Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Прашу, паненка, нас адараваць, Паўкапы яец для нас афарбаваць, Сыр на талерку, кварту гарэлкі. He хочаш даваць, ідзі з намі свет вандраваць.
186
Ды стаяла вярба пасярод сяла, Ды віно, віно зеляно! * Карчыстая, шамрацістая, На ёй раса залацістая.
Наляцелі птушкі, птушкі-сакалушкі, Крыллямі змахнулі, расу атрахнулі. Выйшла, выбегла красная паненка, Красная паненка на імя Аленка,
Разаслала ды хусціначку, Падабрала ды расіначку Ды панесла да злотнічка. — Мой злотнічку, мой надобнічку, Ды парадзь мне тры надобачкі: Першы надобак — ды залаты кубак, Другі надобак — ды залаты персцень, Трэці надобак — ды звянчальнічак. Просім мы нябе да нас выйсці, Нам за песню заплаціці: Сорак яек ды на паўмісак, Каўбасою аблажыці, Белым сырам завяршыці.
Віншаванне:
Дай божа, каб узрасла, ўскрасла, За харошага малайца замуж пайшла. Проша даць, не жалаваць, Каб было за што падзенькаваць!
187
Ды ў канцы сяла ды стаяла верба, Ды віно ж, віно зеляно! *
А на той жа вербе кара пазлаціста, Кара пазлаціста, раса шамрапіста. Наляцелі птушкі ды заморскія, Крыльцамі струхнулі, расу абабілі. Выйшла, выбегла красная паненка, Хвартух разаслала, кару пазбірала, Ой, занясла яе ды да злотнічка.
— Ах ты, злотнічку-залатарнічку, Ды зрабі жа ты мне тры надобачкі: А першы надобак —ды залаты кубак, А другі надобак — ды залаты персцень, А трэці надобак — руцяны вяночак. А залаты кубак — дзеля запівання, А залаты персцень — дзеля абручання, Руцяны вяночак — то дзеля вянчання.
251
П рымоўка:
Сорак яек ды на паўмісак, Сорак не сорак, а паўкапы мала, Каўбасою аблажыці, Белым сырам налажыці, Божым дарам завяршыці. Проша даць, не жалаваць, Каб было за што падзенькаваць. Больш не просім, як пар восем, А менш не бярэм, як пар сем.
188
А ў матулькі адна дочка, Сад зялёны вішнёвы! * Як вішанька у садочку. Пайшла ж яна у садочак, У садочак пагуляці, Сабе грушку выбіраці. Ды выбрала сабе грушку Ды такую высокую, На ёй сучча срэбранае, На ёй лісце залатое, Як напалі сільны ветры — Сучча й лісце абарвалі. Паненачка рана ўстала, Умылася бялюсенька, Зачасалася слізюсенька. Пайшла ж яна у садочак, Гэту шкоду забачыла, Шоўкаў платок разаслала, Сучча, лісце пазбірала, У пучочкі павязала.
Пайшла яна да злотнічкаў: — Вы злотнічкі-работнічкі, Ды зрабіце мне тры выгоды: Перша выгода — злоты кубак, Друга выгода — злоты персцень, Трэцяя выгода — злоты венец. Злоты кубак — віно піці,
Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Злоты персцень — на мянянне, Злоты венец — на вянчанне. — Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся: Ці серабром неважоным, Ці золатам незлічоным, Добрым часам, перад кірмашам! Серабро сваё мы зважым, Мы паненку не зняважым, А золата самі злічым, Мы паненку падвялічым. Чырван злоты нам на боты, Бо мы боты патапталі, Пакуль панну дапыталі. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, Татку з мамкай пакланіся, Нам, малойцам, адгадзіся. Як не хочаш аддарыцца, Пойдзеш з намі валачыцца. Нашы сцежкі далёкія, Нашы росы халодныя, Нашы рэкі глыбокія, Заросішся, замочышся. Тады ты нам аддорышся, Нейдзе ж нанач папросішся. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся: Сыр на талерку, водкі бутэльку, Пірог на стол і нас за стол.
189
Вечар добры, [Зялён явар, кудравы!] * Паненачка!
253
Гадуешся У таткі, ў мамкі На выгодзе, Як садочак На пагодзе. Паненачка, Папрасіся У ■ваткі, ў мамкі У сад зялёны Пагуляці, Паненачка, Вот хадзіла Па садочку, Выбірала Сабе дрэўпа. Да й выбрала Зялён явар, Да й хацела У явора I сарваці Тры лісточкі, He магла жа Да дастаці.
