Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Сядло сукном біта, Струмя злотам літа, Пас злацісты, ус закруцісты. Даруй, даруй, красна паненка Маладая Марысенька. Сорак яек на падарак, Каўбасою акружыці, Сырам з маслам завяршыці. Віншуя панну Марысеньку, Як прэндка выросла, Жэбы так прэндка замуж пошла I намі не гардзіла, На вяселле папрасіла, Будзем піці і гуляці I золатам дараваці.
278
Добры вечар, да паненачка! Вясна красна на ўвесь свет! * Проша адэмкнуць нам акеначка, Проша паслухаць нашай навіны, Што й гадзіна — то й навіна.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Момант часу— юж наскочыў Слаўны кавалер да на яе вочы. Ен жа славен да статэчны, Да кахання бардзо гжэчны. Ен прыехаў да Кракова, А ў Кракове кракавяначкі. Ен на іх да не ўглядаецца, К цесцю дарожку да пытаецца. Як пад’ехаў пад яе дворык, Заржэ. заржэ малады конік. Як пад’ехаў пад яе ганак, Заспявае малады кавалер. Выйдзі, паненка, к нам на ганачак, Вынесь, вынесь нам падарачак. Твой падарак барзда маленькі. Мы прымаем ад паненкі Тры тысячы да не лічачы, Срэбра, злота да не важачы. Тры тысячы самі пералічым, Мы маладу паненку самі павялічым.
279
Добры вечар, паненачка! Сад зялёны вішнёвы! * Проша адэмкнуць акеначка, Проша адэмкнуць і выглёндаць, Юж тэн едзе, каго жондаш. Сам з Аршава, конь са Льбава — Для паненкі гонар, слава I для вшысткіх час радосці. А мы прышлі не на госці, А мы прышлі пад акенка, Жэбы познапь тон паненку.
280
Добры вечар, ды паненачка! Зялён явар, зялёны! *
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Просім адамкнуць нам акеначка, Просім пабачыць свайго каханага. Твой жа каханы на коніку едзе, На коніку едзе, бліжай пад’язджае, Бліжай пад’язджае, тры падаркі мае: Першы падарак — руцвяны вянок, Другі падарак — срэбраны кубак, Трэці падарак — залаты персцень. Руцвяным вянком павянчаціся, Срэбраным кубкам мёд, віно піці, Мёд, віяо піці — не ўпіваціся, Залатым перснем абмяняціся. Просім выйсці к нам на ганачак, Просім вынесці нам ды падарачак: Сыр на тарэлку — закусіць гарэлку, Парася з хвастом валачы на стол. Слаўная паненка, бывай здарова, Бывай здарова, жыві багата!
281
Добры вечар, панна!
Ці здрова, васанна?
Да віно ж, віно зеляно! *
Калі спіш, прабудзіся, Калі не спіш, да нас адзавіся.
Прасі, паненка, Да нас пад акенка.
Мы панну відзелі, Сабе ў густ ўзелі.
Пакуль да паненкі дапыталі, Свае боты патапталі.
Даруй, даруй нас, паненка, Наша даравізна невялічка:
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнай страфы.
Чырвоны злоты Нам на боты,
Паўзалатоўкі Для нас на падкоўкі.
Унядзелю рана Уставай, панна,
Бела ўмывайся, Харашо ўбірайся,
[Харашо ўбірайся], Гасцей спадзявайся.
Прыедуць госці 3 чужой валосці,
Адзін на булану, Другі на каштану,
Трэці на мышастым, Сам архірасты.
282
Добры вечар, паненачка! Адчыні нам акеначка. Адчыніўшы, адзавіся, Харашэнька прыбярыся, Пакланіся маме й тату, Хай паклічуць нас у хату. Прывітаюць хлебам-соллю I пасадзяць па застоллю. Мы на свеце вандравалі, Васкрасенне велічалі, Многа вестак назбіралі. Перша вестка: пан багаты Да паненкі едзе ў сваты. Паненачка, не пужайся, На вяселле сабірайся. Будзеш з панам панаваці, Сваіх дзетак гадаваці.
283
Добры вечар, ды паненачка! * Вясна красна на дварэ! ** Проша адчыніці нам акеначка, Проша адчыніці ды пагаварыці. Што гадзіна — то й навіна, Для паненкі ўсё ядына.
Выйдзі, выйдзі к нам на ганачак, Вынесь, вынесь нам падарачак. А які падарак — сорак яек.
