Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Яна стала прасіціся, маліціся: — He бі мяне, не губі мяне.
Я табе скажу тры радасці, тры карысці: Первая радасць — цябе бог завець, Другая радасць — цябе цар завець, Трэцяя радасць — цябе кароль завець. Цябе бог завець — долю даець, Цябе цар завець — каралеўства даець, Цябе цесць завець — дачку даець.
355
А у полі авёс стаіць.
Зялён явар, вішнёў сад!* А ў тым аўсе сакол сядзіць.
Туды ішлі тры малойчыкі, Тры малойчыкі-рыбалоўчыкі, Стрэля, меця сакола ўбіці.
— He бі ж мяне, не глумі мяне,
Скажу табе тры радасці: Першую радасць — айца слухаць, А другую радасць — ў войску служыць, Трэцюю радасць — ажаніціся.
Айца слухаць — збавён будзеш, У войску служыць — славён будзеш, Ажаніўшыся — багат будзеш.
356
У роўным полі авёс расцець, А ў тым аўсе белы камень, На камені сакол сядзіць. Вышаў, вышаў красны панічык, Красны панічык, што млоды Ясек, Меціць стрэліць, сакала забіць. — He бі, не бі, млоды Ясеньку, Я то скажу да тры радасці: Адна радасць — бацькі слухаць, Друга радасць — цару служыць, Трэцця радасць — жаніціся. Бацькі слухаць — збавён будзеш, Цару служыць — славён будзеш, Жаніціся — багат будзеш.
357
Авёс зелен — позна сеян, Віно ды віно ж маё зялёнае!* Праз той авёс мяжа ляжыць, Па той мяжы куна бяжыць. Выйшаў, выцек красны панічык, Красны панічык малады Іванька, Стружкі стружа, стрэльбу набівае, Стрэльбу набівае, на куну страляе. Стала яна ды прасіціся: — He бі мяне, не страляй мяне, Я табе скажу ды тры раданькі: Першая рада — бацькоў слухаць,
Друга раданька — гасудару служыць, Трэця раданька — ажаніціся. Бацькоў слухаць — спасён будзеш, Гасудару служыць — славён будзеш, Ажаніўшыся — багат будзеш. Вось табе, Іванька, песня спета, Песня спета проці лета, Проці цёплага і вясёлага, I вясёлага і здаровага!
358
У роўным полі авёс расце, Да віно ж, віно зялёнае!* Праз той авёс мяжа ляжыць, На той мяжы камень ляжыць, Праз той камень куна скача. Надыбаўся красны панічык, Намеціўся куну страляць. Яна ў яго прасілася:
— He бі мяне, не страляй мяне. Скажу табе тры надобейкі: Першае надоб’е — айца слухаць, Другое надоб’е — каралю служыць, Трэцяе надоб’е — ажаніціся. Ажаніўшыся — шчасліў будзеш, Айца слухаць — спасён будзеш, Каралю служыць — славён будзеш. Ажаніўшыся — гаспадар будзеш, На коніку паязджаць будзеш.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
25. Зак. 1108
ЦУДОУНЫ КОНЬ — ПАМОЧНІК У ПОШУКАХ ПАНЕНКІ
359
Ой, на моры, на сінім Дунаі, Віно ж маё зеляноі* Ляжыць кладка брусаваная, А масточкі ўсё каваныя. Тудой ішло семсот коней. Усе кладачкі пазгібаліся, А масточкі паламаліся, Семсот коней утапілася.
Скуль узяўся красны панічык, Красны панічык малады Андрэйка, Ляціць-бяжыць, гукаючы, Свайго каня шукаючы:
— Вот не жаль жа мне семсот коней, Вот жаль жа мне аднаго каня.
3 яго рота цякло злота, Ен капыцікам камень разбівае, Ен хвосцікам вулку падмятае, Ен вушкамі неба падпірае, Ен вочкамі зорачкі шчытае, Ен Андрэйку паненку шукае.
360
Лугам, лугам да далінаю, [Вясна красна на ўвесь свет!]* На том лузе семсот мастоў.
Тудэма ехаў слічны панічык, Сталі тыя масты гібаціся, Гібаціся і ламаціся, Сталі коні спатыкаціся.
— He шкада мне семсот мастоў,
А шкада мне вараных коней, Аднаго каня рыслівага, А другога шчаслівага. Ен вушыма сем міль чуе, А вочкамі гвязды лічыць, А хвосцікам след замятае. — Ото ж табе, слічны панічу, Песня спета проці лета, Проці лета урадлівага, Проці году шчаслівага.
