• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    143
    У гаспадыні краўцы былі, Чырвона рожа, сад зялёны вішнёвы! * Краўцы былі, шубу шылі, Шубу шылі, ўкарацілі, Сінім шолкам надтачылі.
    Гаспадыня па двару ходзіць, Па двару ходзіць, двор падмятаіць, Сваіх дочак пабуджаіць:
    «Устаньце, дачушкі, верныя служкі».
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    СЛАУНАЯ ПАНІ ГАСПАДЫНЯ
    144
    Да чыя жана была гаспадыня, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Да на ціхі Дунай па ваду хадзіла? Да брала яна вёдры да ўсё новыя, Да пачопачкі атласовыя, Да каромысел — яваравы корань. Да прыходзіць к ціхаму Дунаю, Да што раз махне — серабра займе, Другі раз махне — да то золата. Да й прыходзіць к свайму дому Да й хваліцца свайму мужу: «Вот цяпер будзем да мы пахаджаці, Да мы пахаджаці, да на мшы даваці». Будзь здаровая, як у моры вада, Будзь багатая, як сырая зямля.
    Да ў моры вада да халодная, Слаўная жана да надобная. Хоць яна ростам невялічкая, Калі ж яна роду да харошага, Калі ж яна бацькі да багатага, Калі ж яна маткі да разумнае. Калі любіш гасцей, дык заві ў хату, Дык заві ў хату ды садзі за стол, Пасадзі за стол і пірог на стол, I пірог на стол і кусок сала, I кусок сала і кварту гарэлкі, I кварту гарэлкі і сыр на талеркі. Сыр на талеркі закусіць гарэлку. Да кусок сала — то для голасу, А пірог жытны — то для коласу. Да за гэту ж песню заплаціць трэба,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    Да капы ж яек да нельга ўзяці, Да тры-чатыры сорам даці, А дзесятачак трэба пашукаці.
    145
    Па вуліцы па шырокай, Па мураве па зялёнай Ішлі, брылі валачобнікі. Валачобнікі — людзі добрыя, Шаталіся, валяліся, Таго двара пыталіся.
    А дзе ж той двор, Што жалезны забор, Медзяныя вароты, А шулле точанае, Шулле точанае, пазалочанае? На тым дварэ тры кладачкі, Тры кладачкі, тры калодзежы. А у першым — чыста золата, А у другім — чыста серабро, А у трэцім — салодкі мёд. Выходзіла хазяюшка, Вынасіла вядзёрушкі, Вядзёрушкі цісовыя, Пачопачкі шаўковыя, Каромысел кіпарысны.
    Размахнула, пачарпнула, Панясла яна у святліцу, Паставіла на скаміцу, Сама пашла мужа будзіць: «Уставай, мужа, не спі дужа, Даў жа нам бог дабра многа, Што мы будзем з дабром дзелаць?»
    146
    Ды ляцела пава цераз паплавы, Вясна красна на ўвесь свет! * Села пава ды на купіне,
    Вывіла пава ды гняздзечачка.
    Знесла ж пава тры яечачкі, Вывела ж пава тры дачушачкі, Тры дачушачкі, тры Настусечкі. Первую аддала ды за чорна арла, А другую аддала ды за сокала, А трэцюю аддала ды за каршуна.
    Пайшла ж і пава к первай дачушцы.
    — Дзень добры, дачушка, дзень добры, Настуська. — Дзень добры, мамачка, дзень добры, павачка. — I скажы, дачушка, як жывецца.
    — Без піва не лягу, без мёду не ўстану.
    Пайшла ж і пава к другой дачушцы.
    — Дзень добры, дачушка, дзень добры, Настуська. — Дзень добры, мамачка, дзень добры, павачка. — I скажы, дачушка, як жывецца.
    — Без мёду не лягу, без віна не ўстану.
    Пайшла ж і пава к трэцяй дачушцы.
    — Дзень добры, дачушка, дзень добры Настуська.
    —• Дзень добры, мамачка, дзень добры, павачка.
    — I скажы, дачушка, як жывецца.
    — Без кія не лягу, без палкі не ўстану.
    Каршун вочы павыдзіраў, каршун рукі павыламаў.
    147
    Стаяла верба вілаватая, Слаўная пані чараватая, Слаўная пані, [пані] Дар’я. Зачэрылась на трох сыноў, На трох сыноў, як сакалоў. Першы сынок — той пашнічок, А другі сынок — той канюшок, Трэці й сынок — малады земчык. Пашнічок бога просіць: — Зарадзі ж, божа, маё жыта, Да маё жыта ў чыстым полі. Канюшок бога просіць: — Пасі ж, божа, маіх коні, Маіх коні ў чыстым полі, У чыстым полі, у юр’евых росах, У юр’евых росах, у мікольскіх травах.
