Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
Валачыліся, памачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся. Ну-тка, бабка, паварочвайся, Скараводкі — ў печ, па яечкі — ў клець, Скараводкі — з печы да яечкі — з клеці. Дарыла бабка ўсім па яечку, Адной сіраце да не высталася.
Бадай, бабка, да не вызрала, Як мне, сіраце, да не высталася. Дарыла бабка курку-рабушку, Сірата не бярэ, з-пад акна не ідзе. Дарыла бабка бурую цялушку, Сірата не бярэ, з-пад акна не ідзе. Дарыла бабка краснае яечка, Сірата ўзяла, з-пад акна пайшла.
412
Недалечка красна яечка, [Вясна красна гожа] на ўвесь свет.* Ды была ў бабкі курка рабенька. Нанесла яец поўна века й карабец. Ды ідуць, ды гудуць ўсе бабіны ўнучкі, Усе бабіны ўнучкі — валачобнікі. Ды ўсіх бабка абдзяліла ўнучак, Адной сіраце ды й не выйшлася. Ды даюць сіраце ды каня ў хамуце. Сірата не бярэ ды не дзякуе, Ды не дзякуе, не падскакуе.
Ды даюць сіраце ды кароўку з цялём. Сірата не бярэ ды не дзякуе, Ды не дзякуе, не падскакуе.
Дала бабка сіраце красна яечка, Сірата ўзяла ды падзякавала, Падзякавала і падскакавала.
413
Была ў бабкі курка-рабушка, Вясна красна на ўвесь свет! *
Нанесла яец поўны карабец. Валачобнікі валачыліся, Валачыліся, памачыліся, Прыйшлі к бабцы перасушвацца, Дала бабка ўсім па яечку, Адной сіраце да не высталася, Пайшла сірата не падзякаваўшы. — Вярніся, сірата, на табе парася! — He вярнуся, бабка, не дала яечка. — Вярніся, сірата, на табе вала! — He вярнуся, бабка, не дала яечка.
414
Валачобнікі валачыліся, Зялёны явар, кудравы! * Валачыліся, памачыліся, Зайшлі ж яны, пасушыліся. А ўсім бабка дала па яечку, Адной сіраце ды не высталася. Пайшла сірата заплакаўшы, Заплакаўшы, не падзякаўшы. — Вярніся, сірата, вазьмі сабе парася, Вярніся, сірата, вазьмі сабе курку, Вярніся, сірата, вазьмі сабе жарабя. — Няхай тваё жарабя ваўкі з’ядуць, Няхай тваё парася ў хляве здохне, Няхай тваю курку каршуны задзяруць.
415
Ішлі, гулі валачоўнічкі, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Валачоўнічкі, добрыя малойцы, Ішлі яны да дарогаю, Сустракалі яны госпада бога, Яны сустрэлі і ўкланіліся, Яны сустрэлі і ўкланіліся. Госпаду богу памаліўшыся,
Зашлі яны к бабцы-старушцы, Яны зашлі, укланіліся. Дарыла іх бабка па яечку, Адной сіраце не засталося. Дае яму бабка курку-рабушку. Сірата не бярэ і з хаты не йдзе. Дае яму бабка пірог хлеба, Пірог хлеба і кварту гарэлкі. А сірата не бярэ і з хаты не йдзе. Дала яму бабка красную панну, Сірата пайшоў падскакуючы, Падскакуючы, падзякуючы.
416
Валачобныя — людзі добрыя, Ай, зялёны явар, кудравы! * Валачыліся, памачыліся, Зайшлі к бабцы,. прасушыліся. — А прадай, бабка, да рабога бычку. — А мне рабы, ён самой трэба, А мне рабы, ён скародзе грады. — Ай, прадай, бабка, да лысага бычку. — А мне лысы, ён самой трэба, А мне лысы, ён жа мые місы.
— А частуй жа, бабка, людзей валачобных. Стала бабка гасцей частаваці, Паставіла бабка скавародку ў печу, Пабяжала бабка па яечкі ў клеці, Скараводкі з печы, а яечкі з клеці.
Ох, стала ж бабка яечкі дзяліці, Адной сіраце да не высталася. — А я дарую сіраце сыру тарэлку, Сыру тарэлку й пракрасную дзеўку. — Ох, спасіба, бабка, за сыру тарэлку, За сыру тарэлку, за красную дзеўку. Ох, пайшла сірата ды падзякаваючы, Да падскакаваючы, да падскакаваючы. — Ах, спасіба, бабка, за сыру тарэлку, За сыру тарэлку, за пракрасную дзеўку.
