• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    Звіла вяночак, пайшла ў таночак. Пайшла ў таночак, пакланілася, Роднаму татку ды пахвалілася: — Ніхто не сарвець пярловы вянец, Ветры не звеюць, дажджы не змыюць. Як узняліся ды шуры-буры, Як сарвалі ды пярловы вянец, Як сарвалі ды й пакацілі На сіне мора ды на лукамор’е. Пашла Ніначка ды ўсё шукаючы, Усё шукаючы ды пытаючы.
    Спаткала яна да трох рыбалоўчыкаў. — Рыбалоўчыкі, ды вы братцы мае, Ці не відзелі ды пярловы вянец? Адзін жа кажыць: «А я не відзеў». Другі жа кажыць: «А я не бачыў». Трэці жа кажыць: «А я ў руках дзяржаў, Я ў руках дзяржаў, на мора пускаў». — Рыбалоўчыкі, ды вы братцы мае, А закіньце ж вы да шаўковую сець, А злавіце ж вы ды пярловы вянец. Дарма не хачу, ды я вам заплачу. — А што ж ты дасі, млода Ніначка? — Аднаму я дам белую хусту, Другому я дам белую руку, Трэцяму я дам залаты персцень. Што хусту дала, ды то на ўціранне, Што руку дала, ды то на вітанне, Што персцень дала, ды то на мянянне. Што хусту дала, то свёкарка мой, Што руку дала, то дзеверка мой, Што персцень дала, то міленькі мой.
    235
    Ляцела пава размавістая, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Раняла пер’е пазлацістае, Раняла пер’е ў зялёну траву. А там хадзіла слічна паненка,
    Слічна паненка малада Галечка. Пер’е збірала, у хвартушок клала, 3 хвартушка бярэ, вяночак віе. Звіўшы вяночак,— на галовачку, А й пашла ж яна пахваляючыся: «А ніхто ж майго венчыка не сарве». А ўзняліся ды шуры ды буры А сарвалі ж яны пярловы вянок, А заняслі ж яны ды на сіне мора, На сіне мора ды на сіне [а]зёра. А пашла ж яна сільна плачучы, Ручкі ломячы, слёзкі ронячы, Да татулечкі а да роднага.
    — А ідзі ж, пайдзі, мой венчык найдзі. Татулька пайшоў, венчык не найшоў. А пашла ж яна а й заплакаўшы.
    А пашла ж яна на сіне мора, На сіне мора, на сіне [а]зёра. Ой, там рыбаловы рыбу лавілі. — А вы рыбаловы, вы братцы мае, А закіньце вы шаўковы сеці, А паймайце ж вы пярловы вянок. — А якая ж будзе нам заплатачка? — Аднаму я дам белу хустачку, Другому я дам да белу ручачку, А за трэцяга я сама пайду.
    236
    А ляцела пава разманістая, Зялён явар, кудравы! * Папушчала пер’е залацістае. Хто ж тое пер’е падбіраць будзе? Падбірала маладая Танька.
    Яна падбірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала вянок завівала, Савіла вяночак, пайшла й ў таночак. А схваціліся буйныя вятры, Буйныя вятры, дробныя дажджы. А схапілі ў яе з галоўкі вяночак.
    Як пайшла ж яна лужком-беражком, Лужком-беражком вяночка шукаці. А стрэла ж яна трох рыбалачак. — Вы рыбалачкі, мае братачкі, Ці не бачылі вы майго вяночка? Адзін кажа: «Я ж яго бачыў». Другі кажа: «Я ж яго лавіў». Трэці кажа: «Я ж яго паймаў, Я ж яго паймаў, ў рукавок паклаў». — Вы рыбалачкі, мае братачкі, Да й аддайце ж мой вяночак. — Тады й аддам, як будзеш мая.
    237
    Лятала пава з сяла да саду, Зялёны сад вішнёвы!* Раняла пер’е ў зялёну траву. А там Ніначка да кароў ганяла, Кароў ганяла, пер’е збірала, Пер’е збірала, ў рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла. Звіўшы вяночак, пашла ў таночак, Пашла ў таночак пахваляяся: «А ніхто, ніхто вянок не сарвець, Hi шуры-буры да ні буйны ветры». Як узняліся, ай, шуры-буры, А як сарвалі да пярловы вянок, А як паняслі да на сіне мора. Там рыбаловы да рыбу лавілі. А пашла ж яна к тым рыбаловам. — Ай, рыбаловы, да вы братцы мае, Ай, закідайце ж вы сеці свае, Ай, улавіце да пярловы вянок. Дарма не хачу, я вам заплачу. — А іпто, Ніначка, за плату дасі? — Аднаму я дам залаты кубак, Другому я дам шаўковы рушнік, Трэцяму я дам белую руку, За белай рукой я й сама пайду.