361
Што й на выпасе, то й на выпасеку, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Да ходзяць коні табуночкам, Табуночкамі з жарабяткамі. Паміж тых коней — конік сівенькі, Конік сівенькі, белагрывенькі. Ніхто таго каня не распутае, He распутае, не разнуздае.
Як абабраўся малады Іванька: — Я ж гэтага каня да й распутаю, Я распутаю да й разнуздаю. Я ж на гэтым кані жаніцца паеду, Жаніцца паеду я ў Турчыначку. Вазьму сабе дзеўку я турчаначку, Я турчаначку, красну панначку.
362
На балоце, на паплаве, гэй, лолам! На балоце, на паплаве Ходзіць стада вараное, гэй, лолам! Ходзіць стада вараное.
Тудым ехаў бел малойчык, гэй, лолам! Тудым ехаў бел малойчык На коніку вараненькім, гэй, лолам! На коніку вараненькім,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
На сядэлку залаценькім, гэй, лолам! На сядэлку залаценькім.
Хустанькаю размахвае, гэй, лолам! Хустанькаю размахвае, 3 пастушкамі размаўляе, гэй, лолам! 3 пастушкамі размаўляе:
— А мае ж вы пастушкове, гэй, лолам! А мае ж вы пастушкове,
He жэньце вы на калінаў мост, гэй, лолам! He жэньце вы на калінаў мост.
Калінаў мост уломіцца, гэй, лолам! Калінаў мост уломіцца, Вараное стада утопіцца, гэй, лолам! Вараное стада утопіцца.
He жаль жа мне варанога стада, гэй, лолам! He жаль жа мне варанога стада, Як трох коней вараненькіх, гэй, лолам! [Як трох коней вараненькіх], Трох малойцаў маладзенькіх, гэй, лолам! Трох малойцаў маладзенькіх.
*
363
На поплаўцы да на мураўцы, Да віно ж наша зеляное!* Там гуляла вараное стада, Між таго стада — конь неязджалы.
Таго коня лоўцы лавілі, Лоўцы лавілі, яго не злавілі. Выйшаў, выбег малойчык Васілька. — Я сабе каня сам асядлаю, Сам асядлаю да й паеду, Да й паеду ў чужую землю. Прывязу сабе чужаземачку, Сабе маладому да за мілую, Сваёй матачцы за нявестачку, Пасцель слаці, з панічом спаці. — Ото ж табе, слаўны панічык, Песня спета проціў лета, Проціў Юр’я на добра здароўе,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
388
Проціў лета радлівага, Проціў года шчаслівага. Проша выйсці ды на ганачак, Проша вынесці капу яечак, Капу не капу — паўкапы мала, Паўкапы мала, каб усім стала. Чырвоны элоты нам на боты. To мы й пойдзем ды гукаючы, Слаўнага паніча звелічаючы.
364
Ой, рана, рана да пава лятала, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Усюды лятала, ў лузе не бывала. А ў том лузе сем міль мосту, Сем міль мосту маляванага.
Тудэй будзе ехаць малады панічык На сто коней вараненькіх, Наш панічык маладзенькі.
Стаў жа мосцік ламаціся, Стаў панічык дзіваваціся: — Вот не жалка сто конікаў, А мне жалка каня варанога, Каня варанога, сядла залатога. Ен вухамі далёка чуе, Капыцечкам зямлю крое, А грываю неба падпірае, А хвосцікам сляды замятае. — Гэта табе, малады паніч, Песня спета проціў лета, Проціў лета ўрадлівага, Проціў году шчаслівага, Проціў Юр'я на добра здароўе, Яйкі фарбаваны, мы людзі каханы, Мы жычым праўдзіве, дай божа шчасліве!
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
389
365
Да й за гуменцам, да за новенькім, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Да парос авёс, да зеляненькі, Да й унадзіўся конік вараненькі, Да паеў авёс, да зеляненькі. Вышлі хлопцы каня лавіці. Лавілі, лавілі да й не злавілі. Вышаў, выбег слічны панічык, Слічны панічык, панічык і Толя. — А чаго ж ты, конік, так разгуляўся, Так разгуляўся, лавіцца не даўся. Я цябе, конік, сам і спаймаю, Сам і спаймаю, сядлом асядлаю, Сядлом асядлаю, сяду да паеду, Сяду да паеду ў чужу земачку, У чужу земачку да па дзевачку. Еду сялом — людзі дзівуюць. Еду местам — места ззяе.