    Земчык ў садзе бога просіць: — А раі ж, божа, мае пчолкі, Да мае пчолкі ў вішнёвым садзе. Патом таго, слаўная пані, Слаўная пані, [пані] Дар’я, Да ужо ж вам песня спета, Песня спета проціў лета, Проціў лета, лета краснага, У добрай ласцы, ў добрай згодзе, У добрай згодзе, нам пець годзе.
    148
    Да звіла пава гняздзечка, Да павіна душа ў рай пайшла.* Да знесла пава яечка, Да знесла пава другое, Да знесла пава трэцяе, Да вывела пава тры сыны.
    Адзін сынок — пахарык, А другі сынок — бортнічак, А трэці сынок — пастушок. Пахарык у полі бец да бец, Бортнічак у лесе стук да стук, Пастушок у лесе ну да ну.
    149
    Пад клеткаю, пад паветкаю, А зялёны явар, кудравы!* Там ластаўка звіла гняздзечка, Звіла гнядзечка, знесла яечка. Што з тых яечкаў будзе два сыночкі. Першы сыночак будзе бортнічак, Прынясе мёду ды к вялікадню, Ды к вялікадню, ды к святому дню. Другі сыночак будзе рыбалоўнік, Ды наловіць рыбкі ды к вялікадню, Ды к святому дню, ды к вялікадню.
    Ды лятала пава ды на поплаве пала, Вясна красна, зялёна! * А яна лятала, пер’ейка збірала, Звіла гнядзечка і знесла яечка, Знесла яечка, знесла і другое, Знесла другое да і знесла трэцяе. Да вывела пава сабе тры сыночкі. Першы й сыночак — да й пахарнічак, А другі сынок — да й рыбалоўнічак, А трэці сынок — да й водчычак. Вот яны кажуць: «Сабярэмцеся, Сабярэмцеся, парахуймася».
    Рыбалоўнік кажа: «Наварэмце рыбы К святому святу благавешчанню». А водчычак кажа: «Насыцім сыты, Насыцім сыты к тайнай вячэры». Пахарнічак кажа: «Пірагоў напячэм К святому святу вялікадню».
    151
    Лятала пава па сенажаці, To ж была пава-харашуха! * Збірала пава траякае зелле, Звіла пава да тры гняздзечкі, Знесла пава да й тры яечкі, Выседзела пава да й тры сакалочкі. Першы сакалочак — малады Іванка, Другі сакалочак — малады Васілька, Трэці сакалочак — малады Сымонка. Ажаніўся Йванка з маладой Галечкай, Ажаніўся Васілька з Янечкай, Ажаніўся Сымонка з маладой Волечкай.
    152
    Да ляцела пава да цераз паплавы, Да зялёны явар, зялёны! *
    Да ўраніла пава тры перынкі, Да звіла пава да сабе гняздзечка, Да й знесла пава тры яечкі, Да вывела пава тры паўлёначкі. Дала ім пава няроўную долю: Да аднаму дала сільнае багацтва, А другому дала вяліка калецтва, А трэцяга ўзяла ў моры ўтапіла.
    153
    Ой, лятуць, лятуць два галубочкі, Сад зялёны вішнёвы! *
    Ой, нясуць, нясуць два жалудочкі. Адзін галубок кінуў жалудок, Ды кінуў ён пасярод двара, Пасярод двара маладога Пятра. Вырас дубок тонак, высок. 3-пад таго дубка узышла зорка, 3-пад той зорачкі ўзышлі звёздачкі. Есць той дубок — Іванка-сынок, Есць тая зорачка — яго жоначка, Ясныя звёзды — яго дзетачкі.
    154
    Наша гаспадыня, дабрадзейка наша, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Проша слухаць песні, кеды ласка ваша. Слічны ў пані дзеткі, як у полі кветкі. Што ў пані ў гародзе, то ўшыстка зародзе, Цыбуля, буракі, пятрушка і макі, Агуркі, гарбузы, як у вядро дужы, Лён зародзе доўгі, доўгі, галаўчысты, Будзе кулямі густа пастаўляны.
    Слічны ў пані кроўкі, як цэбры мядоўкі, Будзеш масла біці, сырыкі рабіці, Будзе на праданне і для сябе стане. Слічны ў пані дзеткі, як у садзе кветкі, Яны ўсе дастойны, хоць не багамольны.
    Віншаванне:
    Была зіма, цяпер вясна,
    Дай божа, каб у пані цурэчка расла, Прэнтка замуж пашла.
    А мы ўсе здаровы былі, На вяселле каб прыбылі, Віншавалі, злотам даравалі, Вянок з рукі каб падалі, Маладой паняй назвалі.