Сорак яек сорам даці, Сорам даці, сорам паказаці, Да пяцідзесяці трэба дакладаці. Каб наша паненка была пенкна, Гэта лета замуж выйшла.
А мы малойцы былі, На вяселле прыбылі.
284
Аленачка, паненачка, Вясна красна на ўвесь свет! ** Адчыні ж ты акеначка.
Ці не твой кавалер папераду ходзіць, Папераду ходзіць, перады заводзіць, Перады заводзіць, песню запявае. Масці кладку да заві ў хатку. Парася з хвастом цягні на стол, Гарнец мёду дзеля голасу, Кварту гарэлкі дзеля пасядзелкі.
285
Добры ж вечар, да паненачка! Да зялёны явар, дуброва! ** Проша адчыняць нам акеначка, Проша паслухаць нашае навіны.
* Кожны радок спяваецца два разы.
** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
329
Што й гадзіна, — то й навіна. Выйдзі, выйдзі да на ганачак, Вынесь, вынесь да падарачак. Сорам, сорам тры, чатыры даці, Тры тысячы трэба пашукаці, Тры тысячы да не лічачы.
286
Ідзём, пайдэём па вуліцы, Спявайце, братцы, спявайце’* Па вуліцы ў дзяўчынскі двор. Дзяўчынскі двор на сем акон. — Добры вечар, дзяўчыначка! Ці спіш, ляжыіп, адпачываеш? Калі ты спіш, устань з ложку Устань з ложку, абуй ножку, Прычашыся гладзюсенька Да падыдзі блізюсенька, Сядзь пад акном на ўсход сонца. Проці акна зялёны сад, А ў тым садзе-вінаградзе Кветкі цвітуць, расквітаюць, Птушкі пяюць, распяваюпь!
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
ДЗЯУЧЫНА ВЫБІРАЕ САБЕ МІЛАГА
287
Чэраз Дунай гібка кладка, А зялёны явар, кудравы!* Маляваная, габляваная. Па той кладцы ходзіць паненка, Ходзіць паненка малада Агапка, Нясець яна ў правай руцэ залаты кубак, А ў левай руцэ шаўкову хусту.
За ёй ходзіць купецкі сын, Просіць у яе залатога кубка, Залатога кубка умываціся, Шаўковай хусты уціраціся. — Купецкі сын, не хадзі за мной, He хадзі за мной, ты не ровен мне, He дам табе залатога кубка умываціся, He дам табе шаўковай хусты уціраціся. Чэраз Дунай гібка кладка, Маляваная, габляваная.
Па той кладцы ходзіць паненка, Ходзіць паненка, малада Агапка, А за ёй ходзіць каралеўскі сын, Просіць у яе залатога кубка умываціся, Просіць у яе шаўковай хусты уціраціся. — Каралеўскі сын, не хадзі за мной! He дам табе залатога кубка умываціся, He дам табе шаўковай хусты уціраціся. Чэраз Дунай гібка кладка, Маляваная, габляваная.
Па той кладцы ходзіць паненка, Ходзіць паненка, малада Агапка, А за ёй ходзіць малады сужанькі, Просіць у яе залатога кубка умываціся, Просіць у яе шаўковай хусты уціраціся.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
— Малады сужанькі, хадзі за мной! Дам я табе залатога кубка умываціся, Дам я табе шаўковай хусты уціраціся.
288
На рэчаньцы ды на быстранькай, [Вясна красна на ўвесь свет!]* На кладачцы ды на гібенькай, Там Танечка кубкі мыла, Кубкі мыла і перамывала, Шаўковай хустай перацірала, Туды ж ба йшоў ды цыганскі сын. — Дай, Танечка, з кубка умывацца, 3 кубка умывацца, хустай уцірацца. — He дам табе, ты не ровен мне. На рэчаньцы ды на быстранькай, На кладачцы ды на гібенькай.
Там Танечка кубкі мыла, Кубкі мыла і перамывала, Шаўковай хустай перацірала, Туды ж ба йшоў ды мужыцкі сын. — Дай, Танечка, з кубка умывацца, 3 кубка умывацца, хустай уцірацца. — Я й дам табе, ты ровен мне.
289
У чыстым полі — стадоланька, А зялёны сад вішнёвы!*
У стадоланьцы — карчоманька, У карчоманьцы — краватанька, На краваці — слічна паненка, Слічна паненка панна Ганна.
