць, гэй, лолам!
    Было, донька, доўга не спаць, лолам!
    Было прасці танюсенька, гэй, лолам!
    Было прасці танюсенька, лолам!
    Было ткаці гусцюсенька, гэй, лолам!
    Было ткаці гусцюсенька, лолам!
    Было бяліць бялюсенька, гэй, лолам!
    Было бяліць бялюсенька, лолам!
    Было рэзаць даўгусенька, гэй, лолам!
    Было рэзаць даўгусенька, лолам!
    — Буду дарыць кажнюсенька, гэй, лолам!
    Буду дарыць кажнюсенька, лолам!
    Ад старшага да меншага, гэй, лолам!
    263
    Ад старшага да меншага, лолам!
    А сватанька найпершага, гэй, лолам! А сватанька найпершага, лолам!
    Самых старшых падаркамі, гэй, лолам! Самых старшых падаркамі, лолам! Серадольшых ручнікамі, гэй, лолам! Серадольшых ручнікамі, лолам! Самых меншых паяскамі, гэй, лолам! Самых меншых паяскамі, лолам! Ото ж табе, красна панна, гэй, лолам! Ото ж табе, красна панна, лолам! Песня спета проціў лета, гэй, лолам! Песня спета проціў лета, лолам!
    Лета не жджы, замуж ідзі, гэй, лолам! Лета не жджы, замуж ідзі, лолам! Песню спелі — не залгалі, гэй, лолам! Песню спелі — не залгалі, лолам! Як салаўі шчабяталі, гэй, лолам! Як салаўі шчабяталі, лолам!
    Як салаўі у садочку, гэй, лолам!
    Як салаўі у садочку, лолам!
    Як мы ў панны на падворачку, гэй лолам! Як мы ў панны на падворачку, лолам!
    200
    Кала двара вярба, Вярба карчыстая, На ёй вецце злацістае, Наляцелі пташкі-рашкі, Тое вецце абламалі.
    Тудой бегла красна панна: •— Шугі-ругі, не ламеце! He ламеце маё вецце, Бо мне вецця многа трэба, Усім сватком па кветачцы, А старасце найболей.
    201
    А што ж гэта за пан едзе?
    Да віно ж маё зялёнае! *
    Трасцінаю апіраецца, Ен паненкі ўсё пытаецца: — А ці ўдому красна паненка, А ці ўдому, ці акажацца?
    — Хоць і ўдому, не акажацца, Яна ўдому, у святліцы
    Падарачкі кроіць ды гаворыць: «Татулечку на кашулечку, Матулечцы на хустачку, А сястрыцы на другую».
    202
    Пасеяла лешку лёну, Эй, лолам, пасеяла лешку лёну.
    Лешка лёну не ўрадзіла,
    Эй, лолам, лешка лёну не ўрадзіла,
    Падарачкі ўкарнаціла, Эй, лолам, падарачкі ўкарнаціла.
    Пасеяла руту-мяту,
    Эй, лолам, пасеяла руту-мяту.
    Наляцелі шугі-лугі,
    Эй, лолам, наляцелі шугі-лугі.
    — Шугі-лугі, чорныя каўкі,
    Эй, лолам, шугі-лугі, чорныя каўкі,
    He дзярыце руту-мяту,
    Эй, лолам, не дзярыце руту-мяту,
    Бо мне руты многа трэба, Эй, лолам, бо мне руты многа трэба:
    А чашнічкам да шапачкі,
    Эй, лолам, а чашнічкам да шапачкі,
    А мне, младой, вянок звіці,
    Эй, лолам, а мне, младой, вянок звіці,
    Вянок звіці, замуж выйсці, Эй, лолам, вянок звіці, замуж выйсці!
    ТРЫ ДАРЫ МАЛОЙЦАМ
    203
    Там на даліне цэркву рубілі, [Вясна красна на ўвесь свет!] * 3 трыма вакнамі, з чатырма вугламі. У адно вакно сонейка ўвайшло, А ў другое вакно сакол уляцеў, А ў трэцця вакно сам бог паглядзеў, Сам бог паглядзеў, на прастоле сеў, На прастоле сеў, слёзачку ўраніў. А з тае слязы рэкі пацяклі, Рэкі пацяклі ды рэкі быстрыя, Рэкі быстрыя, беражыстыя.
