Валачобныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 560с.
Мінск 1980
432
А вялічка ідзець, Па яечку нясець. Малым дзеткам Па яечку нясець, А старым бабкам Па кіёчку нясець. А вялічка ідзець — А нечага надзець. Надзець кажушок — У кажушку душна, А надзець світку — У світцы спіцца. Надзену каптан, Буду хадзіць, як пан. А мой каптан Хлап’ём паткан, Шоўкам шыты, Лыкамі страчыты.
433
На гарэ ліпа раскідаецца, Багатыр дочкай набіваецца: — Вазьмі, худачок, маю дачушку, Дам табе пасагу быка і цялушку, Яшчо прыдатку — бобу лапатку, К таму прычыны — пучок лучыны, Пучок лучыны і мех мякіны, Пагадзя трошку — сляпую кошку.
434
А ў полі дубок раскідаецца, Зялёны сад вішнёвы! * Пятрок дачкой набіваецца: — Бяры, бяры маю дачушку, Маю дачушку, быка і цялушку, Быка і цялушку і бобу кадушку, Бобу кадушку і хлеба краюшку.
435
— Ой, стары, стары, чаму не жэнішся? Вясна красна на ўвесь свет! *
— Як мне жаніцца, дзеўкі замуж не йдуць. А хоць пойдзе — пасцелі не сцеле, А пасцеле, дык спаць не кладзецца.
Хоць спаць ляжа, да не пацалуе, Хоць пацалуе, то назад плюне. Узяў стары маладую жонку.
Пайшоў стары ды на рыначак, Купіў стары ды нагаечку.
Ой, стаў стары маладую біці, Стала маладая старога любіці.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
Як пайду, пайду з кута па лаўках, Зялёна траўка-мураўка! * 3 кута па лаўках, глядзя па дзеўках, А ўсе дзевачкі белы-беленькі, Адна дзевачка невымывака, Невымывака, непрасавака.
Іванька ідзець, брус мыла нясець, Брус мыла нясець, Манечцы даець. — А на, Манечка, брус мыла майго, Умыйся бела, утрыся суха.
Ты ж пабялееш, мне памілееш, Ты ж бялюсенька мне мілюсенька.
437
Як пайду, пайду з кута па лаўках, Зялёны сад вішнёвы! *
3 кута па лаўках, глядзя па дзеўках. Усе дзевачкі ды белы-бяленькі, Адна Зіначка невымываха, Невымываха, непрыбіраха.
Валодзька ідзець ды брус мыла нясець. — А на, Зіначка, ды мыйся беленька, Мыйся беленька, ды ўтрыся сухенька. Мыйся вадою ды ўтрыся палою, Мыйся вадою, будзеш са мною.
438
Валачобныя — людзі добрыя, Вясна красна на ўвесь свет! * Валачыліся, намачыліся.
Перайшлі кладку — найшлі ладку, Перайшлі сялцо — найшлі яйцо, Перайшлі другое — пацяралі тое.
Валачобнікі валачыліся, Зялёна траўка-мураўка! * У памыйнічку намачыліся. Перайшлі кладку — знайшлі аладку, Прайшлі другую — ссорылі й тую.
440
Ішоў Арцём з красным яйцом, Перайшоў рэчку — знайшоў авечку, Перайшоў другую — згубіў і тую; Перайшоў кладку — знайшоў ладку, Перайшоў другую — згубіў і тую; Перайшоў масток — знайшоў праснок, Перайшоў другі — згубіў і тый; Перайшоў сяльцо — знайшоў яйцо, Перайшоў другое — згубіў і тое.
* Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
МУЗЫЧНАЯ ЧАСТКА
28. Зак. 1108
433
4 (тэкст 5)
6 (тэкст 254)
7
1. Да на поп_ лаўцы, да на мораў_ цы,
вяс_ на крас_ на к нам прыйш_ ла!
2. Там дзяў_ чы_ на бель бя_ лі_ ла,
вяс_ на крас_ на к нам прыйш_ ла!
1. На вя_ лікадня да на пе_ ршы дзень,
6. Су_ стрэ_ліж яны го_ спа_ да бога,
чыр(ы)воны -цвет на ўвесь свет!..
8. Ука-жы нам дарожку, ку_ ды жнам. па_ йці ,
чыр (ы) _ воны цвет на ўвесь свет!
12 (тэкст 43) Jl-92
13 (тэкст 408)
Ва_ ла_ чы_ лі_ ся ва_ ла_ чоб_ ніч^ кі,
крас
дзень цеп
14 (тэкст 216)
1. А на рэ_ ча_ чцы, а на бы_ страе,
16
18 (тэкст 117) J=H2
19 (тэкст 285)
21 (тэкст 27)
22 (тэкст 405)
J =88
Да бы_-да ў баб_кі кур_ ка—ра_ буш« ка,
да зя_лён я_ вар, зя_ лё_ ныі
Ня_
бу-
23 (тэкст 166)
л j)=96
ды!