У яе стаіць тры малойцы, Тры малойцы, ўсе тры маладыя: Першы й малодзец пан Сымонька, Другі малодзец пан Халімонька, Трэці малодзец пан Мяллянька.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Сымонька стаіць проці ручак, Халімонька стаіць проці галоўкі, Мяллянька стаіць проці ножак. Сымонька стаіць з зеляным віном, Халімонька стаіць з пшонным пірагом, Мяллянька стаіць з горкай гарэлкай. Сымонька кажаць: «[Панна] Ганулька, Скаштуй майго зеляна віна».
Халімонька кажаць: «[Панна Ганулька], Скаштуй майго пшоннага пірага». Мяллянька кажаць: «[Панна Ганулька], Скаштуй маёй горкай гарэлкі».
— Ад усіх піці — п янай быці, Усіх любіці — нежывой быці. Піць не піць зеляна віна, Любіць не любіць маладога Сымонькі.
290
Добры вечар, дзяўчыначка! Зялёны явар, малады!* Ідзе пара тая, што сваты едуць. Да цябе, Марылька, зараз чацвёра: Першы — морынец, што гаршкі лепіць, А другі — жыжэмец, што сам піва варыць, Трэці — крывіцкі, што ў шарачку ходзіць, Чацвёрты з-за Нёмна — багатыр у лапцях, А пяты без свата прыйдзе к табе, сядзе, Сядзе пагаворыць, возьме пацалуе.
Сама дагадайся, хто такі гэта, Бо ён з гэтай вёскі, твой сусед блізкі. А цяпер, Марылька, заплаці за песню, Мы простыя людзі — невяліка плата: Па дзесяць яечак на кожнага брата, Па кілішку водкі дык будзе аж надта, Калі няма водкі, пацалуй салодка!
Віншаванне:
А цяпер, дзяўчына, раскажу прычыну, Чаго мы валочымся, ў кожнай хаце просімся
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Каб нас паслухалі, каб яйка парухалі. Прыйшла пара тая, кожны пары шукае, Ды кожна дзяўчына хоча замуж выйсці, А сваты не едуць, трэба воўкам выці. А табе, Марылька, мы пяцёх насваталі: He захочаш першага, дык палюбіш пятага. Зробіш ты вяселле, справіш нам музыкі, Каб табе, Марылька, быў мужык вялікі, He такі вялікі, але каб харошы, Каб цябе ўбіраў, не шкадаваў грошай, Каб да цябе добры, каб не біўся моцна, Каб дзяцей паболей ды харошы дочкі, Каб хлопцы любілі, пярсцёнкі дарылі. Але досыць брахаць, трэба далей ісці. А ты, Марылька, барзджэй яйка нясі, Бо ў нас языкі доўгія —
Умеем пасватаць, а калі нядобра... Але болей не скажу!
У МАЛАДОЙ ГАНУЛЬКІ ЖАДАНЫЯ СВАТЫ
291
Няхай бэндзе пахвалёны, Да віно ж маё зялёнае!* Дзень дзісейшы весялёны. Красна паненка млода Ганулька Па двору хадзіла, платочкам махала, Такога малойца нідзе не відала. He стой у браме, едзь у падвор’е, Злязай з каня,ссядай з сядла. Ох, мы, братцы, барзда паслушны, Адвядзем каня да у канюшню, А канюшні панагатаўляны, Ярага пшана панасыпана, Крынічнай вады паналівана.
Сцежка ў камнату шоўкам выбівана, Ружным цветам абсаджана.
Прышоў у хату і сеў на лаўку, Паставіў на стол віна карапку. Твой татуля надта разумны, Віна карапку распечатуе, Стакан наліваіць, К шлюбу благаслаўляіць.
292
Ой, па даліне, Ой, па шырокай, Зялёны явар, дуброва!
Раслі красачкі Ружовенькія.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнай страфы.
335
А ніхто туды 3 канём не ўз’едзе,
3 канём не ўз’едзе, Пяшком не ўзыдзе.
У нядзельку рана Дзевачка ўстала,
Дзевачка ўстала, Столік заслала,
Столік заслала, Шклянкі стаўляла,
Сама малада У красачкі пайшла.
Нарвала красачак Цэлы фартушак,
Прыйшла дадому I села за стол.
Прыехалі да нас Здалёку госці,
Вельмі здалёку, 3 чужога боку!
Квартачку на стол, Госцікі за стол.
Першую чарку — Пану гаспадару,
Другую чарку — Пані гаспадыні,
Трэцюю чарку — Ды нам, госцікам!
У агародчыку-частакольчыку, Ой, вырасла кветка Ружовага цвету.