    На той рэчачцы кладачка ляжыць, На той кладачцы слічна паненка, Слічна паненка млода Аленка Кубачкі мыла, персцень згубіла. Устрэціла яна трох рыбаловаў. — Рыбалоўчыкі, ды мілыя мае, А закіньце ж вы ды шаўковы сеці, Шаўковы сеці па быстрай рэчцы, А злавіце мне ды залато кальцо. Дарам не хачу, я вам заплачу. Аднаму я дам шаўковы платок, Другому я дам белую руку, Трэцяму я дам залато кальцо. Шаўковы платок — на ўціраннейка, Белая рука — на свіданнейка, Залато кальцо — на вянчаннейка.
    Рэфрэн паўтараеппа пасля кожнага радка.
    266
    А ў ляску, ляску на жоўтым пяску Зялёна ёлка, зялёна! * Салаўі гудуць, цэркву будуюць, 3 трыма вакнамі, чатырма ўгламі. У адно акно сонца увайшло, У другое вакно месяц увайшоу, У трэцяе вакно сокал уляцеў, Сокал уляцеў, слязу ураніў.
    А з тае слязы рэчанькі пашлі, Рэчанькі пашлі усё быстрыя, Рэкі быстрыя, беражыстыя. Па той рэчаньцы павінька плыла, Павінька плыла распавістая, Раняла пер’е пазлацістае.
    Млода Аўдотка да й статак гнала, Да й статак гнала, пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла, Вяночак звіла, да й прышпіліла, А прышпіліўшы, у танец пашла, У танец пашла, пахілілася, Сваім вяночкам пахвалілася: «Майго вяночка вятры не знімуць, Вятры не знімуць, дажджы не змочуць». Як узняліся дробныя дажджы, Дробныя дажджы, буйныя вятры Да й сахвацілі парловы вянок, А сахвацілі і пакацілі У чыстае поле, на сіне мора.
    Пашла Аўдотка ўсё шукаючы, Усё шукаючы, ўсё пытаючы. Спаткала Аўдотка трох рыбаловаў. — А рыбаловы вы маладыя, Ці не відзелі, ці не бачылі Майго вяночка парловенькага? Адзін гаворыць: «Я не відзеў». Другі гаворыць: «Я не бачыў».
    Трэці гаворыць: «Што за перайма?» — А дам аднаму шоўкаву хусту,
    Другому я дам кованы пояс, Трэцяму я дам залаты кубак, Залаты кубак да белу ручку, А за ручкай — я сама малада. Аднаму буду я суседачка, Другому буду я нявестачка, Трэцяму буду жана малада.
    205
    А ў ляску, ў ляску на жоўтым пяску, Зялёна траўка-мураўка! * А там молайцы цэркву рубілі.
    3 трыма вакнамі, з чатырма угламі.
    У адно ваконца ўкацілась сонца, У друго ваконца сакол уляцеў, У трэцця ваконца сам бог паглядзеў, Сам бог паглядзеў, слёзачку ўраніў. А з тае слязы рэкі пацяклі, А ўсе быстрыя, беражыстыя, А па тых раках пава плавала, Пава плавала павучыстая, Раняла пер’е пазлацістае.
    А там хадзіла слічна паненка, Слічна паненка млода Ганначка, Яна хадзіла, пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла, Вяночак віла, на галоўку клала, На галоўку клала і прышпіліла. Пашла ў садочак, стала ў радочак, Пахілілася, пахвалілася:
    «А ніхто майго вянка не сарвець». Як узняліся шуры да буры, Сарвалі венчык да й пакацілі, Лужком-беражком на сіне мора. А пашла ж яна а шукаючы, А шукаючы, а пытаючы.
    Спаткала яна трох рыбаловаў.
    — Вы рыбаловы, мілыя мае, А закіньце ж вы шаўковыя сеці,
    А паймайце ж мне залаты венчык. Дарма не хачу, я вам заплачу. Аднаму я дам шаўковы платок, Другому я дам залаты персцень, А трэцяму дам белую руку.
    Шаўковы платок — на ўціраннейка, Залаты персцень — красаваннейка, Белая рука — на вянчаннейка.
    206
    А ў ляску, ў ляску ды там пры даліне, Зялёна ёлачка, зялёна! *
    Там пры даліне царкву (і) рубілі 3 чатырма ўгламі да з трыма акнамі. А ў адно акно да сонца ўзыйшло, А ў другое акно да сокал уляцеў, У трэцяе акно сам бог паглядзеў, Сам бог паглядзеў, на прастоле сеў, На прастоле сеў, слёзачку ўраніў. А з тае слязы рэкі пацяклі, Рэкі быстрыя да беражыстыя.