Валачобнічкі валачыліся, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Валачыліся, памачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся. А ў тое бабкі курка-рабушка Нанясла яец поўны карабец, Поўны карабец з каробачкай. Яна дала ўсім па яечку, Адной сіраце ды не высталася. — А на табе, сірата, ды варанога каня. Ён каня не бярэць і з двара не ідзець. — А на табе, сірата, маляваны вазок. Вазка не бярэць і з двара не ідзець. — А на табе, сірата, кован пояс. Пояса не бярэць і з двара не ідзець. — А на табе, сірата, слічную паненку. Ен паненку узяў і з двара пайшоў, I падзякаючы, і падскакаючы.
418
Была ў бабкі курка-рабушка, [Вясна красна на ўвесь свет!] * Прышлі к бабцы валачобнічкі, Валачобнічкі, а ўсё ўнукі.
Усім, усім па яечачку, Аднаму Іваньку не дасталася. Ен рассердзіўся і разгневаўся. Прынясіце яму пуховую шляпу! Шапкі не бярэць, чалом не б’ець, [Чалом не б’ець] і не дзякаваіць! Прынясіце яму шаўковы платок! Платка не бярэць, чалом не б'ець, [Чалом не б’ець] і не дзякаваіць. Прынясіце яму казловыя боты! Ботаў не бярэць, чалом не б’ець, [Чалом не б’ець] і не дзякаваіць. Прывядзіце яму красную дзеўку! Дзеўку ўзяў, чалом пабіў і падзякаваў.
Повен засечак красных яечак, [Зялён явар наш, зялён!] * Усім рабяткам па яечку, А мне, сіраце, да й ніводнага, Вот я сірата да й пагневаўся. Даюць сіраце сівага каня. Сірата не ўзяў, шапачкі не зняў, Шапачкі не зняў, да ножак не паў. Даюць сіраце сто рублей грошы. Сірата не ўзяў, шапачкі не зняў, Шапачкі не зняў, да ножак не паў. Даюць сіраце казловы боты. Сірата не ўзяў, шапачкі не зняў, Шапачкі не зняў, да ножак не паў. Даюць сіраце лаўровы вянок. Сірата не ўзяў, шапачкі не зняў, Шапачкі не зняў, да ножак не паў. Даюць сіраце красную дзеўку. Сірата ўзяў і шапачку зняў, Шапачку зняў і да ножак паў.
420
На першы дзень на вялікдзень Прышлі да бабкі ранцавальнічкі, Ранцавальнічкі — ўсе бабіны ўнучкі. Таму і таму па яечку, А сіраце ні скаралюпкі.
Сірата гэта вышла за варота. Далі сіраце шубку дарагую, Ен шубку прыняў і не падзякаваў. Далі сіраце новыя боты, Ен прыняў і не падзякаваў.
Далі сіраце бабровую шапку, Ен прыняў і не падзякаваў. Далі сіраце каня варанога, Ён прыняў і не падзякаваў. Далі сіраце сядло залатое,
Ен прыняў і не падзякаваў. Далі сіраце красну паненку, Красну паненку маладзеньку. Ен паненку прыняў і шапку зняў, I шапку зняў, і падзякаваў: — Дзякуй табе, матка, за тваю дачку, За тваю дачку, за работнічку, Тонка прала, звонка ткала, Бела бяліла, хараша хадзіла, Рубашку сшыла і на пана злажыла.
421
Валачобнічкі валачыліся, Вясна красна на ўвесь свет! * Валачыліся, намачыліся, Прышлі к бабцы, абсушыліся. Да была ў бабкі курка-рабушка, Курка-рабушка, бабка-старушка. Да вынесла бабка ўсім па яечку, Аднаму дзяцінку да не сталася. Да вынесла бабка кварту гарэлкі, Кварту гарэлкі, сыр на тарэлкі. Ен на гэта да не паглянуў, He зняў шапку, не падзякаваў. Да вывела бабка каня варанога. Ен на гэта тожа не паглядзеў, He зняў шапку, не падзякаваў. Да вывела бабка слічну паненку, Слічну паненку маладу Аленку. Ен на гэта хорашанька глянуў, Да зняў шапку, да падзякаваў: — Дзякуй, бабка, за твае падаркі, За твае падаркі, за слічну паненку. Сяду паеду я к цесцю ў госці. У майго цесця залаты варота, Злота варота, тын тынаваны, Тын тынаваны, двор маляваны, Сады-прысады панасаджваны, Марскія пташкі папрынаджваны.
Сады-прысады да вадзіцаю, Марскія пташкі да пшаніцаю.
422 .