Як махнула Да й платочкам, Разбудзіла Буйных ветраў. Як павеіць Буйны вецер I пасыпіць Дробны дожджык — Абабілі тры лісточкі. Паненачка Да й сабрала I ў платочак Увязала.
Пайшла яна Каля мора Да і пусціла Тры лісточкі На мора Злотнічкам-работнічкам. — Вы зрабіце
Мне й маладзе Тры выгоды. Перваю — Злата кальцо, А другую — Пярлоў венчык, Трэцюю — Златы кубкі. Пярлоў венчык — Для вянчання, Злата кальцо — Для мяняння, Златы кубкі — Любым госцям. Паненачка Як глянула Да й на мора, А й на моры He дым дыміць, He агонь гарыць — Аж там едзінь Цар-царэвіч, Каралевіч, Пытаецца: — Калі будзеш, Панна, мая, Моў са мною, А не будзеш — Бог з табою. Паненачка Да й мовіла: — Мне не ровен I радні маёй, Едзь жа сабе.
Паненачка, Аддарыся, Адплаціся. Нашы дары Небальшыя: Маім мальцам — Па яечку, А музыку
255
Хоць на боты, А мне самому, Пачынальніку,— Хоць паўлітра Г арэлачкі, А для панны — Добра хлопца.
190
А ў лузе, ў лузе, [Зялён явар кудравы!] Да ў зялёным Там лятала Шэра пава Да ўраніла Злоты пёры.
Там хадзіла Слічна панна Марусечка Да збірала Злоты пёры, Да ўвівала Пярлоў венчык, Да ўскладала На галоўку На буйную. Пашла ж яна Дарогаю Шырокаю, А ўвідзела Бярозачку.
На бярозцы Злота лісце I шышачкі. Наляцелі Дробны пташкі, Сталі яны Шышкі кляваць. Марусечка Тых пташачак
Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка
256
Адагнала, Шоўкаў платок Разаслала, Злота лісця Нашчыпала. Пашла ж яна Да злотнічкаў.
-—Вы злотнічкіРаботнічкі, Вы зрабіце Тры угоддзі. Я за тое Падзянькую. Mae ўгоддзі Мне патрэбны: Пярлоў венчык — Да вянчання, Срэбны кубак —На вітанне, Злоты й персцень — На мянянне.
Да зрабілі Тры угоддзі, Аддалі ёй На ручанькі. Марусечка, Слічна панна, Пашла яна Па кладачцы, А кладачка Ззыбнулася, Марусечка Злякнулася Да ўраніла Тры угоддзі.
191
Ой, ляцела сойка сакацістая, Віно да віно ж, віно зялёнае! *
Пагубляла пер’е залацістае. Вышла, выцекла красна паненка, Красна паненка малада Марылька. Шаўкоў платок разаслала, Тое пер’е падабрала Ды злотнічкам паказала.
— Вы злотнічкі, вы работнічкі, Да скуйце ж мне тры надоб'ейка: Першае надоб’е — залаты вянец, Другое надоб'е — залаты персцень, Трэцяе надоб’е — залаты кубак. Залаты вянец — павянчаціся, Залаты персцень — памяняціся, Залаты кубак — мёд, віно піці, Мёд, віно піці, з мілым гаварыці. — А што ж ты нам за дар дасі?
— Дам я дары вам вялікія: За першага сама пайду, За другога сястру выдам, За трэцяга — таварышку.
192
Ляцела пава размашыстая, Пасыпала пер'е пазлацістае. Хто ж тое пер’е сабіраць будзець? Слічна паненка сабіраць будзець. Яна тое пер’е падабрала, Панеслаж яна да злотнікаў.
— Вы злотнічкі, вы работнічкі, Да скуйце ж мне чатыры угоддзі: Первае угоддзе — пярловы венчык, А другое ўгоддзе — медзяны кубак, Трэцця ўгоддзе — золат персцень, Чацвёртае ўгоддзе — да кован пояс. Пярловы венчык — на вянчанніка, А золат персцень — на мянянніка, А кован пояс да сама знашу.
— Патом таго, слічна паненка, Слічна паненка Дар’я Пятроўна, Да ўжо ж вам песня спета.