29
зя_ лён са_ док віш_ нё_ вы!
30 (тэкст 427)
31 (тэкст 318)
J =188
32 (тэкст 211) Allegro
У • га_ родзе на па_ го_ дзе,ві_ но
HO X)
35 (тэкст 317)
J 120
0й, у а_ га_ родзе ды на пе_ра_ хо_ дзе,
траў_ка- раў_ ка зя_ лё_ на_ я!
36 (тэкст 104)
J =104
40 (тэкст 191)
Ой, ля_ це_ ла сой_ ка
са_ каці- ста_ я, ві_ но
да ві _ на ж, Ы_ но зя_ лё_ на_ е!
41 (тэкст 335)
43
Про_ ша да_ ваць, не жа_ ла_ ваць,
дай нам ві_ на зе_ ля_ на,
каб (ы) бы_ ло за што па-дзень_ка-ваць,
48
49
Ва_ ла_ чо_ бніч (ы) кі
ва_ ла_ чы- лі_ ся,
зя_ лён явар, зя_ лен я_ вар,
51 (тэкст 229)
Хо_ дзіць па_ ва па ву_ ліцы,
гэй, ві — но! Хо_ дзіць па_ ва
па ву_ ліцы, ві_ но!
52 (тэкст 232)
Хо_дзіцьпава па ву— лі— цы, гэй, ві —но!
Хо_ дзіць пава па ву_ ліцы, віно!
54 (тэкст 199)
ла ста_ іць вяр_ ба, ло_ лам!
Andante
56 (тэкст 241)
J =138
57 (тэкст 202)
59 (тэкст 143)
У гас_ па_ дыні краў„ цы
бы_ лі, чыр_ во-на ро_ жа,
60 (тэкст 230)
J =144
62 (тэкст 83)
'64 (тэкст 214) „Ь’190
66 (тэкст 168)
69
73
Ля_ це_ ла са_ ва ды а_ ка_ ля ся_ ла (й) ,
зя_ лё_ ны (й) сад (ы) ві шнё_ вы (й) »
76 (тэкст 69)
78 (тэкст 436)
1. Як пай_ду, пай-ду з ку_та па_ лаў_ ках,
зя_ лё_ на ела_ чка, зя_ лё_ на!
ЗП. Зак. 1108
465
Ой,ў по_лі, ў по.лі шы_ ро-ка мя_ жа,
іграй-це, малой_ цы, спя_вайце!
82 (тэкст 227)
S3
86 (тэкст 245)
Allegretto
f" Й F.F * tU Ftp
A ў ляс_ку, ляску на жоў_тым пяс_ ку,
зя_ лёны явар, ду_ бро»а!
90 (тэкст 55) А Allegretto
I;
ізём,
іай.дзём
па
V=
ву- г
1" ■ 1 — ■
Йцы.
эя-
ж
■
J— HI
! сад, в
4
-
—J J
шнё- і
ы с ад!
зя лё ны сад, віш нё вы сад!
КАМЕНТАРЫІ
СПІС АСНОУНЫХ КРЫНІЦ I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ
Анталогія — Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне і камент. Г. I. Цітовіч. Пад рэд. Р. Р. Шырмы. Мн., 1968.
Беларускі фальклор — Беларускі фальклор у сучасных эапісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. Мн., 1973.
Булгаковскнй, Пннчукн—Булгаковскнй Т. Д. Пннчукн. Этнографнческнй очерк. Песнн, загадкн, пословнцы, обряды, прнметы, предрассудкн, поверья, суеверня н местный словарь. СПб, 1890.
Бессонов — Бессонов П. Белорусскне песнн с подробнымн обьясненнямн нх творчества н языка, очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М., 1871.
Г і л е в і ч, Абрады — Песні народных свят і абрадаў. Укл. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1974.
Дембовецкнй — Опыт опнсання Могнлевской губерннн в нстормческом, географнческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, меднцянском н статнстнческом отношенпях. Кн. 1. Могнлев, 1882.
Е. П. — Народные белорусскне песнн. Собраны Е. П. СПб, 1853.
Кр ачковскнй — Крачковскнй Ю. Быт западнорусского селяннна. М., 1874.
Романов, Бел. сб., II — Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. I—II. Кнев, 1886.
Р о м а н о в, Бел. сб., VII — Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. VII. Белорусскне народные мелоднн. Внльна, 1910.
Р о м а н о в, Бел. сб., VIII — Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. VIII. Внльна, 1912.
Сахараў — Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940.
С а х а р а ў, IV — Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1938 (Рукапіс ФБАН БССР).
