• Газеты, часопісы і г.д.
  • Валачобныя песні

    Валачобныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 560с.
    Мінск 1980
    120.99 МБ
    — Праўда, дзевіца, праўда, красная, Я там учора быў ды каня паіў.
    Са вуліцы сакалы ляцяць, А са другія — ўсё саколачкі.
    А са церама — добры маладзец, А са другога — красна дзевіца. — Пастой дзевіца, пастой, красная, Загадаю табе я загадачку, А загадачка — ўсё неразгадачка, Што сярод зімы рожа зацвіла.
    — Праўда, маладзец, праўда, беленькі, Я там была, краскі шчыпала, Краскі шчыпала і вянок віла.
    ХЛОПЦУ
    ЦУДОУНЫЯ ПАМОЧНІКІ БЕЛАГА МАЛОЙПА
    332
    Ранні авёс — позні авёс, гэй, лолам!
    Ранні авёс — позні авёс.
    Найпазнейшы зелянейшы, гэй, лолам! Найпазнейшы зелянейшы.
    А ў тым аўсе камень ляжыць, гэй, лолам!
    А ў тым аўсе камень ляжыць.
    На камені змяя сядзіць, гэй, лолам!
    На камені змяя сядзіць.
    Тудым і ехаў бел малойчык, гэй, лолам!
    Тудым і ехаў бел малойчык.
    На коніку вараненькім, гэй, лолам!
    На коніку вараненькім, На сядэлку залаценькім, гэй, лолам! На сядэлку залаценькім.
    Хацеў цяці, голаў зняці, гэй, лолам!
    Хацеў цяці, голаў зняці.
    Стала змяя прасіціся, гэй, лолам!
    Стала змяя прасіціся:
    — He тні мяне, бел малойчык, гэй, лолам! He тні мяне, бел малойчык, Стану я табе ў прыгодзе, гэй, лолам!
    Стану я табе ў прыгодзе.
    Пушчу сынкі ў часнічкі, гэй, лолам!
    Пушчу сынкі ў часнічкі,
    А дачушкі у сванечкі, гэй, лолам!
    А дачушкі у сванечкі,
    А старога за старосту, гэй, лолам!
    А старога за старосту,
    Сама стара за кухарку, гэй лолам!
    Сама стара за кухарку.
    Убяру сынкі ў бела злота, гэй, лолам!
    Убяру сынкі ў бела злота, А дачушкі ў аксаміты, гэй, лолам!
    365
    А дачушкі ў аксаміты,
    А старога ў кажушышча, гэй, лолам!
    А старога ў кажушышча,
    Сама стара ў раднішча, гэй, лолам!
    Сама стара ў раднішча.
    Перавязу цераз мора, гэй, лолам! Перавязу цераз мора, Каб конікаў не ўтапілі, гэй, лола.м! Каб конікаў не ўтапілі, Каб сукенак не ўмачылі, гэй, лолам! Каб сукенак не ўмачылі.
    333
    Кругла балотца невялічкае, (Вясна красна на ўвесь свет!] * На том балотцы ляжыць камень, На том камені да сядзіць змійка. Тудэю едзе душа-сужонка, Хоча змійка застрэліці.
    — He стрэль, не стрэль, душа-сужонка, Буду ў годзе, ў вялікай прыгодзе.
    Сам буду табе за свацейка, Жонку пушчу за сванечку, Сына пушчу за дружчатка, Нявестку пушчу за каравайначку, Дачку пушчу за спявачку.
    Сам буду дарыць палавым валом, Сын будзе дарыць вараным канём, Вараным канём, залатым сядлом, Жонка будзе дарыць кароўкаю цялячаю, Нявестка будзе дарыць авечкаю ягнячаю, Дачка будзе дарыць паяскамі, ручнічкамі.
    334
    Шурым-бурым, аўсы сеюць, Да віно ж, віно зеляно!* Чым ранейшы, тым буйнейшы.
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    366
    Чым пазнейшы, зелянейшы. Серад аўса камень ляжыць, На камені змяя сядзіць, Змяя сядзіць, дзеці корміць. Тудэю ішоў бел малойчык, Хацеў змяю мечам цяць, Мечам пяць і голаў зняць. Стала змяя прасіціся: — He бі й мяне, не тні мяне, Стану табе я ў прыгодзе, У прыгодзе, у вялікай згодзе. Як ты будзеш жаніціся, Пушчу сынкі ў чашнічкі, А дачушкі ў сванечкі, Сама буду за кухарку, За кухарку, за пякарку. Спяку каравай, як месячык, А гусачкі, як зорачкі. Будуць людзі дзівіціся, Чый сын едзе жаніціся. Таму добра, чый сын едзе. А таму лепш, чый зяць будзе.