ТРЫ ВЯНКІ ДЛЯ ПАНЕНКІ
193
Ляцела пава размавістая, Сад зялёны вішнёвы! * Пусціла пер’е пазлацістае, Выйшла, выбегла красна паненка, Красна паненка малада Галенка, Хусту разаслала, пер’е пазбірала. Як пайшла яна ды дарогаю, Ды дарогаю ды шырокаю, Дагнала яна ды трох кавалёў. — Вы кавальчыкі, мае брацеткі, Скуйце ды звіце мне тры вяночкі: Адзін вяночак з руты-мяты, Другі вяночак з чырвонай ружы, Трэці вяночак з пад’яленчыку. 3 руты-мяты — у шлюбе стаці, 3 чырвонай ружы — на пасад сесці, 3 пад’яленчыку — к свякроўцы ехаць.
194
Ляцела пава сакацістая, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Пушчала пер’е пазлацістае. Вольгачка ішла, перынку нашла Да й увязала яе ў платочак, Панясла яна да кавалёчкаў: — Вы кавалёчкі, мае браточкі, Да звіце ж мме да тры вяночкі: Адзін вяночак з чырвонай рожы, Другі вяночак да з руты-мяты, Трэці вяночак з усяго зелля.
3 чырвонай рожы — жаніх прыгожы, Да з руты-мяты — свёкар багаты, 3 усяго зелля — на ўсё вяселле.
Віншаванне:
Каб паненка велька росла, На то лета замуж пошла, Каб і намі не гардзіла — На вяселле папрасіла. А мы будзем малайцамі, Будзем дарыць чырванцамі.
195
Ой, ляцела пава павістая, Сад зялёны вішнёвы! * Папускала пер'е бахмістае. Выйшла, пайшла млода дзевачка, Яна тое пер'е пазбірала, У шаўкову хустачку ўвязала, Сама пайшла на высок церамок, На высок церамок да трох кавалёчкаў. — Скуйце, звіце мне тры вяночкі: Першы вяночак з пад’яленейку, 3 пад’яленейку, што к вяселейку.
Другі вяночак з руты, з мяты, 3 руты, з мяты, каб свёкар багаты. Трэці вяночак з чырвонай рожы, 3 чырвонай рожы, каб быў міл прыгожы.
196
Ляцела пава цераз паплава, Іграйце, малойцы, гуляйце! * Яна ляцела, пер’е раніла, Пала пер’ейка да на каменнейка. Хто ж тое пер’е сабіраць будзе? Й абазвалася слічна панначка, Слічна панначка, панначка Ганначка,
Да й тое пер’е да й сабірала, Да й сабірала, у рукавец клала, 3 рукава брала, вяночкі віла. Ой, звіла сабе да тры венчыкі: Першы венчык — на заручанкі, Другі вяночак — на вянчаннейка, Трэці вяночак — жыці да быці.
197
А ў гародзе на пераходзе, Да віном, віно зеляно! * Стаіць канапелька зеляненька. Пад тою канапелькаю Стаіць крэсла залатое, А ў тым крэсле — красная паненка Віе вянок з трох зялеек: Першая зёлка — зялёная рута, А другая зёлка — божае дрэўка, А трэцяя зёлка — піналейка. Віла, віла — пазалаціла I да маткі пакаціла.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
БАГАТЫЯ ДАРЫ СВАТАМ
198
Цераэ гаёк зеляненькі [Лёлі-лёлі, лёлі-лёлі, лёлі-лёлі!] * Бяжыць конік вараненькі.
На тым кані сядло ляжыць, На тым сядле турак сядзіць, На тым турку дзевяць рагоў, На тых рагах свечы гараць, Гараць, гараць, пажыхаюць. Там дзевачка дары крое, Дары крое, сільна плача: — Дары ж мае таненькія, Дары ж мае таненькія, Слёзкі мае драбненькія.
He за гадок я напрала. He за другі я наткала, He за трэці набяліла, За чацвёрты накачала, За чацвёрты накачала, За мінутку нарэзала Сяму-таму падарачкі: А свёкарку на сарочку, А свякроўцы на сукенку, Сваціцы на другую, А залвіцы на спадніцу, А дзеверу на куртачку, А дзеверу на куртачку, А мілому на портачкі. Жыві, паненка, ў раскошы, Каб камары не кусалі, Каб панічы цябе абнімалі.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
262
У канцы сяла стаіць вярба, гэй, лолам!
У канцы сяла стаіць вярба, лолам!
Тая вярба карчыстая, гэй, лолам!
Тая вярба карчыстая, лолам!
Яе лісце злацістае, гэй, лолам!
Яе лісце злацістае, лолам!
Наляцелі пташкі-драшкі, гэй, лолам!
Наляцелі пташкі-драшкі, лолам!