    155
    Ляцела сава ды, ой, кала сяла, Зялёны сад вішнёвы! * Гэта сава Зіначку ўзяла.
    Валодзька бяжыць ды на саву крычыць: — Гэта сава ды ўсё пералётніца, Мая Зіначка ды ўсё й работніца.
    156
    Ляцела пчолка чэраз наша сёлка, [Вясна коасна на ўвесь свет!] * Ухапіла пчолка Якімаву жонку. Бяжыць Якім, полы падкасаўшы, [Полы падкасаўшы] і шапачку зняўшы.
    -— Пастой, пчолка, аддай жонку! Мая жонка недакушная, Раненька ўстаець і тоненька прадзець, Часценька тчэпь і бяленька беліць, I бяленька беліць, хораша ходзіць, Хораша ходзіць, хазяйства водзіць.
    157
    Ой, ляцела сойка ды на пераплоты. Зялён явар, дуброва! *
    Ой, ухапіла суседзькаву жонку.
    А суседзька за ёй з качаргою: — Ах ты, сойка-свавольніца, Мая жонка — работніца, Яна ткала, звонка прала, Бела бяліла, у золаце хадзіла.
    158
    А ляцела сойка цераз чыста поле, Вясна красна, дзень цёплы! * Ды яна схапіла Іванаву жонку.
    А бяжыць жа [Іванька], шапку зняўшы, Шапку зняўшы, галаву задраўшы. — Сойка, сойка, аддай маю жонку, Мая жонка — тонкая пралля, Тонкая пралля, звонкая ткалля, Тонка прала, беленька бяліла, Кашулечкі шыла і мяне любіла.
    159
    Да ляцела сойка цераз нова сёлка, Вясна красна на ўвесь свет! * Да яна схапіла Іванаву жонку.
    Да Іванька бяжыць, галоўку задраўшы. — Сойка, сойка, сойка, аддай маю жонку, Мая жонка рана, рана уставала, Рана уставала, тонка, тонка прала.
    160
    Да кацілася да кацёлачка, Вясна красна на ўвесь свет! * Да кацілася да й па мосце, Да пытала слаўнага сяла, Слаўнага сяла, дзіўнага двара. Да й у тым дварэ да жыве пані, Да жыве пані, да пані Хвядора, Да ў пані Хвядоры сталы засланыя, Сталы засланыя, госці зазваныя, Госці зазваныя, кубкі налітыя.
    ВЫПРОШВАННЕ ДАРОУ, ПАДЗЯКА, ПАЖАДАННІ
    161
    Ой, шлі, брылі валачобнікі, Зялёны сад вішнёвы! * Ішлі ж яны, валачыліся, Валачыліся, памачыліся.
    А йшлі ж яны па цёмнай начы, Па цёмнай начы, па гразкай гразі. Ішлі ж яны, шаталіся, Вялікага сяла пыталіся, Вялікага сяла, багатага пана.
    —■ Багаты пан, пан Ляксейка, Масці кладку, заві ў хатку. Чарку гарэлкі, сыр на талерку, А з тупым нажом да па сала йдзі, А не атрэжаш — увесь нясі, Кальцо кілбас, пайдзём ад вас, Па дзесятку яец, нашай песні канец.
    Як нічога не даюць: He хочаце надзяляць, Хадзі з намі жабраваць, He дасі кока — вырві сабе вока, He дасі яец — аблупі авец, Пажыві болей — аблупі коней.
    Як падараць:
    А бывай здароў, мей сто кароў, А жыві болей, мей сто коней, Хадзі каля рэчак, мей сто авечак, Хадзі каля лядак, мей сто цялятак, Хадзі каля нівак, мей сто свінак. А мы госцікі недакучныя,
    Недакучныя да нячастыя, А ў гадочак раз-разочак, На вялікі дзень, на вялікдзень.
    162
    Добры вечар, пане арандару!
    Да віно ж, віно зеляно! * Да ці ўдома пан арандар? Удома не ўдома, не адзываецца — На залатом крэслі абуваецца. Яго боты казловыя, Яго майткі шаўковыя, Яго халат атласовы.
    У нашага арандара залатая камора, У той каморы тры аконцы.
    На адном аконцы харошыя кветкі, У другом аконцы ясны месяц, У трэйце аконца свеціць ясна сонпа. Чырвень злоты нам на боты, Чтэры саракоўкі на срэбны падкоўкі, Сорак яек да на палуміску, Белым сыркам завяршыці, Проша даці да не жалаваці, Каб было за uo падзенкаваці.
    А мы пойдзем да гукаючы, Пана арандара звелічаючы. Ясны месяц — пан арандар, Яснае сонца — жонка яго, Харошыя кветкі — то яго дзеткі. А цяпер пану песня спета.