    Аднаму буду да я суседачка, Другому буду я швагерачка, Трэцяму буду я братовачка, А чацвёртаму да верная жана, Верная жана да вечная слуга.
    238
    Ляцела пава па саду, саду, Зялёна ёлка, зялёна!* Пушчала пер’е ў зялёну траву. А там Танечка каровак гнала, Каровак гнала, пер’е збірала, Большае пер’е—у прыпалочак, Меншае пер’е—у рукавочак. 3 прыпалка брала, вяночак віла, А з рукаўка брала дый надвівала. Завіла вяночак дый пуховенькі, Пуховенькі дый руцявенькі.
    Пайшла ў садок к дзеўкам у радок, Усім дзеўкам пакланілася, Пакланілася дый пахвалілася: — А мой вяночак вятры не знясуць, Вятры не знясуць, дажджы не змочуць. А як пайшлі буйныя дажджы, А як узняліся буйныя вятры, I падхвацілі, і пакацілі У чыста поле, на сіне мора.
    Ідзець Танечка, ручанькі ломіць, Ручанькі ломіць, рыбаловаў просіць: — Рыбалоўчыкі, вы малойчыкі, Закіньце ж вы невад шаўковы, А злавіце мне вянок пуховы. — А што ж ты нам за гэта дасі? — Я так не хачу, я вам заплачу, Аднаму я дам кубак медзяны, А другому дам рушнік бялёвы, А за трэцяга я й сама пайду. Кубак медзяны —умываціся, А ручнік бялёвы — уціраціся, А са мной, з маладой, павянчаціся.
    239
    Ляцела пава распавістая, Раняла пер’е пазлацістае. А там Галечка статачак гнала, Статачак гнала, пер'е збірала, Пер’е збірала, у рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак віла, А звіўшы, ды пакаціла, А пакаціўшы, і пазлаціла, А пазлаціўшы, і прышпіліла, А прышпіліўшы, на вулку пайшла, На вулку пайшла, пахвалілася, Добрым молайцам паручылася: — Ніхто ў мяне вянка не сарвець. Як узняліся ветры ды буры I сарвалі вяночак із галавы.
    Пайшла Галечка лужком-беражком, Лужком-беражком вянка шукаці. Спаткала яна трох рыбаловаў. — Рыбаловы, мілыя мае, А закіньпе вы шаўковыя сеці, А ўлавіце мне пярловы вяночак. Дарма не хачу, усім тром заплачу. Аднаму я дам шаўковую хустку, Другому я дам залато кальцо, Трэцяму я дам белу руку.
    Шаўковы платок—на ўціранейка, А залато кальцо—на вянчанейка, А бела рука—навек на жыццё, Навек на жыццё, на багацейка. Затым, Галечка, бывай здарова, А будзь багата, як сыра зямля, А будзь здарова, як сільна вада, А будзь красіва, як ясна сонца.
    240
    Ляцела пава цераз паплава. Яна летучы пер’е раняла. Раняла пер'е да й на карэнне. Ой, туды ішла слічна панначка,
    297
    Слічна панначка, панна Волечка, Тое пер’ейка да й пазбірала, Да й пазбірала, на скам’ю клала, А з скам’і брала, вяночак пляла. Звіла вяночак, пайшла ў садочак. Адкуль ўзяліся буйныя вятры, Box, як падулі, вяночак здулі. Ой, пайшла ж яна да й гукаючы, Да й гукаючы, да й шукаючы. Ой, сустрачае тры малойчыкі.
    —■ Ой, мілы ж мае тры малойчыкі, Ці не бачылі руцвян вяночак, Руцвян вяночак, залаты пярсцёнак? Ой, адзін кажа, што я не бачыў, А другі кажа, што я й чуць не чуў, А трэці кажа: «Слічна панначка, Слічна панначка, панна Волечка, Панна Волечка, што абяцаеш?» — Ой, я першаму—руцвян вяночак, А я другому—залаты пярсцёнак, Ой, я трэцяму—сама малада.
    241
    Тонка лёнка-канапелька, Гэй, віно, тонка лёнка-канапелька!* Яшчэ тоньша Гандзюленька, Паву пасе, пер’е бярэ, Што сабярэ, то—ў хвартушок, А з хвартушка вянок віе, Віе, віе, перавівае, Да галоўкі прышчапляе.
    Скуль жа ўзялісь буйны ветры I звеялі павін вянец, I панеслі ў быстры Дунай.
    Да Дунаю сцежка ідзе, На той сцежцы камень ляжыць, На камені — тры малойцы.
    — Ах, мае ж вы малойчыкі, Закідайце шоўкаў невад,
    Выцягніце павін вянец!
    — Што ж нам будзе за награда За шаўковага невада!
    — А першаму — павін вянец, А другому — злоты персцень, А трэцяму — сама млода, Сама млода, як ягода, Як ягадка ў буйным лесе.