    335
    На балоце, на кракоце, Ды віно ж маё зеляное!* Ляжаў камень бялюсенькі, На камені сядзела змейка. Дзесь узяўся красны панічык, Красны панічык малады Андрэйка, Хацеў змейку бічом цяці, Бічом цяці, ёй галоўку зняйі. Яна стала прасіціся:
    — Мой панічу, мой каралевічу. He сячы мяне, не рубай мяне. Як ты будзеш жаніціся, Пушчу сынка за чашнічка, А донечку за свацечку, Сама прыйду за кухарачку!
    Як прыйшло да тога, то няма нікога: He пусціла сынка за чашнічка, А донечку за свацечку, Сама не прыйшла за кухарачку.
    336
    За варота кругла балота, [Вясна красна на ўвесь свет!]* На том балоце да ляжыць камень, На том камені сядзіць турак. Тудэма ехаў слічны панічык, Хапеў ён турка застрэліць.
    — He стрэль мяне, слічны панічу, Я ж табе буду сам ў адгодзе.
    Як ты будзеш да жаніціся, Я ж табе буду першым сватам, Жонка мая -— свацеяю, Дачка мая — дружачкаю.
    Я ж буду дарыць вараньш канём, Жонка мая — палавым валом, Дачка мая — скрынкі, пярынкі. Ото ж табе, слічны панічу, Песня спета проці лета, Проці лета урадлівага, Проці году шчаслівага.
    337
    Ляцела сава з чыстага поля, Нясла жолуд на крылочку. Кінула жолуд на багаты двор, На багаты двор, на салодкі мёд, На салодкі мёд, на жалезны тын. А з таго жалуда вырас дубок, Вырас дубок тонак, высок, Тонак, высок, падгалісты.
    А на тым дубу чоран арол, Чоран арол гняздзечка ўець,
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    368
    Гняздзечка уець, яечкі нясець. Тудым ішоў слічны панічу, Слічны панічу [імя], Цэліць-меціць, забіць хочаць, Тугі й лучок нацягіваець, Залатую стрэўку напраўляець, А чарон арол адказываець: —А не бі мяне, не губі мяне, Слічны панічу [імя]! Ах, я ж табе знадоблюся, Як і будзеш ты да жаніціся. Ах, і будзеш ты сабе дзеўку браць За рэкамі во за быстрымі, Да не будзець табе а ні пераходу, А ні пераходу, а ні пераезду. Ох, і я тады перавязу цябе, Пасаджу цябе пасярод сябе, А жану тваю — каля цябе, Маршалачак — на крылочку, Музычанек — на хвосціку. Коні твае уплынь пушчу, Уплынь пушчу, перасвішчу. Да ужо ж табе песня спета.
    338
    У садзе, ў садзе ў зеляненькім, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Бегаіць конік вараненькі. Ніхто каня не паймаіць, I не паймаіць, не забратаіць. А выскаўся слічны панічак, Ен таго каня паймаіць, Паймаіць і забратаіць, I забратаіць і асядлаіць. Ён, асядлаўшы, сеў да паехаў, За вароцікі за цясовыя, У чыста поле на прагулянне, На прагулянне да на паляванне. Ехаў поле, ехаў другое,
    Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    На трэцце поле ён ўз’язджаіць — Стаіць дрэўца тонка, высока, Тонка, высока, лісцем шырока, А тым дрэўцы сядзіць пташка, Сядзіць пташка да сізы арол. Ён жа бярэць каменну стралу, Ен таго арла хочыць убіпь, Хочыць убіць да й застраліць, Хочыць убіць з каменнай стралы. Стаў яго арол упрашываці: — Слічны панічак Васіленька! He убій мяне з каменнай стралы, Я табе прыгаджуся і прынараўлюся. Будзеш ты жаніціся, Будзеш ты браць за рэкамі, За рэкамі, за крутымі гарамі, За крутымі гарахМІ, за шырокімі марамі, Возьмеш ты панну Ганну, Панну Ганну, каралеўску доч.
    Будзіць табе перапуцейка, Перапуцейка — быстрая рэчка. He будзіць табе ні пераходу, ні пераезду, А я ж там цябе перамышлю, Перамышлю і перапраўлю, Самаго цябе — на шыенцы, А жану тваю — на спіненцы, Дружыну тваю — на хвоспіку.
    — Слічны паніч да Васілюхна! Прыказаў таміць, прыкажы дарыць, Нашы дары не вялікія і не малыя.
    339
    А лугі, лугі усё зялёныя, Спявайце, малойцы, спявайце!* Хадзілі коні ўсё варбныя, Шоўкам яны ўсё запутаны, Серабром яны пазамузданьг. Ніхто тых коней не паймаіпь, He паймаіць, не замуздаіць,
    He замуздаіць, не распутаіць, He распутаіць, не асядлаіць, I не асядлаіць, і не паедзіць. Адкуль ўзяўся круты Пахомак, Круты Пахомак, панскі дзіцёнак, Панскі дзіцёнак паніч Міхалутка. Ён і паймаіць, і замуздаіць, I замуздаіць, і асядлаіць, I асядлаіць, сядзіць, паедзіць. Едзіць ён поле, едзіць другое, Уз’язджаючы ён на трэцце. На трэцім полі стаіць дрэва, Тонка, высока, лістам шырока. На тым жа дрэве сядзіць жа пціца, Арол жа пціца, жоўта лісіца. Хацеў жа ён яе застрэліці, Стала яна яму да гаварыці: — Паніч Міхалачка, да не страляй мяне’ Да я к табе да прыгаджуся.