А з-пад лесу, лесу цёмнага, Да зялён явар, кудравы! * Ох, ідзе, ідзе туча цёмная, Туча цёмная, валачобная. Валачобнікі валачыліся, Валачыліся, памачыліся, Зайшлі да бабкі, пасушыліся. А дала бабка ўсім па яечку, Усім па яечку, ды па краснен(і)кім, Адной сіраце ды не высталася. Вывела бабка ды каровіцу. Сірата-дурата са двара не йдзець, Са двара не йдзець і кароўку не бярэць. Вывела бабка ды красну дзеўку. Са двара пайшоў паскакуючы, Паскакуючы, падзякуючы.
423
Валачоўнікі валачыліся, Вясна красна на дварэ! * Валачыліся, памачыліся, Прышлі к бабцы, пасушыліся. Бабка дала ім па яечку, Адной сіраце да не вышлася, Пашла сірата за новыя варата. Вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча, табе долю дае, Табе долю дае, каня варанога, Каня варанога, мужа маладога. На кані вараным будзеш паязджаці, 3 маладым мужам — век векаваці, Век векаваці, дзетак гадаваці.
А на першы дзень на вялікадня, Вясна красна, дзень цёплы! * Валачобныя валачыліся, Па калені памачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся. Дала бабка ўсім па яечку, А свайму ўнучку — два яечкі ў ручку. Адной сіраце да не вышлася, Да не вышлася, да не высталася. Пашла сірата за новыя варата, He падзякаўшы, да заплакаўшы. Вярніся, сірата, цябе бог кліча, Цябе бог кліча, табе долю дае, Каня варанога, князя маладога.
425
Да была у бабкі курка рабенька, Кудах, кудах — Назаўтра з яйцом.
Ды нанесла бабцы яец карабец. Прыйшлі к бабцы валачобнікі. Валачобнікі валачыліся, Валачыліся, абмачыліся, Прыйшлі-к бабцы, абсушыліся. Да дала бабка ўсім па яйцу, Адной сіраце не хваціла яйца. Ды дала бабка рэшата бобу. Сірата прымае ды не дзякуе. Ды дала бабка ды каня ў золаце. Сірата прымае ды не дзякуе. Ды дае бабка маладога пана — Сірата прыняла ды падзякавала.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
РОЗНЫЯ
426
Пасвіла бабка казла ў полі, Яркае сонца ў ваконца! * Лягла ж яна, задрамала, Задрамала, казла пацярала.
Пашла яна дарогаю, Дарогаю шырокаю. Сустракае валачобнікаў. — Ці відзелі вы казельку? — Ідзі, бабка, за круту гару, Там ты найдзеш казла свайго. Сабяры, бабка, рожкі ды ножкі, Навары, бабка, сем місак кашы, Сабяры, бабка, папоў ды дзякоў, Папоў ды дзякоў ды шэрых ваўкоў.
427
Вялічка ідзець — Нечага надзець. Зялёны сад вішнёвы! ** Лапці, аборы — Усе мае прыборы. Шапка-кібірка —■ Пасярод дзірка. Боты-халявы Ззаду дзіравы. Ляціць гуска, Нясець хустку. Ляціць сарока, Нясець сарочку. Ляціць сініца,
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
** Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага двухрадкоўя.
Нясець спадніцу. Ляціць вутка, Нясець куртку. Ляцяць удоды, Нясупь боты. Ляціць варона, Нясець Мірона.
428
Вялічка ідзець — нечага надзець, А зялёны сад вішнёвы! * Лапці ды аборы — ўсе мае прыборы. Саян дзіравы, фартук каравы.
Саян зашыю, фартук памыю. Прыдзе вялічка, прыбяруся, Выйду на вулку, пахвалюся. Лапці, аборы — ўсе мае прыборы.
429
А вялічка йдзець — нечага надзець, Зялёны сад, вішнёвы! * Лапці і аборы — ўсе мае уборы.
Хвартух тонкі у дзве полкі, Андрак тонкі у чатыры полкі.
430
Вялічка ідзець — нечага надзець, Зялёна траўка-мураўка! * Hi сарочачкі, ні спаднічачкі.
Ляціць сініца — будзіць спадніца, Ляціць жураўка — будзіць шнуроўка, Ляціць журавок — будзіць паясок, Сядзіць баравік — шыець чаравік.
Вялічка ідзець — Нечага надзець. Сярмяжка цяжка, А ў кажупіку душна, А катаначкі нет. Адна сарочка — I тая на смерць, Адна намётка — I тая пакрыць. Расцець муроўка — Будзець шнуроўка, Расцець лапушок —■ Будзець хвартушок, Расцець баравік — Будзець чаравік, А ляціць птушачка — Будзець хустачка, Плывець вутачка — Будзець куртачка.