    — А ты, Гандзя, будзь вясёла, Вазьмі персцень і да стола, А ад стола — да парога, Ад парога — да каморы: Сем пар яек на паўміску, Сырам, маслам завярнуўшы, Каўбаскаю абкружыўшы!
    Каб ты, Гандзя, замуж выйшла, На вяселле папрасіла, За гадок сыночка мела I нас кумамі пабрала!
    Прымоўка:
    Ваша курка чубасценька Нясе яйка часценька, Ваша курка чорна Нясе яйка ў жорнаі
    242
    А Манечка, [Зялён явар, наш, зялён!]* Маладзенька
    Па саду хадзіла, Розу садзіла, Палівала, Бога прасіла: — Да дай божа, Гэта роза Да ўдалася, У вяночкі Павілася,
    Татку з мамкай На пацеху, А мне, млодзе, На пакрасу. Гэта роза Да ўдалася, У вяночкі Павілася Да пусціла Златы венчык У сіне мора. Ішлі, пайшлі Тры малойцыРыбалоўцы Да спаймалі Златы венчык. Самаму старшаму — Адзін цвяточак, А сярэдняму — Весь вяночак, А меншаму — Сама млода.
    243
    У гародзе, у частаколе, Да віно ж наша зеляное!* Да не мак-роза расцвітала, Да не мак-роза — белая бяроза. На той бярозе ўсялякія кветкі, I зялёныя, і чырвоныя. Там хадзіла слічна паненка, Слічна паненка малада Марыська. Яна хадэіла, кветкі сашчыпала, Кветкі сашчыпала, у скрыначку клала, 3 скрыначкі брала, вянкі віла, Вянкі віла, на галоўку клала. Прышла ж яна да на вулачку, Стала ж яна да на ганачку.
    Да ўсхадзіліся ветры буйныя.
    Ветры буйныя, дажджы дробныя, Той вяночак да й раздзьмула, Да й раэдзьмула, да і разгнятло. Пашла ж яна да гукаючы, Свайго венчыка да шукаючы. Ідзе поле, ідэе другое, На трэцяе саступае, Трох малойцаў сустракае.
    — Вы кукольнічкі, вы малойчыкі, Раскажыце мне, дзе вяночак мой.
    —■ Мы табе эагадаем сем загадак, Адгадаеш — наша будзеш. He адгадаеш — айцова будзеш. Да што бяжыць без повада?
    Да што расце без кораня?
    Да што цвіце жоўтым цветам?
    Да што гарыць без полымя?
    Да што раба не рабячы? Да што бела не белячы? Яна стала, адгадала: — Вада бяжыць без повада, Камень расце без кораня, Рута цвіце жоўтым цветам, Рожа гарыць без полымя, Дзяцел рабы да не рабячы, Лебедзь белы да не белячы.
    244
    А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла, Зялёны сад вішнёвы!* Коні пасціла ды пагубляла, А шукаючы заблудзіла.
    Прыблудзіла к сіняму мору, Там рыбаловы рыбу лавілі. — Рыбаловы мае мілыя, А ці відзелі вы маіх коней? Адзін кажа: «Шчэ я не відзеў». А другі кажа: «Шчэ я не бачыў». А трэці кажа: «Шчэ я відзеў».
    — А што ж нам будзець да за платачка? — Аднаму буду я суседачка, А другому буду я нявестачка, Трэцяму буду мілая жана, Мілая жана, гаспадынечка.
    Я суседу віно паднясу,
    А я свёкарку ножкі разую, А я міламу пасцель пасцялю, Паспель пасцялю, яго накрыю.
    МІЛЫ ЗНАХОДЗІЦЬ ДЗЯУЧЫНЕ ПЯРСЦЕНАК
    245
    А ў ляску, ляску на жоўтым пяску, Зялёны явар, дуброва!
    Стаіць святліца з трыма акнамі, Спявайце, братцы, спявайце! * У адно аконца ўсходзіць сонца, У друго аконца ўсходзіць месяц, У трэцце аконца прыляцеў сокал. Прыляцеў сокал, ураніў слёзку, А з той слязінкі ручаёк паплыў. Пайшла Марылька кубачкі мыці, Кубачкі мыла, кальцо згубіла. А пайшла ж яна да свайго дому, А ўпала ж яна татачку ў ногі: — Татачка, ідзі, калечка знайдзі! Татачка пайшоў, кальца не знайшоў. А пайшла ж яна да свайго дому, А ўпала ж яна мамачцы ў ногі: — Мамачка, ідзі, калечка знайдзі! Мамачка пайшла, кальца не знайшла. А пайшла ж яна да свайго дому, А ўпала ж яна Іваньку ў ногі: — Іванька, ідзі, калечка знайдзі! Іванька пайшоў, калечка знайшоў, У правай ручаньцы калечка нясець За леву ручаньку Марыльку вядзець.