С е р б о в — Сербов 14. А. Белорусы-сакуны. Пг., 1915.
Ч у р к і н, 1949 — Чуркін М. Беларускія народныя песні і танцы. Мн„ 1949.
Ш е й н, Матерналы, I — Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. I, ч. 1. СПб, 1887.
Ш е й н, Песнн — Шейн П. В. Белорусскііе народные песнн. СПб, 1874.
Ш ы р м a, III — Беларускія народныя песні. У чатырох тамах. Запіс Р. Шырмы. Т. 3. Мн„ 1962.
Я л а т а ў — Елатаў В. I. Ад песні да песні. Мн., 1961.
Czeczot, 1836—1839—Piosnki wiesniacze z nad Dzwiny, z okolic Lepla i z samegoz Lepla. Cz. 2. Mtgdzy rokiem 1836—1839 zebrane. (Рукапіс. Захоўваецца ў Інстытуце літоўскай мовы і літаратуры АН ЛітССР.)
Cerny—Piesni bialoruskie z powiatu Dzisenskiego gub. Wilenskiej. Zbior wiadomosci do antropologii krajowej, t. XVIII. Krakow, 1895.
Federowski, V—Federowski M. Lud bialoruski, t. V. Warszawa, 1958.
Hurynowicz—Hurynowicz A. Zbior rzeczy bialoruskich z gminy Wiszniewskiej parafii Zodziskiej powiatu Swigcianskiego gub. Wileriskiej. .Zbior wiadomosci do antropologii krajowej, t. XVII, dz. 2. Krakow, 1893.
Tyszkiewicz E.—TyszKiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.
Tyszkiewicz K.—Tyszkiewicz K. Wilja i jej brzegi pod wzglgdem ■hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznym. Drezno, 1871.
Архівы
AIM — Архіў сектара дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (Мінск)
АІМЭФ —Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (Мінск)
РГО — Архіў Рускага геаграфічнага таварыства (Ленінград)
ТІРЛТІ — Архіў Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом, Ленінград)
ЦГАЛН— Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва СССР (Масква)
ФБАН — Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа АН БССР (Мінск)
Іншыя скарачэнні
бел. — беларускі
в. — вёска
вар. — варыянт вобл. — вобласць вуч.—вучань (вучаніца) гл. — глядзіце
губ. — губерня
зап. — запісана (запісаў, запісала) л. — ліст
м. — мястэчка
мг — магнітаграма
наст. — настаўнік (настаўніца)
п. — павет
перадрук. — перадрукавана
р. — раён
скар. — скарочаны
спр. — справа
с. — старонка
ст. —стужка магнітная як адзінка захоўвання магнітаграм
сш. — сшытак
ф. — фонд
ГАСПАДАРУ I ГАСПАДЫНІ
ВАЛАЧОБНІКІ ГОСЦІ НЕДАКУЧНЫЯ
1. А на вялікдзень ды на першы дзень
АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 60, сш. 5, л. 2, № 4. Зап. студ. Мінскага пед. ін-та Л. М. Каладкевіч у 1960 г. у в. Пагулянка Чэрвеньскага р. Мінскай вобл.1 ад Сцепаніды Іванаўны Юды, 68 г. «На вялікдзень»2.
1 Назвы мясцовасцей даюцца па адміністрацыйнаму падзелу, які існаваў у час запісу твора.
2 У двукоссі пададзены заўвагі выканаўцаў ці збіральнікаў пра час выканання песні і яе характар.
2. Першым дзяньком ды вялікаднем
АІМЭФ, ф. 13, воп. 5, спр. 6, сш. 1, л. 19—20. Зап. Н. Русаловіч у 1948 г. у в. Скарынічы Мінскага р. «Валачобная».
Вар.: АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 35, сш. 1, л. 2—3. Зап. студ. Мінскага пед. ін-та Г. М. Дрозд у 1971 г. у в. Турэц Чэрвеньскага р. Мінскай вобл. ад Вольгі Уладзіміраўны Дудкінай, 72 г.; АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 78, сш. 41, л. 1, №1. Зап. студ. Мінскага пед. ін-та Н. А. Суша ў 1974 г.у в. Турэц Чэрвеньскага р. Мінскай вобл. ад Вольгі Іванаўны Мазоўкі; АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 70, сш. 8, л. 15, № 7. Зап. С. М. Міско ў 1973 г. у в. Блонь Пухавіцкага р. Мінскай вобл. ад Ганны Андрэеўны Красік, 77.; АІМЭФ, ф. 8, воп. 75, спр. 107, сш. 1, л. 62, № 128. Зап. A. А. Шамак у 1975 г. у в. Волма Чэрвеньскага р. Мінскай вобл. ад групы жанчын. «Велікодная».
3. Чый гэта дамок, а ёя новенькі