    Будзеш жа ты да й жаніцца, Будзеш ты браці і за водамі, I за водамі, і за рэкамі, А я цябе да й перавязу, Дружку тваю — на сізым хвасту, Дзеваньку тваю — на левым крылу, Цябе, малойца, — на правым крылу.
    340
    А стаіць дубок, ён тонак, высок, Вясна красна, зялёна!*
    Ен тонак, высок, лісцейкам шырок. А на тым дубку да й сядзіць арол, А й сядзіць арол, шышачкі клюець, Шышачкі клюець, расу абіваіць, Расу абіваіць, праўду гукаіць.
    А й туды ж ішоў молад Колечка, А й меціць, меціць арла застрэліць. — He страляй мяне, молад Колечка, Некалі буду знадобен табе.
    А як будзеш ты а й жаніціся, Твая ж дзевачка а й за ракою, А й за ракою, а й за вадою. He будзіць табе ні пераезду, Hi пераезду, ні пераходу. Я млода цябе — на правым крыле, Тваю дзевачку — блізка ды ля цябе, Тваю дружыну — на серадзіну, Тваіх сваточкаў — ой, на хвасточку, Тваіх конікаў усіх ўплыў пушчу, Тваіх сабакаў ўсіх перасвішчу, Тваіх музыкаў — хоць на языку. Мы ж цяпер пяём, панічком завём. А дай жа божа восені даждаць, Восені даждаць, паночкам назваць. Ці кажы дарыць, ці ў хатку заві, А мы ж госцікі небывалыя, Небывалыя, нехаджалыя, Часта й не ходзім, многа не просім, А ў гадочак адзін разочак: Пачынальнічку — хоць сорак яец, А падхватнічкам — па дзесятачку. А механошу — жыта калошу, Кварту гарэлкі, сыр на талеркі. Нашага музыкі горкая доля: Жонка й не любіць да й не галубіць, Што й пацалуе, назад адплюе.
    341
    А ў агародзе да на пераходзе, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Да стаяў дубок зелянёсенькі, А сярод арол чарнёсенькі, А тудэю ішоў малады Сярожка, А хацеў арла застрэліці, А стаў арол да прасіціся:
    — А не бі ж мяне, не страляй мяне, Як будзеш ты да жаніціся, Ты будзеш браці далёкую панну,
    За лясамі за высокімі, За марамі за глыбокімі. Ты будзеш клікаць перавознікаў, А будзеш клікаць — не даклічашся, А я ж цябе, маладога, я ж сам перавязу, Цябе з паннай — у новым чаўночку, Тваю бяседачку — да на чараночку. А будзеш ехаць да цераз места, А будзе места дрыгаваціся, Будуць мяшчане дзіваваціся. Добра таму будзе, чый сын едзе, Слаўна таму будзе, чый зяць будзе. Вот табе, паня, песня спета, Песня спета проці нова лета. Богу на славу, а вам на здароўе.
    342
    Слічны паніч пан Васілька, Устань рана, умыйся бела, Пачашы галоўку гладзюсенька, Надзень кашульку бялюсеньку, Надзень штонікі гернатовыя, Панчошачкі бялёвыя, А боцікі казловыя, Надзень сукню саятовую, Падпаяшы пояс залачоны, Надзень шапку парловую, Вазьмі ключы сталёвыя, Ідзі ў стайню мураваную, Выбірай сабе, ой, коніка, Ой, коніка найлучшага, Найлучшага, варанога, А сядзельца залатое, А уздэечку сярэбраную, А падпружачку саятовую, Вазьмі хартоў бялюсенькіх, Вазьмі стральбу мечавую, Вазьмі шаблю сталёвую, Слічны паніч пан Васілька,
    373
    А едзь жа ты у чыста поле, У чыста поле паляваці, Паляваці, долі шукаці, У чыста поле, чысцюсенька Ляціць сокал яснюсенькі. Слічны паніч, пан Васілька Хартоў пусціў — не дапусціў, Шабляй махнуў — не дамахнуў. — Слічны паніч пан Васілька, He бі ж мяне, а я ж табе, А я ж табе прыгаджуся, Ой, к рэчаньцы, ой, к быстранькай А я цябе пераплаўлю. Тваіх сватоў перавязу Чэраз тую, чэраз рэчку А ў чаўночку маляваненькім, А вясельпы пазлачаныя.