    Па той рэчачцы пава плавала, Пава плавала да павуцістая, Пушчала пер’е пазлацістае.
    А там жа ішла да слышна паненка, Слышна паненка да млода Верачка. А яна ішла, пер е збірала, Пер’е збірала, ў карманок клала, У карманок клала, вяночак віла, Вяночак віла, на галоўку клала, На галоўку клала да й прышпіліла, На вулку вышла да й пакланілася, Пакланілася да й пахвалілася: «Ніхто не сарвець пярловы вянок». А дзе браліся шуры да буры, Сарвалі ж яны пярловы вянец.
    А пашла ж яна ўсё шукаючы, Усё шукаючы да ўсё пытаючы. Сустрэла яна да трох рыбаловаў. — Вы рыбаловы, вы братцы мае,
    Ці не відзелі пярловы вяней? Адзін кажыць: «Яго не відзеў». А другі кажыць: «Яго й не бачыў». А трэці кажыць: «Я ў руках дзяржаў, Я ў руках дзяржаў ды ў платок ўвязаў, У платок увязаў, на мора пускаў».
    — Вы рыбаловы да вы братцы мае, А закіньце ж вы шаўковыя сеці, А дастаньце ж вы да пярловы вянок. Я й дарма не хачу, да я вам заплачу. Аднаму я дам шаўкову хусту, Другому я дам залаты персцень, Трэцяму я дам белую ручку.
    Шаўкова хуста — на ўціраннейка, Залаты персцень — да на вянчаішейка, За белай ручкай да я сама пайду.
    207
    А на моры, моры, на сінім Дунаі, Да віном, віном зялёным! * Ляжыць кладка мураваная, Мураваная, маляваная.
    На той кладцы красная паненка, Красная паненка, маладая дзеўка Бель бяліла, ручкі мыла, Залаты персцень ураніла.
    Пашла ж яна каля рэчкі, Каля рэчкі, каля быстранькай, Ташнуючы, бядуючы, Спаткала яна трох малойцаў. — Вы ж малойчыкі-рыбалоўчыкі, Вы закіньце шоўкаў невад, Вы злавіце шчуку-рыбку, Адбярыце залаты персцень, А я вам буду у вялікай прыгодзе, [У вялікай прыгодзе], ў вялікай адгодзе: За першага сама пайду, За другога сястру ж аддам, А за трэцяга — таварышку.
    Сама ж пайду у золаце, Сястру аддам у атласе, Таварышку — ў аксаміце. Сама ж буду панаваці, Сястра будзе пасцель слаці, Таварышка •— жыта жаці.
    208
    На сінім Дунаі, на белым камені, Ой, віно ж, віно зялёнае! * Красная панна, слічна маладзенька, Маладая Зіначка ручкі мыла, Ручкі мыла, персцень ураніла. Пашла яна каля беражку, Каля беражку па жоўтаму пясочку, Устрэла ж яна трох рыбалоўнічкаў. — Вы рыбалоўнічкі, вы брацікі, Закіньце ж мне шоўкаў невад, Злавіце ж мне срэбран персцень. Буду вам ў адгодзе, ў вялікай прыгодзе: За аднаго сама пайду, За другога сястру аддам, За трэцяга — хоць таварышку.
    Сястру аддам у золаце, Таварышку — у аксаміце, Сама пайду у розуме.
    — Маладая Зіначка, не тамі гасцей, He тамі гасцей, падары бардзей, He вялікім дарам, бітым талярам. Наш дар невялік, дзвярмі не ходзіць, [Дзвярмі не ходзіць], праз акно шые. 3 вялікіх паноў — па сто рублёў, 3 маленькіх паноў — хоць па трыццаць рублёў. Пачальнічку — па дзесятнічку, А механосу — па тры грошу, А музыцы — горкая доля, Горкая доля, кварту гарэлкі, Сыру на тарэлку, пірог на закуску.
    Гаспадыня, тва рэч — скавараду [ў] печ, А па сланінку ў клець.
    На возеры на сіненькім, Да віно ж маё зялёнае! * На камені на беленькім Красная паненка бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, пярсцён ураніла, Плывуць, плывуць тры чаўночкі, У тых чаўночках — рыбалоўнічкі. — Рыбалоўнічкі-валачоднічкі, Вы закіньце шоўкаў невад Да злавіце залаты пярсцён. — Красная паненка, што за дар будзе? — За дар будзе дарагі тавар: За першага сама пайду, За другога сястру аддам, За трэцяга — таварышку.