Таму добра будзе, чый зяць будзе, А таму найлепей, чый сын едзе.
366
У вагародзе, ў чыстым полі, Да зялёна віно, зеляно!* Там гуляла коней стада, Паміж той стады — конік неязджалы. Тога коня лаўцы лавілі, Лаўцы лавілі, не злавілі.
Вышаў, выбег малады малойчык, Убокі ўзяўся, засмяяўся:
■— Чаго конік разгуляўся? Я цябе, конік, сам спаймаю, Сам спаймаю, зауздаю, Зауздаю, асядлаю.
Мы паедзем на паляванне Да да паненачкі на гулянне. Будзем ехаць цераз нова места,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
390
Будзе места разлягаціся, Будуць мяшчане дзіваваціся. Будзем ехаць цераз нову вёску, Будзе вёска разлягаціся, Будуць вясковыя дзіваваціся: — Чый сын едзе, тому й добра, Чый зяць будзе, тому й лепей.
367
А ў гародзе да на пераходзе, Вясна красна на ўвесь свет!* Слічная паненка ячмень жала, Ячмень жала, грэчку вязала. Да прыйшоў да яе кавалер яе. — Да памажы, божа, ячмень жаці, Ячмень жаці, грэчку вязаці.
Зауздаю сівага каня Да й паеду на ваеначку, Прывязу сабе чужаземачку. Бацьку і матцы за служачку, А мне, маладому, да за жоначку. Бацьку і матцы вады падаваці, А мне, маладому, белу пасцель слаці.
368
Ой, у полі, полі ды хадзіла стада, Вясна красна к нам прышла!* Між таго стада — конь нелавушчы, Нелавушчы і неасядлушчы.
Адкуль узяўся злічны панічык: — Я ж таго каня ды сам спаймаю, Ды сам спаймаю ды асядлаю, Сяду, паеду ды жаніціся.
Ехаў масткамі — масты гіблюцца, Уехаў у дзярэўню — людзі дзівяцца: — Чый гэта сын едзе, каму зяцем будзе? — Міхалёў сын едзе, Мар’і зяць будзе.
369
Да на небе, небе месячык іграе, Вясна красна на ўвесь свет! * Там Іванька коніка сядлае, А ў яго мамка праўды пытае: — Куды ты, сыночак, коніка сядлаеш? — Да паеду, мамка, жаніцца, Прывязу панейку маладзенькую, Каб яна жала ды не ляжала, Каб у полі жыта не зімавала, На гары кудзеля не летавала.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
МАЛОЙЧЫК ЗАВАЕУВАЕ САБЕ ДЗЕВАЧКУ
370
А у пакоі васкаваным, [Вясна красна на ўвесь свет!]* Стаіць ложа малявана, На тым ложы паніч гожы Служкі свае паклікае:
■— Служкі мае вярненькія, Закладайце коні вараненькія, Мы паедзем у татаршчыну, У татаршчыну і ў баяршчыну. Цераз поле едзем — усё поле зіяе, Цераз места едзем — усё места дзівуе, Цераз вёску едзем •— уся вёска шапкуе. Бог таму дае, чый сын едзе, Яшчэ таму лепей, чый зяць будзе.
— Ото ж табе, слічны панічу, Песня спета проці лета, Проці лета урадлівага, Проці году шчаслівага.
Віншаванне:
Віншуем на гладкасць, на буйнасць, Паненкам на зайздрасць.
371
Ой, ці дома, дома красны панічык? Да віно ж, віно зялёнае!* Хоць і ў доме, не акажацца — У казловы боты абуваецца.
Сядзіць жа ён за столічкам, За столічкам за цясовенькім,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
393
Пісьмы піша, распісуе, У чужыя землі рассылае: У першую — у турэцкую, У другую—у шведскую, У трэцюю — у таленскую. У першую — па коніка, У другую — па золата, У трэцюю — усё па дзевачку. Як увайшоў ён у стаенку, Ніхто таго каня не спаймае, He спаймае, не асядлае. Як увайшоў ён у стаенку, На ім шпоры зазвінелі, На ім сукні зашасцелі, На ім шапка, як [месяц], ззяіць, На ім паясок, як зоры, свеціць. Ен таго коніка ўсё паймае, У Варшаве выязджае.
Як уехаў у Варшаву, Пусціў стрэлку ў бок Аршавы. Усе аршаўшчыкі надумеліся I панічу кланяліся.